Вы тут

Разграмілі...


Ба­ры­саў­скі клуб БА­ТЭ па­цяр­пеў скры­шаль­нае па­ра­жэн­не ў пер­шым мат­чы гру­па­вой ста­дыі Лі­гі чэм­пі­ё­наў

Імя пе­ра­мож­цы — пар­ту­галь­скі «Пор­ту». Клуб з тра­ды­цы­я­мі, які, па вя­лі­кім ра­хун­ку, ува­хо­дзіць у ту­зін най­мац­ней­шых ка­ман­даў Еў­ро­пы. На сва­ім по­лі, ста­ды­ё­не «Дра­гаў», пар­ту­галь­цы лі­та­раль­на зні­шчы­лі на­ша­га чэм­пі­ё­на і ад­пра­ві­лі ў ва­ро­ты Сяр­гея Чэр­ні­ка 6 мя­чоў! Та­ко­га лі­ха ў еў­ра­куб­ка­вых ба­та­лі­ях БА­ТЭ не бы­ло даў­но...

Пас­ля ква­лі­фі­ка­цый­ных раў­ндаў, дзе ба­ры­саў­ча­не су­стра­ка­лі­ся з ка­ман­да­мі пры­клад­на ад­на­го ўзроў­ню, бе­ла­ру­сы на­тра­пі­лі на са­праўд­на­га фут­боль­на­га дра­пеж­ні­ка. Пі­рэ­ней­цы ў кож­ным кам­па­нен­це гуль­ні бы­лі на га­ла­ву вы­шэй­шыя за са­пер­ні­ка. Хлоп­цы Ху­ле­на Ла­па­тэ­гі пра­дэ­ман­стра­ва­лі фут­бол, у які ў Бе­ла­ру­сі, на жаль, не гу­ля­юць, ад­нак да яко­га трэ­ба імк­нуц­ца. Без­умоў­на, не трэ­ба ўсю ад­каз­насць за раз­гром пе­ра­кла­даць на пле­чы ва­ра­та­ра Сяр­гея Чэр­ні­ка, дзя­ку­ю­чы па­мыл­цы яко­га пар­ту­галь­цы ад­кры­лі лік у мат­чы. Ка­лі на таб­ло га­раць ба­лю­чыя ліч­бы 0:6, на­ўрад ці ві­на­ва­ты толь­кі гал­кі­пер. Але кіс­нуць у гэ­тай сі­ту­а­цыі ні­ко­му не трэ­ба. У па­да­печ­ных Аляк­санд­ра Ер­ма­ко­ві­ча ёсць яшчэ 5 па­ядын­каў гру­па­вой ста­дыі, каб да­ка­заць і са­бе, і ўсім, што па­доб­ныя па­ра­жэн­ні — вы­пад­ко­васць і не больш за тое.

Аляк­сандр ЕР­МА­КО­ВІЧ, га­лоў­ны трэ­нер ба­ры­саў­ска­га БА­ТЭ:

— Не вель­мі хо­чац­ца раз­маў­ляць аб гэ­тым мат­чы. Бы­ло цяж­ка ча­каць доб­ры вы­нік у гэ­тай су­стрэ­чы. Праў­да, лі­чу, пад­рых­та­ва­лі­ся вель­мі доб­ра. Ве­да­лі, што едзем гу­ляць да клас­най ка­ман­ды. Ха­чу вы­ба­чыц­ца пе­рад ба­лель­шчы­ка­мі. Спа­дзя­ю­ся, та­кое больш не паў­то­рыц­ца. Пра­вя­дзём ра­бо­ту над па­мыл­ка­мі і ў на­ступ­ным хат­нім мат­чы па­ста­ра­ем­ся зра­біць усё маг­чы­мае, каб да­маг­чы­ся доб­ра­га вы­ні­ку.

Лі­га чэм­пі­ё­наў. Гру­па­вы этап. 1-ы тур. Гру­па А. «Алім­пі­я­кас» (Грэ­цыя) — «Ат­ле­ты­ка» (Іс­па­нія) — 3:2, «Ювен­тус» (Іта­лія) — «Маль­мё» (Шве­цыя) — 2:0. Гру­па В. «Лі­вер­пуль» (Анг­лія) — «Лу­да­го­рац» (Бал­га­рыя) — 2:1, «Рэ­ал» (Іс­па­нія) — «Ба­зэль» (Швей­ца­рыя) — 5:1. Гру­па С. «Ма­на­ка» (Фран­цыя) — «Ба­ер» (Гер­ма­нія) — 1:0, «Бен­фі­ка» (Пар­ту­га­лія) — «Зе­ніт» (Ра­сія) — 0:2. Гру­па D. «Га­ла­та­са­рай» (Тур­цыя) — «Ан­дэр­лехт» (Бель­гія) — 1:1, «Ба­ру­сія» (Гер­ма­нія) — «Ар­се­нал» (Анг­лія) — 2:0. Гру­па Е. «Ро­ма» (Іта­лія) — ЦСКА (Ра­сія) — 5:1, «Ба­ва­рыя» (Гер­ма­нія) — «Ман­чэс­тэр Сі­ці» (Анг­лія) — 1:0. Гру­па F. «Бар­се­ло­на» (Іс­па­нія) — АПА­ЭЛ (Кіпр) — 1:0, «Аякс» (Га­лан­дыя) — ПСЖ (Фран­цыя) — 1:1. Гру­па G. «Чэл­сі» (Анг­лія) — «Шаль­ке-04» (Гер­ма­нія) — 1:1, «Ма­ры­бор» (Сла­ве­нія) — «Спор­тынг» (Пар­ту­га­лія) — 1:1. Гру­па Н. «Пор­ту» (Пар­ту­га­лія) — БА­ТЭ (Бе­ла­русь) — 6:0, «Ат­ле­тык» (Іс­па­нія) — «Шах­цёр» (Укра­і­на) — 0:0.

Та­рас ШЧЫ­РЫ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?