Вы тут

Га­лоў­ны ак­цэнт — на тэх­ніч­ную твор­часць


 

Рэс­пуб­лі­кан­скі ты­дзень уста­ноў да­дат­ко­вай аду­ка­цыі прай­шоў у Бе­ла­ру­сі. Гэ­тая што­га­до­вая ак­цыя з'яў­ля­ец­ца свое­асаб­лі­вай ві­зі­тоў­кай сіс­тэ­мы да­дат­ко­вай аду­ка­цыі. Для пры­цяг­нен­ня ўва­гі дзя­цей і пад­лет­каў кож­ная ўста­но­ва ў рам­ках тыд­ня ла­дзіць свае ад­мет­ныя ме­ра­пры­ем­ствы. На­прык­лад, Рэс­пуб­лі­кан­скі цэнтр іна­ва­цый­най і тэх­ніч­най твор­час­ці ар­га­ні­за­ваў вы­ста­ву леп­шых ра­бот па на­прам­ках аў­та-, суд­на-, авія­ма­дэ­ля­ван­не, ра­дыё­элект­ро­ні­ка і ро­ба­та­тэх­ні­ка, ін­фар­ма­ты­ка і пра­гра­ма­ван­не, каб пра­дэ­ман­стра­ваць, на што здоль­ныя іх на­ву­чэн­цы.

Уво­гу­ле бя­гу­чы на­ву­чаль­ны год прой­дзе ў на­шай кра­і­не пад эгі­дай тэх­ніч­на­га про­фі­лю ў сіс­тэ­ме да­дат­ко­вай аду­ка­цыі, яко­му спаў­ня­ец­ца 85 га­доў. Су­мес­на з тэх­на­пар­ка­мі вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­ноў бу­дзе ар­га­ні­за­ва­ны Фес­ты­валь іна­ва­цый, у рам­ках яко­га школь­ні­кі прад­ста­вяць свае пра­мыс­ло­выя рас­пра­цоў­кі. Яшчэ адзін важ­ны пра­ект — ад­крыц­цё на ба­зе Рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра іна­ва­цый­най і тэх­ніч­най твор­час­ці ін­фар­ма­цый­на­га цэнт­ра па атам­най энер­ге­ты­цы.

Як рас­ка­заў на су­стрэ­чы з жур­на­ліс­та­мі на­мес­нік мі­ніст­ра аду­ка­цыі Вік­тар ЯК­ЖЫК, гэ­ты пра­ект рэа­лі­зу­ец­ца су­мес­на з ра­сій­скай дзяр­жаў­най кар­па­ра­цы­яй «Ро­са­там». Цэнтр ства­ра­ец­ца з мэ­тай ін­фар­ма­ван­ня на­сель­ніц­тва, і ў пер­шую чар­гу — пе­да­го­гаў і на­ву­чэн­цаў, аб важ­нас­ці атам­най энер­гіі і раз­віц­ця мір­на­га ата­ма. Дзе­ля гэ­та­га на ба­зе цэнт­ра бу­дуць ла­дзіц­ца асвет­ніц­кія пра­гра­мы. Так­са­ма тут збі­ра­юц­ца ства­рыць пля­цоў­ку для раз­віц­ця перс­пек­тыў­ных кі­рун­каў тэх­ніч­най твор­час­ці з улі­кам бу­даў­ніц­тва ў кра­і­не атам­най элект­ра­стан­цыі.

У 2014/2015 на­ву­чаль­ным го­дзе Рэс­пуб­лі­кан­скі цэнтр іна­ва­цый­най і тэх­ніч­най твор­час­ці ста­не экс­пе­ры­мен­таль­най пля­цоў­кай па апра­ба­цыі аду­ка­цый­ных пра­грам да­дат­ко­вай аду­ка­цыі дзя­цей і мо­ла­дзі ў га­лі­не ро­ба­та­тэх­ні­кі. Мэ­та пра­ек­та «Ро­ба­та­тэх­ні­ка» — за­ры­ен­та­ваць на­ву­чэн­цаў на ін­жы­нер­ныя пра­фе­сіі. У су­вя­зі з вы­со­кай за­па­тра­ба­ва­нас­цю тэх­ніч­ных кад­раў пла­ну­ец­ца ад­крыць ад­ра­зу 40 (!) рэ­гі­я­наль­ных пля­цо­вак па ро­ба­та­тэх­ні­цы. Цэнт­ры бу­дуць ства­рац­ца ва ўсіх аб­лас­цях кра­і­ны як част­ка сіс­тэ­мы да­дат­ко­вай аду­ка­цыі школь­ні­каў. Ця­пер на ба­зе мін­скіх школ і гім­на­зій пра­цуе пяць цэнт­раў ро­ба­та­тэх­ні­кі.

Па сло­вах ды­рэк­та­ра Рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра іна­ва­цый­най і тэх­ніч­най твор­час­ці Сяр­гея СА­ЧКО, на па­чат­ко­вым эта­пе на­ву­чан­не бу­дзе вес­ці­ся з вы­ка­ры­стан­нем кан­струк­та­ра Lеgо. Дзе­ці змо­гуць кан­стру­я­ваць, ма­дэ­ля­ваць ро­ба­таў вір­ту­аль­на і ў на­ту­раль­ную ве­лі­чы­ню. Та­кія за­ня­ткі да­па­ма­га­юць дзе­цям і пад­лет­кам раз­віць ла­гіч­нае мыс­лен­не і за­ха­піц­ца пра­гра­ма­ван­нем, бо скан­стру­я­ваць ро­ба­та — гэ­та толь­кі па­ло­ва спра­вы: ку­ды больш важ­ная і ад­каз­ная за­да­ча — за­даць яму пра­гра­му дзе­ян­няў.

Да­рэ­чы, у каст­рыч­ні­ку ў Мін­ску прой­дзе ўжо дру­гі тур­нір па ро­ба­та­тэх­ні­цы для дзя­цей. Га­лоў­най яго дыс­цып­лі­най ста­не ро­ба­та­су­мо: «ра­зум­ныя» ме­ха­ніз­мы га­ран­ту­юць усім за­хап­ляль­нае ві­до­ві­шча. А пер­шы тур­нір, які прай­шоў у маі і са­браў 23 ка­ман­ды з Мін­ска і Ор­шы, быў пры­мер­ка­ва­ны да чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі ў Мін­ску. Пе­рад ка­ман­да­мі ста­я­ла за­да­ча са­браць ма­дэль ро­ба­та, які па­ві­нен быў пе­ра­адо­лець су­пра­ціў­лен­не аба­рон­цаў і пры­вес­ці шай­бу ў ва­ро­ты.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Да­вед­ка «Звяз­ды»:

У мі­ну­лым на­ву­чаль­ным го­дзе ў Бе­ла­ру­сі дзей­ні­ча­лі больш за 30 ты­сяч аб'­яд­нан­няў па ін­та­рэ­сах у 334 уста­но­вах да­дат­ко­вай аду­ка­цыі дзя­цей і мо­ла­дзі. За­ня­ткі ў іх на­вед­ва­лі больш за 390 ты­сяч ча­ла­век.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».