Вы тут

Эфект павука


На ле­ці­шчы зна­ё­мы Мі­ко­ла Б., яко­га тут за­вуць Ка­лян, на­прош­ва­ец­ца ў па­моч­ні­кі па дроб­най цяс­ляр­скай спра­ве. Яго па­ва­га да мя­не па­тро­е­на, бо ён ней­кім чы­нам да­ве­даў­ся, што пе­ра­бра­дзі­ла ў бут­лі па­рэч­ка­вае ві­но — цэ­лая бут­ля пры­ха­ва­на ў ха­це.

Рап­там яго ўва­гу пры­цяг­вае маж­ная па­ву­чы­ха з кры­жам на спі­не, якая не­асця­рож­на вы­па­ўзла па­грэц­ца на драў­ля­ны ву­шак. Ка­лян спрыт­на за­мах­ва­ец­ца ма­ла­тком, а я не па­спя­ваю сха­піць яго за ру­ку. Ад па­ву­чы­хі раз­ля­та­юц­ца пыр­скі. Зух за­да­во­ле­на гі­кае, але за­ўва­жае маю па­гар­ду і за­пра­шаль­на за­зі­рае ў во­чы.

— Чё та­кое, Ва­сі­ліч?

— У ця­бе арах­на­фо­бія, Ка­лян? — пы­та­ю­ся.

Ён ня­ўцям­на па­ціс­кае пля­чы­ма. Га­ва­рыць з ім амаль не мае сэн­су. Ні пра зна­ка­мі­ты фан­тас­тыч­ны апо­вед Рэя Брэд­бе­ры, у якім па­да­рож­ні­кі ў мі­ну­лае вы­пад­ко­ва за­бі­ва­юць ма­ты­ля і які эфект ба­чаць пас­ля гэ­та­га, ка­лі вяр­та­юц­ца ў свой час, ні ўво­гу­ле пра па­гро­зу і на­ступ­ствы ка­та­стра­фіч­на­га знік­нен­ня ві­даў жы­вёл.

Адзі­ны ар­гу­мент я ўсё-та­кі яму пры­вод­жу.

— Ці ве­да­еш ты, што, па пад­лі­ках на­ву­коў­цаў, ка­лі за­гі­нуць па­ву­кі, то Зям­ля па­кры­ец­ца трыц­ца­ці­мет­ро­вым сло­ем мух?

— Ня­ўжо? — здзіў­ле­ны Ка­лян.

— Мо­жа, ты лю­біш мух?

— Не, не вель­мі, — ад­каз­вае зух.

— Пай­шоў прэч, Ка­лян, — ад­хі­ляю я са­ма­зва­на­га па­моч­ні­ка. — Пра­ца скон­ча­на.

Зух сы­хо­дзіць вель­мі не­за­да­во­ле­на, амаль у ад­чаі, бо ў дум­ках ужо за­смокт­ваў па­рэч­ка­вае, а тут аб­лом.

... Але на­ша­му гра­мад­ству, пэў­на, на­ды­шоў час, каб усу­тыч за­няц­ца праб­ле­май жорст­ка­га абы­хо­джан­ня з жы­вё­ла­мі і іх аба­ро­ны. Ад­па­вед­ныя за­ка­на­даў­чыя ак­ты пла­ну­ец­ца пры­няць ужо ў гэ­тым го­дзе ў пар­ла­мен­це, а па­куль што чар­го­вая хва­ля ге­на­цы­ду да жы­вёл раз-по­раз на­бя­гае на гра­мад­ства.

Фак­ты ўраж­ва­юць сва­ёй бес­сэн­соў­най, ту­пой жорст­кас­цю, якая ча­сам мя­жуе з са­дыз­мам. Вось у ста­лі­цы ней­кі мань­як здзі­рае жыў­цом ску­ры з ка­тоў, а ў Ба­ры­саў­скім ра­ё­не пад­лет­кі ця­га­юць на лан­цу­гу па бе­ра­зе рэч­кі жы­во­га баб­ра. Вось дзя­сят­кам бак­ла­наў ад­ра­за­юць дзю­бы, і птуш­кі па­мі­ра­юць ад го­ла­ду. А гэ­та ўво­гу­ле вяр­шы­ня цы­ніз­му — ама­тар па­ля­ван­ня і аг­ра­ту­рыз­му з су­сед­няй кра­і­ны ў п'я­ным за­па­ле за­бі­вае зуб­роў і г.д.

Да­рэ­чы, пра ад­моў­ную ры­су так зва­на­га аг­ра­ту­рыз­му — хоць гэ­тая тэ­ма больш шы­ро­кая. Тэ­ле­ба­чан­не па­ка­за­ла ня­даў­на сю­жэт пра тое, што на пад­вор­ку пры­ват­най аг­ра­ся­дзі­бы ў вёс­цы Лі­па­ві­чы Чаш­ніц­ка­га ра­ё­на ў вель­мі цес­най клет­цы без да­зво­лу ўтрым­лі­ва­ец­ца трох­га­до­вая мядз­ве­дзі­ца.

Хо­чац­ца спы­таць у па­доб­ных гас­па­да­роў: ня­ў-жо жа­дан­не ўзба­га­цець «за ад­ну ноч» на­столь­кі моц­нае, што вы га­то­вы па-ха­лоп­ску пры­ні­жац­ца і за­па­бя­гаць пе­рад «за­лёт­ны­мі» чу­жын­ца­мі, яшчэ ў да­да­так і бяз­дум­на ах­вя­ру­ю­чы па­ку­та­мі без­ад­каз­ных жы­вёл? Тым больш, што так зва­ныя ту­рыс­ты не заў­сё­ды сяб­ру­юць з за­ко­нам і ма­рал­лю.

Уво­гу­ле, нель­га да­зва­ляць ад­стрэль­ваць жы­вёл у на­шых ля­сах абы-ка­му, ня­гле­дзя­чы на тое, што яны, па­ляў­ні­чыя, пла­цяць быц­цам за тое не­ма­лыя гро­шы. На гэ­тым — мы не ўзба­га­це­ем, не «па­ды­мем­ся», а, мяр­кую, толь­кі стра­цім свой твар як цы­ві­лі­за­ва­на­га на­ро­да.

Ня­даў­на бы­ло аб'­яў­ле­на пра да­звол но­ва­га спо­са­бу па­ля­ван­ня — з ар­ба­ле­там ці лу­кам. Маў­ляў, гэ­та прак­ты­ку­ец­ца амаль у двац­ца­ці кра­і­нах Еў­ро­пы. Вя­до­ма, та­кая эк­зо­ты­ка — так­са­ма для аг­ра­ту­рыс­таў. Су­час­ны ар­ба­лет аль­бо лук каш­туе дзя­сят­кі ты­сяч умоў­ных адзі­нак. Ба­га­тыя за­меж­ні­кі не су­праць «ад­цяг­нуц­ца» ў на­шых ля­сах, якія, да­рэ­чы, зай­ма­юць ледзь не па­ло­ву тэ­ры­то­рыі і па­куль яшчэ слу­жаць на­ту­раль­най схо­ван­кай і мес­цам пра­жы­ван­ня шмат­лі­кім жы­вё­лам, не­ка­то­рыя з якіх за­не­се­ны ў так зва­ную Чыр­во­ную кні­гу. Але ці на­столь­кі бяс­крыўд­ны та­кі спо­саб па­ля­ван­ня? Бу­дзе, вя­до­ма, шмат пад­ран­каў, якія за­гі­нуць пас­ля.

На дум­ку роз­ных зо­а­а­хоў­ных гра­мад­скіх ар­га­ні­за­цый і шмат­лі­кіх жы­ха­роў све­ту і на­шай кра­і­ны ім­пэт па­ляў­ні­чых даў­но вар­та аб­ме­жа­ваць. У іх, ба­чы­це, та­кая жарсць, та­кое хо­бі, та­кое за­хап­лен­не, што яны не мо­гуць жыць, каб не пус­ціць кроў яко­му зве­ру. Аль­бо па­ла­са­вац­ца мя­сам ла­ся, дзі­ка, ка­зу­лі, баб­ра, мядз­ве­дзя, зуб­ра і г.д. Дзі­ка слу­хаць та­кія на­ві­ны, як на­прык­лад, у Аф­ры­цы ней­кі ня­ўрымс­лі­вы бра­кань­ер за дзень за­стрэ­ліў ка­ля трыц­ца­ці (!) сла­ноў. А вы­ні­шчэн­не кі­тоў, тыг­раў, ле­а­пар­даў? «Ца­ру пры­ро­ды» між тым вар­та пом­ніць пра­роц­кае вы­каз­ван­не Пі­фа­го­ра: «Тая бяз­мер­ная жорст­касць, з якой ча­ла­век ста­віц­ца да жы­вёл, не­мі­ну­ча абер­нец­ца да яго са­мо­га».

Мож­на зра­зу­мець, на­прык­лад, Джы­ма Кор­бе­та, пра­фе­сій­на­га па­ляў­ні­ча­га і вя­до­ма­га пісь­мен­ні­ка, які, рэ­аль­на ры­зы­ку­ю­чы жыц­цём, па­ля­ваў вы­ключ­на на тыг­раў-лю­да­е­даў, а по­тым па-май­стэр­ску апі­саў гэ­та ў сва­іх кніж­ках. А вось не­ка­то­рыя сцэ­ны так зва­на­га «са­фа­ры» ў тво­рах Э. Хе­мін­гу­эя вы­клі­ка­юць па­чуц­цё ча­сам бес­сэн­соў­на­га і ні­чым, акра­мя фа­на­бэ­рыі, не аб­грун­та­ва­на­га за­бой­ства і так ужо не­шмат­лі­кіх ві­даў жы­вёл. У пры­ват­нас­ці — ка­шэ­чых. Хоць сам звы­чай­ных ка­тоў лю­біў і на ві­ле на Ку­бе тры­маў іх ка­ля са­ра­ка асо­бін.

Яшчэ адзін ню­анс. Не сак­рэт, што так зва­ная дрэ­сі­роў­ка цыр­ка­вых жы­вёл — гвалт і жорст­касць, а іх вы­ступ­лен­ні пе­рад пуб­лі­кай, ня­гле­дзя­чы на ўсе ад­га­вор­кі — ма­раль­нае зла­чын­ства. Гэ­та доб­ра ра­зу­меў Джэк Лон­дан — пісь­мен­нік су­свет­на­га маш­та­бу, вы­дат­ны знаў­ца і апі­саль­нік «бра­тоў на­шых мен­шых». Ён, да­рэ­чы, заўж­ды быў упар­тым пра­ціў­ні­кам уся­ля­кіх цыр­ка­вых шоу з удзе­лам жы­вёл.

Яшчэ адзін бок праб­ле­мы: су­іс­на­ван­не з хат­ні­мі жы­вё­ла­мі, пры­ру­ча­ны­мі на­мі, і ў шмат­лі­кіх вы­пад­ках па-здрад­ніц­ку ад­ры­ну­ты­мі. Нель­га крыў­дзіць тых, хто да­ве­рыў­ся та­бе, — пра гэ­та вар­та пом­ніць кож­на­му. «Брать­ев наших меньших никогда не бил по го­ло­ве» — за­рыф­ма­ваў не­як вя­до­мы ра­сій­скі па­эт ся­рэб­ра­на­га ве­ку Сяр­гей Ясе­нін. На вя­лі­кі жаль, гэ­тае за­па­мя­та­ва­лі. У два­рах жы­лых квар­та­лаў, на ву­лі­цах са­мот­на ба­дзя­юц­ца бяз­до­мныя ка­ты і са­ба­кі. Раз-по­раз іх ма­лы­мі бя­руць дзе­ля за­ба­вы ў ква­тэ­ру, а пас­ля вы­кід­ва­юць на го­лад і хо­лад. Яны ча­сам раз­мна­жа­юц­ца ў якіх пад­ва­лах, у ка­на­лі­за­цы­ях, на за­кі­ну­тых пуст­ках у не­спры­яль­ных умо­вах, па­ку­ту­юць са­мі і ства­ра­юць вя­лі­кі дыс­кам­форт лю­дзям. Та­ды іх атруч­ва­юць, ад­стрэль­ва­юць аль­бо ад­лоў­лі­ва­юць у пры­ём­ні­кі, дзе праз ней­кі час так­са­ма зні­шча­юць.

Мно­гія ўла­даль­ні­кі жы­вёл ча­сам эле­мен­тар­на не ве­да­юць пра ўмо­вы іх утры­ман­ня: на­прык­лад, вы­гуль­ва­юць са­ба­ку без на­морд­ні­ка і па­вад­ка, вы­рошч­ва­юць уво­гу­ле за­ба­ро­не­ных жы­вёл — ваў­коў, кра­ка­дзі­лаў, мядз­ве­дзяў, буй­ных рэп­ты­лій. Раз-по­раз гэ­та за­кан­чва­ец­ца тра­гіч­на. У за­ка­на­даў­стве, між тым, ня­ма акрэс­ле­ных ар­ты­ку­лаў за па­глум з жы­вёл, за на­цкоў­ван­не дра­пеж­ных іх ві­даў на ча­ла­ве­ка, на ін­шых жы­вёл. Не рас­пра­ца­ва­ны ад­па­вед­ныя ме­ры па­ка­ран­ня тых, хто па­ру­шае эле­мен­тар­ныя нор­мы ма­ра­лі.

Што­дня на пла­не­це зні­ка­юць сот­ні ві­даў жы­вёл. Яны яшчэ не са­мыя моц­ныя звё­ны бія­ла­гіч­на­га лан­цу­гу. Тым не менш на­ступ­ствы ўжо ад­чу­ва­юц­ца. А вось вар­та, на­прык­лад, знік­нуць пчо­лам, дык, як за­ўва­жыў А. Эй­нштэйн, ча­ла­вец­тва пра­іс­нуе мак­сі­мум ча­ты­ры га­ды. Апош­нім ча­сам пла­не­ту лі­ха­ма­ніць. Ура­га­ны, смер­чы, па­вод­кі, не­бы­ва­лая спё­ка, цу­на­мі, ак­тыў­насць вул­ка­наў. Ма­ла­эфек­тыў­ны Кі­ёц­кі і ін­шыя пра­та­ко­лы. За­бі­лі тры­во­гу і ў ААН. А што ча­ла­вец­тва? Яно па­куль — як той не­да­лё­кі Ка­лян з ма­ла­тком у ру­цэ. Зні­шча­юц­ца ля­сы, акі­я­ны і рэ­кі. Гі­нуць жы­вё­лы, бія­сфе­ра. Мы ры­зы­ку­ем за­стац­ца не­ўза­ба­ве сам-на­сам хі­ба што з па­цу­ка­мі, та­ра­ка­на­мі, кла­па­мі і му­ха­мі. Змя­ня­ец­ца клі­мат і ў на­шай кра­і­не. Да нас з усі­мі на­ступ­ства­мі міг­ры­ру­юць ві­ды жы­вёл, якія на­ся­ля­лі больш паў­днё­выя рэ­гі­ё­ны. Адап­та­вац­ца да ўся­го гэ­та­га па­він­ны і мы. І дзей­ні­чаць ра­зум­на, рас­пра­ца­ваў­шы і пры­ня­ў-шы ад­па­вед­ныя за­ко­ны.

Юры СТАН­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.