Вы тут

Ба­лем пра­віць БАЛ?


сіс­тэ­му ацэнь­ван­ня абі­ту­ры­ен­таў на ЦТ мо­гуць пе­ра­гле­дзець

Мі­ністр аду­ка­цыі і на­ву­кі Ра­сіі Дзміт­рый Лі­ва­наў дня­мі моц­на аза­да­чыў пе­да­га­гіч­ную гра­мад­скасць сва­ёй пра­па­но­вай, не ўліч­ваць пры ацэн­цы вы­пуск­ных са­чы­нен­няў... пісь­мен­насць іх аў­та­раў. Маў­ляў, "ад­зна­ка скоў­вае, ча­ла­век ба­іц­ца да­пус­ціць па­мыл­ку, а та­му пі­ша не зу­сім так, як ха­цеў бы". Па яго сло­вах, мэ­тай вяр­тан­ня ў ра­сій­скія шко­лы вы­пуск­но­га са­чы­нен­ня з'яў­ля­ец­ца не пра­вер­ка пісь­мен­нас­ці, а пра­вер­ка здоль­нас­ці ча­ла­ве­ка мыс­ліць і ар­гу­мен­та­ваць свае вы­сно­вы, аба­пі­ра­ю­чы­ся на лі­та­ра­тур­ныя тво­ры.

Як вя­до­ма, у Ра­сіі сё­ле­та пас­ля зда­чы Адзі­на­га дзяр­жаў­на­га эк­за­ме­ну да­вя­ло­ся па­ні­жаць па­тра­ба­ван­ні па ўзроў­ню ве­даў па рус­кай мо­ве і ма­тэ­ма­ты­цы, каб не па­зба­віць вы­пуск­ні­коў атэс­та­таў. Ад­нак ка­лі кі­раў­нік аду­ка­цый­най га­лі­ны не лі­чыць пісь­мен­насць аба­вяз­ко­вым ат­ры­бу­там ча­ла­ве­ка з вы­шэй­шай аду­ка­цы­яй, гэ­та вы­гля­дае па мен­шай ме­ры дзіў­на.

"З жыц­ця мік­ра­ар­га­ніз­маў"

У Бе­ла­ру­сі год та­му так­са­ма гу­ча­лі пра­па­но­вы ўвес­ці за­лі­кі па дзяр­жаў­ных мо­вах на той пад­ста­ве, што гэ­тыя дыс­цып­лі­ны — ня­про­філь­ныя для боль­шас­ці спе­цы­яль­нас­цяў, і для ін­жы­не­ра больш важ­нае ве­дан­не фі­зі­кі і ма­тэ­ма­ты­кі, чым рус­кай ці бе­ла­рус­кай мо­вы. І хоць мі­ні­маль­ны па­рог на ЦТ — са­мы ніз­кі ме­на­ві­та на гэ­тых дзвюх дыс­цып­лі­нах (ён скла­дае ўся­го 10 ба­лаў), для мно­гіх абі­ту­ры­ен­таў пе­ра­адо­лець яго ўсё роў­на ака­за­ла­ся скла­да­на. Да­стат­ко­ва вя­лі­кая коль­касць тых, хто сё­ле­та па­сту­паў у рам­ках да­дат­ко­ва­га на­бо­ру, "за­ва­лі­лі" ЦТ ме­на­ві­та па дзяр­жаў­най мо­ве.

Яшчэ ад­на з пра­па­ноў, якая, на шчас­це, не знай­шла пад­трым­кі, да­ты­чы­ла­ся на­ме­ру аб'­яд­наць у ад­ным тэс­це не­каль­кі дыс­цып­лін: раз­мо­ва іш­ла пра спа­лу­чэн­не ў ад­ным тэс­це рус­кай і бе­ла­рус­кай мо­вы; гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі і гра­ма­да­знаў­ства; фі­зі­кі і ма­тэ­ма­ты­кі; хі­міі і бія­ло­гіі.

Сё­ле­та Дзярж­ка­мі­сія па кант­ро­лі за хо­дам пад­рых­тоў­кі і пра­вя­дзен­ня ўступ­ных іс­пы­таў зноў пад­кі­ну­ла тэ­му для раз­ва­жан­няў. Маў­ляў, баць­кам не зра­зу­ме­ла, ча­му іх дзі­ця атрым­лі­вае ў шко­ле "вась­мёр­кі" па прад­ме­це, а на тэс­ці­ра­ван­ні на­бі­рае ўся­го 30 ба­лаў. Зна­чыць, трэ­ба пе­ра­гле­дзець сіс­тэ­му пад­лі­ку ба­лаў удзель­ні­каў цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня, каб мож­на бы­ло су­па­стаў­ляць яе з сіс­тэ­май вы­стаў­лен­ня ад­знак у шко­ле. Усе зра­зу­ме­лі гэ­та як вяр­тан­не да дзе­ся­ці­баль­на­га ацэнь­ван­ня вы­ні­каў цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня. І ін­тэр­нэт "вы­бух­нуў"...

Пры­вя­дзём толь­кі не­каль­кі з вы­каз­ван­няў на фо­ру­мах:

"Ста­баль­ная сіс­тэ­ма бы­ла ўве­дзе­на для дэ­та­лё­вай ды­фе­рен­цы­я­цыі, гэ­та зна­чыць, каб бы­ло менш лю­дзей, якія на­бра­лі ад­ноль­ка­вую коль­касць ба­лаў па ўсіх трох ЦТ. І рэй­тын­га­выя ка­э­фі­цы­ен­ты ў за­леж­нас­ці ад скла­да­нас­ці за­дан­ня так­са­ма скі­ра­ва­ны ме­на­ві­та на гэ­та. А ка­лі за­раз уво­дзіць дзе­ся­ці­баль­ную сіс­тэ­му на ЦТ, то са­му струк­ту­ру тэс­таў да­вя­дзец­ца кар­ды­наль­на змя­няць. Дык што, па­чы­на­ем усё з са­ма­га па­чат­ку?"

"Ці­ка­вая ма­ты­ва­цыя: "Іду­чы на­су­страч па­жа­дан­ням гра­мад­скас­ці і вы­ключ­на дзе­ля кло­па­ту пра ня­кем­лі­вых баць­коў бед­ных абі­ту­ры­ен­таў". На­ту­раль­на, ад­зна­ка ў атэс­та­це (па роз­ных пры­чы­нах) час­та не­аб'­ек­тыў­на ад­люст­роў­вае ўзро­вень пад­рых­тоў­кі вуч­ня па гэ­тым прад­ме­це. Але што скла­да­на­га ў тым, каб су­па­ста­віць 100 ба­лаў ЦТ са школь­най "дзя­сят­кай"? 80 ба­лаў — "вась­мёр­ка", 47 ба­лаў — 4,7. Прос­та з та­кім цал­кам ла­гіч­ным су­ад­ня­сен­нем ця­пе­раш­нія пра­хад­ныя 5 ба­лаў ЦТ пры пе­ра­вод­зе ў школь­ны эк­ві­ва­лент пе­ра­тва­ра­юц­ца на­ват не ў "адзін­ку" (пры­чым па 10-баль­най шка­ле), а ўво­гу­ле ў неш­та з жыц­ця мік­ра­ар­га­ніз­маў — 0,5".

Хто вы­шэй рос­там?

На­га­да­ем, што ў Бе­ла­ру­сі, у ад­роз­нен­не ад той жа Ра­сіі (дзе да­во­лі доў­гі час спра­ба­ва­лі пе­ра­во­дзіць вы­ні­кі Адзі­на­га дзяр­жаў­на­га эк­за­ме­ну ў "дзе­ся­ці­бал­ку", але ўрэш­це ад­мо­ві­лі­ся ад гэ­тай ідэі), даў­но пе­рай­шлі пры за­лі­чэн­ні ў ВНУ на 100-баль­ную рэй­тын­га­вую сіс­тэ­му і за­бы­лі­ся на паў­пра­хад­ныя ба­лы.

Мэ­та бе­ла­рус­ка­га ЦТ — аца­ніць ад­роз­нен­ні ва ўзроў­ні пад­рых­тоў­кі абі­ту­ры­ен­таў, па­раў­наць ін­ды­ві­ду­аль­ныя вы­ні­кі з вы­ні­ка­мі ін­шых удзель­ні­каў і вы­зна­чыць ад­нос­ную па­зі­цыю ў гру­пе тых, хто тры­мае іс­пыт. Вы­ні­кі та­кіх эк­за­ме­наў да­зва­ля­юць вы­зна­чыць рэй­тынг кож­на­га абі­ту­ры­ен­та ў ад­па­вед­нас­ці з уз­роў­нем яго пад­рых­тоў­кі.

Ка­лі коль­касць прэ­тэн­дэн­таў знач­на пе­ра­вы­шае коль­касць ва­кант­ных мес­цаў у ВНУ і ССНУ, то толь­кі та­кі па­ды­ход і да­зва­ляе най­больш спра­вяд­лі­ва ад­бі­раць абі­ту­ры­ен­таў.

Для ацэн­кі вы­ні­каў цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня Рэс­пуб­лі­кан­скі ін­сты­тут кант­ро­лю ве­даў вы­ка­рыс­тоў­вае пра­цэнт­ную шка­лу раз­мер­ка­ван­ня ба­лаў. Уліч­ва­ец­ца не толь­кі коль­касць пра­віль­на вы­ка­на­ных за­дан­няў, але і іх ад­нос­ная скла­да­насць.Скла­да­насць кож­на­га за­дан­ня, ці яго ва­га­вы ка­э­фі­цы­ент, вы­зна­ча­ец­ца ста­тыс­тыч­на і за­ле­жыць ад коль­кас­ці ўдзель­ні­каў, якія вы­ка­на­лі яго пра­віль­на. Зна­чыць, чым менш абі­ту­ры­ен­таў спра­ві­лі­ся з кан­крэт­ным за­дан­нем, тым вы­шэй­шы яго ва­га­вы ка­э­фі­цы­ент скла­да­нас­ці і тым боль­шая коль­касць ба­лаў на­ліч­ва­ец­ца ўдзель­ні­ку іс­пы­ту за пра­віль­нае вы­ка­нан­не за­дан­ня. Гэ­та дае маг­чы­масць доб­ра ды­фе­рэн­цыя­ваць як най­больш пад­рых­та­ва­ную част­ку абі­ту­ры­ен­таў, так і менш па­спя­хо­вую.

Зноў паў­пра­хад­ныя ба­лы?

Рэ­пе­ты­тар Яў­ген ЛІ­ВЯНТ лі­чыць ня­ўда­лым на­мер Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі змя­ніць на ЦТ сіс­тэ­му пад­лі­ку ба­лаў:

— Нель­га крыў­дзіц­ца на люс­тэр­ка. Якасць школь­най аду­ка­цыі не вы­трым­лі­вае ні­я­кай кры­ты­кі. І гэ­та трэ­ба пры­знаць і за­няц­ца шко­лай, ву­чэб­ны­мі пра­гра­ма­мі, пад­рых­тоў­кай пе­да­го­гаў, а не спра­ба­ваць за­ву­а­ля­ваць пра­вал абі­ту­ры­ен­таў на цэнт­ра­лі­за­ва­ным тэс­ці­ра­ван­ні. Я пра­цую са стар­ша­клас­ні­ка­мі і ба­чу, як яны за­раз зма­га­юц­ца за кож­ную дзя­ся­тую до­лю ба­ла ў сва­ім школь­ным атэс­та­це, імк­нуц­ца пад­цяг­нуць кож­ны прад­мет, бо пры пе­ра­вод­зе ў 100-баль­ную шка­лу гэ­тыя "дзя­ся­тыя" мо­гуць вы­ра­шыць іх лёс. Для мя­не як рэ­пе­ты­та­ра, без­умоў­на, бы­ло б лепш, каб стар­ша­клас­ні­кі скан­цэнт­ра­ва­лі­ся толь­кі на ма­ім прад­ме­це. Але для шко­лы важ­на, каб дзе­ці з па­ва­гай ста­ві­лі­ся да вы­ву­чэн­ня ўсіх дыс­цып­лін. А яны ра­біць гэ­та­га не бу­дуць, ка­лі зра­зу­ме­юць но­выя "пра­ві­лы акруг­лен­ня". Не бу­дуць так ад­каз­на ста­віц­ца да ўро­каў, як гэ­та ад­бы­ва­ец­ца сён­ня. На­прык­лад, ся­рэд­ні бал атэс­та­та ў ад­на­го абі­ту­ры­ен­та 8,51, а ў дру­го­га — 8,49. Абод­вум па­ста­вяць "вась­мёр­ку" або "дзя­вят­ку" ці ад­на­му па­ста­вяць "дзя­вят­ку", а дру­го­му — "вась­мёр­ку"? Як гэ­та бу­дзе вы­гля­даць на прак­ты­цы?

У па­чат­ку 2000-х га­доў 100-баль­ная шка­ла ЦТ так­са­ма пе­ра­во­дзі­ла­ся ў 10-баль­ную і пе­ра­гля­да­ла­ся кож­ны год. На­прык­лад, у 2005 го­дзе абі­ту­ры­ен­ты, якія на­бра­лі па ма­тэ­ма­ты­цы ад 66 да 81 ба­ла, атрым­лі­ва­лі "7", а абі­ту­ры­ен­ты, якія на­бра­лі ад 82 да 92, атрым­лі­ва­лі "8". Па фі­зі­цы "ся­мёр­ка" вы­стаў­ля­ла­ся абі­ту­ры­ен­там з су­май ба­лаў ад 66 да 75, а "вась­мёр­ка" — ад 76 да 87. Пы­тан­няў бы­ло шмат. Яны і ця­пер бу­дуць. Тым больш што зноў з'я­віц­ца паў­пра­хад­ны бал. Пры пе­ра­хо­дзе з 400-баль­най су­мы на 40-баль­ную рэз­ка ўзрас­це ве­ра­год­насць су­па­дзен­ня ба­лаў у прэ­тэн­дэн­таў на ад­ну і тую ж спе­цы­яль­насць.

Лі­чу, што пе­ра­ход ад 100-баль­най шка­лы да 10-баль­най пад­тры­ма­ны гра­мад­скас­цю не бу­дзе. Усе пры­звы­ча­і­лі­ся, што, ска­жам, для га­ран­та­ва­на­га па­ступ­лен­ня на мно­гія спе­цы­яль­нас­ці ў БДУ трэ­ба мець не менш як 300 ба­лаў. І рап­там гэ­ты ары­ен­цір змя­ня­ец­ца...

11-7

11-7

 

Уга­даць ці знай­сці ад­каз?

Яшчэ ад­на пра­па­но­ва, вы­ка­за­ная чле­на­мі дзярж­ка­мі­сіі, — пра­вес­ці рэ­ві­зію струк­ту­ры і змес­ту тэс­та­вых за­дан­няў — для та­го, каб змен­шыць ве­ра­год­насць угад­ван­ня пра­віль­ных ад­ка­заў. Пра­сцей ка­жу­чы, змен­шыць коль­касць за­дан­няў у част­цы А, дзе абі­ту­ры­ен­там пра­па­ну­юц­ца ва­ры­ян­ты ад­ка­заў.

За­раз па ўсіх прад­ме­тах, за вы­клю­чэн­нем ма­тэ­ма­ты­кі і фі­зі­кі, на­шы тэс­ты змя­шча­юць 80 пра­цэн­таў за­дан­няў з ва­ры­ян­та­мі ад­ка­заў (част­ка А) і 20 пра­цэн­таў за­дан­няў без вы­ба­ру ад­ка­заў (част­ка В). На ЦТ па ма­тэ­ма­ты­цы і фі­зі­цы су­ад­но­сі­ны за­дан­няў час­так А і В скла­да­юць ад­па­вед­на 60 і 40 пра­цэн­таў.

У Рэс­пуб­лі­кан­скім ін­сты­ту­це кант­ро­лю ве­даў тлу­ма­чаць, што іс­ну­юць пэў­ныя за­ко­ны па­бу­до­вы тэс­та, згод­на з які­мі ўзро­вень за­дан­няў па­ві­нен уз­рас­таць: абі­ту­ры­ент пры вы­ка­нан­ні тэс­та ру­ха­ец­ца ад прос­тых да больш скла­да­ных за­дан­няў. За­дан­ні част­кі А, дзе пра­па­ну­юц­ца ва­ры­ян­ты ад­ка­заў, пра­вя­ра­юць або ўмен­не ла­гіч­на раз­ва­жаць, або ўмен­не ана­лі­за­ваць і хут­ка ра­біць вы­сно­ву, або вы­бі­раць пра­віль­ны ад­каз з па­доб­ных. Пра­віль­на сфар­му­ля­ва­нае за­дан­не па­тра­буе ўдум­лі­ва­га ана­лі­зу і су­па­стаў­лен­ня маг­чы­мых ва­ры­ян­таў ра­шэн­ня. Праў­да, ёсць пы­тан­не: а коль­кі ж па­він­на быць дыс­трак­та­раў (праў­да­па­доб­ных ва­ры­ян­таў ад­ка­заў) у ад­ным за­дан­ні? За­кры­тыя за­дан­ні воб­лас­ці А мо­гуць мець 4-5 ва­ры­ян­таў ад­ка­заў — пра­па­ноў­ваць боль­шую коль­касць ва­ры­ян­таў не­мэ­та­згод­на, па­коль­кі гэ­та вы­ма­гае больш ча­су і ўсклад­няе вы­ка­нан­не тэс­та.

А для та­го, каб тэст мог больш дак­лад­на вы­зна­чыць рэй­тынг удзель­ні­каў тэс­ці­ра­ван­ня, іс­нуе воб­ласць В, дзе ня­ма ад­ка­заў на пра­па­на­ва­ныя пы­тан­ні і за­да­чы. За­дан­ні воб­лас­ці В у боль­шай сту­пе­ні да­зва­ля­юць ды­фе­рэн­цыя­ваць абі­ту­ры­ен­таў з больш глы­бо­кай пад­рых­тоў­кай. Але ра­зам з тым яны цяж­ка пад­да­юц­ца аў­та­ма­ты­за­цыі пры апра­цоў­цы блан­каў ад­ка­заў. Ка­лі па ма­тэ­ма­ты­цы і фі­зі­цы ад­ка­зам з'яў­ля­ец­ца ліч­ба, то па гіс­то­рыі ці гра­ма­да­знаў­стве трэ­ба ў бланк ад­ка­заў упі­саць сло­ва ці сло­ва­злу­чэн­не. А ка­лі ёсць не­каль­кі ва­ры­ян­таў пра­віль­на­га ад­ка­зу? Ці, на­прык­лад, абі­ту­ры­ент за­пі­саў гэ­тае сло­ва з па­мыл­кай? Як кам­п'ю­тар­най пра­гра­ме іх за­лі­чыць?

Ка­лі па­гля­дзець на прак­ты­ку ін­шых кра­ін, то там за­дан­ні з ва­ры­ян­та­мі ад­ка­заў вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца паў­сюд­на, дзе эк­за­ме­ны пра­вод­зяц­ца ў тэс­та­вай фор­ме. Мно­гія кра­і­ны, каб мак­сі­маль­на аў­та­ма­ты­за­ваць пра­цэс апра­цоў­кі тэс­та­вых ма­тэ­ры­я­лаў, пра­па­ну­юць на эк­за­ме­нах за­дан­ні толь­кі з вы­ба­рам ва­ры­ян­ту ад­ка­заў.

Лон­дан­ская шко­ла эка­но­мі­кі і па­лі­тыч­ных на­вук на ўступ­ных іс­пы­тах па ма­тэ­ма­ты­цы пра­па­нуе на пра­ця­гу ад­ной га­дзі­ны вы­ка­наць 30 за­дан­няў з не­каль­кі­мі ва­ры­ян­та­мі ад­ка­заў. Ва ўні­вер­сі­тэ­тах Гер­ма­ніі TеstАS вы­зна­чае здоль­нас­ці за­меж­ных абі­ту­ры­ен­таў да на­ву­чан­ня і ўклю­чае 150 за­дан­няў з вы­ба­рам ад­ка­зу з ча­ты­рох пра­па­на­ва­ных ва­ры­ян­таў.

Ва Укра­і­не пры знеш­нім не­за­леж­ным ацэнь­ван­ні (ана­лаг на­ша­га ЦТ) усе тэс­ты кам­бі­на­ва­ныя: па боль­шас­ці прад­ме­таў 90% за­дан­няў на вы­бар ва­ры­ян­таў ад­ка­заў (част­ка А) і толь­кі 10% — ад­кры­та­га ты­пу (част­ка В). Па рус­кай жа мо­ве ва Укра­і­не зу­сім ад­мо­ві­лі­ся ад част­кі В пры 50 за­дан­нях част­кі А.

Школь­ная ацэн­ка — яшчэ не га­ран­тыя

Сё­ле­та з агуль­най коль­кас­ці абі­ту­ры­ен­таў, за­лі­ча­ных па да­дат­ко­вым на­бо­ры, 84% не ме­лі б пра­ва па­сту­паць у ВНУ, ка­лі б Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі не зні­зі­ла па­рог для тэс­та­вых ба­лаў, па­чы­на­ю­чы з яко­га ад­зна­кі пры­зна­юц­ца зда­валь­ня­ю­чы­мі. За­ста­ец­ца спа­дзя­вац­ца, што яны ўсё ж та­кі змо­гуць адап­та­вац­ца да па­тра­ба­ван­няў вы­шэй­шай шко­лы. Але ёсць асця­ро­га, што ўжо пер­шая эк­за­ме­на­цый­ная се­сія мо­жа стаць для іх "ле­бя­дзі­най пес­няй".

Што ты­чыц­ца школь­ных атэс­та­таў, то школь­ныя ад­зна­кі карэлююць з па­спя­хо­вас­цю сту­дэн­таў у мен­шай сту­пе­ні. Яно і зра­зу­ме­ла, бо школь­ны бал — гэ­та ацэн­ка на­стаў­ні­кам ве­даў школь­ні­ка, якая пры гэ­тым вы­кон­вае і ро­лю сты­му­лу ў на­ву­чан­ні, та­му час­та яна за­вы­ша­ец­ца. Школь­ны на­стаў­нік не толь­кі ацэнь­вае кож­на­га вуч­ня, але і ўліч­вае мі­ну­лыя яго за­слу­гі, ін­ды­ві­ду­аль­ныя якас­ці. Абі­ту­ры­ент мог быць, умоў­на ка­жу­чы, "зор­кай" ся­род сва­іх ад­на­клас­ні­каў, але пры па­ступ­лен­ні ў ВНУ стра­ціць свае лі­дар­скія па­зі­цыі. Не­ка­то­рыя вы­дат­ні­кі да­вед­ва­юц­ца пра сваю не­кан­ку­рэн­та­здоль­насць толь­кі пад­час ус­туп­ных вы­пра­ба­ван­няў. Але ка­лі та­кі "вы­дат­нік", які мае ў атэс­та­це "9" ці "10" ба­лаў, атры­мае і на ЦТ 9 ці 10 ба­лаў па 10-баль­най шка­ле — ня­ўжо гэ­та бу­дзе спра­вяд­лі­ва?

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Да­вед­ка "Звяз­ды":

Сё­ле­та ну­ля­выя вы­ні­кі на ЦТ бы­лі атры­ма­ныя ў 213 вы­пад­ках. Як і ў па­пя­рэд­нія га­ды, боль­шасць з іх пры­па­ла на ма­тэ­ма­ты­ку (132) і фі­зі­ку (43).

Не пе­ра­адо­ле­лі ніж­ні па­рог тэс­та­ва­га ба­ла, не­аб­ход­ны для па­ступ­лен­ня ў ВНУ ў асноў­ную хва­лю, 40,7 ты­ся­чы ча­ла­век, або 38% ад агуль­най коль­кас­ці ўдзель­ні­каў тэс­ці­ра­ван­ня. У тым лі­ку 2,6 ты­ся­чы абі­ту­ры­ен­таў — ад­на­ча­со­ва па трох прад­ме­тах, 12,2 ты­ся­чы — па двух прад­ме­тах і 24,5 ты­ся­чы — па ад­ным прад­ме­це. Па фі­зі­цы не пе­ра­адо­ле­лі ўста­ноў­ле­ны па­рог 41,2% удзель­ні­каў эк­за­ме­ну, а па ма­тэ­ма­ты­цы — 40,6%. У вы­ні­ку да­дат­ко­ва­га на­бо­ру сту­дэн­та­мі ста­лі 195 ча­ла­век, якія "за­ва­лі­лі" ЦТ па двух прад­ме­тах, і 12 ча­ла­век, якія "за­ва­лі­лі" ЦТ ад­ра­зу па трох прад­ме­тах.

 

Леп­шыя з леп­шых

Мак­сі­маль­ны вы­нік (100 ба­лаў) быў атры­ма­ны на ЦТ у 122 вы­пад­ках. Ся­род ста­баль­ні­каў 38 ча­ла­век за­кон­чы­лі ся­рэд­нюю шко­лу, 42 — гім­на­зіі і 26 — лі­цэі. Так­са­ма 100 ба­лаў атры­маў на ЦТ адзін вы­пуск­нік ся­рэд­няй спе­цы­яль­най на­ву­чаль­най уста­но­вы і 15 вы­пуск­ні­коў па­пя­рэд­ніх га­доў.

12 уста­ноў аду­ка­цыі, вы­пуск­ні­кі якіх да­сяг­ну­лі 100-баль­на­га вы­ні­ку, раз­ме­шча­ны ў сель­скіх на­се­ле­ных пунк­тах.

 

На вяр­шы­ні рэй­тын­гу

Па звест­ках На­цы­я­наль­на­га ін­сты­ту­та аду­ка­цыі, у ТОП-10 уста­ноў аду­ка­цыі, вы­пуск­ні­кі якіх пра­дэ­ман­стра­ва­лі на ЦТ са­мыя вы­со­кія вы­ні­кі, ўвай­шлі:

Лі­цэй БДУ

Мін­скі аб­лас­ны лі­цэй

Лі­цэй №2, г. Мінск

Лі­цэй №1, г. Лі­да

Гім­на­зія №1, г. Брэст

Лі­цэй №1 імя А.С. Пуш­кі­на, г. Брэст

Лі­цэй Бе­ла­рус­ка-Ра­сій­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та, г. Ма­гі­лёў

Ма­гі­лёў­скі дзяр­жаў­ны аб­лас­ны лі­цэй № 3

Го­мель­скі аб­лас­ны лі­цэй

Ма­зыр­скі аб­лас­ны лі­цэй.

2

2

 

На фо­та:

"Сэл­фі" на па­мяць з рэк­та­рам БДУ Сяр­ге­ем Аб­ла­мей­кам — яшчэ ад­на ма­лень­кая ўзна­га­ро­да для тых, ка­му па­шчас­ці­ла сё­ле­та стаць сту­дэн­та­мі.

Фо­та Сяр­гея НІ­КА­НО­ВІ­ЧА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.