Вы тут

Уладзіслаў Занкавец: "Папругай мяне ніхто не выхоўваў"


Ся­мей­ная пе­ра­ем­насць — з'я­ва, якую вель­мі лёг­ка ўба­чыць у спор­це. Вось і Ула­дзі­слаў ЗА­НКА­ВЕЦ, сын вя­до­ма­га бе­ла­рус­ка­га трэ­не­ра, бы­ло­га ха­ке­іс­та на­шай збор­най, так­са­ма спра­ба­ваў ся­бе на лё­дзе. Але праз пэў­ны час з пра­фе­сій­ным ха­ке­ем за­вя­заў, на­пі­саў кні­гу і стаў трэ­не­рам па фі­зіч­най пад­рых­тоў­цы ў ста­ліч­ным "Ды­на­ма". І ўсё гэ­та па­спеў зра­біць хло­пец, яко­му ў маі споў­ні­ла­ся толь­кі 23 га­ды! У ба­дзё­рым ін­тэр­в'ю За­нка­вец-ма­лод­шы рас­ка­заў пра баць­коў­скія праў­кі ў кні­зе, эк­стрэ­маль­ны ся­мей­ны ад­па­чы­нак, а так­са­ма на­зваў фі­зіч­нае прак­ты­ка­ван­не, якое не лю­бяць вы­кон­ваць амаль усе ха­ке­іс­ты.

18-21

"За ме­сяц вы­ву­чыў анг­лій­скую мо­ву"

— Га­ды тры та­му я шу­каў кан­так­ты нар­веж­ска­га ле­гі­я­не­ра са­лі­гор­ска­га "Шах­цё­ра". Дык мне та­ды па­ра­і­лі: "Тэ­ле­фа­нуй Ула­дзю За­нкаў­цу. Ён адзі­ны, хто з ім па-анг­лій­ску кан­так­туе". Ад­куль пра­га да ва­ло­дан­ня за­меж­най мо­вай?

— Жыц­цё пры­му­сі­ла! На па­чат­ку 2000-х баць­ка вы­сту­паў у ЗША за ка­ман­ду "Рок­фард Ай­схогс" ("Ля­до­выя веп­ру­кі з Рок­фар­да". — Аўт.). У Аме­ры­цы я пай­шоў у шко­лу з ну­ля­вым ва­ло­дан­нем мо­вы, але праз ме­сяц ужо мог воль­на раз­маў­ляць. Мне на­ват цяж­ка рас­тлу­ма­чыць, як так атры­ма­ла­ся. Схоп­лі­ваў усё ад­ра­зу. Да та­го ж у нас быў ін­тэр­на­цы­я­наль­ны клас: ра­зам са мной ву­чы­ла­ся дзяў­чын­ка з Ман­го­ліі, аф­ра­а­ме­ры­кан­цы... Праў­да, праб­лем на гэ­тай гле­бе па­між на­мі не ўзні­ка­ла. Ка­лі ву­чыў­ся ў Гер­ма­ніі, доб­ра ве­даў ня­мец­кую. На­ват быў леп­шым вуч­нем у кла­се па ня­мец­кай лі­та­ра­ту­ры.

18-22

Дзя­цін­ства на­огул бы­ло для мя­не не­ве­ра­год­ным ча­сам. Гер­ма­нія, Фін­лян­дыя, Да­нія, ЗША... Я шчас­лі­вы ад та­го, што здо­леў на­ве­даць гэ­тыя кра­і­ны, па­ву­чыц­ца ў там­тэй­шых шко­лах. Ма­ла хто мае па­доб­ную маг­чы­масць, і я ўсце­ша­ны, што ёй ска­рыс­таў­ся.

— Ула­дзі­слаў, ты на­ра­дзіў­ся ў ха­кей­най сям'і і, упэў­не­ны, та­бе бы­ло на­ка­на­ва­на па­лю­біць гэ­ты спорт, а леп­шы­мі цац­ка­мі вы­браць клюш­ку і шай­бу.

— Так і бы­ло, — усмі­ха­ец­ца су­раз­моў­ца. — У 3 га­ды я ўпер­шы­ню ўзяў у ру­кі клюш­ку, а ў 4 па­чаў ка­тац­ца на кань­ках. У ма­ёй сям'і бы­ло скла­да­на не лю­біць ха­кей. Пом­ню, пас­ля ад­на­го з мат­чаў на кат­ку ў пар­ку Гор­ка­га баць­ка ўзяў мя­не на ру­кі і ка­таў ад бор­та да бор­та. Шмат ча­су я пра­во­дзіў ра­зам з дзя­ду­лем Ва­сі­лём, які доб­ра ве­даў спорт, быў ма­ім леп­шым сяб­рам і га­лоў­ным ба­лель­шчы­кам. На­вед­ваў усе мае гуль­ні. У дзя­цін­стве я ма­рыў стаць доб­рым ха­ке­іс­там, ад­нак не шка­дую, што за­вяр­шыў кар'­е­ру за­над­та ра­на.

— А як ад­па­чы­ва­лі ра­зам?

— Ка­лі жы­лі за мя­жой, воль­ны час імк­ну­лі­ся заўж­ды пра­во­дзіць утра­іх: ма­ці, баць­ка і я. Мне вель­мі за­пом­ні­ла­ся, як мы ўсе ра­зам ка­та­лі­ся на сан­ках з га­ры вы­шы­нёй з трох­па­вяр­хо­вы дом. Ура­жан­ні ад па­доб­на­га пе­ра­даць не­маг­чы­ма! Ад­ной­чы ля­це­лі з та­кой ша­лё­най хут­ка­сцю, што не спра­ві­лі­ся з кі­ра­ван­нем. Едзем да­лей і ад­чу­ва­ем, што неш­та з на­мі не так. Гля­дзім, а са­нак пад на­мі ўжо і ня­ма! Яны по­бач едуць сва­ёй да­ро­гай. Скон­чы­ла­ся ўсё для нас доб­ра, але бы­ло над­та ве­се­ла.

— Хат­нія за­дан­ні баць­ка пра­вя­раў?

— Толь­кі дзён­нік.

— І як, па па­пру­гу не ха­дзіў?

— Та­кім чы­нам мя­не ні­ко­лі не вы­хоў­ва­лі. Але та­та "плю­шчыў" мя­не з са­ма­га дзя­цін­ства. Заўж­ды трэ­ба бы­ло па­вы­шаць сваю план­ку. Ён мог ска­заць мне: "Ты атры­маў толь­кі 8, а ча­му не 9?", а праз пэў­ны час спы­таць: "Та­бе 9 па­ста­ві­лі, а ка­лі ўжо бу­дзе 10?" Гэ­та ты­чы­ла­ся ўся­го. Ён на­са­мрэч вель­мі шмат зра­біў для мя­не, і я пры­слу­хоў­ва­ю­ся да кож­най яго па­ра­ды.

Што та­кое "12 па 400"?

— Ці­ка­ва, а як ад­бы­ло­ся тваё пе­ра­ўва­саб­лен­не з ха­ке­іс­та ў трэ­не­ра па фіз­пад­рых­тоў­цы?

— Усё зда­ры­ла­ся вель­мі хут­ка. Я шмат ву­чыў­ся, чы­таў спе­цы­я­лі­за­ва­ную лі­та­ра­ту­ру, а та­му, ка­лі атры­маў пра­па­но­ву ад "Ды­на­ма", быў пад­рых­та­ва­ны да но­вай пра­цы. З 18 га­доў у кож­най ка­ман­дзе, за якую я вы­сту­паў, бы­лі хлоп­цы, якіх я трэ­ні­ра­ваў.

— Гэ­та як?!

— Пас­ля ра­ніш­няй трэ­ні­роў­кі мы звы­чай­на ме­лі час на са­ма­стой­ную пад­рых­тоў­ку ў трэ­на­жор­най за­ле. Вось я і збі­раў ах­вот­ных і пра­ца­ваў ра­зам з імі.

— З ча­го скла­да­юц­ца твае за­ня­ткі з ды­на­маў­ца­мі?

— Пры­хо­джу ў на­шу трэ­на­жор­ку, рых­тую ін­вен­тар, уклю­чаю на эк­ра­нах му­зыч­ны ка­нал, а пас­ля за­хо­дзяць гуль­цы і я тлу­ма­чу ім за­да­чы, па­каз­ваю, што трэ­ба ра­біць, са­чу за вы­ка­нан­нем, неш­та ка­рэк­тую. Цяф­пер трэ­ні­роў­ка скла­дае хві­лін 30, а пад­час пад­рых­тоў­кі да пер­шын­ства КХЛ маг­ла доў­жыц­ца і больш за га­дзі­ну.

— А якое з прак­ты­ка­ван­няў ха­ке­іс­ты лі­та­раль­на не­на­ві­дзяць?

— Усе ба­яц­ца бе­гаць 12 ра­зоў па 400 мет­раў. У гэ­тым прак­ты­ка­ван­ні ўсё ро­біц­ца толь­кі з не­вя­ліч­кім пе­ра­пын­кам па­між за­бе­га­мі.

— Ці са­праў­ды па­між ар­га­ніз­мам звы­чай­на­га ча­ла­ве­ка і спарт­сме­на іс­нуе прор­ва?

— Рэч у тым, што ў спарт­сме­наў мно­гія функ­цы­я­наль­ныя сіс­тэ­мы зна­хо­дзяц­ца на ін­шым уз­роў­ні. І гэ­та пра­яў­ля­ец­ца ва ўсім. На­прык­лад, у хар­ча­ван­ні. Гэ­та са­мы прос­ты прык­лад. Для ўсіх дзей­ні­ча­юць агуль­ныя за­ко­ны хар­ча­ван­ня, але я не ба­чу ў на­шай кра­і­не, каб лю­дзі імк­ну­лі­ся пра­віль­на ста­ла­вац­ца. Як мне зда­ец­ца, ес­ці трэ­ба не 3 ра­зы на дзень, а 6. Толь­кі мен­шы­мі пор­цы­я­мі не тлус­тай ежы. У ма­ім ра­цы­ё­не больш га­род­ні­ны і амаль ад­сут­ні­ча­юць муч­ныя вы­ра­бы. Га­зі­роў­ку не п'ю ўжо вель­мі даў­но. Без­умоў­на, я не ідэа­льны ча­ла­век, ад­нак я заўж­ды пры­трым­лі­ва­ю­ся пра­ві­ла: "90 пра­цэн­таў ча­су ты му­сіш хар­ча­вац­ца пра­віль­на, і толь­кі 10 мо­жаш вы­ка­рыс­таць на тое, каб рас­сла­біц­ца".

Ні дня без рад­ку

— Ты згад­ваў, што пі­саў сваю кні­гу "Хо­чаш па­кон­чыць з ха­ке­ем — за­бі сваё це­ла" ўвесь се­зон.

— У той час я яшчэ быў ха­ке­іс­там. Гу­ляў за ка­ман­ду з Са­лі­гор­ска. Ну а што мож­на ра­біць у та­кім ма­лень­кім го­ра­дзе ў воль­ны час? Гу­ляць у кам­п'ю­тар­ныя гуль­ні, чы­таць, гля­дзець кі­но. А я кож­ны дзень пас­ля трэ­ні­ро­вак са­дзіў­ся за кам­п'ю­тар і пі­саў. Ра­біў гэ­та на­ват ноч­чу. Ад­па­чы­ваў толь­кі та­ды, ка­лі пры­яз­джаў у Мінск да сва­я­коў. У мя­не бы­ла вя­лі­кая ма­ты­ва­цыя, вель­мі ха­цеў на­пі­саць кні­гу пра фі­зіч­ную пад­рых­тоў­ку ха­ке­іс­таў. Пер­шым чы­та­чом стаў баць­ка, які ўно­сіў праў­кі у тэкст са­ма­стой­на. Асаб­лі­ва яму не па­да­ба­ла­ся сло­ва "мус­ку­лы", увесь час мя­няў яго на "мыш­цы". З наз­вай ён мне так­са­ма да­па­мог. Кні­гу я вы­да­ваў за свае срод­кі, за ўсё за­пла­ціў больш за 2 ты­ся­чы до­ла­раў. На­пі­са­на яна не на­ву­ко­вай, а лёг­кай для ўспры­ман­ня мо­вай, якую зра­зу­мее кож­ны ча­ла­век. Спа­дзя­ю­ся, бу­дзе ка­рыс­най для чы­та­чоў. Да­рэ­чы, ня­даў­на я па­сту­піў у ма­гіст­ра­ту­ру Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та фі­зіч­най куль­ту­ры. У бу­ду­чы­ні пла­ную ву­чыц­ца ў ас­пі­ран­ту­ры і на­пі­саць кан­ды­дац­кую ды­сер­та­цыю.

— Доб­рыя кні­гі пі­шуць лю­дзі, за пля­чы­ма якіх — сто­сы пра­чы­та­ных тво­раў.

— Я шмат чы­таў мас­тац­кую лі­та­ра­ту­ру. Асаб­лі­ва мя­не ўра­зі­лі Мі­ха­іл Бул­га­каў, Паў­ла Ка­эльё. Апош­ні на­огул пры­му­сіў за­ду­мац­ца пра сэнс жыц­ця, Бо­га і ве­ру.

— Упэў­не­ны, што ты ма­рыў аб су­мес­най пра­цы ра­зам з баць­кам

— Ён ця­пер пра­цуе ў трэ­нер­скім шта­бе ом­ска­га "Аван­гар­да", а я — у мін­скім "Ды­на­ма". Та­му па­куль гэ­та, зра­зу­ме­ла, не­маг­чы­ма. Але мы ня­даў­на ра­зам пра­ца­ва­лі у на­шай ха­кей­най збор­най. І мне зда­ец­ца, што ка­лі мы ро­бім штось­ці ра­зам, лепш ра­зу­ме­ем адзін ад­на­го.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Фо­та аў­тра і з ся­мей­на­га ар­хі­ва сям'і За­нкаў­цоў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.