Вы тут

Падаткі плацім для саміх сябе


Не так даў­но Мі­ніс­тэр­ства фі­нан­саў агу­чы­ла пла­ны аб маг­чы­мым па­вы­шэн­ні па­да­ход­на­га па­да­тку з 12 да 13 пра­цэн­таў. На па­ся­джэн­ні Са­ве­та па ўза­е­ма­дзе­ян­ні ор­га­наў мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня пры Са­ве­це Рэс­пуб­лі­кі Ана­толь РУ­БІ­НАЎ, стар­шы­ня верх­няй па­ла­ты пар­ла­мен­та, вы­ка­заў прэ­се сваю дум­ку па гэ­тай тэ­ме.

19-30

— Я заў­сё­ды лі­чыў, што 12% — гэ­та вель­мі ніз­кі па­да­так, — ска­заў Ана­толь Ру­бі­наў. — Больш за тое, у нас плос­кая шка­ла па­дат­ка­аб­кла­дан­ня — усе пла­цяць ад­ноль­ка­ва. У ін­шых кра­і­нах міль­я­нер аба­вя­за­ны ад­да­ваць па­ло­ву сва­іх да­хо­даў на па­да­ткі. Па гэ­тай пры­чы­не там і зай­ма­юц­ца даб­ра­чын­нас­цю. Ка­лі да­ход у ба­га­та­га ча­ла­ве­ка пе­ра­вы­шае пэў­ны ўзро­вень, ён, каб змен­шыць яго, ад­дае гро­шы на ней­кія доб­рыя спра­вы. Па­да­так змян­ша­ец­ца, а міль­я­нер атрым­лі­вае яшчэ і пэў­ныя ды­ві­дэн­ды ў пла­не гра­мад­скай па­пу­ляр­нас­ці.

Стар­шы­ня Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі пад­крэс­ліў, што ў нас пры­вык­лі да не­вы­со­ка­га па­да­тку яшчэ з са­вец­кіх ча­соў, ка­лі лю­дзі жы­лі да­стат­ко­ва сціп­ла.

— Сён­ня сі­ту­а­цыя ра­ды­каль­на змя­ні­ла­ся, — за­ўва­жыў Ана­толь Ру­бі­наў. — Тым не менш мы шмат па­тра­бу­ем ад дзяр­жа­вы. А што та­кое дзяр­жа­ва? Яна ж не ро­біць гро­шай, а толь­кі рэ­гу­люе, як іх пра­віль­на атры­маць і ку­ды на­кі­ра­ваць. Але ка­лі мы іх не са­бра­лі, то як та­ды мож­на ка­заць пра бяс­плат­ную аду­ка­цыю, ме­ды­цы­ну, пен­сій­ны ўзрост?..

Ана­толь Ру­бі­наў упэў­не­ны, што па­вы­шэн­не па­да­тку — гэ­та аб­са­лют­на нар­маль­ная з'я­ва. Ён так­са­ма не вы­клю­чае маг­чы­мас­ці ўвя­дзен­ня ды­фе­рэн­ца­ва­на­га па­да­тку ў бу­ду­чы­ні.

— Са свай­го пунк­ту гле­джан­ня, я ўвёў бы ды­фе­рэн­ца­ва­ны па­да­так. Праў­да, у нас па­куль не вель­мі шмат за­раб­ля­юць, а ды­фе­рэн­ца­ва­ны па­да­так мае сэнс ужо та­ды, ка­лі ёсць па-са­праўд­на­му ба­га­тыя лю­дзі. Та­кіх жа, я ду­маю, у нас ня­шмат. Та­му па­куль што да ды­фе­рэн­ца­ва­на­га па­да­тку мы не прый­шлі. Але ў бу­ду­чы­ні, ка­лі мы па­ба­га­це­ем, ён па­ві­нен быць. Трэ­ба ж дзя­ліц­ца: у не­ка­га ёсць больш маг­чы­мас­цяў для гэ­та­га, у не­ка­га — менш.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

Мінск — Са­лі­горск — Мінск.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.