Вы тут

Смак дарослага жыцця


Каб пе­ра­вы­ха­ваць праб­лем­ных пад­лет­каў, трэ­ба не ка­раць, а да­па­маг­чы

Ня­даў­на ў Грод­не дзве шас­нац­ца­ці­га­до­выя дзяў­чын­кі жорст­ка збі­лі і аб­ра­ба­ва­лі ма­ла­дую жан­чы­ну. Пе­рад зла­чын­ствам пад­лет­кі на­пі­лі­ся пі­ва… Яшчэ вы­свет­лі­ла­ся, што ад­на з дзяў­чы­нак ужо ста­іць на ўлі­ку ў ін­спек­цыі па спра­вах не­паў­на­лет­ніх.

Ра­ней я ста­ві­ла­ся да та­кіх па­ве­дам­лен­няў вель­мі абу­ра­на: маў­ляў, та­кіх пад­лет­каў ад­ра­зу трэ­ба іза­ля­ваць. Але ця­пер, ка­лі ў мя­не рас­туць свае дзе­ці, ста­ла шка­да ўсіх: і ах­вя­ру, і «зла­чын­цаў». На­вас­пе­ча­ных «зла­чын­цаў» — та­му, што ўсё ж яшчэ дзе­ці, та­му, што ака­за­лі­ся без на­гля­ду, не знай­шлі для ся­бе больш ці­ка­ва­га за­ня­тку, чым вы­піць пі­ва…

8-9

Упэў­не­на, што зла­чын­ца­мі не на­ра­джа­юц­ца, а ста­но­вяц­ца. Дык ча­му так зда­ра­ец­ца, што ад­ны дзе­ці ў пад­лет­ка­вым уз­рос­це больш «цяж­кія», чым ін­шыя? Што ві­на­ва­ціць: аб­ста­ві­ны, вы­ха­ван­не, ася­род­дзе, ха­рак­тар? У гэ­тым да­па­мог ра­за­брац­ца стар­шы ўчаст­ко­вы ін­спек­тар ін­спек­цыі па спра­вах не­паў­на­лет­ніх Фрун­зен­ска­га ра­ё­на Мін­ска, ма­ёр мі­лі­цыі Рус­лан ЛАК­ЦІ­Ё­НАЎ.

Рус­лан Ана­толь­е­віч, рас­ка­жы­це, як дзе­ці трап­ля­юць на ўлік у ін­спек­цыю па спра­вах не­паў­на­лет­ніх?

— Ёсць кан­крэт­ны пе­ра­лік пад­стаў, па якіх мы ста­вім дзя­цей на ўлік. Уся­го сям­нац­цаць пунк­таў. Але асноў­ная част­ка дзя­цей — гэ­та тыя, хто здзейс­ніў та­кое ад­мі­ніст­ра­цый­нае пра­ва­па­ру­шэн­не, як рас­піц­цё ал­ка­голь­ных на­по­яў. Менш тых, хто здзейс­ніў ней­кія ху­лі­ган­скія дзе­ян­ні і дроб­ны кра­дзеж (як пра­ві­ла, та­кія ўчын­кі ад­бы­ва­юц­ца ў ста­не ал­ка­голь­на­га ап'я­нен­ня). Яшчэ ёсць част­ка дзя­цей, якіх ужо асу­дзі­лі за ней­кае зла­чын­ства ці яны зна­хо­дзяц­ца пад па­да­зрэн­нем — з імі мы так­са­ма пра­во­дзім пра­фі­лак­тыч­ную ра­бо­ту. Мы вы­кон­ва­ем пры­зна­чэн­ні су­да ў да­чы­нен­ні да та­кіх не­паў­на­лет­ніх, бо ў іх ёсць пэў­ныя аб­ме­жа­ван­ні. На­прык­лад, з'яў­ляц­ца кож­ны дзень на рэ­гіст­ра­цыю ў ор­га­ны ўнут­ра­ных спраў.

Вы ска­за­лі, што асноў­ная част­ка дзя­цей, якія ста­яць на ўлі­ку — гэ­та тыя, ка­го за­тры­ма­лі за рас­піц­цё пі­ва. Ска­жы­це, гэ­та ней­кія асаб­лі­выя дзе­ці з пэў­ных ка­тэ­го­рый сем'­яў?

— Гэ­тыя дзе­ці час­цей за ўсё са звы­чай­ных сем'­яў, дзе баць­кі не пі­ту­шчыя і не нар­ка­ма­ны. Пад­лет­ка­мі ру­хае жа­дан­не па­спра­ба­ваць, так ска­жам, смак да­рос­ла­га жыц­ця.

Праб­ле­ма ў тым, што п'я­ныя дзе­ці час­та ста­но­вяц­ца не­кі­ра­валь­ны­мі і мо­гуць учы­ніць ху­лі­ган­ства ці зла­чын­ствы: на­прык­лад, псу­юць ма­шы­ны, гра­мяць пры­пын­кі аў­то­бу­саў, б'юць шкло ў пад'­ез­дах, чап­ля­юц­ца да мі­на­коў ці сва­іх ра­вес­ні­каў. Раз­маў­ля­ем з імі по­тым і пы­та­ем­ся: на­вош­та гэ­та зра­бі­лі? А яны па­ціс­ка­юць пля­чы­ма і ні­як на­ват пе­рад са­бой апраў­дац­ца не мо­гуць. По­тым са­мі пры­зна­юц­ца, што ў нар­маль­ным ста­не не ста­лі б ра­біць бес­сэн­соў­ныя рэ­чы. І ві­даць, што ім са­праў­ды со­рам­на!

Ня­рэд­ка бы­вае, што сам п'я­ны пад­ле­так ста­но­віц­ца ах­вя­рай зла­чын­цаў. Іх і б'юць, ад­бі­ра­юць тэ­ле­фо­ны ці ін­шыя рэ­чы, а бы­вае і горш… Ка­лі су­ты­ка­еш­ся з праб­лем­ны­мі дзець­мі, то між­во­лі ста­но­віш­ся свед­кам пэў­ных драм і ў сям'і.

Для пры­кла­ду, гіс­то­рыя Ва­дзі­ма, сціп­ла­га хлоп­чы­ка са шмат­дзет­най сям'і. Пер­шы раз па­паў­ся ў тры­нац­цаць га­доў, ка­лі на Кам­са­моль­скім во­зе­ры з сяб­ра­мі вы­ра­шыў па­каш­та­ваць пі­ва. Пас­ля вы­пі­та­га яму і яго сяб­рам ста­ла так дрэн­на, што мі­на­кі вы­клі­ка­лі «хут­кую» для іх. І, зда­ва­ла­ся, пас­ля гэ­та­га па­він­на бы­ло ўсё скон­чыц­ца: хлоп­цы зра­зу­ме­лі і больш піць не бу­дуць, але… Хло­пец зноў вы­піў і, раз­га­ра­чыў­шы­ся, прый­шоў у шко­лу і пад­час уро­ка фіз­куль­ту­ры ў раз­дзя­валь­ні скраў не­каль­кі ма­біль­ных тэ­ле­фо­наў. Нам прый­шло­ся пад­лет­ка за­тры­маць. Та­ды ён яшчэ не да­сяг­нуў уз­рос­ту, ка­лі яго мож­на бы­ло б пры­цяг­ваць да ад­каз­нас­ці, та­му па ра­шэн­ні ка­мі­сіі ма­тэ­ры­я­лы спра­вы на­кі­ра­ва­лі ў суд. Суд вы­ра­шыў ад­пра­віць яго ў спец­шко­лу на адзін год. Маг­чы­ма, так не атры­ма­ла­ся б, ка­лі б са шко­лы прый­шла доб­рая ха­рак­та­рыс­ты­ка, але ён вель­мі дрэн­на ву­чыў­ся і пра­пус­каў за­ня­ткі, з‑за гэ­та­га і ў шко­ле быў не на доб­рым ра­хун­ку. Вяр­нуў­шы­ся са спец­шко­лы, праз не­ка­то­ры час Ва­дзім стаў па­пад­ацца з пі­вам і зноў скраў гэ­тыя ня­шчас­ныя ма­біль­ні­кі. На гэ­ты раз яго асу­дзі­лі на два га­ды. Хлоп­цу прый­шло­ся да нас ха­дзіць ад­зна­чац­ца, і ка­лі б ён здзейс­ніў за гэ­ты тэр­мін ха­ця б ад­но пра­ва­па­ру­шэн­не, то яго ча­ка­ла б тур­ма. Сён­ня яму сям­нац­цаць, і хло­пец ня­дрэн­ны, але вы­піў­ка ро­біць сваю спра­ву. Ма­ці хва­лю­ец­ца, спра­буе на яго паў­плы­ваць, пла­ча, але па­куль на­пру­жан­не ў сям'і не зні­кае.

Вы ска­за­лі, што хлоп­чык са шмат­дзет­най сям'і. Іс­нуе прад­узя­тасць, быц­цам «праб­лем­ныя» дзе­ці час­цей за ўсё са шмат­дзет­ных сем'­яў, ін­тэр­на­таў і дзі­ця­чых да­моў…

— Я раз­вею гэ­ты міф. У Фрун­зен­скім ра­ё­не на ўлі­ку ста­яць толь­кі тры дзі­ця­ці з ін­тэр­на­та… А хлоп­чык са шмат­дзет­най сям'і — гэ­та вы­клю­чэн­не з пра­ві­лаў з ад­на­го бо­ку і па­цвяр­джэн­не з дру­го­га — у гэ­тай сям'і ня­ма баць­кі. Апош­няе сён­ня — асноў­ная праб­ле­ма. Во­сем­дзе­сят пра­цэн­таў дзя­цей, якія ста­яць у нас на ўлі­ку — гэ­та дзе­ці з ня­поў­ных сем'­яў. Та­ты ўсё больш пе­ра­кла­да­юць вы­ха­ван­не дзя­цей на жан­чын, і з‑за гэ­та­га ў пад­лет­каў і ўзні­ка­юць праб­ле­мы. Ня­ма по­бач з імі аў­та­ры­тэт­на­га да­рос­ла­га, які прос­та змог бы з пад­лет­кам сур'­ёз­на аб­мяр­коў­ваць ней­кія жыц­цё­выя пы­тан­ні. Я не ха­чу ска­заць, што жан­чы­ны дрэн­ныя вы­ха­валь­ні­цы. Прос­та, ка­лі жан­чы­на ад­на вы­хоў­вае дзі­ця, то ёй пры­хо­дзіц­ца раз­ры­вац­ца па­між пра­цай, до­мам і дзець­мі. Ін­шы­мі сло­ва­мі, цяж­ка ад­на­му ча­ла­ве­ку вы­кон­ваць функ­цыі і та­ты, і ма­мы. Мы ста­ра­ем­ся та­кія сем'і пад­тры­маць. Па-пер­шае, прос­та раз­маў­ля­ем з дзець­мі. І ве­да­е­це, бы­вае, што ад­ной раз­мо­вы ха­пае! Без­умоў­на, яшчэ шмат што за­ле­жыць ад ха­рак­та­ру дзі­ця­ці. Мы ні­ко­лі не ўспры­ма­ем та­кіх пад­лет­каў як зла­чын­цаў ці п'я­ніц. Гэ­та дзе­ці, якія за­блы­та­лі­ся, і ім прос­та па­трэб­на больш ува­гі.

На улі­ку ста­яць і дзе­ці з поў­ных сем'­яў. Звы­чай­на баць­кі прос­та не звяр­та­лі ўва­гі на тое, што іх дзі­ця вы­пі­ла пі­ва, тлу­ма­ча­чы, што ў пад­лет­ка­вым уз­рос­це ўсё хо­чац­ца па­каш­та­ваць… Але та­кіх на­са­м-
рэч ня­шмат.

Але дзе пад­лет­кі на­бы­ва­юць пі­ва? У кра­мах я не­ад­ной­чы ба­чы­ла, як пра­даў­цы ад­маў­ля­юць пра­даць пі­ва не­паў­на­лет­нім…

— Мы пра­цу­ем і ў гэ­тым на­прам­ку. І па­ві­нен ад­зна­чыць, што сён­ня ў го­ра­дзе пра­даў­цы не пра­да­дуць пад­лет­ку пі­ва. Ад­нак ма­лыя зна­хо­дзяць вый­сце: яны про­сяць сва­іх ста­рэй­шых та­ва­ры­шаў ці ўво­гу­ле чу­жых лю­дзей ля кра­мы. І та­кія лю­дзі, на жаль, зна­хо­дзяц­ца…

Вы пры­во­дзі­лі прык­лад з хлоп­чы­кам. Ска­жы­це, а дзяў­чат­кі менш праб­лем­ныя?

— У апош­нія га­ды мы ста­лі час­цей ста­віць дзяў­чат на ўлік. Ня­даў­на ад­пра­ві­лі ад­ну пры­га­жу­ню ў спец­шко­лу для дзяў­чат. Спа­чат­ку яна, як амаль і ўсе, хто ста­іць на ўлі­ку, «па­каш­та­ва­ла пі­ва» са сва­і­мі сяб­ра­мі. По­тым мы ста­лі за­трым­лі­ваць яе на­пад­піт­ку ў кам­па­ніі ста­рэй­шых хлоп­цаў. Да­рэ­чы, ця­пер ужо не трэ­ба здзяйс­няць зла­чын­ства, каб тра­піць у спе­цы­яль­ную ўста­но­ву. Да­стат­ко­ва здзейс­ніць тры ад­мі­ніст­ра­цый­ныя пра­ва­па­ру­шэн­ні на пра­ця­гу ад­на­го го­да, і ка­мі­сія па спра­вах не­паў­на­лет­ніх аба­вя­за­на на­кі­ра­ваць ма­тэ­ры­я­лы ў суд. Па­куль мы рых­та­ва­лі да­ку­мен­ты, дзяў­чы­на па­спе­ла яшчэ тры ра­зы тра­піць у мі­лі­цыю… І шка­да яе, без­умоў­на, але для яе та­кая ме­ра, як спец­шко­ла, мне зда­ец­ца, пой­дзе на ка­рысць: маг­чы­ма, мы яе збе­ра­жом ад яко­га-не­будзь зла­чын­ства. Сён­ня ў спец­шко­лах пра­цу­юць вы­со­ка­ква­лі­фі­ка­ва­ныя спе­цы­я­ліс­ты і псі­хо­ла­гі, якія вы­цяг­ва­юць дзя­цей, да­па­ма­га­юць стаць больш да­рос­лы­мі і ад­каз­ны­мі.

Сён­ня на­ват «па­ста­віць на ўлік» гу­чыць не­як «па-са­вец­ку». Асноў­ная на­ша за­да­ча — не па­ка­раць, а да­па­маг­чы. З кож­ным дзі­цем, якое ста­іць у нас на кант­ро­лі, мы ін­ды­ві­ду­аль­на пра­во­дзім так зва­ную пра­фі­лак­тыч­ную пра­цу. Пры­чым сам ін­спек­тар вы­ра­шае, з кім да­стат­ко­ва адзін раз на ме­сяц па­гу­та­рыць, а з кім ле­пей кож­ны дзень су­стра­кац­ца. Больш за тое, мы не толь­кі раз­маў­ля­ем і тлу­ма­чым ней­кія рэ­чы, мы ста­ра­ем­ся за­няць пад­лет­каў у роз­ных гурт­ках, пра­во­дзім для іх спар­тыў­ныя і куль­тур­ныя ме­ра­пры­ем­ствы. Уво­гу­ле, ро­бім усё, каб пад­ле­так уба­чыў ін­шае жыц­цё, знай­шоў для ся­бе неш­та больш ці­ка­вае, чым пі­ва і ба­дзян­не па два­рах. Мы шу­ка­ем для іх ін­шае ася­род­дзе, дзе яны мо­гуць знай­сці ся­бе но­вых сяб­роў. І гэ­та пра­цуе! Ка­лі за паў­го­да пад­ле­так не здзейс­ніў больш ні­я­кіх пра­ва­па­ру­шэн­няў, то мы з ім раз­віт­ва­ем­ся і зы­чым уся­го най­леп­ша­га.

На­тал­ля ТА­ЛІ­ВІН­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».