Вы тут

Памёр Юрый Любімаў


У Маскве на 98-м годзе жыцця памёр выдатны рэжысёр, заснавальнік Тэатра на Таганцы Юрый Любімаў. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на сваю крыніцу.

«Юрый Пятровіч памёр у Боткінскай бальніцы, куды ён быў дастаўлены ў цяжкім стане на гэтым тыдні», - распавяла крыніца. «Лекары рабілі ўсё магчымае, каб паставіць яго на ногі, але хвароба аказалася мацнейшай», - дадаў суразмоўца агенцтва.

2 кастрычніка Юрый Любімаў быў шпіталізаваны ў цяжкім стане. Рэжысёру, якому 30 верасня споўнілася 97 гадоў, быў пастаўлены дыягназ сардэчная недастатковасць, паведаміла ТАСС яго жонка Каталін Любімава.

Юрый Любімаў нарадзіўся 30 верасня 1917 года. Ён заснаваў Тэатр на Таганцы ў 1964-м.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».