Вы тут

БДУ — у «вы­шэй­шай лі­зе»


Па вы­ні­ках апуб­лі­ка­ва­на­га рэй­тын­гу ўні­вер­сі­тэ­таў све­ту вя­до­ма­га бры­тан­ска­га агенц­тва QS (THE — QS World Unіversіty Rankіngs) БДУ ўвай­шоў у ТОП‑500 леп­шых уні­вер­сі­тэ­таў све­ту і раз­мяс­ціў­ся ў гру­пе ВНУ, якія зай­ма­юць 491–500 па­зі­цыю. Упер­шы­ню за ўсю гіс­то­рыю ўдзе­лу ў су­свет­ных рэй­тын­гах бе­ла­рус­кі ўні­вер­сі­тэт раз­мяс­ціў­ся так вы­со­ка.

Бры­тан­скае агенц­тва QS ужо 10 га­доў ран­жы­руе ўні­вер­сі­тэ­ты све­ту, і ў ТОП-ліст звы­чай­на ўклю­ча­юц­ца толь­кі пер­шыя 700–800 вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­ноў, або 3% ад усіх уні­вер­сі­тэ­таў све­ту.

Рэй­тынг аба­пі­ра­ец­ца на ана­ліз звес­так аб вы­шэй­шай на­ву­чаль­най уста­но­ве і апы­тан­ні не­за­леж­ных экс­пер­таў. Ацэнь­ва­юц­ца ака­дэ­міч­ная рэ­пу­та­цыя ўні­вер­сі­тэ­та, вы­ні­кі апы­тан­няў пра­ца­даў­цаў, ін­дэкс цы­та­ван­ня на­ву­ко­вых ра­бот за апош­нія пяць га­доў, су­ад­но­сі­ны коль­кас­ці вы­клад­чы­каў і сту­дэн­таў, коль­касць за­меж­ных сту­дэн­таў і вы­клад­чы­каў.

Уз­на­чаль­вае рэй­тынг Ма­са­чу­сец­кі тэх­на­ла­гіч­ны ін­сты­тут (ЗША). За ім ідзе Кемб­рыдж­скі ўні­вер­сі­тэт (Вя­лі­ка­бры­та­нія). З ра­сій­скіх ВНУ леп­шыя, чым у БДУ, па­зі­цыі ў Мас­коў­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та (114), Санкт-Пе­цяр­бург­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та (233), МДТУ імя Баў­ма­на (322) і яшчэ ў шас­ці ўні­вер­сі­тэ­таў.

З бе­ла­рус­кіх ВНУ ў рэй­тын­гу QS прад­стаў­ле­ны толь­кі Бе­ла­рус­кі на­цы­я­наль­ны тэх­ніч­ны ўні­вер­сі­тэт (701+).
Вя­ду­чыя ўні­вер­сі­тэ­ты су­сед­ніх кра­ін за­ня­лі ў рэй­тын­гу на­ступ­ныя па­зі­цыі: Вар­шаў­скі ўні­вер­сі­тэт (335), Тар­тус­кі ўні­вер­сі­тэт (379), Кі­еў­скі на­цы­я­наль­ны ўні­вер­сі­тэт імя Та­ра­са Шаў­чэн­кі (421–430), Та­лін­скі тэх­ніч­ны ўні­вер­сі­тэт (501–550), Віль­нюс­кі ўні­вер­сі­тэт (551–600) і Лат­вій­скі ўні­вер­сі­тэт (701+).

Трэ­ба да­даць, што БДУ ў апош­нія га­ды прад­стаў­ле­ны ў між­на­род­ных рэй­тын­гах вель­мі год­на і па­ста­ян­на ўва­хо­дзіць у «вы­шэй­шую лі­гу».

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.