Вы тут

І за ўжы­ван­не да­вя­дзец­ца ад­ка­заць


Коль­касць кан­фіс­ка­ва­ных псі­ха­тро­паў ня­ўхіль­на рас­це. Дзя­ку­ю­чы ін­тэр­нэ­ту і ак­тыў­на­му вы­ка­ры­стан­ню га­джэ­таў, ку­рыль­ныя су­ме­сі за ка­рот­кі тэр­мін атры­ма­лі шы­ро­кае рас­паў­сюдж­ван­не ся­род мо­ла­дзі 15–20 га­доў. Сін­тэ­тыч­ныя нар­ко­ты­кі ад­ра­зу вы­клі­ка­юць най­мац­ней­шую за­леж­насць, хут­ка раз­бу­ра­юць ар­га­нізм, а пры пе­ра­да­зі­роў­цы пры­вод­зяць да гі­бе­лі. Па гэ­тай пры­чы­не сё­ле­та за­гі­ну­лі звыш 20 ча­ла­век.
— Сё­ле­та вы­яў­ле­на ка­ля 4,7 ты­ся­чы нар­каз­ла­чын­стваў, кан­фіс­ка­ва­на звыш 120 кг роз­ных псі­ха­ак­тыў­ных рэ­чы­ваў, у тым лі­ку і та­кіх, што вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца для ку­рыль­ных су­ме­сяў, — рас­каз­вае вы­ка­наў­ца аба­вяз­каў на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня па нар­ка­кант­ро­лі і супраць­дзе­ян­ні ганд­лю людзь­мі Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў Ва­сіль ЛО­СІЧ. — У па­раў­на­нні з ад­па­вед­ным пе­ры­я­дам мі­ну­ла­га го­да вы­яў­ле­на больш нар­ка­ла­ба­ра­то­рый і па­мяш­кан­няў па вы­рошч­ван­ні нар­ка­куль­тур, вы­кры­та больш ка­на­лаў па­ста­вак. Пра­ва­ахоў­ная служ­ба ак­тыў­на су­пра­цоў­ні­чае за­раз з «Бел­пош­тай», па­коль­кі на­сен­не і нар­кап­ра­дук­цыя спра­бу­юць пра­ні­каць у кра­і­ну з да­па­мо­гай у тым лі­ку паш­то­вай су­вя­зі.
Ёсць і рост коль­кас­ці кры­мі­наль­ных спраў, фі­гу­ран­та­мі якіх з'яў­ля­юц­ца не­паў­на­лет­нія. На­огул ця­пер за­во­дзіц­ца ў 5 ра­зоў больш кры­мі­наль­ных спраў у па­раў­на­нні з тым жа пе­ры­я­дам мі­ну­ла­га го­да. Звя­за­на гэ­та не толь­кі з па­ве­лі­чэн­нем ужы­ван­ня, але і з боль­шай ак­тыў­нас­цю пра­ва­ахоў­ных ор­га­наў, на­шай сур'­ёз­най ра­бо­тай, якая бы­ла пра­ве­дзе­на апош­нім ча­сам. Ле­тась, на­прык­лад, у Мін­ску мы вы­му­ша­ны бы­лі пры­няць сот­ні ра­шэн­няў аб ад­мо­ве ў за­вя­дзен­ні кры­мі­наль­ных спраў з‑за та­го, што кан­фіс­ка­ва­ныя рэ­чы­вы аказ­ва­лі­ся не ўне­се­ны­мі ў спіс за­ба­ро­не­ных. Сё­ле­та па ўсёй Бе­ла­ру­сі та­кія толь­кі ча­ты­ры фак­ты. Усе рэ­чы­вы, якія ўда­ец­ца кан­фіс­ка­ваць, пад­па­да­юць пад кры­мі­наль­ную ад­каз­насць. Та­му мы і паў­та­ра­ем па­ста­ян­на, што ў Бе­ла­ру­сі не іс­нуе па­няц­ця «ле­галь­ныя нар­ко­ты­кі». Лю­быя дзе­ян­ні з за­ба­ро­не­ны­мі псі­ха­троп­ны­мі рэ­чы­ва­мі з'яў­ля­юц­ца кры­мі­наль­ны­мі і ка­ра­юц­ца па­збаў­лен­нем во­лі да 15 га­доў.


Шэ­раг за­ка­на­даў­чых іні­цы­я­тыў МУС зна­хо­дзіц­ца сён­ня ў якас­ці ад­па­вед­на­га за­ко­на­пра­ек­та ў Па­ла­це прад­стаў­ні­коў і бу­дзе раз­гле­джа­ны на блі­жэй­шай асен­няй се­сіі. Пра­па­ну­ец­ца, у пры­ват­нас­ці, зра­біць больш жорст­кай кры­мі­наль­ную ад­каз­насць за збыт нар­ко­ты­каў не­паў­на­лет­нім (да 13 га­доў па­збаў­лен­ня во­лі), па­вы­сіць ад­каз­насць за вы­раб нар­ко­ты­каў ва ўмо­вах пад­поль­ных ла­ба­ра­то­рый (да 15 га­доў). МУС так­са­ма вы­сту­пае з іні­цы­я­ты­вай аб увя­дзен­ні ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці за не­ме­ды­цын­скае ўжы­ван­не нар­ко­ты­каў і псі­ха­тро­паў, за зна­хо­джан­не ў ста­не нар­ка­тыч­на­га ап'я­нен­ня на ра­бо­чых і ў гра­мад­скіх мес­цах.
«Мяр­кую, не кож­ны сту­дэнт, які ба­чыць ся­бе ў бу­ду­чы­ні на доб­рай па­са­дзе, ры­зык­не ўжыць нар­ко­тык, ве­да­ю­чы, што за гэ­та яго пры­цяг­нуць да ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці, і факт за­ста­нец­ца ў яго бія­гра­фіі на­заў­сё­ды, — ка­жа Ва­сіль Ло­січ. — Ад­мі­ніст­ра­цый­ная прак­ты­ка не­аб­ход­на і для та­го, каб пры­мя­няць ме­ры па іза­ля­цыі і пры­му­со­вым ля­чэн­ні ў тых жа ля­чэб­на-пра­цоў­ных пра­фі­лак­то­ры­ях. Та­кая іза­ля­цыя пры­мя­ня­ец­ца пас­ля па­ру­шэн­ня пра­ва­па­рад­ку ў ста­не нар­ка­тыч­на­га (ці ал­ка­голь­на­га) ап'я­нен­ня трой­чы на пра­ця­гу го­да».
Зга­да­ны за­ко­на­пра­ект пра­ду­гледж­вае і ства­рэн­не Ан­ты­нар­ка­тыч­най ка­мі­сіі, уз­на­чаль­ваць якую бу­дуць кі­раў­ні­кі мі­ніс­тэр­стваў унут­ра­ных спраў і ахо­вы зда­роўя, Дзяр­жаў­на­га ка­мі­тэ­та су­до­вых экс­пер­тыз. За­да­чай но­ва­га ор­га­на ста­не апе­ра­тыў­нае ўня­сен­не рэ­чы­ваў, пры­зна­ных нар­ко­ты­кам, у спіс за­ба­ро­не­ных. Ме­ха­нізм ра­бо­ты прос­ты: кан­фіс­ка­ва­нае рэ­чы­ва да­сле­ду­ец­ца і вы­но­сіц­ца за­клю­чэн­не аб тым, што гэ­та нар­ко­тык. Інфармацыя пуб­лі­ку­ец­ца на сай­це МУС, і з гэ­та­га мо­ман­ту рэчыва лі­чыц­ца за­ба­ро­не­ным. Па сут­нас­ці, та­кая ра­бо­та ажыц­цяў­ля­ец­ца на пра­ця­гу апош­ніх двух га­доў у ме­жах дзей­на­га за­ко­на «Аб нар­ко­ты­ках». Ён змя­шчае і па­няц­це ана­ла­гаў, якія вы­яў­ля­юц­ца і за­ба­ра­ня­юц­ца па­доб­ным чы­нам. Ця­пер, праў­да, пра­па­ну­ец­ца паралельна з па­няц­цем ана­ла­гаў увесці ўні­вер­саль­нае — «ба­за­вая струк­тур­ная ве­лі­чы­ня».
Чар­го­вая іні­цы­я­ты­ва пра­ва­ахоў­на­га ве­дам­ства звя­за­на з аб­мер­ка­ван­нем маг­чы­мас­ці рас­пра­цоў­кі та­ко­га нар­ма­тыў­на-пра­ва­во­га да­ку­мен­та, які б пра­ду­гледж­ваў аб­ме­жа­ван­не до­сту­пу ка­рыс­таль­ні­каў да ад­па­вед­най ін­фар­ма­цыі ў ін­тэр­нэ­це. «Без гэ­та­га нам не абы­сці­ся, — тлу­ма­чыць спа­дар Ло­січ. — А та­му мы ўжо па­да­лі пэў­ныя свае пра­па­но­вы на раз­гляд за­ці­каў­ле­ных ба­коў».
Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.