Вы тут

Бе­ла­рус­кія «раз­вед­чы­кі» ў фран­цуз­скім ле­се


Што ра­бі­лі? Спя­ва­лі «Ку­па­лін­ку» і гу­ля­лі ў «Ру­ча­ёк»!

Сё­ле­та ка­ля 180 бе­ла­рус­кіх скаў­таў на­ве­да­лі «Еў­ра­джэм» — агуль­на­еў­ра­пей­скі скаў­цкі ла­гер, які ла­дзіў­ся не­па­да­лёк ад нар­манд­ска­га го­ра­да Лізьё, што ў Фран­цыі. Пра ўра­жан­ні ад ме­ра­пры­ем­ства і ўво­гу­ле пра скаў­цкі рух нам рас­па­вя­лі Хрыс­ці­на ГУ­ЛЕ­ВІЧ і Ган­на ЖУР­КО.

Дэ­віз: ра­бі як я!

1Га­мяль­чан­ка Хрыс­ці­на да­лу­чы­ла­ся да гэ­та­га ру­ху паў­та­ра го­да та­му: як­раз у той час у го­ра­дзе рас­па­чаў­ся на­бор дзяў­чат-скаў­таў (хлоп­чы­кі збі­ра­юц­ца ў Го­ме­лі ўжо на пра­ця­гу пя­ці га­доў). Па ўзрос­це, а за­раз Хрыс­ці­не 17 га­доў, на­ша ге­ра­і­ня тра­пі­ла ў «Зя­лё­ную га­лі­ну» — скаў­тынг для пад­лет­каў. Сё­ле­та дзяў­чы­на па­сту­пі­ла ў БНТУ, але па­кі­даць рух не збі­ра­ец­ца.

— Скаў­тынг — гэ­та раз­віц­цё асо­бы, ду­хоў­нае і фі­зіч­нае, — тлу­ма­чыць Хрыс­ці­на. — Наш рух ары­ен­та­ва­ны перш за ўсё на рэ­лі­гію. На­прык­лад, мы ра­зам аб­мяр­коў­ва­ем асоб­ныя ўрыў­кі з Біб­ліі, пра­па­ну­ем сваю да­па­мо­гу лю­дзям.

Бе­ла­рус­кія скаў­ты ў кож­ную па­ру го­да вы­яз­джа­юць па­жыць на пры­ро­дзе аль­бо ла­дзяць пі­ліг­рым­кі да ка­та­ліц­кіх свя­тынь. Так яны пры­ву­ча­юць ся­бе жыць у «дзі­кіх умо­вах» — тра­ды­цыя па­ча­ла­ся яшчэ ад за­сна­валь­ні­ка ру­ху Ро­бер­та Ба­дэ­на-Паў­эла, які рых­та­ваў бу­ду­чых «раз­вед­чы­каў» у ле­се. Кож­ны скаўт ву­чыць ін­шых май­стэр­ству на ўлас­ным пры­кла­дзе. «Трэ­ба ўмець і па­лат­ку па­ста­віць, і агонь рас­па­ліць, і абед пры­га­та­ваць, — рас­па­вя­дае Хрыс­ці­на. — Усе ра­зу­ме­юць: ка­лі нех­та не зро­біць сваю спра­ву, то ас­тат­нія за­ста­нуц­ца ні з чым — вар­та ду­маць і пра ін­шых».

Дзяў­чы­на ад­зна­чы­ла, што спа­чат­ку бу­ду­чыя «раз­вед­чы­кі» жы­лі ў па­лат­ках на ле­ці­шчы, каб пры­звы­ча­іц­ца да но­вых умоў, а пас­ля ста­лі «вы­ла­зіць» у лес. У сва­ім кап'і — так на­зы­ва­ец­ца ма­лая гру­па скаў­таў да 9 ча­ла­век — Хрыс­ці­на ад­каз­ная за га­та­ван­не, бо гэ­та ў яе доб­ра атрым­лі­ва­ец­ца.

Ад­па­чы­нак ці... вы­пра­ба­ван­не?

Гла­баль­ны ла­гер скаў­таў «Еў­ра­джэм» пра­во­дзіц­ца раз на дзе­ся­ці­год­дзе, і су­стрэ­ча гэ­тым ле­там бы­ла чац­вёр­тай па лі­ку. Скаў­ты з усёй Еў­ро­пы са­бра­лі­ся ра­зам на 10 дзён у нар­манд­скім ле­се. «Еў­ра­джэм» — гэ­та су­стрэ­ча скаў­таў з роз­ных кра­ін з мэ­тай па­зна­ё­міц­ца і па­дзя­ліц­ца во­пы­там, знай­сці агуль­ную мо­ву», — ка­жа Хрыс­ці­на. Але праб­ле­мы з моў­ным пы­тан­нем уз­ні­ка­лі: ма­ла хто з мо­ла­дзі ве­даў доб­ра анг­лій­скую. Скаў­ты з ін­шых кра­ін бы­лі больш во­пыт­ныя і на­ву­чы­лі бе­ла­ру­саў не­ка­то­рым «фіш­кам»: на­прык­лад, італь­ян­цы па­ка­за­лі, як пра­сцей зра­біць па­ход­ны стол і наву­чылі за­вяз­ваць ці­ка­выя вуз­лы.

«Мы пры­еха­лі за не­каль­кі дзён да афі­цый­на­га ад­крыц­ця «Еў­ра­джэ­ма», каб раз­біць ла­гер, — рас­па­вя­дае дзяў­чы­на. — Кож­ны дзень нам пра­па­ноў­ва­ла­ся не­каль­кі ва­ры­ян­таў пра­грам, і мы маг­лі вы­бі­раць для ся­бе за­ня­так. Так, пер­шы дзень быў ак­тыў­ным — скаў­ты шмат гу­ля­лі, тан­ца­ва­лі і зра­бі­лі прэ­зен­та­цыю Бе­ла­ру­сі, бо мно­гія не ве­да­лі пра на­шу кра­і­ну. Ра­зам з «раз­вед­чы­ка­мі» з ін­шых кра­ін мы раз­ву­чы­лі і пра­спя­ва­лі «Ку­па­лін­ку» і доб­ра па­це­шы­лі­ся пад­час на­род­най гуль­ні «Ру­ча­ёк». Пас­ля та­ко­га ўсе доб­ра па­ра­зу­ме­лі­ся».

У воль­ны дзень скаў­ты на­во­дзі­лі па­ра­дак у сва­ім ла­ге­ры. Да­дат­ко­ва яны па­він­ны бы­лі «вы­ка­наць» мі­сію — да­па­маг­чы мяс­цо­вым жы­ха­рам, зра­біў­шы част­ку іх пра­цы, аль­бо зра­біць ге­не­раль­нае пры­біранне ў кас­цё­ле. Ад­нак у той дзень ішоў моц­ны дождж, і пра­ца «ад­мя­ні­ла­ся», «раз­вед­чы­кі» ся­дзе­лі па па­лат­ках. Пас­ля скаў­ты пай­шлі на фер­му, дзе тры­ма­юць ко­ней. Але за­мест прыбірання стай­ні атры­ма­ла­ся доб­рая эк­скур­сія.

Ган­на ЖУР­КО па-ін­ша­му ўба­чы­ла ла­гер. «Еў­ра­джэм» не стаў для мя­не за­ба­вай, — пры­зна­ла­ся су­раз­моў­ца. — Гэ­та бы­ло вя­лі­кае вы­пра­ба­ван­не: пяць дзён з ся­мі ішоў дождж! А тут яшчэ і пра­ца­ваць трэ­ба, і ў дзяў­чат агонь на кух­ні не рас­паль­ва­ец­ца — прос­та жах! Пас­ля прый­шло ра­зу­мен­не, што вось яно, фар­мі­ра­ван­не твай­го ха­рак­та­ру, ін­ды­ві­ду­аль­нас­ці, тэх­ніч­ных умен­няў.

Мне зда­ец­ца, што гэ­тая су­стрэ­ча з усі­мі яе вы­пра­ба­ван­ня­мі прай­шла б для мя­не ляг­чэй, ка­лі б я па­спе­ла прай­сці праз тое, праз што пра­хо­дзяць дзяў­ча­ты і хлоп­цы ў скаў­тын­гу, у пад­лет­ка­вым уз­рос­це. За­тое пас­ля «Еў­ра­джэ­ма» цвёр­да вы­ра­шы­ла, што ха­чу пра­ца­ваць у «Зя­лё­най га­лі­не» ру­ху».

Чым здзі­ві­ла Фран­цыя?

Бе­ла­рус­кія скаў­ты да­бі­ра­лі­ся да Фран­цыі на аў­то­бу­сах праз Поль­шчу — пер­шую ноч яны пра­вя­лі ў Гнез­на. Пра­ез­дам бы­лі ў Па­ры­жы, дзе гу­ля­лі дзе­вяць га­дзін. «Зда­ец­ца, не так і мно­га, але за гэ­ты час мы шмат уся­го ўба­чы­лі, а га­лоў­нае — Нотр-дам-дэ-Па­ры», — дзе­ліц­ца ўра­жан­ня­мі Хрыс­ці­на. Аба­вяз­ко­вы­мі пунк­та­мі на­вед­ван­ня ста­лі Эй­фе­ле­ва ве­жа, Елі­сей­скія па­лі і Луўр.

Амаль увесь час «раз­вед­чы­кі» пра­вя­лі ў нар­манд­скім ле­се, але зда­ра­лі­ся вы­лаз­кі і да свя­тых мяс­цін. Ад­на з іх — го­рад Лізьё, які стаў па­лом­ніц­кім цэнт­рам дзя­ку­ю­чы свя­той Тэ­рэ­зе — кар­ме­ліц­кай ма­на­хі­ні. «З усёй ванд­роў­кі мне най­больш за­пом­ні­ла­ся ба­зі­лі­ка, па­бу­да­ва­ная ў го­нар свя­той Тэ­рэ­зы, дзе за­раз за­хоў­ва­юц­ца яе мо­шчы, — рас­па­вя­дае Хрыс­ці­на. — Вя­до­ма, са­бор Па­рыж­скай Бо­жай Ма­ці — шы­коў­нае мес­ца, але ма­ла хто ве­дае пра гэ­тую ба­зі­лі­ку. Вя­лі­кая царк­ва са зва­ні­ца­мі вы­гля­дае на­дзі­ва лёг­кай, «па­вет­ра­най» і вель­мі пры­го­жай, як звон­ку, так і ўнут­ры».

На до­лю скаў­таў вы­па­ла пі­ліг­рым­ка па Нар­ман­дыі пра­цяг­лас­цю ў во­сем кі­ла­мет­раў. Яна вы­да­ла­ся цяж­кай, бо пад­лет­кі ўвесь час па­ды­ма­лі­ся ўга­ру — са­праўд­нае вы­пра­ба­ван­не для дзяў­чат.

«Ня­гле­дзя­чы на пры­го­жую ста­ра­жыт­ную ар­хі­тэк­ту­ру, мя­не над­та здзі­ві­ла, што ў Фран­цыі вель­мі бруд­на, — ад­зна­чы­ла Хрыс­ці­на. — Пас­ля Бе­ла­ру­сі ба­чыць бруд­ныя па­рыж­скія ву­лі­цы бы­ло не­пры­ем­на».

Абедз­ве дзяў­чы­ны спа­дзя­юц­ца на­ве­даць на­ступ­ны «Еў­ра­джэм», які ад­бу­дзец­ца праз дзе­сяць га­доў. Па ўзрос­це яны пе­рай­шлі ў «Чыр­во­ную га­лі­ну» скаў­тын­гу.

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК.

Рух скаў­таў з'я­віў­ся ў 1907 го­дзе ў Вя­лі­ка­бры­та­ніі — у жніў­ні быў ар­га­ні­за­ва­ны пер­шы скаў­цкі ла­гер на вост­ра­ве Браў­нсі. Афі­цэр ка­ва­ле­рыі Ро­берт Ба­дэн-Паў­эл па­чаў рас­пра­цоў­ваць но­вы ме­тад пра­цы ў ма­лых гру­пах для на­ву­чан­ня сва­іх сал­дат і за­ад­но рых­та­ваў ма­ла­дых скаў­таў, аль­бо раз­вед­чы­каў. Су­час­ны скаў­тынг (Фе­дэ­ра­цыя скаў­таў Еў­ро­пы) па­дзя­ляе пе­да­го­гі­ку на тры ўзроў­ні, або «га­лі­ны», у за­леж­нас­ці ад уз­рос­ту ўдзель­ні­ка. Ма­лод­шая «Жоў­тая га­лі­на» раз­лі­ча­на на дзя­цей 10—12 га­доў. «Зя­лё­ная га­лі­на» — гэ­та пе­да­го­гі­ка для пад­лет­каў. Ста­рэй­шая «Чыр­во­ная га­лі­на» раз­лі­ча­на на дзяў­чат і хлоп­цаў ва ўзрос­це ад 18 га­доў.

На Бе­ла­ру­сі гэ­ты рух з'я­віў­ся ка­ля 12 га­доў та­му. Сён­ня коль­касць прад­стаў­ні­коў ка­та­ліц­ка­га скаў­тын­гу на­ліч­вае больш за 500 ча­ла­век. Скаў­ты пра­цу­юць пры па­ра­фі­ях у Мін­ску, Го­ме­лі, Грод­на, Ві­цеб­ску, Івян­цы, Лын­ту­пах, Па­ста­вах, Ба­ры­са­ве. Стаць скаў­там мо­жа кож­ны, хто на­ле­жыць да ка­та­ліц­кай царк­вы і мае ах­во­ту і жа­дан­не раз­ві­вац­ца са­мо­му і да­па­ма­гаць у раз­віц­ці ін­шым. Гра­шо­вы ўнё­сак скла­дае 30 ты­сяч руб­лёў за год.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.