Вы тут

Шанц «завязаць»


Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» пад­час пад­рых­тоў­кі ар­ты­ку­ла пра рас­паў­сюдж­ван­не спай­су (і ін­шых наркотыкаў) па­спра­ба­ваў вый­сці на тых, хто пра­па­ноў­вае зел­ле. І, на жаль, знай­шоў кан­такт…

«Куп­лю спайс у Ві­цеб­ску» — та­кі за­пыт на­браў у по­шу­ка­вых сіс­тэ­мах ін­тэр­нэ­ту. Знай­шоў сайт, але ён не ад­кры­ва­ўся. Зноў на­ціс­нуў і пра­чы­таў: «Наш сайт да­ступ­ны па но­вым ад­ра­се». Доб­ра, што і на гэ­ты раз спро­ба ку­піць спайс праз «вір­ту­аль­нае па­ву­цін­не» ака­за­ла­ся ня­ўда­лай.

Па­спра­ба­ваў знай­сці ад­па­вед­ныя пра­па­но­вы ў ад­ной з са­цы­яль­ных се­так. І, на жаль, знай­шоў. Праў­да, для гэ­та­га да­вя­ло­ся ўсту­піць у за­кры­тую су­пол­ку. У апош­няй, да­рэ­чы, больш за 260 ча­ла­век. По­бач з мес­цам на ста­рон­цы, дзе пры­ня­лі за­яў­ку, ука­за­ны ну­мар тэ­ле­фо­на. Над і пад ім на­пі­са­на: «Спайс. Хут­касць». Але па­коль­кі ну­мар у між­на­род­ным фар­ма­це, я не тэ­ле­фа­на­ваў. Упэў­не­ны, што тая гру­па ўжо пад кант­ро­лем пра­ва­ахоў­ных ор­га­наў. І хут­ка яе не ста­не. І, ба­ра­ні Бо­жа, каб мае або ва­шы дзе­ці шу­ка­лі неш­та «для за­да­валь­нен­ня» та­кім жа чы­нам.

— Сё­ле­та пры­клад­на ў 1,5 ра­за ў па­раў­на­нні з ана­ла­гіч­ным пе­ры­я­дам мі­ну­ла­га го­да ўз­рас­ла коль­касць вы­яў­ле­ных зла­чын­стваў у сфе­ры не­за­кон­на­га аба­ра­чэн­ня нар­ко­ты­каў.

У пры­ват­нас­ці, ку­рыль­ныя су­ме­сі рас­паў­сюдж­ва­юц­ца ў асноў­ным у ма­ла­дзёж­ным ася­род­дзі, з да­па­мо­гай ін­тэр­нэ­ту і сіс­тэм элект­рон­ных гро­шай, — рас­ка­заў Ула­дзі­мір Гук, на­мес­нік пра­ку­ро­ра Ві­цеб­скай воб­лас­ці.

Пра тое, што ў Ві­цеб­ску за­тры­ма­лі чац­вя­рых ма­ла­дых збыт­чы­каў зелля, «Звяз­да» ўжо па­ве­дам­ля­ла. На­га­даю, што спа­жыў­цы звяр­та­лі­ся па та­вар да ка­рыс­таль­ні­ка са­цы­яль­най сет­кі пад псеў­да­ні­мам «Аб­ра­ка­даб­ра Ві­цебск».

Як рас­ка­заў Ула­дзі­мір Ша­лу­хін, на­чаль­нік упраў­лен­ня След­ча­га ка­мі­тэ­та па Ві­цеб­скай воб­лас­ці, тра­ім ма­ла­дым лю­дзям, якія та­кім чы­нам рас­паў­сюдж­ва­лі спайс, па 20 га­доў, яны — бес­пра­цоў­ныя. Ім да­па­ма­га­ла 17 га­до­вая на­ву­чэн­ка ад­на­го з лі­цэ­яў Ві­цеб­ска.

—У гэ­тай гру­пе бы­ло раз­мер­ка­ван­не аба­вяз­каў. Адзін хло­пец вёў усю пе­ра­піс­ку з клі­ен­та­мі, ад­каз­ваў за за­каз і да­стаў­ку рэ­аген­ту, які вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца для атры­ман­ня ку­рыль­ных су­ме­сяў. Дру­гі — за фі­нан­са­выя апе­ра­цыі, якія пра­вод­зяц­ца з па­куп­ні­ка­мі, зняц­це і пе­ра­вод гро­шай з элект­рон­на­га ка­шаль­ка на бан­каў­скі ра­ху­нак. Трэ­ці зды­маў гро­шы ў бан­ка­ма­тах. Не­паў­на­лет­няя ад­каз­ва­ла за вы­раб ку­рыль­ных су­ме­сяў, іх па­ка­ван­не і зно­сі­ны з людзь­мі, якія на­бы­ва­лі «та­вар», — да­даў Ула­дзі­мір Ша­лу­хін.

Пад­час ана­лі­зу пе­ра­піс­кі з кан­фіс­ка­ва­на­га кам­п'ю­та­ра пра­ва­ахоў­ні­кі пра­чы­та­лі ка­ля 65 ты­сяч па­ве­дам­лен­няў, у якіх згад­ва­ла­ся ка­ля тысячы ад­ра­соў «за­кла­дак». Вы­зна­чы­лі, што та­кім чы­нам збы­ва­лі не ме­ней за 1 кі­ла­грам ку­рыль­най су­ме­сі за 3–7 дзён. Зла­дзеі зна­хо­дзяц­ца пад вар­тай…

Вы­шэй­зга­да­ная гру­па доб­ра за­раб­ля­ла на чу­жым го­ры.

Вы­клі­кае за­кла­по­ча­насць па­вя­лі­чэн­не коль­кас­ці не­паў­на­лет­ніх, якія ўжы­ва­юць нар­ка­тыч­ныя рэ­чы­вы. Ся­род іх і 13‑га­до­выя!!! Толь­кі па афі­цый­ных звест­ках (на па­ча­так ве­рас­ня. — Аўт.) на ўлі­ку ў нар­ко­ла­гаў воб­лас­ці зна­хо­дзяц­ца 42 пад­лет­кі, з якіх адзін мае ды­яг­наз «за­леж­насць ад нар­ко­ты­каў». Для па­раў­на­ння, ле­тась на ўлі­ку зна­хо­дзі­лі­ся 11 не­паў­на­лет­ніх. За 8 ме­ся­цаў бя­гу­ча­га го­да за­рэ­гіст­ра­ва­на ў 6 ра­зоў больш зла­чын­стваў у сфе­ры не­за­кон­на­га аба­ра­чэн­ня нар­ко­ты­каў, учы­не­ных пад­лет­ка­мі, чым ле­тась…

—У воб­лас­ці не ха­пае нар­ко­ла­гаў. І гэ­та пе­ра­шка­джае дыс­пан­се­ры­за­цыі лю­дзей з нар­ка­ла­гіч­ны­мі праб­ле­ма­мі, ака­зан­ню ім свое­ча­со­вай і якас­най ме­ды­цын­скай да­па­мо­гі. А па­са­ды пад­лет­ка­ва­га нар­ко­ла­га ў боль­шас­ці баль­ніц на­огул ня­ма. Як у кра­і­не, так і ў воб­лас­ці ад­сут­ні­ча­юць адзі­ныя па­ды­хо­ды ў да­чы­нен­ні са­цы­яль­най рэ­абі­лі­та­цыі нар­ка­за­леж­ных. На ўзроў­ні боль­шас­ці ра­ё­наў у цэ­лым пра­ца па рэ­са­цы­я­лі­за­цыі нар­ка­за­леж­ных не вя­дзец­ца. Між тым толь­кі комп­лекс­ная да­па­мо­га нар­ка­за­леж­ным у вяр­тан­ні да агуль­на­знач­ных каш­тоў­нас­цяў (сям'я, пра­ца, аду­ка­цыя і гэ­так да­лей) мо­жа пра­ду­хі­ліць іх зва­рот да нар­ко­ты­каў, — пра­цяг­вае Ула­дзі­мір Гук.

А мо ўсё ж ёсць шанц «за­вя­заць» і без «зел­ля» стаць шчас­лі­вы­мі?

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі ўпраў­лен­ня ахо­вы зда­роўя Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма, у По­лац­ку ажыц­цяў­ля­ец­ца ці­ка­вы пра­ект. На ба­зе псі­ха­не­ўра­ла­гіч­на­га дыс­пан­се­ра за кошт між­на­род­ных ар­га­ні­за­цый не­каль­кі га­доў та­му ад­крыў­ся ка­бі­нет за­мя­шчаль­най тэ­ра­піі. Там бяс­плат­на вы­да­юць «за­мя­шчаль­нік» цяж­кіх нар­ко­ты­каў — ме­та­дон (у сі­ро­пе, у тэ­ра­пеў­тыч­ных до­зах)…

Згод­на з ад­па­вед­най пра­гра­май, у гэ­тым ка­бі­не­це пра­ца­ва­лі з 76 па­цы­ен­та­мі, а ця­пер — з 44 (з На­ва­по­лац­ка, Ві­цеб­ска, Ра­со­наў. — Аўт.). Усе яны зна­хо­дзяц­ца пад што­дзён­ным на­гля­дам нар­ко­ла­га, псі­хо­ла­га, ме­ды­цын­скай сяст­ры і са­цы­яль­на­га ра­бот­ні­ка. Пацыенты пе­ры­я­дыч­на пра­хо­дзяць курс ля­чэн­ня на дзён­ным ста­цы­я­на­ры дыс­пан­сер­на­га ад­дзя­лен­ня по­лац­кай псі­хі­ят­рыч­най баль­ні­цы.

Ці­ка­ва, што ў гэ­тым пра­ек­це пры­ня­лі ўдзел тры афі­цый­на за­рэ­гіст­ра­ва­ныя ся­мей­ныя па­ры і дзве па­ры — у гра­ма­дзян­скім шлю­бе. Ад­на па­ра пас­ля ўда­ла­га ля­чэн­ня на­ват вы­еха­ла за мя­жу. Яшчэ ад­на сям'я ўтва­ры­ла­ся за час удзе­лу ў пра­гра­ме. У мно­гіх па­цы­ен­таў нар­ма­лі­за­ва­ла­ся жыц­цё. На­прык­лад, 12 нар­ка­за­леж­ных пра­ца­ўлад­ка­ва­лі­ся, 4 — ажа­ні­лі­ся.

Во­пыт­ныя псі­хо­ла­гі кан­ста­ту­юць, што, па са­мых сціп­лых пад­лі­ках, менш як чвэрць з лі­ку тых, хто ўжы­вае нар­ко­ты­кі, трап­ля­юць у по­ле зро­ку ўра­чоў.

І гэ­та, у лі­ку ін­ша­га, вы­нік та­го, што ў не­ка­то­рых уста­но­вах аду­ка­цыі воб­лас­ці спра­бу­юць утой­ваць фак­ты рас­паў­сюдж­ван­ня і спа­жы­ван­ня тых жа спай­саў. Маў­ляў, гэ­тыя фак­ты ад­моў­на ўплы­ва­юць на ад­па­вед­ныя па­каз­чы­кі…

На жаль, не на на­леж­ным уз­роў­ні не­ка­то­рыя пе­да­го­гі вя­дуць тлу­ма­чаль­ную пра­цу з баць­ка­мі не­паў­на­лет­ніх, не­свое­ча­со­ва ін­фар­му­юць баць­коў аб тым, што зда­ры­ла­ся. Ды і не­ка­то­рыя баць­кі так­са­ма ўтой­ва­юць ад ме­ды­каў і тое, што іх дзі­ця «пад­се­ла на «дур». Пра што га­ва­рыць, ка­лі не­ка­то­рыя та­ты і ма­мы на­ват не на­вед­ва­юць баць­коў­скіх схо­даў.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».