Вы тут

На ве­ла­сі­пе­дзе едзеш — да­лей бу­дзеш


У ста­ліч­най гім­на­зіі №19 з 2010 го­да дзей­ні­чае дзі­ця­ча-да­рос­лы пра­ект «Пе­ра­сядзь на ро­вар»

Школьнікі ў рамках гэтага праекта ўдзельнічаюць у ве­ла­пра­бе­гах, пра­па­ган­ду­юць зда­ро­вы лад жыц­ця і што­год уно­сяць сваю леп­ту ў ар­га­ні­за­цыю Дня без аў­та­ма­бі­ля. Гэ­ты год для гім­на­зіі стаў ха­рак­тэр­ным, па­коль­кі на тэ­ры­то­рыі ад­кры­лі ад­ра­зу дзве ве­ла­пар­коў­кі; ад­на з іх кры­тая, пры яе ўста­лёў­цы вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся тэх­на­ло­гіі, якія да­зва­ля­юць за­ха­ваць ка­ра­нё­вую сіс­тэ­му рас­лін. Да­рэ­чы, ка­рыс­тац­ца гэ­ты­мі пар­коў­ка­мі змо­гуць не толь­кі на­ву­чэн­цы, але і жы­ха­ры го­ра­да.
Ад­крыц­цё ве­ла­пар­ко­вак ста­ла са­праўд­ным свя­там, які, апроч ад­мі­ніст­ра­цыі Фрун­зен­ска­га ра­ё­на і Мінп­ры­ро­ды, на­ве­да­ла і за­слу­жа­ны май­стар спор­ту Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, брон­за­вы пры­зёр Алім­пій­скіх гуль­няў у Афі­нах, 8-ра­зо­вая чэм­пі­ён­ка све­ту па ве­ла­спор­це, ды­рэк­тар Бе­ла­рус­кай фе­дэ­ра­цыі ве­ла­сі­пед­на­га спор­ту На­тал­ля Цы­лін­ская. Вуч­ням ма­лод­шых кла­саў аб ка­рыс­ці пе­ра­мя­шчэн­ня на ве­ла­сі­пе­дзе рас­па­вя­да­лі кас­цю­мі­ра­ва­ныя ге­роі Ма­ша і Мядз­ведзь. Са­мо ўра­чыс­тае ад­крыц­цё пар­коў­кі вый­шла не зу­сім звы­чай­ным: за­мест раз­ра­за­ння сту­жач­кі ды­рэк­тар гім­на­зіі Ана­толь Му­раў­ёў, кі­раў­нік ад­мі­ніст­ра­цыі Фрун­зен­ска­га ра­ё­на Ба­рыс Ва­сіль­еў і На­тал­ля Цы­лін­ская за­еха­лі на пар­коў­ку і па­кі­ну­лі на ёй ро­ва­ры.
Сяр­гей Ні­ка­но­віч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».