Вы тут

Форум прафесіяналаў


Аду­ка­цыя як шах­ма­ты: га­лоў­нае — пра­лі­чыць на­ступ­ны ход

Якую аду­ка­цый­ную пра­сто­ру бу­ду­юць у СНД — адзі­ную або агуль­ную? І ча­му аб­ве­шча­ны курс на гар­ма­ні­за­цыю аду­ка­цый­ных стан­дар­таў так і за­стаў­ся дэк­ла­ра­цы­яй на па­пе­ры, а аду­ка­цый­ныя сіс­тэ­мы кра­ін Са­друж­нас­ці ра­зы­хо­дзяц­ца ўсё да­лей? Пра гэ­та жур­на­ліс­ты за­пы­та­лі­ся ва ўдзель­ні­каў ІІІ з'ез­да пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў аду­ка­цыі кра­ін СНД, які пра­хо­дзіў у Мін­ску.

Стар­шы­ня Еў­ра­зій­скай аса­цы­я­цыі ацэн­кі якас­ці аду­ка­цыі, ака­дэ­мік Ра­сій­скай ака­дэ­міі аду­ка­цыі, док­тар пе­да­га­гіч­ных на­вук, пра­фе­сар Вік­тар БО­ЛА­ТАЎ лі­чыць, што мы бу­ду­ем усё ж та­кі агуль­ную аду­ка­цый­ную пра­сто­ру: у нас агуль­ныя праб­ле­мы ў аду­ка­цыі, але па­ды­хо­ды да іх вы­ра­шэн­ня ў кож­на­га свае.

—Лі­чу, што на­ша агуль­ная аду­ка­цый­ная пра­сто­ра бу­дзе аба­пі­рац­ца ме­на­ві­та на раз­на­стай­насць і ўні­каль­насць аду­ка­цый­ных сіс­тэм, бо ў ад­ва­рот­ным вы­пад­ку мы не бу­дзем ці­ка­вы­мі адзін ад­на­му, — па­дзя­ліў­ся сва­ім мер­ка­ван­нем мі­ністр аду­ка­цыі і на­ву­кі Ар­ме­ніі Ар­мен Аша­цян.— На­ша кра­і­на, на­прык­лад, адзі­ная на тэ­ры­то­рыі бу­ду­ча­га Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за, дзе ся­рэд­няя шко­ла — 12‑га­до­вая. Ад­нак мы не лі­чым, што па­він­ны пе­ра­хо­дзіць на адзі­нац­ца­ці­год­ку, так­са­ма як і Бе­ла­русь не па­він­на пе­ра­хо­дзіць на 12‑га­до­вае на­ву­чан­не ў ся­рэд­няй шко­ле. Га­лоў­нае, што ёсць па­лі­тыч­нае ра­шэн­не аб уза­ем­ным пры­знан­ні дып­ло­маў аб агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі. Ня­гле­дзя­чы на роз­ні­цу ў змес­це аду­ка­цыі і на роз­ную пра­цяг­ласць на­ву­чан­ня, у на­шых кра­і­нах рых­ту­юць лю­дзей, якія ўме­юць мыс­ліць і пры­мя­няць свае ве­ды і на­вы­кі на прак­ты­цы. А для гра­ма­дзян на­шых кра­ін га­лоў­нае, каб іх да­ку­мен­ты аб аду­ка­цыі аў­та­ма­тыч­на пры­зна­ва­лі­ся. І гэ­та, на­пэў­на, са­мае важ­нае да­сяг­нен­не за апош­нія га­ды.

Па сло­вах Ар­ме­на Аша­ця­на, ім ёсць што пра­па­на­ваць сва­ім ка­ле­гам з кра­ін Са­друж­нас­ці: як сваю гіс­то­рыю пос­пе­ху, так і гіс­то­рыю ня­ўдач. Ня­гле­дзя­чы на тую ака­ліч­насць, што Рэс­пуб­лі­ка Ар­ме­нія да­лу­чы­ла­ся да Ба­лон­ска­га пра­цэ­су яшчэ ў 2005 го­дзе, рэ­фар­ма­ван­не вы­шэй­шай шко­лы ўсё яшчэ пра­цяг­ва­ец­ца.

—Я лі­чу, што сіс­тэ­му аду­ка­цыі трэ­ба рэ­фар­ма­ваць, зы­хо­дзя­чы з па­трэб эка­но­мі­кі кан­крэт­най дзяр­жа­вы. Не трэ­ба ўсё сле­па пе­рай­маць, — пад­крэс­лі­вае Ар­мен Аша­цян. — А на­бы­ва­ю­чы но­вае, нель­га страч­ваць леп­шае з та­го, што бы­ло. Ру­ха­ю­чы­ся ў рэ­чы­шчы ін­тэ­гра­цый­ных пра­цэ­саў, важ­на не стра­ціць сваю на­цы­я­наль­ную ідэн­тыч­насць.

У Ар­ме­ніі за­раз за­пус­ка­юць пра­ект па ства­рэн­ні аль­тэр­на­тыў­на­га ін­сты­ту­та пе­ра­пад­рых­тоў­кі пе­да­го­гаў на асно­ве леп­ша­га еў­ра­пей­ска­га во­пы­ту су­мес­на з Ін­сты­ту­там аду­ка­цыі Лон­да­на і Кемб­рыдж­скім уні­вер­сі­тэ­там. Сер­ты­фі­ка­ва­ныя на­стаў­ні­кі бу­дуць атрым­лі­ваць пры­клад­на ў 2,5 ра­за больш за ся­рэд­ні за­ро­бак пе­да­го­гаў па кра­і­не. Для пе­да­го­гаў гэ­та бу­дзе выдатным сты­му­лам.

Яшчэ адзін ці­ка­вы факт: Ар­ме­нія — адзі­ная кра­і­на ў све­це, якая ўвя­ла ў шко­ле шах­ма­ты як аба­вяз­ко­вы прад­мет. На­цы­я­наль­ны аду­ка­цый­ны пра­дукт ства­раў­ся ра­зам з Шах­мат­най ака­дэ­мі­яй. Пе­да­го­гам уда­ло­ся да­ка­заць, што вы­ву­чэн­не шах­мат­най гуль­ні сты­му­люе ў дзя­цей крэ­а­тыў­насць, ла­гіч­нае мыс­лен­не, стра­тэ­гіч­нае пла­на­ван­не, спры­яе фар­мі­ра­ван­ню асо­бы, якая ве­дае, што та­кое пе­ра­мо­га і што та­кое па­ра­жэн­не. Лі­дар­скія якас­ці, якія фар­мі­ру­юц­ца ў дзя­цей, умен­не нес­ці ад­каз­насць за свае ра­шэн­ні спат­рэ­бяц­ца ім не толь­кі ў шах­ма­тах, але і ў ву­чо­бе, і ў да­лей­шым жыц­ці. Да та­го ж праз вы­ву­чэн­не шах­мат уда­ло­ся да­біц­ца па­ляп­шэн­ня па­спя­хо­вас­ці і па ін­шых прад­ме­тах, у тым лі­ку па ма­тэ­ма­ты­цы.

Як вы­свет­лі­ла­ся, праб­ле­мы са зні­жэн­нем па­спя­хо­вас­ці школь­ні­каў па дак­лад­ных на­ву­ках ха­рак­тэр­ныя для ўсіх кра­ін, пры­чым не толь­кі на пост­са­вец­кай пра­сто­ры:

—У Ра­сіі рас­пра­ца­ва­на кан­цэп­цыя ма­тэ­ма­тыч­най аду­ка­цыі, якая аба­пі­ра­ец­ца на леп­шыя тра­ды­цыі са­вец­кай шко­лы, — рас­ка­заў Вік­тар Бо­ла­таў. — І мы га­то­вы ёй па­дзя­ліц­ца з усі­мі парт­нё­ра­мі. Па­куль што ў на­шых кра­і­нах, на шчас­це, ха­пае вы­дат­ных ма­тэ­ма­ты­каў. А вось з фі­зі­ка­мі сі­ту­а­цыя знач­на гор­шая…

Ві­цэ-мі­ністр аду­ка­цыі і на­ву­кі Ка­зах­ста­на Есен­га­зы ІМАН­ГА­ЛІ­ЕЎ па­ве­да­міў, што са­праўд­ным пра­ры­вам у ся­рэд­няй аду­ка­цыі ста­лі «На­за­рба­еў Ін­тэ­ле­кту­аль­ныя шко­лы», якія ўяў­ля­юць са­бой іна­ва­цый­ныя пля­цоў­кі для апра­ба­цыі і на­ступ­на­га ўка­ра­нен­ня пры­зна­ных між­на­род­ных аду­ка­цый­ных пра­грам. Для ар­га­ні­за­цыі ву­чэб­на-вы­ха­ваў­ча­га пра­цэ­су ў ін­тэ­ле­кту­аль­ных шко­лах бы­лі рас­пра­ца­ва­ны аду­ка­цый­ныя пра­гра­мы па­глыб­ле­на­га вы­ву­чэн­ня ма­тэ­ма­ты­кі, фі­зі­кі, хі­міі і бія­ло­гіі, быў ад­пра­ца­ва­ны ме­ха­нізм і сіс­тэ­ма су­па­стаў­лен­ня якас­ці аду­ка­цыі з леп­шы­мі ўзо­ра­мі між­на­род­ных і на­цы­я­наль­ных аду­ка­цый­ных пра­грам, рас­пра­ца­ва­на сіс­тэ­ма ад­бо­ру пе­да­га­гіч­ных кад­раў для школ з адо­ра­ны­мі дзець­мі і сіс­тэ­ма бес­пе­ра­пын­на­га па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі на­стаў­ні­каў. Га­лоў­ны­мі якас­ця­мі па­спя­хо­ва­га ча­ла­ве­ка з'яў­ля­юц­ца іні­цы­я­тыў­насць, здоль­насць мыс­ліць твор­ча і зна­хо­дзіць не­стан­дарт­ныя ра­шэн­ні, умен­не вы­бі­раць пра­фе­сій­ны шлях і га­тоў­насць на­ву­чац­ца на пра­ця­гу ўся­го жыц­ця. Усе гэ­тыя функ­цы­я­наль­ныя на­вы­кі фар­мі­ру­юц­ца ў вы­ха­ван­цаў ін­тэ­ле­кту­аль­ных школ.

«На­за­рба­еў Ін­тэ­ле­кту­аль­ныя шко­лы» за­ры­ен­та­ва­ны, га­лоў­ным чы­нам, на пры­цяг­нен­не адо­ра­най сель­скай мо­ла­дзі. Але кан­сты­ту­цый­нае пра­ва ўсіх (не­за­леж­на ад мес­ца іх пра­жы­ван­ня) на якас­ную аду­ка­цыю за­бяс­печ­ва­ец­ца на кон­курс­най асно­ве. Тыя, хто вы­тры­маў кон­курс­ныя вы­пра­ба­ван­ні, атрым­лі­ва­юць га­да­вы грант ад дзяр­жа­вы ў па­ме­ры 10 ты­сяч до­ла­раў. Дзе­ці за­кан­чва­юць шко­лу і зда­юць усе між­на­род­ныя тэс­ты. Шко­лы зна­хо­дзяц­ца ў сіс­тэ­ме між­на­род­на­га ба­ка­лаў­ры­я­ту. З гэ­та­га го­да ў Ка­зах­ста­не рас­па­чы­на­юць транс­ля­цыю во­пы­ту ін­тэ­ле­кту­аль­ных школ на агуль­на­аду­ка­цый­ныя шко­лы: за­раз пра­хо­дзіць адап­та­цыя іх пра­грам.

Да сло­ва, у Ка­зах­ста­не ра­зу­ме­юць, што па­куль не па­вы­сіш пе­да­го­гам за­ра­бот­ную пла­ту, сіс­тэ­ма не бу­дзе ўстой­лі­вай. Та­му там пай­шлі на та­кі крок, як аў­та­но­мія. Сіс­тэ­ма «На­за­рба­еў Ін­тэ­ле­кту­аль­ныя шко­лы» — цал­кам аў­та­ном­ная: яна кі­ру­ец­ца асоб­ным ор­га­нам, і для гэ­тай сет­кі школ на­ват ство­ра­ны асоб­ны за­кон.

«Каб змя­ніць стаў­лен­не гра­мад­ства да пе­да­го­га, без­умоў­на, трэ­ба за­дзей­ні­чаць і фі­нан­са­выя ры­ча­гі, — упэў­не­ны Ар­мен Аша­цян. — Але без ства­рэн­ня ў СМІ гіс­то­рыі пос­пе­ху прад­стаў­ні­коў пе­да­га­гіч­най пра­фе­сіі ўсё роў­на не абы­сці­ся…»

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?