Вы тут

Усходняе перакрыжаванне


Ня­ўзва­жа­ная стра­тэ­гія ЕС па ад­на­ба­ко­вым уцяг­ван­ні кра­ін Ус­ход­ня­га парт­нёр­ства ў сфе­ру сва­іх ін­та­рэ­саў без уліч­ван­ня ін­та­рэ­саў Ра­сіі пры­вя­ла да эс­ка­ла­цыі гра­мад­ска­га су­праць­ста­ян­ня ва Укра­і­не, якое пас­ля вы­лі­ла­ся ва ўзбро­е­ны кан­флікт. Сён­ня на па­рад­ку дня ста­іць вы­пра­цоў­ка но­вай да­рож­най кар­ты для ўза­е­ма­дзе­ян­ня ЕС і кра­ін Ус­ход­ня­га парт­нёр­ства.

Ана­ліз па­мы­лак

Ідэя но­вай стра­тэ­гіі ЕС у да­чы­нен­ні да ўсход­ніх су­се­дзяў паў­ста­ла пас­ля да­лу­чэн­ня да Еў­ра­са­ю­за кра­ін Цэнт­раль­най Еў­ро­пы ў 2004 годзе. Но­выя чле­ны ЕС ме­лі да­во­лі глы­бо­кія і ста­біль­ныя су­вя­зі з кра­і­на­мі Ус­ход­няй Еў­ро­пы як у гас­па­дар­чай, так і ў гу­ма­ні­тар­най сфе­рах. За­да­ча за­ха­ваць гэ­тыя ста­сун­кі і ста­ла пры­чы­най ства­рэн­ня пра­ек­та «Ус­ход­няе парт­нёр­ства».

Пер­ша­па­чат­ко­ва пра­ект пра­ду­гледж­ваў па­шы­рэн­не эка­на­міч­ных і гу­ма­ні­тар­ных су­вя­зяў ЕС з кра­і­на­мі Ус­ход­няй Еў­ро­пы і За­каў­каз­зя. Ад­нак ад­ра­зу ўзнік­ла праб­ле­ма па­лі­ты­за­цыі пра­цэ­су. На пер­шы план вый­шлі за­да­чы пра­соў­ван­ня Еў­ра­са­ю­зам дэ­ма­кра­тыі, пра­воў ча­ла­ве­ка ся­род дзяр­жаў-парт­нё­раў, у той час як эка­на­міч­нае ўза­е­ма­дзе­ян­не на­сі­ла дру­га­рад­ны і сім­ва­ліч­ны ха­рак­тар.

Ра­зам з тым адзін­ства не бы­ло і з бо­ку са­міх кра­ін Ус­ход­ня­га парт­нёр­ства. Іх ад­роз­ныя стра­тэ­гіі раз­віц­ця, пры­яры­тэ­ты і век­та­ры па­ста­ві­лі пад су­мнен­не на­мер ЕС пры­мя­няць да ўсіх ад­ноль­ка­вую па­лі­ты­ку. Пер­ша­па­чат­ко­вая за­ду­ма кі­раў­ніц­тва ЕС пад­пі­саць да­га­во­ры аб аса­цы­я­цыі з усі­мі чле­на­мі Ус­ход­ня­га парт­нёр­ства бы­ла па­стаў­ле­на пад пы­тан­не. Пра­ек­ты да­га­во­раў не ўліч­ва­лі ін­та­рэ­саў Ра­сіі як са­ма­га буй­но­га геа­па­лі­тыч­на­га гуль­ца, а так­са­ма струк­тур­ных асаб­лі­вас­цяў эка­но­мік роз­ных кра­ін.

Да гэ­та­га да­да­ло­ся іг­на­ра­ван­не ін­тэ­гра­цый­ных пра­цэ­саў на еў­ра­зій­скай пра­сто­ры. Ад­нак не за­ўва­жаць ства­рэн­не ў 2010 го­дзе Мыт­на­га са­ю­за і яго пе­ра­фар­мі­ра­ван­не ў 2014-м у Еў­ра­зій­скі эка­на­міч­ны са­юз да­лей ста­но­віц­ца не­маг­чы­мым.

Но­выя эта­пы

Ця­пер Бе­ла­русь за­ста­ла­ся адзі­най кра­і­най ва Ус­ход­нім парт­нёр­стве, якая не мае тэ­ры­та­ры­яль­ных прэ­тэн­зій і ў ста­не за­бяс­пе­чыць бяс­пе­ку на ўсёй сва­ёй тэ­ры­то­рыі. Бе­ла­русь з са­ма­га па­чат­ку кан­крэт­на акрэс­лі­ла свой еў­ра­зій­скі геа­па­лі­тыч­ны вы­бар. Ар­ме­нія гэ­та зра­бі­ла ле­тась. Ві­да­воч­на, што Бе­ла­русь і Ар­ме­нія ў перс­пек­ты­ве ўсё больш шчыль­на бу­дуць уклю­чац­ца ў еў­ра­зій­скія ін­тэ­гра­цый­ныя пра­цэ­сы. Та­му пер­ша­па­чат­ко­вы фар­мат іх уза­е­ма­дзе­ян­ня з ЕС у ме­жах Ус­ход­ня­га парт­нёр­ства аказ­ва­ец­ца не­ак­ту­аль­ным.

Маг­чы­мым вы­ра­шэн­нем праб­ле­мы маг­ло б стаць ства­рэн­не асоб­на­га фар­ма­ту ўза­е­ма­дзе­ян­ня па­між ЕС і ЕА­ЭС. І пер­шы за­чын у гэ­тым кі­рун­ку ўжо быў зроб­ле­ны. 26 жніў­ня ў Мін­ску ўпер­шы­ню ў гіс­то­рыі зда­ры­ла­ся су­стрэ­ча кі­раў­ніц­тва ЕС і кра­ін ЕА­ЭС. Гэ­та азна­ча­ла фак­тыч­нае пры­знан­не Еў­ра­са­ю­зам еў­ра­зій­скіх ін­тэ­гра­цый­ных пра­цэ­саў.

Дзве дру­гія кра­і­ны Ус­ход­ня­га парт­нёр­ства — Гру­зія і Мал­до­ва — пад­пі­са­лі да­га­вор аб аса­цы­я­цыі з ЕС і ру­ха­юц­ца ў геа­па­лі­тыч­ным дыс­кур­се Еў­ра­са­ю­за. Ме­на­ві­та Гру­зія і Мал­до­ва най­больш ад­па­вя­да­юць пер­ша­па­чат­ко­ва­му пра­ек­ту Ус­ход­ня­га парт­нёр­ства.

Асоб­на ста­іць пы­тан­не Азер­бай­джа­на, які з'яў­ля­ец­ца энер­ге­тыч­на са­ма­да­стат­ко­вай кра­і­най. Та­му ўза­е­ма­дзе­ян­не ЕС і Азер­бай­джа­на, хут­чэй за ўсё, пе­ра­фар­мі­ру­ец­ца ў двух­ба­ко­выя ад­но­сі­ны.

Укра­ін­скі фак­тар

Асаб­лі­вую па­зі­цыю зай­мае Укра­і­на, дзе эка­на­міч­ныя, па­лі­тыч­ныя і гу­ма­ні­тар­ныя праб­ле­мы не да­юць маг­чы­мас­ці ад­на­знач­на вы­ра­шыць яе геа­па­лі­тыч­ны ста­тус. Пад­пі­сан­не Укра­і­най да­га­во­ра аб аса­цы­я­цыі з ЕС ства­ры­ла па­гро­зу ін­та­рэ­сам кра­ін Мыт­на­га са­ю­за, а так­са­ма ін­та­рэ­сам знач­най коль­кас­ці пра­мыс­лоў­цаў са­мой Укра­і­ны. Гу­ма­ні­тар­ны і цы­ві­лі­за­цый­ны склад­нік пры­вёў да эс­ка­ла­цыі кан­флік­ту па­між роз­ны­мі гру­па­мі на­сель­ніц­тва, ары­ен­та­ва­ны­мі на про­ці­лег­лыя геа­па­лі­тыч­ныя цэнт­ры.

У та­кой сі­ту­а­цыі фар­мат «Мыт­ны са­юз — Укра­і­на — Еў­ра­са­юз» пад­час су­стрэ­чы 26 жніў­ня 2014 го­да ў Мін­ску акрэс­ліў маг­чы­мую фор­му­лу па вы­ха­дзе Укра­і­ны з геа­па­лі­тыч­на­га ту­пі­ка і вяр­тан­ню бяс­пе­кі ў рэ­гі­ён. Усе ба­кі зра­зу­ме­лі, што ўкра­ін­скі кры­зіс не мо­жа вы­ра­шац­ца ў ад­на­ба­ко­вым па­рад­ку. Бы­лі аба­зна­ча­ны эка­на­міч­ныя і энер­ге­тыч­ныя фак­та­ры бяс­пе­кі і ста­біль­нас­ці ў рэ­гі­ё­не. 12 ве­рас­ня Маск­ва, Бру­сель і Кі­еў да­мо­ві­лі­ся ад­клас­ці на год дзе­ян­не да­га­во­ра аб аса­цы­я­цыі па­між Укра­і­най і ЕС. А 13 ве­рас­ня еўрапейскі ка­мі­сар па пы­тан­нях па­шы­рэн­ня і па­лі­ты­кі добрасуседства Штэ­фан Фю­ле вы­ка­заў дум­ку пра па­трэ­бу ства­рэн­ня зо­ны сва­бод­на­га ганд­лю па­між ЕС і ЕА­ЭС.

Та­кім чы­нам чы­ноў­нік Еў­ра­са­ю­за паў­та­рыў сло­вы двух­га­до­вай даў­нас­ці, вы­ка­за­ныя прэ­зі­дэн­та­мі еў­ра­зій­скай трой­кі аб па­трэ­бе ства­рэн­ня агуль­най зо­ны сва­бод­на­га ганд­лю ад Лі­са­бо­на да Ула­дзі­вас­то­ка (пра­ект больш вя­до­мы як «ін­тэ­гра­цыя ін­тэ­гра­цый»). На­пэў­на, ця­пер на­ды­шоў час раз­маў­ляць пра па­доб­ную да­рож­ную кар­ту. І па­чы­наць трэ­ба з сі­ту­а­цыі ва­кол Укра­і­ны. На яе пры­кла­дзе з за­бес­пя­чэн­нем ін­та­рэ­саў як ЕС, так і кра­ін ЕА­ЭС, трэ­ба знай­сці рэ­цэпт эка­на­міч­на­га ін­тэ­гра­цый­на­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня па­між ЕС, Укра­і­най і ЕА­ЭС. Гэ­та ста­ла б пе­ра­адо­лен­нем геа­па­лі­тыч­на­га кры­зі­су ва Ус­ход­няй Еў­ро­пе.

Мін­скі фар­мат уза­е­ма­дзе­ян­ня з ан­ты­кры­зіс­най су­стрэ­чы па пе­ра­адо­лен­ні су­праць­ста­ян­ня ва Укра­і­не мае ўсе шан­цы пе­ра­рас­ці ў перс­пек­тыў­ную пля­цоў­ку па ства­рэн­ні но­ва­га кан­ты­нен­таль­на­га ін­тэ­гра­цый­на­га пра­цэ­су, дзе Бе­ла­русь змаг­ла б вы­сту­піць пунк­там збо­ру агуль­ных сіл ад Лі­са­бо­на да Ула­дзі­вас­то­ка.

Пётр Пят­роў­скі, па­лі­то­лаг

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.