Вы тут

Ці лёг­ка быць... ге­ні­ем?


«Не ведаю» — не для гэтага хлопца

Пер­шае, што ўраж­вае ў гэ­тым юна­ку, — іра­ніч­ная ўсмеш­ка і па­чуц­цё гу­ма­ру. Ён на­ват чымсь­ці на­гад­вае ра­сій­ска­га шоў­ме­на Іва­на Урган­та. І знеш­не па­доб­ны да яго, і па вост­рае сло­ва ў кі­шэ­ню не ле­зе. А яшчэ ён — тон­кі псі­хо­лаг, які вель­мі доб­ра ад­чу­вае свай­го су­раз­моў­цу. Ча­сам зда­ец­ца, ба­чыць яго на­скрозь. І гэ­та пры тым, што юнак ад на­ра­джэн­ня не­ві­ду­шчы.

3Па­вел Мі­хай­лоў — адзін з леп­шых сё­лет­ніх вы­пуск­ні­коў Шкло­ўскай шко­лы-ін­тэр­на­та для дзя­цей з па­ру­шэн­ня­мі зро­ку. Ён на да­стат­ко­ва вы­со­кім уз­роў­ні ве­дае кам­п'ю­тар, вір­ту­оз­на іг­рае на ба­я­не, дас­ка­на­ла ва­ло­дае ня­мец­кай мо­вай. Маг­чы­ма, та­кія ма­ла­дыя лю­дзі за­раз не вы­клю­чэн­не, але ж Па­вел да­сяг­нуў гэ­тых вы­ні­каў пры ад­сут­нас­ці зро­ку.

Ма­ці пра­цяг­вае мне цэ­лы стос га­на­ро­вых гра­мат і пад­зяч­ных ліс­тоў — за га­ды ву­чо­бы ў шко­ле-ін­тэр­на­це сын не­ад­на­ра­зо­ва зай­маў пры­за­выя мес­цы. На во­чы тра­пі­ла не­каль­кі па­дзяк за пе­ра­мо­гу ў гуль­нях «Са­мы ра­зум­ны» і «Са­мы кем­лі­вы», гра­ма­ты са сло­ва­мі ўдзяч­нас­ці ад кі­раў­ніц­тва ўста­но­вы за вы­ні­ко­вы ўдзел у трэ­цім эта­пе рэс­пуб­лі­кан­скай алім­пі­я­ды па ма­тэ­ма­ты­цы, не­каль­кі дып­ло­маў пе­ра­мож­цы дру­го­га і трэ­ця­га эта­паў рэс­пуб­лі­кан­скай алім­пі­я­ды па ня­мец­кай мо­ве. А ў па­хваль­ным ліс­це, які ён атры­маў сё­ле­та ра­зам з атэс­та­там, ад­зна­ча­юц­ца яго асаб­лі­выя пос­пе­хі ў вы­ву­чэн­ні за­меж­най мо­вы і ін­фар­ма­ты­кі.

Як толь­кі Па­вел па­зна­ё­міў­ся з кам­п'ю­та­рам, яго за­па­вет­най ма­рай ста­ла вы­ву­чыц­ца на пра­гра­міс­та. Ся­род вуч­няў ён лі­чыў­ся са­мым да­свед­ча­ным у гэ­тай га­лі­не. Да яго звяр­та­лі­ся па да­па­мо­гу і та­ва­ры­шы па ву­чо­бе, і на­ват на­стаў­ні­кі. Ён да­ваў кан­суль­та­цыі і па тэ­ле­фо­не. Пра но­выя пра­гра­мы так­са­ма да­вед­ва­лі­ся ме­на­ві­та ад яго. Хло­пец ма­рыў па­сту­паць у БДУ на фа­куль­тэт пры­клад­ной ма­тэ­ма­ты­кі і ін­фар­ма­ты­кі і, на­пэў­на, стаў бы ад­ным з леп­шых сту­дэн­таў уні­вер­сі­тэ­та. Але ча­мусь­ці лі­чыц­ца, што гэ­тая пра­фе­сія не для не­ві­ду­шчых. Так што з ма­рай да­вя­ло­ся рас­стац­ца.

За­тое як ра­да­ва­лі­ся на­стаў­ні­кі Шкло­ўскай дзі­ця­чай шко­лы мас­тац­тваў, ка­лі Па­ша па­даў да­ку­мен­ты ў Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт куль­ту­ры і мас­тац­тваў! На­стаў­ні­ца па му­зы­цы Ала Яні­са­ва лі­чыць, што вы­браць гэ­ты шлях яго пад­штурх­ну­ла най­вы­шэй­шая ад­зна­ка па спе­цы­яль­нас­ці. Сё­ле­та толь­кі ён ды яшчэ адзін ву­чань з усёй уста­но­вы атры­ма­лі дзя­сят­кі.

Ала Яні­са­ва спа­дзя­ец­ца, што яму па­шчас­ціць з вы­клад­чы­ка­мі. Са­ма яна спа­чат­ку скеп­тыч­на па­ста­ві­ла­ся да хлоп­ца і яго маг­чы­мас­цяў. Але праз ней­кі час зра­зу­ме­ла, што Па­вел над­звы­чай та­ле­на­ві­ты — у яго аб­са­лют­ная па­мяць і вель­мі доб­ры му­зы­каль­ны слых.

Ва ўні­вер­сі­тэ­це аца­ні­лі не толь­кі вы­дат­ную му­зыч­ную пад­рых­тоў­ку вы­пуск­ні­ка Шкло­ўскай дзі­ця­чай шко­лы мас­тац­тваў, але і яго доб­рыя ве­ды па агуль­на­аду­ка­цый­ных прад­ме­тах. Па рус­кай мо­ве ён на­браў пад­час тэс­ці­ра­ван­ня больш за 80 ба­лаў, па гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі — звыш 70. І гэ­та пры тым, што гіс­то­рыя бы­ла не са­мым «моц­ным» яго прад­ме­там. Яго пра­га да ве­даў вар­тая за­хап­лен­ня. «Ад­ной­чы ён спы­таў­ся ў мя­не: на­вош­та лю­дзі пры­ду­ма­лі сло­ва «не ве­даю»?» — усмі­ха­ец­ца ма­ці Паў­ла.

У шко­ле-ін­тэр­на­це, дзе Па­вел зна­хо­дзіў­ся боль­шую част­ку свай­го жыц­ця, па­мя­та­юць, як у 7 га­доў ён з хо­ду асво­іў чы­тан­не па Брай­лю і «пад­сеў» на кні­гі. Сён­ня ў кра­мах, біб­лі­я­тэ­ках, ін­тэр­нэ­це лі­та­ра­ту­ра — на лю­бы густ: чы­тай — не ха­чу. У Паў­ла, на жаль, вы­бар аб­ме­жа­ва­ны. Ён мо­жа чы­таць толь­кі па Брай­лю, а та­кіх кніг ня­шмат. У школь­най біб­лі­я­тэцы ён, на­пэў­на, пе­ра­чы­таў усё. І асаб­лі­ва яго ці­ка­ві­лі эн­цык­ла­пе­дыі. Тыф­ла­пе­да­гог Гуль­на­ра Мі­ро­на­ва ўспа­мі­нае, што ён заў­сё­ды ве­даў ад­каз на лю­бое пы­тан­не. Ад­на­клас­ні­кі на­ват зва­лі яго ге­ні­ем. Ад­ной­чы на аб­лас­ной алім­пі­я­дзе па ма­тэ­ма­ты­цы не­звы­чай­ны ву­чань здзі­віў на­стаў­ні­каў схе­май ра­шэн­ня скла­да­най за­да­чы для сё­ма­га кла­са. Ён так доб­ра па­тлу­ма­чыў усё на пры­кла­дзе ўза­е­ма­дзе­ян­ня двух хлоп­цаў, што экс­пер­ты бы­лі ўра­жа­ны. Та­кі не­стан­дарт­ны ме­тад ра­шэн­ня яны па­чу­лі ўпер­шы­ню.

На­стаў­ні­ца ня­мец­кай мо­вы Воль­га Клюй­ко ўжо не­каль­кі га­доў не пра­цуе ў шко­ле-ін­тэр­на­це, але і сён­ня за­хап­ля­ец­ца здоль­нас­ця­мі свай­го вуч­ня. Ён не­звы­чай­ны ўжо тым, што адзі­ны на яе ўро­ках раз­маў­ляў вы­ключ­на па-ня­мец­ку, пры­чым на роз­ныя тэ­мы. За­да­ваў пы­тан­ні пра сут­насць жыц­ця, ка­хан­не, ці­ка­віў­ся, як жыць, ка­лі па­чуц­ці не па­дзя­ля­юць... На­огул, ве­ды яго вы­хо­дзі­лі да­лё­ка за рам­кі школь­на­га на­ву­чан­ня. Ён на­ват ма­рыў ства­рыць пра­гра­му па вы­ву­чэн­ні ня­мец­кай мо­вы праз ін­тэр­нэт для тых, хто мае праб­ле­мы са зро­кам.

Ад­ной­чы на ўва­хо­дзе ў шко­лу, дзе пра­хо­дзі­ла ра­ён­ная алім­пі­я­да па ня­мец­кай мо­ве, на­стаў­ні­ца Тац­ця­на Чы­кі­за, якая су­пра­ва­джа­ла Па­шу, за­бы­ла па­пя­рэ­дзіць, што ў дзвя­рэй звер­ху ніз­кі ву­шак. І вель­мі пе­ра­па­ло­ха­ла­ся, ка­лі Па­вел сха­піў­ся за лоб. Але ён хут­ка прый­шоў у ся­бе і су­па­ко­іў: «Не тур­буй­це­ся, Тац­ця­на Мі­хай­лаў­на, да­гэ­туль у мя­не бы­ла ка­ша ў га­ла­ве, а ця­пер усё лег­ла па па­лі­чках». Ці­ка­ва, што ён са­праў­ды стаў пе­ра­мож­цам алім­пі­я­ды. Роў­на праз год па да­ро­зе на чар­го­вую алім­пі­я­ду ву­чань з на­стаў­ні­цай... па­сліз­ну­лі­ся на лё­дзе. Трэ­ба бы­ло ба­чыць, як ля­це­лі кніж­кі ў роз­ныя ба­кі. На­стаў­ні­цы бы­ло не да сме­ху, а Па­вел толь­кі па­жар­та­ваў: «Гіс­то­рыя, зда­ец­ца, паў­та­ра­ец­ца. Пер­шае мес­ца нам за­бяс­пе­ча­на». Усё спраў­дзі­ла­ся і на гэ­ты раз.

На­стаў­ні­кі ка­жуць пра Паў­ла: вель­мі та­ле­на­ві­ты хло­пец, але прын­цы­по­вы і з цвёр­дым ха­рак­та­рам. Ні­ко­лі не бу­дзе зай­мац­ца тым, што яму не­ці­ка­ва.

Знай­сці агуль­ную мо­ву з Паў­лам ня­прос­та, ён не з тых, хто пой­дзе з кож­ным на кан­такт. Ка­лі ад­чу­вае, што шчы­рас­ці ня­ма і ў па­мі­не, за­мы­ка­ец­ца. Але на лю­бі­мыя тэ­мы — пра кам­п'ю­та­ры ці элект­рон­ную му­зы­ку — мо­жа гу­та­рыць доў­га. З за­хап­лен­нем слу­хае Ар­ме­на Ван Бю­рэ­на, вя­до­ма­га сва­і­мі кам­па­зі­цы­я­мі ў сты­лі «транс», і ма­рыць стаць та­кім жа вя­до­мым ды­джэ­ем. Пры­зна­ец­ца, што вель­мі ха­цеў бы на­ву­чыц­ца ра­біць рэ­мік­сы. Па жыц­ці ён ап­ты­міст. «Жы­ву, ні на што не скар­джу­ся», — агуч­вае сваю жыц­цё­вую па­зі­цыю. І ве­рыць, што анёл-ахоў­нік ні­ко­лі яго не пакі­не. А яшчэ ён ма­рыць аб ка­ха­най дзяў­чы­не і моц­най сям'і. Вель­мі хо­чац­ца, каб усе яго жа­дан­ні здзейс­ні­лі­ся.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ. Фо­та аў­та­ра.

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.