Вы тут

Падарыць або завяшчаць?


«Я пенсіянер, жыву адзін. З дарослымі ўжо дзецьмі ў нас стасункі не склаліся, яны амаль не заязджаюць да мяне і нічым не дапамагаюць. Таму сваю прыватызаваную двухпакаёўку я хацеў бы аформіць на ўнучку, з якой (адзінай) мы падтрымліваем добрыя стасункі. Але дзяўчынка яшчэ непаўналетняя. Ці магу я зрабіць завяшчанне альбо дароўную без згоды яе бацькоў — такім чынам, каб пасля маёй смерці кватэра дасталася толькі ўнучцы?»

Алег Паўлавіч,

г. Брэст.

— Каб вырашыць, што лепш аформіць — завяшчанне ці дагавор дарэння — чытачу, акрамя ўласнага жадання, варта ўлічваць некаторыя нюансы, — адзначае супрацоўнік адвакацкага бюро «ПраваВіК», адвакат Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў Сяргей ПРУДНІКАЎ. — Так, у завяшчанні спадчыннікам можна вызначыць любую асобу. Сваяцтва, блізкія стасункі любога характару ў такім выпадку не маюць ніякага юрыдычнага значэння. Разам з тым, хоць завяшчальнік і вольны ў прыняцці рашэння і выбары спадчыннікаў, свабода завяшчання абмяжоўваецца правіламі аб абавязковай долі ў спадчыне; таксама ў завяшчанні немагчыма ўскладаць на асоб, якія прызначаны спадчыннікамі, абавязак — у сваю чаргу распарадзіцца завешчанай ім маёмасцю пэўным чынам на выпадак іх смерці; нельга ўключаць у завяшчанне супрацьпраўныя ці невыканальныя для спадчынніка з-за аб'ектыўных прычын умовы яго паводзін для атрымання спадчыны. Магчымыя абмежаванні або іх адсутнасць у кожнай канкрэтнай сітуацыі зможа патлумачыць натарыус пры засведчанні завяшчання.

Яшчэ немалаважная дэталь: аформіўшы завяшчанне, завяшчальнік на працягу ўсяго жыцця застаецца ўладальнікам і паўнапраўным гаспадаром сваёй маёмасці. Спадчыннікі атрымліваюць завешчаную маёмасць толькі пасля смерці завяшчальніка. Завяшчанне з'яўляецца аднабаковай здзелкай, таму, калі вы раптам перадумаеце, заўжды можна звярнуцца да натарыуса, каб адмяніць альбо змяніць завяшчанне. А вось заключыўшы дагавор дарэння, вы перастаяце быць уласнікам рэчы, якую дорыце. У лепшым выпадку па вашай просьбе ў дагаворы дарэння натарыус можа адзначыць, што за вамі захоўваецца права карыстання жылым памяшканнем, якое адчужаецца.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.