Вы тут

Не­вя­ліч­кі, але вель­мі ўтуль­ны


Па­да­рун­кам да Дня го­ра­да Го­ме­ля стаў но­вы дзі­ця­чы са­док №38.

24-27
Ма­лень­кія жы­ха­ры 94-га і 96-га мік­ра­ра­ё­наў у На­ва­бе­ліц­кім ра­ё­не го­ра­да над Со­жам пой­дуць у яго з па­чат­ку каст­рыч­ні­ка, рас­ка­за­ла за­гад­чы­ца ўста­но­вы Воль­га Аў­чын­ні­ка­ва. На рэ­кан­струк­цыю па­мяш­кан­ня са срод­каў га­рад­ско­га бюд­жэ­ту бы­ло вы­дат­ка­ва­на больш за 4,5 млрд руб­лёў. Но­вы спар­тыў­ны ін­вен­тар уста­но­ве на дзень на­ра­джэн­ня ўру­чы­лі прад­стаў­ні­кі аб­лас­ной вы­ка­наў­чай ула­ды.
Дзі­ця­чы сад ад­па­вя­дае ўсім нор­мам, стан­дар­там і па­тра­ба­ван­ням. Ён змо­жа змяс­ціць ка­ля 100 вы­ха­ван­цаў — гэ­та
4 гру­пы роз­ных да­школь­ных уз­рос­таў. У гру­пах ста­ран­на, з да­па­мо­гай ды­зай­не­раў, пра­ду­ма­на раз­мя­шчэн­не спе­цы­яль­най дзі­ця­чай мэб­лі, якая не мае вост­рых вуг­лоў, гуль­ня­во­га аб­ста­ля­ван­ня, мес­цаў для твор­час­ці. У гас­па­дар­чых па­мяш­кан­нях па­стаў­ле­ны бой­ле­ры — каб ні­ко­лі не мець пе­ра­бо­яў з га­ра­чай ва­дой. Па­кой­чы­кі з пры­го­жы­мі дзі­ця­чы­мі лож­ка­мі, му­зыч­ная за­ла, са­мае су­час­нае аб­ста­ля­ван­не ў бло­ку для хар­ча­ван­ня, ад­па­вед­нае са­ні­тар­ным нор­мам, па­він­ны ства­рыць доб­ры на­строй у дзя­цей, вы­ха­валь­ні­каў і баць­коў. Тут не за­бы­лі і пра бяс­пе­ку. Ва ўста­но­ву ця­пер мо­гуць тра­піць толь­кі тыя, хто мае ад­па­вед­ны чып-ключ. У са­мы блі­жэй­шы час пла­ну­ец­ца ўста­ля­ван­не сіс­тэ­мы ві­дэа­на­зі­ран­ня. Да та­го ж на­бы­ты да­па­мож­ні­кі ў ад­па­вед­нас­ці з пра­гра­май да­школь­най аду­ка­цыі.
Між тым вы­ха­валь­ні­кі лі­чаць, што са­міх дзя­цей асаб­лі­ва па­ра­дуе так зва­нае раз­ві­ва­ю­чае ася­род­дзе. За сад­ком ство­ра­на но­вая пля­цоў­ка для гуль­няў з усі­мі не­аб­ход­ны­мі склад­ні­ка­мі: пя­соч­ні­ца­мі, лаў­ка­мі, не­звы­чай­ны­мі клум­ба­мі, якія на­гад­ва­юць ка­зач­ных ге­ро­яў.
Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ. Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.