Вы тут

Сорак дзяцей — замест дваццаці


«Звязда» пачынае публікацыю меркаванняў з нагоды аб'яўленай у краіне грамадскай дыскусіі па праблемах у сістэме адукацыі

Да­школь­ная ўста­но­ва № 115 горада Мін­ска раз­ме­шча­на ў но­вым мік­ра­ра­ё­не ста­лі­цы — Бры­ле­ві­чах. Доў­гі час яна бы­ла адзі­най на тэ­ры­то­рыі, за­бу­до­ва якой жы­лы­мі да­ма­мі на­мно­га апя­рэдж­ва­ла ўзвя­дзен­не аб'­ек­таў сац­культ­бы­ту. На­ту­раль­на, што ў та­кіх умо­вах склаў­ся ажы­я­таж­ны по­пыт на аду­ка­цый­ныя па­слу­гі зга­да­най да­школь­най уста­но­вы.

26-14

26-14

 

Гэ­тая ака­ліч­насць ус­клад­ня­ец­ца яшчэ і сі­ту­а­цы­яй, якая паў­та­ра­ец­ца з го­да ў год. Не­ка­то­рыя з баць­коў дзя­цей, што да­сяг­ну­лі школь­на­га ўзрос­ту, ад­маў­ля­юц­ца ад­да­ваць іх у шко­лу, па­кі­да­ю­чы ў дзі­ця­чым сад­ку. А мно­гія з ма­туль ка­рыс­та­юц­ца пра­вам на­кі­ра­ван­ня дзі­ця­ці ў да­школь­ную ўста­но­ву, зна­хо­дзя­чы­ся до­ма ў вод­пус­ку па до­гля­дзе дзі­ця­ці, — ад­да­юць іх у ясель­ныя гру­пы. Як пра­ві­ла, гэ­тая праб­ле­ма вы­ра­ша­ец­ца што­год за кошт ка­рэк­ці­роў­кі на­бо­ру дзя­цей у ма­лод­шыя гру­пы, а так­са­ма за кошт па­ве­лі­чэн­ня коль­кас­ці вы­ха­ван­цаў у ста­рэй­шых гру­пах.

Яшчэ вяс­ной пра­во­дзі­ла­ся апы­тан­не ся­род баць­коў вы­ха­ван­цаў «вы­пуск­ных» груп на­конт та­го, пой­дуць іх дзе­ці во­сен­ню ў шко­лу або за­ста­нуц­ца ў сад­ку. Сё­ле­та, ві­даць па ўсім, та­кая ра­бо­та ў сад­ку бы­ла пра­ве­дзе­на ня­якас­на. Пры гэ­тым бы­ла на­бра­на да­дат­ко­вая, так зва­ная «ка­мер­цый­ная» гру­па, якая, па не­ка­то­рых звест­ках, сфар­мі­ра­ва­на ўво­гу­ле без улі­ку чар­го­вас­ці і па­трэ­бы. У вы­ні­ку да сі­ту­а­цыі, ка­лі 26 дзя­цей, за­мест та­го, каб іс­ці ў шко­лу, за­ста­лі­ся ў дзі­ця­чым сад­ку, уста­но­ва ака­за­ла­ся не пад­рых­та­ва­на. Та­му стар­шыя гру­пы сфар­мі­ра­ва­лі та­кім чы­нам, што коль­касць дзя­цей у кож­най з іх пе­ра­вы­шае 40 ча­ла­век — пры нар­ма­ты­ве ў 20. Ад­па­вед­на, па­ру­ша­ны са­ні­тар­ныя, су­праць­па­жар­ныя і ін­шыя нор­мы.

У та­кіх умо­вах не толь­кі не мо­жа пра­во­дзіц­ца на­леж­ным чы­нам пад­рых­тоў­ка да шко­лы, а ўво­гу­ле трэ­ба вес­ці раз­мо­ву як пра псі­ха­ла­гіч­на-эма­цы­я­наль­ную і фі­зіч­ную бяс­пе­ку дзя­цей, так і пра не­вы­нос­ныя ўмо­вы пра­цы вы­ха­валь­ні­каў і па­моч­ні­каў вы­ха­валь­ні­каў, якія пра­цу­юць з па­двое­най (і на­ват па­тро­е­най) на­груз­кай.

Па­вы­ша­ная стам­ляль­насць з-за ску­ча­нас­ці, ад­сут­нас­ці аса­біс­тай пра­сто­ры ста­но­віц­ца пры­чы­най агрэ­сіў­ных па­во­дзін дзя­цей. Кан­флік­ты, якія ўзні­ка­юць, не заў­сё­ды мо­гуць быць свое­ча­со­ва па­пя­рэ­джа­ны вы­ха­валь­ні­ка­мі — зноў жа з-за вя­лі­кай коль­кас­ці дзя­цей, за па­во­дзі­на­мі якіх трэ­ба са­чыць. Зва­ро­ты баць­коў да кі­раў­ніц­тва ўста­но­вы ні­я­ка­га вы­ні­ку не пры­нес­лі. Пра­па­на­ва­ныя баць­кам ва­ры­ян­ты вы­ра­шэн­ня праб­ле­мы зво­дзяц­ца пе­ра­важ­на да маг­чы­ма­га ўма­ца­ван­ня ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­най ба­зы. Фак­тыч­на не пры­ста­са­ва­ныя для та­кой коль­кас­ці дзя­цей па­мяш­кан­ні пла­ну­ец­ца да­дат­ко­ва за­гру­зіць мэб­ляй (лож­ка­мі, крэс­ла­мі і г.д.), што зро­біць іх яшчэ больш траў­ма­не­бяс­печ­ны­мі для вы­ха­ван­цаў.

Праб­ле­мы, якія ўзні­ка­юць з-за пра­лі­каў у ар­га­ні­за­цыі ра­бо­ты ДДУ № 115, яго кі­раў­ніц­тва пе­ра­клад­вае на баць­коў, ста­вя­чы іх фак­тыч­на пе­рад вы­ба­рам — па­кі­даць дзя­цей у пе­ра­поў­не­най гру­пе або сы­хо­дзіць з яе за год да па­ступ­лен­ня ў шко­лу. І гэ­та пры тым, што ўжо скла­ла­ся ўза­е­ма­ра­зу­мен­не і доб­ра­зыч­лі­выя ад­но­сі­ны з вы­ха­валь­ні­ка­мі, а так­са­ма вы­дат­ка­ва­ны пэў­ныя срод­кі на ма­тэ­ры­яль­ную ба­зу гру­пы.

Без­умоў­на, ня­пра­віль­на бы­ло б з на­ша­га бо­ку асу­джаць усіх баць­коў, якія вы­ра­шы­лі шас­ці­га­до­вых дзя­цей «па­кі­нуць на дру­гі год» у сад­ку або на­кі­ра­ваць ма­ло­га ў яс­лі, зна­хо­дзя­чы­ся пры гэ­тым до­ма, — у кож­на­га мо­гуць быць свае аб'­ек­тыў­ныя пры­чы­ны. У той жа час з улі­кам вя­лі­кай коль­кас­ці та­кіх дзя­цей мож­на да­пус­ціць, што ў асоб­ных вы­пад­ках маг­ло мець мес­ца і зло­ўжы­ван­не пра­вам, не­аб­ду­ма­насць дзе­ян­няў баць­коў пры ад­сут­нас­ці на­леж­най ар­га­ні­за­цыі ра­бо­ты ў са­мім сад­ку. Пэў­ную ро­лю ў кан­флік­це, не вы­клю­ча­на, ады­гра­ла і на­яў­насць пра­бе­лаў у за­ка­на­даў­стве.

На­стаў­нік — не «кант­ра­лёр»

Мае пра­па­но­вы:

1. Па­вы­шэн­не рэ­аль­най за­ра­бот­най пла­ты ра­бот­ні­кам аду­ка­цыі, каб за­ро­бак на­ват ма­ла­до­га спе­цы­я­ліс­та быў не ні­жэй­шы за ся­рэд­ні па кра­і­не.

2. Па­збаў­лен­не пе­да­го­гаў, асаб­лі­ва школь­ных на­стаў­ні­каў, ад функ­цыі «кант­ра­лё­ра» за жыц­цём на­ву­чэн­цаў. Шко­ла ад­каз­ная за жыц­цё і зда­роўе дзі­ця­ці толь­кі пад­час зна­хо­джан­ня на­ву­чэн­ца на яе тэ­ры­то­рыі. У ас­тат­ні час — ад­каз­насць па­він­на ля­жаць вы­ключ­на на баць­ках або афі­цый­ных апе­ку­нах.

3. Пра­да­стаў­лен­не на­ват ся­рэд­няй шко­ле пра­ва вы­клю­чаць на­ву­чэн­цаў за па­ру­шэн­ні пра­ві­лаў на­ву­чаль­най уста­но­вы, за здзяйс­нен­не зла­чын­стваў, не­па­спя­хо­васць і г.д.

4. Па­вы­шэн­не мі­ні­маль­ных па­тра­ба­ван­няў да тых, хто па­сту­пае ў ВНУ: ве­дан­не пра­гра­мы ўступ­ных іс­пы­таў не менш чым на 60%.

5. Пе­ра­вод усіх «прэ­стыж­ных» спе­цы­яль­нас­цяў толь­кі на плат­ную фор­му на­ву­чан­ня.

6. Фар­мі­ра­ваць дзярж­за­каз толь­кі на са­цы­яль­на знач­ныя пра­фе­сіі — гэ­та на­стаў­нік, урач, мі­лі­цыя. Пад­рых­тоў­ку па ас­тат­ніх ня­хай аплач­вае пра­ца­даў­ца. А сту­дэнт па­ві­нен на кант­ракт­най асно­ве з та­кім прад­пры­ем­ствам вы­ра­шаць: або ён кам­пен­суе вы­дат­кі на сваё на­ву­чан­не, або ад­пра­цоў­вае на прад­пры­ем­стве пэў­ны час. Та­кія кант­рак­ты не­аб­ход­на пад­піс­ваць яшчэ пры за­лі­чэн­ні ў сту­дэн­ты. Прад­пры­ем­ства, якое за­пра­сі­ла на прак­ты­ку на­ву­чэн­ца, па­він­на вы­плач­ваць яму за­ра­бот­ную пла­ту, а так­са­ма за­бяс­печ­ваць мес­цам для пра­жы­ван­ня.

У аба­ро­ну мо­вы

Я — баць­ка дру­гак­лас­ні­ка. Сын хо­дзіць у са­мую звы­чай­ную шко­лу. На баць­коў­скім схо­дзе на­стаў­нік ска­заў, што сі­ту­а­цыя з бе­ла­рус­кай мо­вай прос­та ка­та­стра­фіч­ная. Яна паў­та­ры­ла гэ­та не­каль­кі ра­зоў. Дзе­ці не тое што эле­мен­тар­ных слоў не ве­да­юць — яны на­ват гу­кі па-бе­ла­рус­ку вы­ма­віць не мо­гуць. Я не ўва­хо­джу ў па­лі­тыч­ныя пар­тыі і ру­хі, але вель­мі ха­чу, каб мо­ве і на­шай лі­та­ра­ту­ры на­да­ва­ла­ся больш ува­гі. Дзве га­дзі­ны мо­вы і га­дзі­на лі­та­ра­ту­ры на ты­дзень — гэ­та­га ві­да­воч­на не­да­стат­ко­ва. Не ха­це­ла­ся б ка­заць на­пыш­лі­вых слоў пра важ­насць мо­вы для на­шай куль­ту­ры — гэ­та вы ве­да­е­це лепш за мя­не. Ка­лі лас­ка, пры­слу­хай­це­ся.

Не­дзі­ця­чы груз

Ха­чу ўзняць пы­тан­не «цяж­кас­ці» школь­ных парт­фе­ляў. Дач­ка ву­чыц­ца толь­кі ў пя­тым кла­се, а рук­зак у яе — не­пад'­ём­ны. На мой по­гляд, гэ­та ня­пра­віль­на. Аса­біс­та я га­то­вы апла­ціць 100% кош­ту дру­го­га кам­плек­та пад­руч­ні­каў, якія мож­на бы­ло б па­кі­даць у шко­ле, але ад­мі­ніст­ра­цыя шко­лы на­су­страч не ідзе.

Падрыхтавала Надзея Нікалаева.

Пра­па­но­вы па пы­тан­нях раз­віц­ця і ўдас­ка­на­лен­ня аду­ка­цыі мож­на на­кі­роў­ваць на спе­цы­яль­ны паш­то­вы ад­рас ура­да Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь оbrаzоvаnіе@gоvеrnmеnt.bу (ад­рас трэ­ба аба­вяз­ко­ва на­бі­раць уруч­ную, па­коль­кі ўста­ноў­ле­на аба­ро­на ад «спа­му») або на На­цы­я­наль­ны аду­ка­цый­ны пар­тал www.аdu.bу (раз­дзел «Ін­фа­лі­нія»).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».