Вы тут

"Бяз­ву­сы "нянь"


Ка­рэс­пан­дэнт "Звяз­ды" па­пра­ца­ваў у дзі­ця­чым сад­ку вы­ха­валь­ні­кам і яго па­моч­ні­кам

Хто ў "Це­рам­ку" "жы­ве"?

2014-09-16_095254

Мая Бо­біч, за­гад­чы­ца сад­ка "Це­ра­мок", што ў аг­ра­га­рад­ку Аль­го­ва Ві­цеб­ска­га ра­ё­на, вель­мі здзі­ві­ла­ся зван­ку.

— Гэ­та звы­чай­ны вяс­ко­вы са­док. Ды і дзень сён­ня, на­пэў­на, не зу­сім доб­ры для рэ­парт­ажу — ге­не­раль­ная пры­бор­ка ў нас... А вы яшчэ і па­пра­ца­ваць хо­ча­це? Ну, та­ды пры­яз­джай­це! — зга­дзі­ла­ся Мая Мі­хай­лаў­на. Яна кі­руе ка­лек­ты­вам, па­чы­на­ю­чы з 1998 го­да. Да гэ­та­га пра­ца­ва­ла ў ві­цеб­скім сад­ку, бы­ла за­гад­чы­цай са­да ў вёс­цы Са­сноў­ка. Да па­ступ­лен­ня ў ВНУ скон­чы­ла ме­ды­цын­скае ву­чы­лі­шча, по­тым бія­фак Ві­цеб­ска­га пе­да­га­гіч­на­га ін­сты­ту­та (ця­пер — Ві­цеб­скі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт імя П.М. Ма­шэ­ра­ва.).

— У на­ступ­ным го­дзе сад­ку споў­ніц­ца 40 га­доў. У нас 73 дзі­ця­ці, у тым лі­ку 9 — са шмат­дзет­ных сем'­яў. Баць­кі апош­ніх пла­цяць за хар­ча­ван­не толь­кі па­ло­ву су­му. А без льго­ты сён­ня пла­та — 22 ты­ся­чы 30 руб­лёў за дзень. Але гэ­та — ца­на ча­ты­рох­ра­зо­ва­га хар­ча­ван­ня для дзя­цей з груп 12-га­дзін­на­га зна­хо­джан­ня. Тыя, хто ў сад­ку 10 з па­ло­вай га­дзін, ядуць 3 ра­зы, та­му пла­та тро­хі мен­шая. Баць­кі ка­лісь­ці аплач­ва­лі хар­ча­ван­не толь­кі на 40%, по­тым на 60%, ця­пер — на 100% — рас­каз­вае за­гад­чы­ца.

2014-09-16_094437

За­ро­бак вы­ха­валь­ні­каў за­ле­жыць ад ста­жу пра­цы, пе­да­га­гіч­най ка­тэ­го­рыі, на­груз­кі і гэ­так да­лей.

— Ма­ла­ды спе­цы­я­ліст без ка­тэ­го­рыі за­раб­ляе ка­ля 3 міль­ё­наў руб­лёў у ме­сяц. Вы­ха­валь­нік з вя­лі­кім ста­жам мо­жа за­ра­біць і пад 5 міль­ё­наў, бо ёсць роз­ныя да­пла­ты за ме­та­дыч­ную пра­цу, прэ­міі, — пра­цяг­вае за­гад­чы­ца.

А ці мо­жа так зда­рыц­ца, што га­доў праз 15-20 ня­ма ка­му бу­дзе ў сад­ку пра­ца­ваць?

Па­вод­ле слоў Маі Мі­хай­лаў­ны, яшчэ ў са­вец­кія га­ды га­ва­ры­лі пра гэ­та. І та­ды, як і ця­пер, вы­пад­ко­выя лю­дзі доў­га ў сад­ку не за­трым­лі­ва­лі­ся. Гэ­тую пра­цу трэ­ба лю­біць!

На ву­лі­цы...

Па­пра­сіў на­кі­ра­ваць мя­не на "са­мы цяж­кі учас­так". За­гад­чы­ца рас­тлу­ма­чы­ла, што ў ясель­ную гру­пу да­пус­ціць не мо­жа. Дзе­ці, ка­лі ім 1-2 га­ды, вель­мі на­сця­ро­жа­на ста­вяц­ца да чу­жых. На­прык­лад, ка­лі муж­чы­ны пра­во­дзі­лі ра­бо­ты па рэ­гу­ля­ван­ні кат­ла, дык ма­лыя на­ват у пры­бі­раль­ню ха­дзіць ба­я­лі­ся.

Да­ве­ры­лі гру­пу "Ча­муч­кі", у якой дзе­цям па 5-6 га­доў.

Па­зна­ё­міў­ся з вы­ха­валь­ні­цай Алай Нар­ман­то­віч. Прад­ста­віў­ся. Па­коль­кі ў жур­на­ліс­таў ня­ма тра­ды­цыі на­звац­ца поў­ным імем, дзе­ці па­ча­лі мя­не зваць дзядзь­кам Са­шам. Але стро­гая вы­ха­валь­ні­ца (толь­кі з дзець­мі пе­ры­я­дыч­на стро­гая, а так — вель­мі аба­яль­ны, ці­ка­вы і ра­зум­ны ча­ла­век. — А.П.) ска­за­ла, што дзе­цям трэ­ба на­зы­ваць мя­не з імем па баць­ку.

2014-09-16_093402

Да­па­мог ма­лым апра­нуц­ца. Вый­шлі на ву­лі­цу гу­ляць. Ад­ра­зу зра­зу­меў, што ця­жэй за ўсё пад­лі­чыць, коль­кі "ма­іх". (Ад­ра­зу ўспом­ніў мульт­фільм пра вась­мі­но­гаў. Па­мя­та­е­це, як та­ты лі­чы­лі дзя­цей?) У раз­дзя­валь­ні іх бы­ло 12: дзве Ма­шы, Дзі­ма, Ві­я­ле­та, Жэ­ня... На ву­лі­цы на ма­іх ва­чах ста­ла спа­чат­ку 10, а по­тым... 15! Вам смеш­на, а мне што бы­ло ду­маць? Вы­ха­валь­ні­ца рас­тлу­ма­чы­ла: ка­лі дзят­вы больш, зна­чыць, ёсць "гос­ці" з ін­шай гру­пы.

Пе­рад тым, як дзе­цям да­зво­лі­лі кор­пац­ца ў пя­соч­ні­цы, пад­ка­паў шуф­лі­кам пя­сок, каб атры­ма­ла­ся гор­ка. По­тым па­спра­ба­ваў зра­біць пя­соч­ную баб­ку — не, не тое... Дзе­ці пад­ка­за­лі, што трэ­ба шуф­лі­кам па­біць па пласт­ма­са­вай "фор­ме". Ра­зы тры спра­ба­ваў. Дзе­ці ж ра­бі­лі ана­ла­гіч­нае вель­мі лёг­ка.

2014-09-16_083930

Чар­га ах­вот­ні­каў спа­чат­ку вы­стра­і­ла­ся, каб... "па­кар­міць" мя­не "ма­ро­зі­вам" з пяс­ку, по­тым — каб я па­гуш­каў іх на арэ­лях.

Ха­це­лі згу­ляць у хо­ван­кі, ды вы­ха­валь­ні­ца за­ба­ра­ні­ла. Ра­зу­мею: ёй жа трэ­ба са­чыць за ўсі­мі. А ка­лі хто сха­ва­ец­ца — Бог ве­дае, што ён там ро­біць. Я па­чаў ад­чу­ваць, што між­во­лі сам ста­наў­лю­ся дзі­цём, ды яшчэ і не вель­мі па­слух­мя­ным.

Па­пра­сіў Алу Ва­лер'­еў­ну пры­нес­ці мяч. Ка­лі яна сыш­ла, стаў са­праўд­ным вы­ха­валь­ні­кам, ад­каз­ным за ўсё, што ад­бы­ва­ец­ца з дзець­мі. Апош­нія па­ча­лі неш­та дзя­ліць, кры­ча­лі, ві­шча­лі, штур­ха­лі і ка­та­лі­ся, га­рэ­за­ва­лі... Бы­ло гэ­та ля кус­тоўя, і я па­ба­яў­ся, каб не па­ра­ні­лі­ся. Прый­шло­ся тро­хі па­вы­сіць го­лас... Яны ады­шлі ўбок.

Па­ча­лі мы гу­ляць у фут­бол. Праў­да, фут­бо­лам гэ­та на­зваць цяж­ка. Мяч дзе­ці бра­лі ў ру­кі, кі­да­лі ру­ка­мі... Вы­ру­чыў фа­то­граф Вік­тар Ні­ка­ла­еў, які ўмуд­рыў­ся і па­зды­маць, і тро­хі па­гу­ляць.

2014-09-16_083542

За­ці­ка­віў дзят­ву мой дык­та­фон. Я ім неш­та рас­каз­ваў пра га­зе­ту. Слу­ха­лі з вя­лі­кім ін­та­рэ­сам. А ка­лі ха­дзі­лі стро­ем, па чар­зе спра­ба­ва­лі сха­піць мя­не за ру­ку. Ці­ка­ві­лі­ся, ці ёсць у мя­не дзе­ці, коль­кі ім га­доў, ці ёсць у мя­не жон­ка, хто яна?

"І гэ­та­му да­ла..."

Вік­тар вель­мі ўзра­да­ваў­ся, што дзе­цям урэш­це трэ­ба бы­ло іс­ці на абед.

"Ад гэ­та­га шу­му ў мя­не ўжо га­ла­ва за­ба­ле­ла", — ці­ха ска­заў ён. Па­ці­ка­віў­ся ў Алы Ва­лер'­еў­ны: а ча­му, на яе по­гляд, муж­чы­ны не пра­цу­юць вы­ха­валь­ні­ка­мі?

— Ну а як вам? Ні­чо­га са­бе? Муж ска­заў, што і га­дзі­ны не вы­тры­маў бы. Не лю­біць шу­му, як і ўсе муж­чы­ны. На­ват ка­лі б і пла­ці­лі ў сад­ках больш, не ду­маю, што муж­чын-вы­ха­валь­ні­каў бы­ло б шмат. Ды не кож­ная жан­чы­на мо­жа тут пра­ца­ваць, — рас­каз­вае яна.

Прый­шлі ў па­мяш­кан­не гру­пы. Дзе­ці за­ўва­жы­лі, што я за­быў зняць курт­ку і абу­так. Яны пай­шлі мыць ру­кі, але спяр­ша па­ці­ка­ві­лі­ся: ці бу­ду я ра­біць тое ж? Мя­не па­ча­лі вы­хоў­ваць!.. Да­ве­ры­лі раз­ліць кі­сель у куб­кі. Ба­чы­лі б вы, як я ста­ра­ўся аку­рат­на раз­лі­ваць. Ды і за­гад­чы­ца пад­га­ня­ла: хут­ка па­абе­да­юць, а вы не ўсім на­лі­лі. "Са­ро­ка-бе­ла­бо­ка ка­шу ва­ры­ла... Гэ­та­му да­ла, гэ­та­му да­ла..." — ус­пом­ні­ла­ся мне.

Па­жар­та­ваў, што бу­ду чы­таць ім пе­рад сном страш­ныя каз­кі. Дзят­ва ажы­ві­ла­ся. За­гад­чы­ца, па­куль "мае" да­яда­лі, за­пра­сі­ла на чай.

— Вось вы іх ужо "сва­і­мі" лі­чы­це! Ка­неш­не, ка­лі дзя­цей лю­біш, да іх хут­ка пры­вяз­ва­еш­ся. Мне па­да­ба­юц­ца тыя, хто ў яс­лі хо­дзяць — з імі ад­па­чы­ва­еш. Толь­кі ся­дзеш, а яны ця­бе ўжо аб­ля­пі­лі. Але ха­рак­тар ??ад­ра­зу ба­чу на­ват у са­мых ма­лых: та­та­вы і ма­мі­ны і плю­сы, і мі­ну­сы... Ка­лі 4-5-га­до­выя ўжо хлу­сіць уме­юць, фан­та­зі­ра­ваць, то гэ­тыя та­кія шчы­рыя, чыс­цень­кія і доб­рыя. Без­умоў­на, і боль­шых люб­лю. Смеш­на бы­вае. Дзяў­чын­ка Эве­лі­на зай­ма­ла­ся з дэ­фек­то­ла­гам. Вяр­та­ец­ца з за­ня­ткаў, за­зі­рае ў мой ка­бі­нет. Пы­та­ец­ца: "За­гад­чы­ца, а што ты тут ро­біш?" — "Пра­цую". — "А па­ка­жы". — "Ну, за­ходзь, па­гля­дзіш". Ба­чыць кам­п'ю­тар. Ка­жу ёй, што бу­дзем пі­саць і чы­таць. А яна: "Па­ду­ма­еш, пра­ца — я так­са­ма так умею!"... Дзе­ці, ка­лі пра­хо­дзяць паўз мой ка­бі­нет, бы­вае, про­сяць да­зво­ліць на крэс­ле па­ка­тац­ца, з зай­цам па­гу­ляць, — га­во­рыць Мая Бо­біч.

Яна з го­на­рам рас­каз­вае пра пад­на­ча­ле­ных. На­стас­ся Аляк­санд­раў­на Са­пё­ра­ва — ма­ла­дая вы­ха­валь­ні­ца, вель­мі крэ­а­тыў­ная. Але­на Ле­а­ні­даў­на Ко­та­ва — з вы­шэй­шай ка­тэ­го­ры­яй. Люд­мі­лу Сця­па­наў­ну Зо­ры­ну дзят­ва вель­мі лю­біць. На­тал­ля Кан­стан­ці­наў­на Сма­жэў­ская — са­мая во­пыт­ная па­моч­ні­ца вы­ха­валь­ні­ка, пра­цуе ў яс­лях... Ка­лек­тыў друж­ны. І са­док на доб­рым ра­хун­ку ў Ві­цеб­скім ра­ё­не — што­год у пры­зё­рах у са­мых роз­ных кон­кур­сах. На­прык­лад, па ар­га­ні­за­цыі ра­бо­ты з кад­ра­мі. Ёсць доб­рыя шэ­фы: гас­па­дар­ка "Аль­гоў­скае", ААТ "Ад­ра­джэн­не".

Не­ка­то­рыя бы­лыя вы­ха­ван­цы тэ­ле­фа­ну­юць на­ват зда­лёк. У пры­ват­нас­ці, хло­пец, які ў Ва­шынг­то­не на алім­пі­я­дзе па ін­фар­ма­ты­цы ся­рэб­ра­ны ме­даль атры­маў. Ця­пер ён у мін­скай "Сі­лі­ко­на­вай да­лі­не" пра­цуе...

Як і абя­цаў ма­лым, па­чы­таў ім каз­ку. Вя­до­ма, не страш­ную. І, не па­ве­ры­це, амаль што ўсе за­сну­лі. Зай­шла ў па­кой ад­на з ра­бот­ніц і вель­мі здзі­ві­ла­ся, уба­чыў­шы муж­чы­ну, які чы­тае.

З дзець­мі мы пра­вя­лі час ве­се­ла. Ад іх "за­ра­дзіў­ся" ста­ноў­чай энер­гі­яй, за што ім і дзя­куй. А су­пра­цоў­ні­кам — за да­звол зра­біць ці­ка­вы рэ­пар­таж.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Вёс­ка Аль­го­ва, Ві­цеб­скі ра­ён.

Фо­та Вік­та­ра НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.