Вы тут

Больш кантэйнераў — больш адходаў


Ці на­ву­чы­лі­ся мін­ча­не вы­кід­ваць смец­це па­асоб­на?

На пра­ця­гу не­каль­кіх га­доў у ста­лі­цы ак­тыў­на пра­во­дзіц­ца пра­ца па раз­дзель­ным збо­ры ка­му­наль­ных ад­хо­даў. Спе­цыяль­ныя кан­тэй­не­ры жоў­та­га, сі­ня­га і зя­лё­на­га ко­ле­раў, пры­зна­ча­ныя для шкла, плас­ты­ку і ма­ку­ла­ту­ры, з'я­ві­лі­ся амаль ва ўсіх мін­скіх два­рах. «Сён­ня іх на­ліч­ва­ец­ца ка­ля 12 ты­сяч, — рас­па­вя­ла на­мес­нік ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра дзяр­жаў­на­га аб'­яд­нан­ня «Мін­ская га­рад­ская жыл­лё­вая гас­па­дар­ка» Га­лі­на ГІ­ЛЕ­ВІЧ. — Сё­ле­та мы пла­ну­ем за­ку­піць яшчэ паў­та­ры ты­ся­чы кан­тэй­не­раў і два аў­та­ма­бі­лі для свое­ча­со­ва­га вы­ва­зу за­поў­не­ных «скры­нак». Не­ўза­ба­ве з'я­вяц­ца дзве сар­та­валь­ныя лі­ніі, на якіх бу­дуць да­сар­тоў­вац­ца ад­хо­ды, са­бра­ныя на пры­два­ро­вых тэ­ры­то­ры­ях». Ло­гі­ка прос­тая — чым больш кан­тэй­не­раў, тым больш ад­хо­даў бу­дзе са­бра­на.

Праб­ле­ма збо­ру, сар­та­ван­ня і пе­ра­пра­цоў­кі ад­хо­даў для Бе­ла­ру­сі да­во­лі сур'­ёз­ная з эка­на­міч­на­га, эка­ла­гіч­на­га і са­цы­яль­на­га ба­коў, лі­чыць спе­цы­я­ліст. Вы­ра­шыць яе мож­на толь­кі ў комп­лек­се. У кра­і­не за­цвер­джа­на Дзяр­жаў­ная пра­гра­ма па на­рых­тоў­цы, збо­ры і пе­ра­пра­цоў­цы ад­хо­даў, раз­лі­ча­ная на 2009—2015 га­ды, акра­мя та­го, дзей­ні­чае што­га­до­вая га­рад­ская пра­гра­ма і дзяр­жаў­ны за­каз, згод­на з якім ад ра­ё­наў да пе­ра­пра­цоў­чых прад­пры­ем­стваў па­стаў­ля­юц­ца па­пе­ра, кар­дон, шкло, тэкс­тыль, па­лі­мер­ныя ад­хо­ды. Асноў­ным на­рых­тоў­шчы­кам з'яў­ля­ец­ца ка­му­наль­нае ўні­тар­нае прад­пры­ем­ства «ЭКА­РЭС». Але, як ад­зна­чыў кі­раў­нік упраў­лен­ня га­рад­ской гас­па­дар­кі і энер­ге­ты­кі Мін­гар­вы­кан­ка­ма Дзміт­рый ЯН­ЧЫК, пла­на­выя па­каз­чы­кі па шклу і тэкс­ты­лю не вы­кон­ва­юц­ца. А прад­пры­ем­ствы-спа­жыў­цы не заўж­ды вы­плач­ва­юць абя­ца­ныя гро­шы, чым ад­бі­ва­юць ах­во­ту да збо­ру і на­рых­тоў­кі ад­хо­даў.

Ін­шая кар­ці­на на­зі­ра­ец­ца ў жыл­лё­вых ра­монт­на-экс­плу­а­та­цый­ных аб'­яд­нан­нях, якія вы­кон­ва­юць пла­ны па збо­ры ад­хо­даў. Роз­ні­ца ад­чу­ва­ец­ца: ка­лі два га­ды та­му бы­ло са­бра­на 9 ты­сяч тон смец­ця, ле­тась гэ­тая ліч­ба вы­рас­ла да 25 ты­сяч тон, а сё­ле­та пла­ну­ец­ца атры­маць ужо 29 ты­сяч тон. Па­сту­по­ва з'яў­ля­юц­ца ак­тыў­ныя лю­дзі, якія да­па­ма­га­юць ЖЭ­Сам ар­га­ні­зоў­ваць збор ад­хо­даў і пад­трым­лі­ваць у на­леж­ным ста­не кан­тэй­нер­ныя пля­цоў­кі, але па­куль што гэ­та адзін­ка­выя вы­пад­кі. Да­рэ­чы, па сло­вах Га­лі­ны Гі­ле­віч, за бя­гу­чы год ра­бо­чым па комп­лекс­най пры­бор­цы жыл­лё­вых ар­га­ні­за­цый, якія зай­ма­лі­ся збо­рам і на­рых­тоў­кай дру­гас­най сы­ра­ві­ны, да­дат­ко­ва да зар­пла­ты ўся­го бы­ло вы­дат­ка­ва­на больш за 20 міль­ё­наў руб­лёў. Гэ­ты перс­пек­тыў­ны на­пра­мак пла­ну­ец­ца раз­ві­ваць да­лей і за­ах­воч­ваць на­сель­ніц­тва да зда­чы ад­хо­даў. Акра­мя та­го, у хут­кім ча­се ад­чы­няц­ца 147 на­рых­тоў­чых пунк­таў у ганд­лё­вых ар­га­ні­за­цы­ях ста­лі­цы.

У кан­цы на­ступ­на­га го­да ў пра­мзо­не Ша­ба­ны пла­ну­ец­ца па­бу­да­ваць за­вод па пе­ра­пра­цоў­цы ад­хо­даў бу­даў­ні­чых ма­тэ­ры­я­лаў. Па­доб­нае прад­пры­ем­ства ўжо іс­нуе ў Мін­ску — гэ­та вы­твор­чае ка­му­наль­нае ўні­тар­нае прад­пры­ем­ства «Жыл­камп­лект», якое не­каль­кі га­доў зай­ма­ец­ца пе­ра­пра­цоў­кай ад­хо­даў ру­бе­ро­ід­на­га па­крыц­ця. Мяр­ку­ец­ца, што на но­вым прад­пры­ем­стве бу­дуць не толь­кі пе­ра­пра­цоў­ваць бу­даў­ні­чыя ад­хо­ды, а так­са­ма вы­раб­ляць па­ра­шок для но­ва­га ру­бе­ро­ід­на­га па­крыц­ця і, маг­чы­ма, са­мо па­крыц­цё.

Га­лі­на Гі­ле­віч да­ла не­каль­кі па­рад. Па-пер­шае, не трэ­ба вы­кід­ваць ў спе­цы­я­лі­за­ва­ныя кан­тэй­не­ры, пры­зна­ча­ныя для асоб­на­га ві­ду ад­хо­даў, ін­шае смец­це — так ства­ра­ец­ца смет­нік на сар­та­валь­най лі­ніі, а са­мі «скры­ні» хут­ка за­паў­ня­юц­ца. Ад­хо­ды трэ­ба ўшчыль­няць: па­пя­ро­выя і кар­дон­ныя ка­роб­кі не за­піх­ваць цал­кам, а раз­дзі­раць і склад­ваць. У ПЭТ-бу­тэ­лек аба­вяз­ко­ва вар­та ад­кру­ціць на­крыў­ку, а са­му бу­тэль­ку пры­мяць — у та­кім вы­гля­дзе яна зой­ме менш мес­ца ў кан­тэй­не­ры.

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.