Вы тут

Першыя «ластаўкі» ўжо зарэгістраваліся


У спа­жы­вец­кім лі­зін­гу вы­ка­ры­стан­не за­меж­най ва­лю­ты Нац­бан­кам на­ват не раз­гля­да­ец­ца

Учо­ра 12 лі­зін­га­вых ар­га­ні­за­цый кра­і­ны атры­ма­лі па­свед­чан­не аб уклю­чэн­ні ў рэ­естр Нац­бан­ка. Вя­до­ма, што з пер­шых дзён ве­рас­ня юры­дыч­ныя асо­бы, якія ма­юць на­мер ажыц­цяў­ляць лі­зін­га­вую дзей­насць на сіс­тэ­ма­тыч­най асно­ве, аба­вя­за­ны ў вы­зна­ча­ным па­рад­ку звяр­нуц­ца ў На­цы­я­наль­ны банк з за­явай аб уклю­чэн­ні ў рэ­естр лі­зін­га­вых ар­га­ні­за­цый. Пры гэ­тым юры­дыч­ныя асо­бы, якія ажыц­цяў­ля­лі лі­зін­га­вую дзей­насць на гэ­тую да­ту, ма­юць пра­ва зай­мац­ца лі­зін­гам без уклю­чэн­ня ў рэ­естр да 1 са­ка­ві­ка 2015 го­да.

На­мес­нік стар­шы­ні праў­лен­ня Нац­бан­ка Сяр­гей Дуб­коў па­тлу­ма­чыў кі­раў­ні­кам гэ­тых кам­па­ній, што лі­зін­га­вым ар­га­ні­за­цы­ям з мо­ман­ту ўклю­чэн­ня ў рэ­естр бу­дуць прад'­яў­ля­ц­ца па­тра­ба­ван­ні па рас­крыц­ці ін­фар­ма­цыі аб лі­зін­га­вай дзей­нас­ці ў па­рад­ку, вы­зна­ча­ным Нац­бан­кам.

Сяр­гей Дуб­коў так­са­ма ад­зна­чыў, што зараз ак­тыў­на вя­дзец­ца рас­пра­цоў­ка ад­па­вед­на­га за­ка­на­даў­ства, якое да­зво­ліць вы­ка­рыс­тоў­ваць так зва­ны спа­жы­вец­кі лі­зінг здзе­лак па не­ру­хо­мас­ці. Ад­нак спе­цы­я­ліст пад­крэс­ліў, што вы­ка­ры­стан­не за­меж­най ва­лю­ты па та­кіх здзел­ках на цяперашнім эта­пе цал­кам вы­клю­ча­ец­ца. Спе­цы­я­ліст тут жа па­тлу­ма­чыў, што бу­дзе зроб­ле­на ў блі­жэй­шы час для та­го, каб зні­зіць стаў­кі па лі­зін­га­вых апе­ра­цы­ях. На­га­даю, што ця­пер яны аказ­ва­юц­ца для фі­зіч­ных асоб знач­на да­ра­жэй­шы­мі за крэ­дыт, у пер­шую чар­гу за кошт вы­пла­ты па та­кіх апе­ра­цы­ях па­да­тку на да­баў­ле­ную вар­тасць (ПДВ) у па­ме­ры 20%.

Пы­тан­не аб ад­ме­не ПДВ для «фі­зі­каў» бу­дзе вы­ра­ша­на ўжо сё­ле­та, бо пра­ект ад­па­вед­ных змен у Гра­ма­дзян­скім ко­дэк­се ўжо ўзгод­не­ны і на­кі­ра­ва­ны ў Па­ла­ту прад­стаў­ні­коў. На во­сень­скай се­сіі дэ­пу­та­ты раз­ліч­ва­юць пры­няць яго ў двух чы­тан­нях, па­ве­да­міў Сяр­гей Дуб­коў.

Ад­ме­на ПДВ — не адзі­ны не­аб­ход­ны крок. «За­ка­на­даў­ства дзей­ні­чае час­та па прын­цы­пе «што не да­зво­ле­на, то за­ба­ро­не­на». Та­му нам трэ­ба прак­тыч­на ва ўсе ла­каль­ныя да­ку­мен­ты ўнес­ці зме­ны аб маг­чы­мас­ці лі­зін­гу для фі­зіч­ных асоб. І гэ­та не ме­ха­ніч­ная ра­бо­та, а гла­баль­ная пе­ра­пра­цоў­ка», — ад­зна­чыў су­раз­моў­ца.

На­мес­нік стар­шы­ні Нац­бан­ка асоб­на спы­ніў­ся на тэ­ме псеў­да­ва­лют­на­га лі­зін­гу, па якім у спе­цы­я­ліс­таў ёсць дак­лад­нае ра­зу­мен­не, што гэ­та пэў­ны су­ра­гат ва­лют­на­га крэ­ды­та­ван­ня, якое бан­кам за­ба­ро­не­на.

Пер­шы­мі ў рэ­естр лі­зін­га­вых кам­па­ній, у пры­ват­нас­ці, уклю­ча­ны ак­цы­я­нер­ныя та­ва­рыст­вы «АСБ Лі­зінг», «Ін­тэр­кан­са­лтлі­зінг», «РЕСТ-Бел­Лі­зінг», «Аст­ра-Лі­зінг», ТАА «Фінп­ра­фіт», «Дэн Ін­вест», «Смарт Парт­нёр», «Бел­ра­саг­ра­сэр­віс», «Рай­фай­зен-Лі­зінг», «Пры­ват-Лі­зінг», «Аван­гард-Лі­зінг» і «Цэнт­ры­ус-Лі­зінг».

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».