Вы тут

ЗВА­НЫ КЛІ­ЧУЦЬ НАС


 

Між­на­род­ная на­ву­ко­ва-твор­чая экс­пе­ды­цыя «Да­ро­га да свя­ты­няў» з Даб­ра­дат­ным аг­нём ад Гро­ба Гас­под­ня­га ста­ла сім­ва­лам пе­ра­ем­нас­ці па­ка­лен­няў, ша­на­ван­нем тра­ды­цый, якія да­зва­ля­юць бе­раг­чы і пры­мна­жаць усё доб­рае і каш­тоў­нае, на­за­па­ша­нае па­ка­лен­ня­мі дзе­ля бу­ду­чы­ні на­шых дзя­цей і ўну­каў.

У ста­ла­віц­кай царк­ве ўдзель­ні­кі экс­пе­ды­цыі ра­зам з мяс­цо­вы­мі жы­ха­ра­мі пры­сут­ні­ча­лі пры асвя­чэн­ні зва­ноў і на­ку­паль­ных кры­жоў. Пас­ля ад­па­вед­на­га на­ба­жэн­ства кож­ны меў маг­чы­масць па­ды­сці да змай­стра­ва­най па­ся­род ста­ра­жыт­на­га хра­ма драў­ля­няй бра­мы і да­кра­нуц­ца, па­пра­сіць ад­гук­нуц­ца шмат­пу­до­выя зва­ны. На­пэў­на, для боль­шас­ці та­кая маг­чы­масць з'я­ві­ла­ся ўпер­шы­ню — шэсць роз­на­вя­лі­кіх зва­ноў ура­чыс­та спя­ва­лі, ні­бы пе­ра­да­ва­лі на­строй кож­на­га.

Ка­го клі­чуць зва­ны? Ад­каз на гэ­та пы­тан­не склад­ва­ец­ца з уба­ча­на­га пад­час шмат­дзён­най экс­пе­ды­цыі.

Вось прык­лад. Ста­ра­жыт­ны го­рад Лі­да су­стрэў нас па-свя­точ­на­му, у вя­лі­кім на­тоў­пе, што ві­таў экс­пе­ды­цыю, бы­ло шмат мо­ла­дзі. Ка­лі па­чаў­ся су­поль­ны хрэс­ны ход, то ма­ла­дыя га­ра­джа­не ся­род пер­шых па­нес­лі праз го­рад ха­руг­вы, вя­лі­кія аб­ра­зы. Пра­ва­слаў­ныя тра­ды­цыі ма­юць тут глы­бо­кія ка­ра­ні. Пер­шая царк­ва бы­ла па­бу­да­ва­на ў лід­скім за­мку на па­чат­ку ХІV ста­год­дзя. Ма­ла­ды края­знаў­ца Алесь Хіт­рун па­ка­заў нам гэ­ты ад­ноў­ле­ны за­мак, шмат рас­ка­заў пра гіс­то­рыю свай­го краю.

Не толь­кі ў буй­ных га­ра­дах шчас­ці­ла нам су­стра­каць за­ці­каў­ле­ных, да­свед­ча­ных су­раз­моў­цаў, якія шчы­ру­юць на ні­ве ду­хоў­най асве­ты і вы­ха­ван­ня. У Ра­даш­ко­віц­кай шко­ле-ін­тэр­на­це для дзя­цей-сі­рот і тых, што за­ста­лі­ся без баць­коў­скай апё­кі, мы па­зна­ё­мі­лі­ся з ды­рэк­та­рам — лаў­рэ­а­там прэ­міі «За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не» Іга­рам Дзят­лоў­скім. Пе­да­го­гі і вы­ха­валь­ні­кі за­клі­ка­ны тут ства­рыць для дзят­вы тыя ж умо­вы раз­віц­ця, якія звы­чай­на дае сям'я. Та­му, па спрад­веч­ным за­ко­не сям'і, но­вае па­ка­лен­не вы­хоў­ва­ец­ца тут ва ўсве­дам­лен­ні ро­лі па­пя­рэд­ні­каў. Вар­та зай­сці ў школь­ны му­зей, які пры­све­ча­ны во­і­нам-авія­та­рам ча­соў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. На гэ­тай зям­лі ў 1941 го­дзе здзейс­ніў свой подз­віг экі­паж ка­пі­та­на М. Гас­тэ­лы. Плён­ная по­шу­ка­вая і на­ву­ко­ва-да­след­чая ра­бо­та вуч­няў да­ла маг­чы­масць па­шы­рыць экс­па­зі­цыю му­зея і па­ка­заць мност­ва па­доб­ных пры­кла­даў ге­ра­із­му аба­рон­цаў на­шай не­за­леж­нас­ці. Уні­каль­на­му школь­на­му му­зею пры­свое­на зван­не на­род­на­га і ад імя На­цы­я­наль­на­га ка­мі­тэ­та гра­мад­скіх уз­на­га­род Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі ўру­ча­ны ор­дэн Свя­то­га кня­зя Аляк­санд­ра Не­ўска­га.

Пры­гад­ваю сло­вы най­ста­рэй­ша­га ўдзель­ні­ка экс­пе­ды­цыі — док­та­ра гіс­та­рыч­ных на­вук, пра­фе­са­ра Пят­ра Лы­сен­кі, з які­мі ён звяр­нуў­ся да юных жы­ха­роў Лі­ды: «Вы­ву­чай­це ба­га­тую гіс­то­рыю свай­го краю, гэ­та па­шы­рыць ва­шы ве­ды і ўзмац­ніць пе­ра­ка­на­насць у каш­тоў­нас­цях на­шай вя­лі­кай спад­чы­ны».

1234

Яў­ген Пя­сец­кі. Фо­та аў­та­ра

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?