Вы тут

Кароткі нарыс гісторыі пеністага віна


Вы­твор­часць шам­пан­ска­га ві­на, дак­лад­ней, ві­на пеністaгa, якое на­сы­ча­на вуг­ля­кіс­лым га­зам з-за на­ту­раль­на­га бра­джэн­ня, бы­ла на­ла­джа­на ў са­мым па­чат­ку XVІІІ ста­год­дзя. Спа­чат­ку лі­шак вуг­ле­кіс­ла­ты лі­чыў­ся за­га­най ві­на, але по­тым ві­на­ро­бам прый­шло ў га­ла­ву, што пры пра­віль­ным «мар­ке­тын­гу» ён мо­жа сыс­ці за вар­тасць. Пе­ра­каз­ваць гіс­то­рыю фран­цуз­ска­га шам­пан­ска­га ня­ма сэн­су, бо яе мож­на знай­сці ў лю­бой эн­цык­ла­пе­дыі. Але да­ве­дац­ца, як арыс­та­кра­тыч­ны на­пой з'я­віў­ся на на­шай зям­лі, спа­дзя­ю­ся, бу­дзе ка­рыс­ным для чы­та­ча.

[caption id="attachment_55753" align="alignnone" width="600"]«Абед з вуст­ры­ца­мі» Жа­на-Фран­суа дэ Труа (1735 год) лі­чыц­ца са­мой пер­шай фік­са­цы­яй шам­пан­ска­га ў вы­яў­лен­чым мас­тац­тве. Пры­клад­на ў гэ­ты ж час яно па­ча­ло пра­ні­каць у Рэч Па­спа­лі­тую. «Абед з вуст­ры­ца­мі» Жа­на-Фран­суа дэ Труа (1735 год) лі­чыц­ца са­мой пер­шай фік­са­цы­яй шам­пан­ска­га ў вы­яў­лен­чым мас­тац­тве. Пры­клад­на ў гэ­ты ж час яно па­ча­ло пра­ні­каць у Рэч Па­спа­лі­тую.[/caption]

Пер­шыя згад­кі пра шам­пан­скае ў Рэ­чы Па­спа­лі­тай з'я­ві­лі­ся ў эпо­ху кі­ра­ван­ня ка­ра­ля Аў­гус­та ІІІ (1733 — 1763 га­ды). У тыя ча­сы са­мым каш­тоў­ным ві­ном у шлях­ты лі­чыў­ся вен­гер­скі та­кай, за ім — рэй­нскія ві­ны, по­тым фран­цуз­скія, іс­пан­скія, кіпр­скія, і толь­кі ў апош­нюю чар­гу — мал­даў­скія ві­ны. Та­кай як са­мы да­ра­гі пі­лі «на штэм­пель» — у са­мім кан­цы бя­се­ды, каб за­фік­са­ваць ме­на­ві­та яго смак. Са з'яў­лен­нем жа шам­пан­ска­га (спа­чат­ку толь­кі пры ка­ра­леў­скім два­ры і на два­рах най­ба­га­цей­шых і ўплы­во­вых маг­на­таў) «на штэм­пель», пас­ля та­каю, ста­лі піць ме­на­ві­та яго. Яшчэ не асаб­лі­ва раз­бі­ра­ю­чы­ся ў сма­ку на­він­кі, але прос­та з мер­ка­ван­няў ба­гац­ця і прэ­сты­жу. Ка­лі са­мае да­ра­гое ві­но ў Вар­ша­ве апош­ня­га дзе­ся­ці­год­дзя XVІІІ ста­год­дзя каш­та­ва­ла 120 гро­шай за бу­тэль­ку, дык шам­пан­скае — утрая да­ра­жэй.

У пер­шыя дзе­ся­ці­год­дзі гіс­то­рыі шам­пан­ска­га на на­шых зем­лях ва ўсю Рэч Па­спа­лі­тую ўво­зі­лі­ся ўся­го толь­кі дзя­сят­кі, паз­ней — сот­ні бу­тэ­лек у год. І толь­кі не­вя­лі­кая част­ка з іх маг­ла да­ся­гаць тэ­ры­то­рыі су­час­най Бе­ла­ру­сі — на­прык­лад, ка­ра­леў­скай Га­род­ні і ра­дзі­ві­лаў­ска­га Ня­сві­жа.

Не­ка­то­рыя гіс­то­ры­кі ві­на­роб­ства ацэнь­ва­юць агуль­ную коль­касць раз­лі­тых і пра­да­дзе­ных ва ўсім све­це за цэ­лае ХVІІІ ста­год­дзе бу­тэ­лек шам­пан­ска­га пры­клад­на ўся­го толь­кі ў 300 тыс. штук (ма­быць, гэ­тая ліч­ба іс­тот­на па­мен­ша­ная). Але, на­прык­лад, адзін толь­кі су­час­ны Мін­скі за­вод пе­ніс­тых ві­наў мо­жа сён­ня вы­пус­каць ка­ля 10 міль­ё­наў бу­тэ­лек што­год! А за цэ­лае ста­год­дзе, та­кім чы­нам (па­зы­чым яму даў­га­лец­ця), — цэ­лы міль­ярд бу­тэ­лек, або ў тры з ліш­нім ты­ся­чы ра­зоў больш, чым уся пра­він­цыя Шам­пань ча­соў фран­цуз­скай ма­нар­хіі.

Па­чат­ко­ва эпі­за­дыч­ны до­ступ да шам­пан­ска­га ме­лі ледзь­ве 0,1% на­сель­ніц­тва Рэ­чы Па­спа­лі­тай, а рэ­гу­ляр­на піць яго маг­лі са­бе да­зво­ліць толь­кі не­каль­кі сем'­яў. Пры гэ­тым не­ка­то­рыя за­меж­ні­кі, якія на­вед­ва­лі Вар­ша­ву та­го ча­су, ад­зна­ча­юць у сва­іх дзён­ні­ках, што шам­пан­скае на ба­га­тых бя­се­дах лі­ло­ся амаль як ва­да. Гэ­та асаб­лі­ва да­ты­чы­ла­ся ба­ляў і пры­ёмаў, які да­ваў сла­ву­ты сва­ёй экс­цэнт­рыч­нас­цю Ка­раль Ра­дзі­віл «Па­не Ка­хан­ку». Ча­сам ён мог са­бе да­зво­ліць вы­даць гас­цям ад­ра­зу ты­ся­чу бу­тэ­лек шам­пан­ска­га за адзін ве­чар, не лі­ча­чы ін­шых на­по­яў. Як, на­прык­лад, ад­бы­ло­ся на ад­ным з пры­ёмаў у го­нар імя­нін ра­сій­скай ім­пе­ра­тры­цы Ка­ця­ры­ны ІІ — і гэ­та пры тым, што яны бы­лі лю­ты­мі во­ра­га­мі.

Шам­пан­скім на та­га­час­ных бан­ке­тах, як пра­ві­ла, за­пі­ва­лі вуст­рыц (так­са­ма над­звы­чай да­ра­гіх) — але ме­на­ві­та гэ­тая да­ра­гоў­ля і сты­му­ля­ва­ла мар­на­траў­ства «Па­на Ка­хан­ку». Най­яс­ней­шы князь імк­нуў­ся па­ка­заць усім, што вар­тасць ме­ню на ад­на­го гос­ця ў не­каль­кі ра­зоў пе­ра­вы­шае га­да­вы пры­бы­так яго пры­гон­на­га се­ля­ні­на.

Шам­пан­скае ўво­зі­ла­ся мо­рам з Гам­бур­га і ін­шых паў­ноч­на­мор­скіх парт­оў у Гданьск — га­лоў­ны цэнтр ім­парт­на­га ганд­лю. Пры гэ­тым і ў са­мім Гам­бур­гу вы­раб­ля­лі больш або менш якас­ную імі­та­цыю пе­ніс­та­га на­пою, з рэй­нскіх ві­на­ма­тэ­ры­я­лаў, але на­огул ня­мец­кіх пад­ро­бак асце­ра­га­лі­ся. Ха­дзі­лі чут­кі, што нем­цы змеш­ва­юць тан­нае пі­ва з га­лу­бі­ным гно­ем, і што та­кі пя­кель­ны как­тэйль мо­жа вы­клі­каць цяж­кія атру­чэн­ні. А шам­пан­скае ж і так на­зы­ва­лі «д'я­баль­скім ві­ном» — з-за не­звы­чай­най пе­ніс­тас­ці, ды і з-за да­ра­гоў­лі.

Да­рэ­чы, су­час­нае ня­мец­кае пе­ніс­тае ві­но на­зы­ва­юць sekt. І, што ці­ка­ва, ві­но з та­кой наз­вай до­сыць час­та су­стра­ка­ец­ца ў рэ­ест­ры вы­дат­каў ма­гі­лёў­ска­га ма­гіст­ра­та яшчэ на мя­жы XVІІІ-XІX ста­год­дзяў, хоць не­аба­вяз­ко­ва гэ­та бы­ло пе­ніс­тае ві­но — маг­чы­ма, су­хое рэй­нскае, ка­лі су­час­ная кла­сі­фі­ка­цыя ві­наў яшчэ не кан­чат­ко­ва ўста­ля­ва­ла­ся.

Дзя­ку­ю­чы та­му ж ста­ра­жыт­на­му бал­тый­ска­му шля­ху він­на­га экс­пар­ту, па якім шам­пан­скае трап­ля­ла да нас, са­праўд­ныя яго знаў­цы ня­даў­на атры­ма­лі маг­чы­масць па­каш­та­ваць на­пой больш як 200-гадовай вы­трым­кі. У 2010 го­дзе ка­ля ўзбя­рэж­жа Аланд­скіх аст­ра­воў (аў­та­ном­най воб­лас­ці Фін­лян­дыі) на 50-мет­ро­вай глы­бі­ні бы­лі зной­дзе­ны рэшт­кі за­та­ну­ла­га ў пер­шым дзе­ся­ці­год­дзі XІX ста­год­дзя ганд­лё­ва­га ка­раб­ля, і ў тым лі­ку больш за 150 бу­тэ­лек шам­пан­ска­га — пе­ра­важ­на зна­ка­мі­та­га Veuve-Clіcquot («Уда­ва Клі­ко»), але так­са­ма і не­каль­кі бу­тэ­лек Heіdsіeck. Да гэ­та­га мо­ман­ту са­мым ста­рым у све­це шам­пан­скім лі­чы­лі­ся 2 бу­тэль­кі до­ма Perrіer-Jouet, раз­лі­тыя ў 1825 го­дзе. Мяр­ку­ец­ца, што па­та­ну­лы ка­ра­бель пе­ра­во­зіў шам­пан­скае і ін­шыя гру­зы з Гдань­ска ў Санкт-Пе­цяр­бург. На­пой, які, маг­чы­ма, ад­ра­са­ваў­ся цар­ска­му два­ру, вы­дат­на за­ха­ваў­ся — дзя­ку­ю­чы ста­лай тэм­пе­ра­ту­ры і ад­сут­нас­ці со­неч­на­га свят­ла і кіс­ла­ро­ду. Як і ўсе бе­лыя ві­ны, з уз­рос­там ён на­быў на­сы­ча­ны бурш­ты­на­вы ко­лер і стаў са­ла­дзей­шым, чым пер­ша­па­чат­ко­ва. Шам­пан­скае так­са­ма за­ха­ва­ла сваю пе­ніс­тасць, толь­кі бур­бал­кі ста­лі драб­нют­ка­га па­ме­ру.

Вы­со­кая па­пу­ляр­насць шам­пан­ска­га і яго да­ра­гоў­ля пры­во­дзі­лі да шмат­лі­кіх спроб імі­та­цыі вы­са­ка­род­на­га на­пою — пе­рад­усім, яго пе­ніс­тас­ці. Ча­сам гэ­та бы­ла свя­до­мая імі­та­цыя — гэ­та зна­чыць, ад па­куп­ні­коў або гас­цей не ўтой­ва­лі, што пра­па­на­ва­ны ім на­пой шам­пан­скім не з'яў­ля­ец­ца. А ча­сам пра­да­стаў­ля­лі пад­роб­ку, якую свя­до­ма вы­да­ва­лі за са­праўд­нае ві­но.

(За­кан­чэн­не матэрыяла чытайце тут:)

Кухмістр Верашчака

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».