Вы тут

Дзі­ця­чы сад — не «ка­ме­ра  за­хоў­ван­ня» для дзі­ця­ці,


або Як мож­на паў­плы­ваць на свя­до­масць баць­коў?

Як за­бяс­пе­чыць да­ступ­насць да­школь­най аду­ка­цыі? Ці мэ­та­згод­на ад­кры­ваць мі­ні-сад­кі на пер­шых па­вер­хах шмат­ква­тэр­ных да­моў? Што пе­ра­шка­джае ства­рэн­ню ў Бе­ла­ру­сі пры­ват­ных дзі­ця­чых сад­коў і пры­цяг­нен­ню пры­ват­на­га ка­пі­та­лу ў гэ­ту сфе­ру? Хто мо­жа пра­ца­ваць на па­са­дзе вы­ха­валь­ні­ка ва ўста­но­вах да­школь­най аду­ка­цыі? Як спы­ніць у дзі­ця­чых сад­ках па­бо­ры з баць­коў? Гэ­тыя і мно­гія ін­шыя пы­тан­ні, якія ты­чац­ца функ­цы­я­на­ван­ня сіс­тэ­мы да­школь­най аду­ка­цыі, ака­за­лі­ся ў цэнт­ры ўва­гі чле­наў ра­бо­чай гру­пы па комп­лекс­ным ана­лі­зе спраў у сіс­тэ­ме аду­ка­цыі. «Дэ­сант» пра­фе­сі­я­на­лаў вы­са­дзіў­ся ў Ка­пы­лі, а пля­цоў­ку для дыс­ку­сіі пра­да­ста­віў са­на­тор­ны яс­лі-сад, раз­ме­шча­ны ў рай­цэнт­ры. Між ін­шым, эк­скур­сія па сад­ку, ар­га­ні­за­ва­ная для гас­цей, так­са­ма пад­штурх­ну­ла чле­наў ра­бо­чай гру­пы да пэў­ных вы­сноў...

У кро­ка­вай да­ступ­нас­ці

— На­ша з ва­мі за­да­ча — усё пра­ана­лі­за­ваць, аб­агуль­ніць і на­кі­ра­ваць свае пра­па­но­вы кі­раў­ні­ку дзяр­жа­вы, каб за­тым мож­на бы­ло ўнес­ці ад­па­вед­ныя ка­рэк­ці­роў­кі ў нар­ма­тыў­ную і за­ка­на­даў­чую ба­зу, — пад­крэс­ліў ві­цэ-прэм'­ер бе­ла­рус­ка­га ўра­да, кі­раў­нік ра­бо­чай гру­пы Ана­толь ТО­ЗІК. — Упэў­не­ны, што ў нас ёсць маг­чы­масць у рам­ках тых фі­нан­са­вых рэ­сур­саў, што мы ма­ем сён­ня, вы­ра­шыць усе праб­ле­мы, у тым лі­ку за­бяс­пе­чыць ра­бот­ні­кам дзі­ця­чых са­доў год­ны за­ро­бак. І са­мі сад­кі за­бяс­пе­чыць усім не­аб­ход­ным, каб баць­кам не да­во­дзі­ла­ся нес­ці ту­ды то сшы­так, то ало­вак, то мы­ла.

У чар­зе на пра­да­стаў­лен­не мес­ца ў дзі­ця­чым сад­ку сён­ня ста­яць па кра­і­не 29 ты­сяч дзя­цей да­школь­на­га ўзрос­ту— гэ­та дзе­ці, якім не змаг­лі на мо­мант зва­ро­ту баць­коў пра­па­на­ваць мес­ца ў дзі­ця­чым сад­ку па мес­цы жы­хар­ства сям'і. Праб­ле­ма ў за­бес­пя­чэн­ні ўста­ноў да­школь­най аду­ка­цыі кро­ка­вай да­ступ­нас­ці ак­ту­аль­ная най­перш для мік­ра­ра­ё­наў-но­ва­бу­доў­ляў. Толь­кі ў ста­ліч­ным мік­ра­ра­ё­не «Ка­мен­ная Гор­ка» ў чар­зе ста­яць больш як 7 ты­сяч ча­ла­век.
— Шчы­ра ка­жу­чы, я зу­сім не ра­зу­мею ста­ліч­ныя ўла­ды: як мож­на ўво­дзіць у экс­плу­а­та­цыю жы­лыя да­мы, не спла­на­ваў­шы, каб на мо­мант іх за­ся­лен­ня по­бач ужо бы­лі ўзве­дзе­ны дзі­ця­чы сад і шко­ла? — за­даў зу­сім не ры­та­рыч­нае пы­тан­не Ана­толь То­зік. — Я не ра­зу­мею, ча­му мы ні­як не мо­жам зру­шыць з мес­ца праб­ле­му ства­рэн­ня не­вя­лі­кіх дзі­ця­чых сад­коў, сад­коў ся­мей­на­га ты­пу, асаб­лі­ва ў сель­скіх на­се­ле­ных пунк­тах?
Сён­ня зня­та за­ба­ро­на на раз­мя­шчэн­не да­школь­ных уста­ноў на пер­шых па­вер­хах жы­лых да­моў. Ча­му ні­хто не ка­рыс­та­ец­ца пра­да­стаў­ле­най маг­чы­мас­цю? Ча­му не ства­ра­юц­ца не­вя­лі­кія дзі­ця­чыя сад­кі (на 40-50 ча­ла­век), якія хут­чэй за­бяс­пе­чаць кро­ка­вую да­ступ­насць? За мя­жой на буй­ных прад­пры­ем­ствах ства­ра­юц­ца кар­па­ра­тыў­ныя дзі­ця­чыя сад­кі, ку­ды баць­кі, іду­чы на ра­бо­ту, мо­гуць за­вес­ці сваё дзі­ця, і яно зна­хо­дзіц­ца там пад на­гля­дам пе­да­го­гаў, па­куль да­рос­лыя пра­цу­юць.
А ў нас мы на­зі­ра­ем рэ­чы, якія зу­сім не ад­па­вя­да­юць зда­ро­ва­му сэн­су і прын­цы­пам спра­вяд­лі­вас­ці. Сён­ня ў баць­коў ёсць маг­чы­масць не ад­праў­ляць сваё дзі­ця ў шко­лу ў 6 га­доў, чым мно­гія ак­тыў­на і ка­рыс­та­юц­ца. Ка­ля 25 ты­сяч дзя­цей без уся­ля­кіх пад­стаў за­ста­лі­ся ў сад­ку яшчэ на год. І на іх утры­ман­не дзяр­жа­ва вы­дат­коў­вае паў­трыль­ё­на руб­лёў. Атрым­лі­ва­ец­ца, што пры іс­на­ван­ні дэ­фі­цы­ту мес­цаў у да­школь­ных уста­но­вах шас­ці­га­до­вае дзі­ця, яко­га ча­ка­лі ў шко­ле, зай­мае ў сад­ку фак­тыч­на чу­жое мес­ца? А бюд­жэт ня­се не­аб­грун­та­ва­ную да­дат­ко­вую на­груз­ку...
Ана­толь То­зік пра­па­на­ваў (і ўсе пры­сут­ныя яго пад­тры­ма­лі) за­на­та­ваць у да­ку­мен­тах, што па­кі­даць дзі­ця ў дзі­ця­чым сад­ку да ся­мі га­доў мож­на толь­кі пры на­яў­нас­ці ме­ды­цын­скіх па­ка­зан­няў, а ка­лі дзі­ця і фі­зіч­на, і псі­ха­ла­гіч­на га­то­ва да на­ву­чан­ня ў шко­ле, то яно па­він­на вы­зва­ліць мес­ца для ін­ша­га. А ка­лі баць­кі ўсё ж хо­чуць пра­цяг­нуць бес­кла­пот­нае жыц­цё для сва­ёй ма­ле­чы (і, ча­го та­іць, для ся­бе) яшчэ на год, то ня­хай цал­кам аплач­ва­юць зна­хо­джан­не дзі­ця­ці ў сад­ку.
Між ін­шым, ме­ды­кі сцвяр­джа­юць, што над­зеі баць­коў на тое, што дзі­ця за ліш­ні год зна­хо­джан­ня ў да­школь­най уста­но­ве па­ду­жэе і пе­ра­ста­не хва­рэць, час­цей за ўсё не спраў­джва­юц­ца. Рэ­спі­ра­тор­ная за­хва­раль­насць ва ўзрос­та­вай гру­пе дзя­цей ад 5 да 8 га­доў не зні­жа­ец­ца. І толь­кі пас­ля да­сяг­нен­ня дзе­ся­ці­га­до­ва­га ўзрос­ту дзе­ці хва­рэ­юць ра­дзей.

Штра­фы — за «пра­гу­лы»

Не­за­да­во­ле­ны пе­да­го­гі так­са­ма і ад­сут­нас­цю за­кон­ных пад­стаў для ад­лі­чэн­ня дзя­цей з сад­коў: не­ка­то­рыя баць­кі пры­вод­зяць дзі­ця ў са­док уся­го не­каль­кі ра­зоў за ме­сяц. Што­дня ад 25 да 30 пра­цэн­таў вы­ха­ван­цаў да­школь­ных уста­ноў не на­вед­ва­юць са­док без уваж­лі­вых пры­чын. Атрым­лі­ва­ец­ца, што баць­кі бра­ні­ру­юць мес­ца для свай­го дзі­ця­ці, а да­лей кі­ру­юц­ца прын­цы­пам «ха­чу — вя­ду, а ха­чу — не вя­ду».
Вы­ха­валь­ні­кі лі­чаць, што трэ­ба дак­лад­на сфар­му­ля­ваць важ­кія пры­чы­ны ад­сут­нас­ці вы­ха­ван­цаў і ўста­на­віць пла­ту за дні, пра­пу­шча­ныя без пры­чы­ны, як гэ­та бы­ло ра­ней. А ка­лі дзі­ця ад­сут­ні­чае па ня­ўваж­лі­вых пры­чы­нах пра­цяг­лы час, то яго мес­ца трэ­ба пе­ра­да­ваць ін­шай сям'і, якая ста­іць у чар­зе і мае вост­рую па­трэ­бу ва ўлад­ка­ван­ні дзі­ця­ці ў са­док...

23-38

23-38

Яс­лі — на плат­ную асно­ву?

 

— А ча­му мы вы­плач­ва­ем дзяр­жаў­ныя да­па­мо­гі ма­ла­дым ма­ці, якія ад­да­юць сва­іх дзя­цей у дзі­ця­чы са­док, яшчэ зна­хо­дзя­чы­ся ў дэ­крэт­ным ад­па­чын­ку? — па­ці­ка­віў­ся Ана­толь То­зік. — Вы­хо­дзіць, што мы двой­чы іх «суб­сі­дзі­ру­ем»: дзяр­жа­ва аплач­вае ўтры­ман­не дзі­ця­ці ў дзі­ця­чым сад­ку плюс вы­плач­вае да­па­мо­гу на дзі­ця ва ўзрос­це да трох га­доў не­пра­цу­ю­чай ма­ці. Але ж ці спра­вяд­лі­ва гэ­та?
З ін­ша­га бо­ку, ка­лі ма­ці вы­хо­дзіць на пра­цу, мы вы­плач­ва­ем ёй толь­кі па­ло­ву ад уста­ноў­ле­най да­па­мо­гі на дзі­ця да трох га­доў — не­за­леж­на ад та­го, ад­да­ла яна сваё дзі­ця ў са­док ці не. Ка­лі ма­ці вы­хо­дзіць на пра­цу і па­кі­дае дзі­ця, ска­жам, на ба­бу­лю, не пе­ра­клад­ва­ю­чы кло­пат на пле­чы дзяр­жа­вы, то на­вош­та мы ад­бі­ра­ем у яе да­па­мо­гу? Мо­жа, трэ­ба ўвес­ці ін­шы кры­тэ­рый: ка­лі ма­ці ад­дае сваё дзі­ця да 3 га­доў у са­док, не вы­хо­дзя­чы на пра­цу, мы па­кі­да­ем ёй да­па­мо­гу на дзі­ця, але ка­жам: ка­лі лас­ка, за зна­хо­джан­не дзі­ця­ці ў сад­ку за­пла­ці­це, пры­чым, не толь­кі за хар­ча­ван­не, як гэ­та прак­ты­ку­ец­ца сён­ня. На мой по­гляд, гэ­та бу­дзе больш зра­зу­ме­ла і спра­вяд­лі­ва.
Му­шу кан­ста­та­ваць, што ў баць­коў ня­рэд­ка пры­сут­ні­чае спа­жы­вец­кае стаў­лен­не да да­школь­най аду­ка­цыі. І праб­ле­ма ўтры­ман­ства ў на­шым гра­мад­стве ўжо пе­ра­тва­ры­ла­ся ў па­гро­зу на­цы­я­наль­най бяс­пе­цы. Я ні­дзе ў ін­шых кра­і­нах не ба­чыў та­кіх рас­кош­ных умоў, якія мы ства­ра­ем для дзя­цей у на­шых сад­ках, і та­кіх цу­доў­ных умоў, якія ёсць у сад­ку, дзе мы з ва­мі зна­хо­дзім­ся. Але ж дзяр­жаў­ны бюд­жэт — не бяз­дон­ны. Усе па­він­ны гэ­та зра­зу­мець...

Парт­нёр­ства з пры­ват­ні­ка­мі

На­чаль­нік ад­дзе­ла да­школь­най аду­ка­цыі Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі Аль­бі­на ДА­ВІ­ДО­ВІЧ рас­ка­за­ла, што для та­го, каб лік­ві­да­ваць чар­гу, што ства­ры­ла­ся на ўлад­ка­ван­не ў да­школь­ныя уста­но­вы, трэ­ба па­бу­да­ваць аж 143(!) дзі­ця­чыя сад­кі — для гэ­та­га па­тра­бу­ец­ца вы­дат­ка­ваць 8,6 трлн руб­лёў. Але ж ці маг­чы­ма гэ­та зра­біць толь­кі за кошт срод­каў мяс­цо­вых бюд­жэ­таў, без пры­цяг­нен­ня срод­каў за­бу­доў­шчы­каў?
Дзейс­най ме­рай маг­ло б стаць раз­мя­шчэн­не дзі­ця­чых сад­коў ці асоб­ных груп на пер­шых па­вер­хах шмат­па­вяр­хо­ві­каў і па­ве­лі­чэн­не коль­кас­ці ся­мей­ных сад­коў у тых ра­ё­нах, дзе бу­даў­ніц­тва асоб­на­га дзі­ця­ча­га сад­ка не­рэн­та­бель­нае. Але для па­ве­лі­чэн­ня коль­кас­ці ся­мей­ных дзі­ця­чых сад­коў трэ­ба спрас­ціць па­тра­ба­ван­ні, што да іх прад'­яў­ля­юц­ца (як гэ­та бы­ло зроб­ле­на ў Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі). Трэ­ба па­вя­лі­чыць коль­касць груп ка­рот­ка­ча­со­ва­га зна­хо­джан­ня, за­ры­ен­та­ваў­шы ад­крыц­цё та­кіх груп на дзя­цей ран­ня­га ўзрос­ту (да трох га­доў) і на дзя­цей пя­ці­га­до­ва­га ўзрос­ту — для пад­рых­тоў­кі апош­ніх да шко­лы.
Маг­чы­ма, вар­та част­ко­ва ска­рыс­тац­ца до­све­дам Вя­лі­ка­бры­та­ніі, Із­ра­і­ля, ЗША, Чэ­хіі, дзе па­слу­гі для дзя­цей ран­ня­га ўзрос­ту аказ­ва­юц­ца вы­ключ­на пры­ват­ны­мі струк­ту­ра­мі на плат­най асно­ве.
— Ак­тыў­нае пры­цяг­нен­не ў сфе­ру да­школь­най аду­ка­цыі пры­ват­ных струк­тур і срод­каў пры­ват­ных ін­вес­та­раў да­зво­ліць, з ад­на­го бо­ку, змен­шыць вы­дат­кі дзярж­бюд­жэ­ту, а з дру­го­га — па­спры­яе зда­ро­вай кан­ку­рэн­цыі на рын­ку аду­ка­цый­ных па­слуг, — па­дзя­лі­ла­ся сва­ім по­гля­дам Аль­бі­на Да­ві­до­віч. — Мяр­ку­ем, што трэ­ба ў блі­жэй­шы час на­ла­дзіць ра­бо­ту на мяс­цо­вым уз­роў­ні па праг­на­за­ван­ні се­так та­кіх уста­ноў аду­ка­цыі, ства­ра­ю­чы для гэ­та­га ад­па­вед­ныя ўмо­вы. На­прык­лад, сфар­мі­ра­ваць у кож­ным рэ­гі­ё­не пе­ра­лік бу­дын­каў, якія мо­гуць быць ад­да­дзе­ны пад пры­ват­ныя дзі­ця­чыя са­ды, і асаб­лі­ва шы­ро­ка ін­фар­ма­ваць пра гэ­та ўсіх за­ці­каў­ле­ных, у тым лі­ку і аб па­рад­ку ад­крыц­ця дзі­ця­чых сад­коў пры­ват­най фор­мы ўлас­нас­ці.
На на­ра­дзе пра­гу­ча­ла пра­па­но­ва пра­вес­ці кон­курс ся­род ар­хі­тэк­та­раў або вы­пуск­ні­коў ар­хі­тэк­тур­на­га фа­куль­тэ­та на пра­ект су­час­най да­школь­най уста­но­вы, каб ады­сці ад ты­па­вых пра­ек­таў...

Гро­шы — услед за дзі­цем

— Мы пра­па­ну­ем у на­ступ­ным го­дзе ўвес­ці ў бюд­жэт­ным за­ка­на­даў­стве нор­му, якая да­зва­ля­ла б мяс­цо­вым бюд­жэ­там вы­дзя­ляць гро­шы на па­слу­гі да­школь­най аду­ка­цыі лю­бой уста­но­ве і лю­бой юры­дыч­най асо­бе, якія бя­руц­ца гэ­тую па­слу­гу вы­ка­наць, — па­ве­да­міў Ана­толь То­зік. — Сён­ня вы­дат­кі на ад­на­го вы­ха­ван­ца скла­да­юць 19-20 міль­ё­наў руб­лёў, дык да­вай­це ад­праў­ляць гэ­тыя гро­шы ўслед за дзі­цем. Тыя срод­кі, што за­кла­дзе­ны дзяр­жа­вай на ўтры­ман­не дзі­ця­ці ў дзяр­жаў­най уста­но­ве, мож­на ад­даць і пры­ват­ні­ку.
Па­куль што ў кра­і­не дзей­ні­ча­юць уся­го 10 пры­ват­ных дзі­ця­чых сад­коў, 7 з якіх раз­ме­шча­ны ў Мін­ску. І ка­лі баць­кі вы­бі­ра­юць, у якую да­школь­ную ўста­но­ву ад­да­ваць сваё дзі­ця — дзяр­жаў­ную або пры­ват­ную — час­цей за ўсё зы­хо­дзяць са сва­іх фі­нан­са­вых маг­чы­мас­цяў, бо пла­та за на­вед­ван­не пры­ват­ных уста­ноў да­ся­гае 500 умоў­ных адзі­нак у ме­сяц. Маг­чы­ма, ка­лі з бюд­жэ­ту бу­дзе па­кры­ва­ц-ца хоць част­ка вы­дат­каў, то пры­ват­ныя сад­кі ста­нуць да­ступ­ны­мі для боль­шай коль­кас­ці сем'­яў?
Яшчэ ад­на пе­ра­шко­да для з'яў­лен­ня но­вых пры­ват­ных сад­коў — вы­со­кі кошт іх бу­даў­ніц­тва, а так­са­ма куп­лі або арэн­ды па­мяш­кан­няў, якія ад­па­вя­да­лі б усім са­ні­тар­ным нор­мам і пра­ві­лам для дзі­ця­чых уста­ноў. Уво­гу­ле жорст­кія па­тра­ба­ван­ні са­ні­тар­най служ­бы да функ­цы­я­на­ван­ня да­школь­ных уста­ноў ня­рэд­ка ста­вяць «крыж» і на ад­крыц­ці не­вя­лі­кіх дзі­ця­чых сад­коў у пры­ста­са­ва­ных па­мяш­кан­нях. Ска­жам, шмат­дзет­ная сям'я мо­жа жыць у пры­ват­ным до­ме з ад­ным сан­вуз­лом (агуль­ным і для да­рос­лых, і для дзя­цей), звы­чай­най кух­няй, ад­ным ува­хо­дам (без да­дат­ко­ва­га па­жар­на­га вы­ха­ду), дзе ма­ці і баць­ка — і вы­ха­валь­ні­кі, і ку­ха­ры, і пры­бі­раль­шчы­кі ў ад­ной асо­бе, а вось для да­школь­най уста­но­вы на 6—7 дзя­цей дзей­ні­ча­юць зу­сім ін­шыя кры­тэ­рыі.
— Пра­бач­це, ну ня­ўжо шмат­дзет­ная ма­ці вы­ка­рыс­тоў­вае на сва­ёй кух­ні не­каль­кі апра­цоў­чых ста­лоў? — за­пы­таў­ся Ана­толь То­зік. — Дык ча­му для дзі­ця­ча­га сад­ка ся­мей­на­га ты­пу мы прад'­яў­ля­ем не­вы­ка­наль­ныя па­тра­ба­ван­ні?

Што­га­до­вы ўзнос

Што да­ты­чыц­ца па­ста­ян­ных па­бо­раў у дзі­ця­чых сад­ках, то, як за­пэў­ні­ла Аль­бі­на Да­ві­до­віч, на­быц­цё мый­ных і гі­гі­е­ніч­ных срод­каў фі­нан­су­ец­ца з бюд­жэ­ту, та­му дзе­ян­ні кі­раў­ніц­тва дзі­ця­ча­га сад­ка, якое пра­па­нуе баць­кам са­ма­стой­на па­кла­па­ціц­ца пра на­быц­цё, ска­жам, мы­ла, па­тлу­ма­чыць не­маг­чы­ма:
— У Па­ста­но­ве Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі № 50 пры­ве­дзе­ны дак­лад­ны пе­ра­лік та­го, што па­він­на на­бы­вац­ца за кошт срод­каў баць­коў — а гэ­та вы­ключ­на срод­кі на­ву­чан­ня. Але на прак­ты­цы, мы ве­да­ем, баць­кам вы­да­юц­ца зу­сім ін­шыя спі­сы...
Каб не да­пус­каць та­кія не­пры­го­жыя сі­ту­а­цыі, ёсць пра­па­но­ва пе­ра­няць до­свед кра­ін, дзе прак­ты­ку­юц­ца пер­ша­па­чат­ко­выя ўзно­сы пры па­ступ­лен­ні дзі­ця­ці ў са­док. Маг­чы­ма так­са­ма ўвес­ці фік­са­ва­ную су­му што­га­до­ва­га ўнё­ску на ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­нае за­бес­пя­чэн­не ўста­но­вы аду­ка­цыі...
Да­рэ­чы, у Ра­сіі раз­вя­лі два па­няц­ці «да­школь­ная аду­ка­цыя» і «до­гляд за дзі­цем». За дзён­ны до­гляд там уста­ноў­ле­на апла­та.
І яшчэ ад­ну важ­ную праб­ле­му ўзня­ла Аль­бі­на Да­ві­до­віч:
— Толь­кі 14% груп у да­школь­ных уста­но­вах ар­га­ні­зу­юць аду­ка­цый­ны пра­цэс на бе­ла­рус­кай мо­ве. Па­трэ­ба ёсць, але ня­ма да­стат­ко­ва­га кад­ра­ва­га і на­ву­ко­ва-ме­та­дыч­на­га за­бес­пя­чэн­ня. Нам трэ­ба па­вя­ліч­ваць коль­касць та­кіх груп і за­бяс­печ­ваць аду­ка­цый­ны пра­цэс ву­чэб­ны­мі да­па­мож­ні­ка­мі на бе­ла­рус­кай мо­ве. Ра­шэн­не гэ­тай праб­ле­мы за­ле­жыць як ад Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі, у пры­ват­нас­ці, у пы­тан­нях ства­рэн­ня ву­чэб­ных вы­дан­няў і пад­рых­тоў­кі кад­раў, так і ад упраў­лен­няў і ад­дзе­лаў аду­ка­цыі на мес­цах.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.
Фо­та аў­та­ра.
Мінск — Ка­пыль — Мінск.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».