Вы тут

Ці быць мі­ніс­тэр­ству ма­ла­дзёж­най па­лі­ты­кі?


Ёсць жыц­цё­вая па­зі­цыя — за­яві!

Гра­мад­скае аб’­яд­нан­не «Бе­ла­рус­кі рэс­пуб­лі­кан­скі са­юз мо­ла­дзі» аб’­яві­ла старт ад­кры­та­га дыя­ло­гу «Мо­ладзь Бе­ла­ру­сі: тра­ды­цыі і бу­ду­чы­ня». Мэ­та агуль­на­рэс­пуб­лі­кан­ска­га пра­ек­та — даць маг­чы­масць ма­ла­дым лю­дзям за­явіць пра сваю ак­тыў­ную жыц­цё­вую па­зі­цыю і ўма­ца­ваць у гра­мад­скай свя­до­мас­ці імідж мо­ла­дзі як ак­тыў­най част­кі бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ства.

Тэ­мы, пы­тан­ні, праб­ле­мы і пра­па­но­вы, уз­ня­тыя пад­час пра­вя­дзен­ня ад­кры­та­га дыя­ло­гу, і ста­нуць ас­но­вай для вы­зна­чэн­ня но­ва­га век­та­ра ў ра­бо­це з мо­лад­дзю — як з бо­ку гра­мад­скіх фар­мі­ра­ван­няў, так і з бо­ку ор­га­наў дзяр­жаў­най ула­ды. На ўсіх эта­пах ад­кры­ты дыя­лог бу­дзе пра­хо­дзіць з вы­ка­ры­стан­нем ін­тэр­нэт-рэ­сур­саў, са­цы­яль­ных се­так, з пры­цяг­нен­нем срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі — каб за­пра­сіць да дыя­ло­гу як ма­га больш шы­ро­кае ко­ла ўдзель­ні­каў: прад­стаў­ні­коў гра­мад­скіх ар­га­ні­за­цый і аб’­яд­нан­няў, куль­ту­ры, на­ву­кі, па­лі­ты­кі, біз­не­су, вя­до­мых спарт­сме­наў, ма­ла­дых лю­дзей, якія да­сяг­ну­лі вы­со­кіх вы­ні­каў у роз­ных сфе­рах дзей­нас­ці і г.д.

Іна­ва­цый­ныя ідэі і крэ­а­тыў­ныя пра­па­но­вы па ак­ту­аль­ных пы­тан­нях ма­ла­дзёж­най па­лі­ты­кі ста­нуць ас­но­вай пры пад­рых­тоў­цы і пра­вя­дзен­ні агуль­на­рэс­пуб­лі­кан­ска­га дыя­ло­гу. Пла­ну­ец­ца, што дыя­лог «Мо­ладзь Бе­ла­ру­сі: тра­ды­цыі і бу­ду­чы­ня» ста­не ад­кры­тай пля­цоў­кай як для мо­ла­дзі Бе­ла­ру­сі, так і для між­на­род­най су­поль­нас­ці. Ідэі, кан­цэп­цыі, пра­гра­мы, стра­тэ­гіі і іна­ва­цыі ў сфе­ры ма­ла­дзёж­най па­лі­ты­кі бу­дуць аку­му­ля­ва­ны для ўня­сен­ня пра­па­ноў у рэс­пуб­лі­кан­скія ор­га­ны дзяр­жаў­най ула­ды.

«Чыр­вон­ка» так­са­ма да­лу­ча­ец­ца да ад­кры­та­га дыя­ло­гу і дае сло­ва пер­ша­му неабы­яка­ва­му прад­стаў­ні­ку бе­ла­рус­кай мо­ла­дзі.

Яўген КІСЛЫ, выпускнік БДУ, га­лоў­ны спе­цы­я­ліст ад­дзе­ла ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты, куль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Свіс­лац­ка­га ра­ён­на­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та, удзель­нік пра­ек­та «Ра­зум­ныя сет­кі» (27 га­доў):

25-38
— Дзяр­жаў­ная ма­ла­дзёж­ная па­літ­ка — гэ­та сад, які пры­но­сіць пла­ды не тым лю­дзям, якія яго за­клад­ва­лі. Ад­нак, ад­мо­віў­шы­ся ад «ін­вес­ты­цый у мо­ладзь», мож­на за­стац­ца без бу­ду­чы­ні.
Па­няц­це «ма­ла­дзёж­ная па­лі­ты­ка» над­звы­чай шы­ро­кае: яно ўклю­чае сіс­тэ­му са­цы­яль­ных, эка­на­міч­ных, па­лі­тыч­ных, ар­га­ні­за­цый­ных і пра­ва­вых за­ха­даў, скі­ра­ва­ных на пад­трым­ку ма­ла­дых гра­ма­дзян, сіс­тэ­му дзяр­жаў­ных пры­яры­тэ­таў, скі­ра­ва­ную на па­спя­хо­вую са­цы­я­лі­за­цыю і са­ма­рэа­лі­за­цыю мо­ла­дзі, на ства­рэн­не ўмоў, якія спры­я­юць са­цы­яль­най ак­тыў­нас­ці мо­ла­дзі, і мно­гае, мно­гае ін­шае.
Але хто па­ві­нен вы­ра­шаць усе гэ­тыя спе­цы­фіч­ныя за­да­чы? Хто па­ві­нен ка­ар­ды­на­ваць дзяр­жаў­ную ма­ла­дзёж­ную па­лі­ты­ку? На ра­ён­ным уз­роў­ні яе праб­ле­ма­мі сён­ня зай­ма­ец­ца ад­на струк­ту­ра — ра­ён­ны ка­мі­тэт гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­ла­рус­кі рэс­пуб­лі­кан­скі са­юз мо­ла­дзі». Фак­тыч­на на гра­мад­скую ар­га­ні­за­цыю ўскла­да­юц­ца агуль­на­дзяр­жаў­ныя за­да­чы. Ад­нак трэ­ба мець на ўва­зе, што дзей­насць БРСМ рас­паў­сюдж­ва­ец­ца не на ўсіх ма­ла­дых лю­дзей, а толь­кі на чле­наў ар­га­ні­за­цыі. Да та­го ж фі­нан­са­ван­не гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «БРСМ» не­да­стат­ко­вае, ад­чу­ва­юц­ца цяж­кас­ці з ма­тэ­ры­яль­ным за­бес­пя­чэн­нем яго ме­ра­пры­ем­стваў і ак­цый. Ёсць і яшчэ ад­на праб­ле­ма: ра­ён­ныя ка­мі­тэ­ты БРСМ пад­па­рад­коў­ва­юц­ца толь­кі свай­му аб­лас­но­му кі­раў­ніц­тву, а та­му кан­флік­ты па­між ра­ён­ны­мі ка­мі­тэ­та­мі ма­ла­дзёж­най гра­мад­скай ар­га­ні­за­цыі і вы­ка­наў­чай ула­дай на мес­цах не­па­збеж­ныя.
З улі­кам вы­шэй­ска­за­на­га пра­па­ную ства­рыць са­ма­стой­ны ор­ган вы­ка­наў­чай ула­ды пры Са­ве­це Мі­ніст­раў са ста­ту­сам юры­дыч­най асо­бы (або мі­ніс­тэр­ства, або дэ­парт­амент), які бу­дзе ад­каз­ваць за дзяр­жаў­ную ма­ла­дзёж­ную па­лі­ты­ку, пла­на­ваць, рэа­лі­зоў­ваць яе, а так­са­ма ка­ар­ды­на­ваць і кант­ра­ля­ваць усе гра­мад­скія ма­ла­дзёж­ныя аб'­яд­нан­ні ў кра­і­не.
Трэ­ба вы­пра­ца­ваць дак­лад­ную сіс­тэ­му са­цы­яль­ных «ліф­таў» (у спор­це, аду­ка­цыі і г.д.). Уз­рос­та­вую план­ку для ма­ла­дых лю­дзей, мяр­кую, трэ­ба па­су­нуць: каб у ка­тэ­го­рыю ма­ла­дых трап­ля­лі лю­дзі ва ўзрос­це да 35 га­доў. Не­аб­ход­на рас­пра­ца­ваць праз­рыс­тую сіс­тэ­му крэ­дыт­най да­па­мо­гі ма­ла­дым лю­дзям пры атры­ман­ні вы­шэй­шай і на­ступ­най аду­ка­цыі, для бу­даў­ніц­тва жыл­ля, на спа­жы­вец­кія па­трэ­бы, пры на­ра­джэн­ні дзі­ця­ці і г.д. Каб уз­мац­ніць пры­сут­насць ма­ла­дых лю­дзей у па­лі­тыч­ным жыц­ці гра­мад­ства, мож­на пра­ду­гле­дзець маг­чы­масць пры­сут­нас­ці мо­ла­дзі на па­ся­джэн­нях мі­ніс­тэр­стваў, абл­вы­кан­ка­маў, Са­ве­таў дэ­пу­та­таў, па­лат пар­ла­мен­та.
Ма­ла­дым лю­дзям, якія зна­хо­дзяц­ца ў мес­цах па­збаў­лен­ня во­лі, трэ­ба даць рэ­аль­ную маг­чы­масць да вы­зва­лен­ня атры­маць ра­бо­чую спе­цы­яль­насць (трак­та­рыс­та, элект­ры­ка, плі­тач­ні­ка, печ­ні­ка і гэ­так да­лей) з на­ступ­най маг­чы­мас­цю пра­ца­ўлад­ка­ван­ня. У гэ­тай ка­тэ­го­рыі ма­ла­дых лю­дзей пры жа­дан­ні па­він­на быць маг­чы­масць атрым­лі­ваць ся­рэд­нюю спе­цы­яль­ную і вы­шэй­шую аду­ка­цыю.
Мож­на бы­ло б пра­ду­маць ме­ха­ніз­мы пры­цяг­нен­ня перс­пек­тыў­най мо­ла­дзі з «трэ­ціх кра­ін», пра­пра­ца­ваць для іх сіс­тэ­му стра­ха­ван­ня, пе­ра­на­ву­чан­ня, моў­ныя кур­сы, па­ско­рыць атры­ман­не пасведчання на права жы­хар­ства і ін­шыя за­ха­ды. Яшчэ адзін важ­ны на­пра­мак — ак­ты­ві­за­цыя су­пра­цоў­ніц­тва з Еў­ра­са­ю­зам па ўсіх кі­рун­ках дзяр­жаў­най ма­ла­дзёж­най па­лі­ты­кі, у тым лі­ку і ў рам­ках Ба­лон­ска­га пра­цэ­су.
На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.
P.S. Ка­лі вам ёсць што ска­заць, да­лу­чай­це­ся да дыя­ло­гу...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».