Вы тут

Ча­му бе­ла­рус­кі яб­лык не "смач­ны" ай­чын­на­му ганд­лю?


А свае гры­бы сё­ле­та мы не толь­кі пра­да­дзім за мя­жу, але і ўба­чым на на­шых пры­лаў­ках

Ад­ра­зу ад­зна­чым той факт, што экс­парт бе­ла­рус­кай пла­до­ва-ягад­най пра­дук­цыі сё­ле­та па­вя­лі­чыў­ся пры­клад­на ў 2,5 ра­за. Ужо сён­ня аб'­ём па­ста­вак гэ­тай пра­дук­цыі за мя­жу склаў ка­ля 8 ты­сяч тон, па­ве­да­мі­ла на­чаль­нік ад­дзе­ла па вы­твор­час­ці пло­да­а­га­род­нін­най пра­дук­цыі Мі­ніс­тэр­ства сель­скай гас­па­дар­кі і хар­ча­ван­ня Бе­ла­ру­сі Тац­ця­на Кар­ба­но­віч.

Перс­пек­ты­ва но­вых са­доў

Пры­нам­сі, гэ­та толь­кі па­ча­так се­зо­на. У Ра­сію па гэ­тай па­зі­цыі мы па­стаў­ля­ем у асноў­ным яб­лы­кі. Сё­ле­та гэ­ты па­каз­чык, мо­жа, бу­дзе і па­вя­лі­ча­ны, але трэ­ба ўліч­ваць той факт, што нам іх са­мім не ха­пае. Пры гэ­тым ім­парт яб­лы­каў скла­дае ка­ля 50-60 ты­сяч тон у год.

На­чаль­нік ад­дзе­ла звяр­ну­ла ўва­гу на тое, што Мін­сель­гас­харч ба­чыць пер­ша­чар­го­вую не­аб­ход­насць у за­бес­пя­чэн­ні ўнут­ра­на­га рын­ку кра­і­ны. Сён­ня на­шы са­ды да­зва­ля­юць атрым­лі­ваць пры­клад­на 50-60 кі­ла­гра­маў пла­до­ва-ягад­най пра­дук­цыі на ча­ла­ве­ка ў год, а па ра­цы­я­наль­най нор­ме спа­жы­ван­ня з улі­кам пра­дук­цыі, якая не вы­рошч­ва­ец­ца ў кра­і­не, гэ­та па­він­на быць ка­ля 100 кі­ла­гра­маў.

Сё­ле­та са­да­во­ды атры­ма­юць больш за 100 ты­сяч тон, а ўжо праз год пла­ну­ец­ца па­вя­лі­чыць вы­твор­часць пла­до­ва-ягад­най пра­дук­цыі да 160 ты­сяч. Лі­чыц­ца, што ме­на­ві­та та­ды пач­нец­ца рэ­аль­нае пло­да­на­шэн­не ма­ла­дых са­доў. Толь­кі сё­ле­та план па­сад­кі но­вых са­доў да­сяг­нуў пло­шчы ў 1200 гек­та­раў.

3-30

"Хіт­ры­кі" ганд­лю

На­мес­нік ды­рэк­та­ра ін­сты­ту­та пла­да­вод­ства Ана­толь Кры­ва­рот ад­зна­чае фак­ты ня­доб­ра­сум­лен­най кан­ку­рэн­цыі па роз­ных ві­дах та­ва­раў, ка­лі наш гандль не­га­тыў­на ста­віц­ца ме­на­ві­та да бе­ла­рус­ка­га яб­лы­ка. Экс­пер­ты ін­сты­ту­та фік­са­ва­лі на­ўмыс­нае змя­нен­не ўмоў за­хоў­ван­ня і про­да­жу ай­чын­ных яб­лы­каў на­шы­мі ганд­лё­вы­мі сет­ка­мі. Пас­ля ча­го та­кія яб­лы­кі губ­ля­юць свой та­вар­ны вы­гляд і дрэн­на на­бы­ва­юц­ца па­куп­ні­ка­мі. Спра­ва ў тым, што ка­мер­сан­там ад ганд­лю не заў­сё­ды вы­гад­на пра­да­ваць тан­ны бе­ла­рус­кі яб­лык, на якім вя­лі­кі пры­бы­так не атры­ма­еш.

А між ін­шым, ця­пер сур'­ёз­ныя вы­твор­цы пра­па­ну­юць на рэа­лі­за­цыю да­во­лі якас­ныя мяс­цо­выя яб­лы­кі, якія мо­гуць за­хоў­вац­ца не толь­кі да вяс­ны, але і да но­ва­га ўра­джаю. Так, у па­стаў­шчы­коў пла­до­ва-ягад­най пра­дук­цыі ёсць пра­ва кант­ра­ля­ваць вы­ка­нан­не тэх­на­ло­гіі за­хоў­ван­ня свай­го та­ва­ру, але спе­цы­я­ліс­та ў кож­ную кра­му не па­ста­віш.

Ана­толь Кры­ва­рот лі­чыць, што вый­сце трэ­ба шу­каць у ар­га­ні­за­цыі пра­мых уза­е­ма­вы­гад­ных па­ста­вак ад вы­твор­цы не­па­срэд­на ў ганд­лё­выя кроп­кі.

Буль­бы хо­піць усім

Пла­ну­ец­ца, што сё­ле­та агуль­ны ўра­джай буль­бы скла­дзе ка­ля 1,2 млн тон. Гэ­ты­мі дня­мі гас­па­дар­кі ўжо да­сяг­ну­лі міль­ён­най мя­жы: у сель­ска­гас­па­дар­чых ар­га­ні­за­цы­ях атры­ма­на 868 ты­сяч тон і яшчэ 124 ты­ся­чы тон — у фер­мер­скіх гас­па­дар­ках. Спе­цы­я­ліс­ты пад­лі­чы­лі, што 250 ты­сяч тон буль­бы пой­дзе у на­сен­ны фонд, 179 ты­сяч — на пра­мпе­рап­ра­цоў­ку, а яшчэ ка­ля 71 ты­ся­чы тон увой­дзе ў ста­бі­лі­за­цый­ны фонд на між­се­зон­ны пе­ры­яд 2014-2015 га­доў. За­ўва­жу, што ста­бі­лі­за­цый­ны фонд па буль­бе сё­ле­та бу­дзе на 7% боль­шым, чым ле­тась. Па ста­не на па­ча­так каст­рыч­ні­ка буль­ба ў Бе­ла­ру­сі са­бра­на на пло­шчы 35 ты­сяч га, або на 76% ад­ве­дзе­ных пад гэ­тую куль­ту­ру зя­мель. Тэм­пы ўбор­кі скла­да­юць 140% да ўзроў­ню мі­ну­ла­га го­да, а ся­рэд­ні ўра­джай буль­бы да­ся­гае 249 цэнт­не­раў з гек­та­ра, што знач­на больш, чым ле­тась.

Трэ­ба ад­зна­чыць, што на­ша кра­і­на ў асноў­ным экс­пар­туе буль­бу па доў­га­тэр­мі­но­вых да­га­во­рах, якія за­клю­ча­ны па­між рэс­пуб­лі­кан­скай аса­цы­я­цы­яй "Буль­ба­пло­да­а­га­род­ні­на" і блі­жэй­шы­мі рэ­гі­ё­на­мі су­сед­няй кра­і­ны. Ужо сё­ле­та 40 ты­сяч тон буль­бы но­ва­га ўра­джаю экс­пар­та­ва­на ў Ле­нін­град­скую, Ка­лі­нінг­рад­скую і Мас­коў­скую воб­лас­ці. Гэ­та ўжо кры­ху больш, чым бы­ло па­стаў­ле­на ў Ра­сію ў ве­рас­ні ле­тась. Ця­пер на­шу буль­бу ха­це­лі б ба­чыць на сва­іх рын­ках і больш паў­ноч­ныя рэ­гі­ё­ны Ра­сіі — на­прык­лад, Мур­ман­ская і Ва­ла­год­ская воб­лас­ці, а так­са­ма Ка­рэ­лія. З імі бе­ла­рус­кі бок ця­пер пра­пра­цоў­вае но­выя доў­га­тэр­мі­но­выя да­га­во­ры, ад­зна­чае прад­стаў­нік Мін­сель­гас­хар­ча.

Чвэрць га­род­ні­ны з пар­ні­коў трап­ляе за мя­жу

Сё­ле­та ся­ля­не раз­ліч­ва­юць атры­маць ка­ля 520 ты­сяч тон га­род­ні­ны з ад­кры­та­га грун­ту. Экс­пер­ты ад­зна­ча­юць, што і па гэ­тай та­вар­най гру­пе гас­па­дар­кі ма­юць уну­шаль­ныя плю­сы. Ся­рэд­няя ўра­джай­насць га­род­ні­ны ця­пер скла­дае 230 цэнт­не­раў з га, што аж­но на 34 цэнт­не­ры больш, чым ле­тась. Доб­ра ўра­дзі­ла ў нас цы­бу­ля, морк­ва, ка­пус­та; ха­пае та­ма­таў, пер­цаў і час­на­ку. Між ін­шым, на шмат­лі­кіх кір­ма­шах у га­ра­дах усё гэ­та пра­да­ец­ца не­па­срэд­на вы­твор­ца­мі знач­на тан­ней, чым у кра­мах.

Больш за 100 ты­ся­чы тон га­род­ні­ны ў год вы­рошч­ва­ец­ца ў нас у цяп­лі­цах. Ме­на­ві­та ў гэ­тым кі­рун­ку спе­цы­я­ліс­ты ад­зна­ча­юць па­вя­лі­чэн­не экс­пар­ту, бо пры­клад­на чац­вёр­тая част­ка ўсёй пра­дук­цыі аба­ро­не­на­га грун­ту (у тым лі­ку агур­коў, та­ма­таў і пер­цу) пра­да­ец­ца ў Ра­сію. Ця­пер по­пыт на та­кія пра­дук­ты ў на­шай су­сед­кі мак­сі­маль­ны, та­му ёсць шан­цы па­вя­лі­чыць па­стаў­кі і за­ра­біць не­бла­гія гро­шы.

Год "вя­лі­кіх" гры­боў

Коль­касць се­зон­ных на­рых­тоў­шчы­каў сель­гас­пра­дук­цыі і сы­ра­ві­ны для "Бел­ка­ап­са­ю­за" па­вя­лі­чы­ла­ся сё­ле­та ўтрая — да 1,5 ты­ся­чы ча­ла­век. У гэ­тай струк­ту­ры сён­ня ар­га­ні­за­ва­на дзей­насць 630 спе­цы­я­лі­за­ва­ных на­рых­тоў­чых пунк­таў. Акра­мя та­го, на­рых­тоў­ка­мі зай­ма­юц­ца яшчэ і ка­ля 7 ты­сяч ганд­лё­вых прад­пры­ем­стваў, па­ве­да­міў на­чаль­нік упраў­лен­ня на­рых­то­вак Бе­ла­рус­ка­га рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ю­за спа­жы­вец­кіх та­ва­рыст­ваў "Бел­ка­ап­са­юз" Ула­дзі­мір Луц­кі.

Сё­ле­та толь­кі за 8 ме­ся­цаў Бел­ка­ап­са­юз за­ку­піў сель­ска­гас­па­дар­чай пра­дук­цыі і сы­ра­ві­ны на 1 трлн 399 млрд руб­лёў, што на 15% больш у па­раў­на­нні з ана­ла­гіч­ным пе­ры­я­дам 2013 го­да. З іх ка­ля трыль­ё­на руб­лёў вы­пла­ча­на на­сель­ніц­тву.

Ця­пер ар­га­ні­за­цыі спа­жы­вец­кай ка­а­пе­ра­цыі ак­тыў­на за­куп­ля­юць яб­лы­кі, буль­бу, га­род­ні­ну, гры­бы і ін­шую сель­ска­гас­па­дар­чую і дзі­ка­рос­лую пра­дук­цыю. Ужо на­рых­та­ва­на 9,2 ты­ся­чы тон агур­коў, 5,8 ты­ся­чы тон та­ма­таў, 1,8 ты­ся­чы тон бу­ра­коў, 3,6 ты­ся­чы тон цы­бу­лі і 2,4 ты­ся­чы тон морк­вы. Пра­цяг­ва­ец­ца на­рых­тоў­ка пла­до­ва-ягад­най пра­дук­цыі (са­бра­на 90,7 ты­ся­чы тон яб­лы­каў, 120 тон гры­боў, 1,2 ты­ся­чы тон чар­ніц, 100 тон жу­ра­він і брус­ніц).

Пры­нам­сі, па гры­бах сё­ле­та ка­а­пе­ра­цыя ўжо плю­суе ка­ля 70% да мі­ну­ла­год­ня­га ўзроў­ню. Гэ­та пры тым, што хва­ля поз­ніх гры­боў яшчэ на­пе­ра­дзе. Ула­дзі­мір Луц­кі па­ве­да­міў, што бе­ла­рус­кія гры­бы сё­ле­та бу­дуць не толь­кі пра­да­дзе­ны за мя­жу, пе­ра­пра­ца­ва­ны ці за­ма­ро­жа­ны, але і тра­пяць да ай­чын­ных спа­жыў­цоў у за­со­ле­ным вы­гля­дзе.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».