Вы тут

Слоган — для школьнага аўтобуса


Твор­чы кон­курс ма­люн­каў «Мой школь­ны аў­то­бус» аб'­яві­лі Банк раз­віц­ця Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь і Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі. Мэ­та кон­кур­су — пры­цяг­нуць да рас­пра­цоў­кі ла­га­ты­па аў­то­бу­са яго юных па­са­жы­раў.

Да ўдзе­лу ў кон­кур­се да­пус­ка­юц­ца дзе­ці і пад­лет­кі ва ўзрос­це ад 5 да 17 га­доў. Ма­люн­кі мо­гуць быць фар­ма­таў А3 і А4, вы­кон­вац­ца на лю­бым ма­тэ­ры­я­ле (ват­ма­не, кар­до­не, па­лат­не) і ў лю­бой тэх­ні­цы ма­ля­ван­ня. Вы­ка­ры­стан­не вы­яў­лен­чых срод­каў так­са­ма ні­хто не аб­мя­жоў­вае.

Але ёсць ад­на ўмо­ва: ма­люн­кі па­він­ны су­пра­ва­джац­ца сло­га­нам — ла­ка­ніч­най фра­зай, якая лёг­ка за­па­мі­на­ец­ца і пе­рад­ае сут­насць са­цы­яль­най пра­гра­мы «Школь­ны аў­то­бус». Кон­курс пра­во­дзіц­ца ў два эта­пы. Да 10 каст­рыч­ні­ка ўдзель­ні­кі мо­гуць на­кі­роў­ваць свае ра­бо­ты пош­тай на ад­рас Бан­ка раз­віц­ця Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь з аба­вяз­ко­вай па­зна­кай «На кон­курс дзі­ця­ча­га ма­люн­ка» або да­ста­віць іх са­ма­стой­на. Пе­ра­мож­ца бу­дзе вы­зна­чац­ца ў дру­гім эта­пе шля­хам ін­тэр­нэт-га­ла­са­ван­ня на сай­це бан­ка, якое прой­дзе з 17 па 31 каст­рыч­ні­ка.

Пе­ра­мож­цы і фі­на­ліс­ты кон­кур­су бу­дуць уз­на­га­ро­джа­ны дып­ло­ма­мі і пры­за­мі, якія пра­да­ста­віць Банк раз­віц­ця. Пе­ра­мож­цу ча­кае ноў­тбук, а фі­на­ліс­таў — план­шэт­ы.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.