Вы тут

Пытанне павышэння пенсійнага ўзросту ў Беларусі пакуль не абмяркоўваецца - Лукашэнка


Пытанне павышэння пенсійнага ўзросту ў Беларусі пакуль не абмяркоўваецца. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з працоўным калектывам Аршанскага льнокамбіната.

Прэзідэнт лічыць, што ў краіне даўно трэба было павышаць пенсійны ўзрост. "Але вы гэтага не хочаце. А я вам абяцаў, што, перш чым гэта рабіць, мы з вамі параімся. Але майце на ўвазе: такая будзе і пенсія", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Калі б у нас быў вышэй пенсійны ўзрост, то вялікую масу грошай мы маглі б дзяліць на меншую колькасць пенсіянераў і пенсія была б значна вышэйшая. Але калі вы гэтага не хочаце - добра. Будзем шукаць іншыя шляхі", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў краіне адзін пенсіянер прыпадае на 1,3 працуючага. "Гэта ненармальна. Трэба, каб суадносіны былі хаця б 1:3", - сказаў Прэзідэнт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».