Вы тут

Што нясе нам паштальён?


Для мно­гіх з нас паш­таль­ён— ма­гіч­ная пра­фе­сія з дзя­цін­ства, з ба­дзё­ра­га вер­ша Са­му­і­ла Мар­ша­ка, з муль­ці­ка аб Пра­стак­ва­шы­не, са ста­рых кі­на­сту­жак, дзе муж­чы­ны (аба­вяз­ко­ва ў фу­раж­ках) пры­но­сі­лі ра­ман­тыч­ным ге­ра­і­ням доў­га­ча­ка­ныя кан­вер­ты... Так, ка­лісь­ці быў са­праўд­ны бум на вы­піс­ван­не га­зет, ліс­та­ван­не. Але і ця­пер, як лі­чыць Ак­са­на ПАЎЛОВІЧ, паш­таль­ён 136-га мінск­ага ад­дзя­лен­ня паш­то­вай су­вя­зішто на Ка­мен­най Гор­цы, пра­цы на ўсіх хо­піць. Ка­рэс­пан­дэн­ты «Звяз­ды» на­пя­рэ­дад­ні Су­свет­на­га дня пош­ты змаг­лі ў тым пе­ра­ка­нац­ца.

9-43

«Ма­ёй лю­бі­май ма­ту­лі»

Пра­цоў­ны дзень у паш­таль­ё­на звы­чай­на рас­па­чы­на­ец­ца а 7 га­дзі­не ра­ні­цы. Яшчэ ра­ней паш­то­вая ма­шы­на пры­во­зіць у ад­дзя­лен­не мя­хі з ка­рэс­пан­дэн­цы­яй. І ка­лі паш­таль­ё­ны ся­да­юць за свой стол, апе­ра­тар су­вя­зі па да­стаў­цы ўжо пад­рых­та­ваў для іх све­жыя ну­ма­ры вы­дан­няў, кан­вер­ты, якія за­ста­ец­ца толь­кі раз­мер­ка­ваць па сва­іх ад­ра­сах. Гэ­тым і зай­ма­юц­ца ў 136-м ад­дзя­лен­ні 5 паш­таль­ё­наў. Па­куль Ак­са­на Паўловіч ра­зам з ка­ле­га­мі аку­рат­на пе­ра­бі­ра­юць ка­ля­ро­выя га­зе­ты, во­ка трап­ляе на пры­го­жыя, вя­сё­лыя паш­тоў­кі ся­род кан­вер­таў з дзе­ла­вой пе­ра­піс­кай. У ад­дзя­лен­ні пры­гад­ва­юць, як лю­дзі час ад ча­су за­бы­ва­юц­ца пі­саць ім­ёны, проз­ві­шчы, пры­зна­юц­ца на вон­ка­вым ба­ку па­пя­ро­вых пра­ма­ву­голь­ні­каў у ка­хан­ні, ма­лю­юць сэр­цай­кі, а ад­ной­чы, на­пэў­на, дзі­ця па на­іў­нас­ці ў рад­ку «Ка­му» так і на­пі­са­ла: «Ма­ёй лю­бі­май ма­ту­лі». На жаль, ад­рас ад­сут­ні­чаў, а та­му і па­ве­дам­лен­не так і не тра­пі­ла ў ру­кі ад­ра­са­та.

Да­рэ­чы, па вы­дан­нях, якія вы­піс­ва­юц­ца, тут мож­на лёг­ка склас­ці парт­рэт мяс­цо­ва­га жы­ха­ра. На ву­лі­цах, што кож­ны дзень абы­хо­дзяць паш­таль­ё­ны 136-га ад­дзя­лен­ня, по­пы­там ка­рыс­та­юц­ца гра­мад­ска-па­лі­тыч­ныя вы­дан­ні, ча­со­пі­сы, пры­све­ча­ныя тэ­ме зда­роўя. Ці­ка­ва, што на су­сед­нім ад­дзя­лен­ні кар­ці­на ад­роз­ная. Там­тэй­шыя шмат­па­вяр­хо­ві­кі пе­ра­важ­на на­ся­ля­юць ма­ла­дыя сем'і, а та­му і вы­дан­ні вы­піс­ва­юц­ца зу­сім ін­шыя.

«Жон­ка, ты мя­не ра­зо­рыш!»

Га­дзін­нік яшчэ не пе­ра­сяг­нуў 9 га­дзін, а мы ра­зам з на­шай паш­таль­ён­кай ужо вый­шлі з ад­дзя­лен­ня і ру­ха­ем­ся да па­трэб­ных ёй ад­ра­соў. Спа­да­ры­ня Ак­са­на пры­зна­ец­ца, што аб та­кой пра­цы ні­ко­лі не ма­ры­ла, ад­нак на вы­бар 5 га­доў та­му паў­плы­ваў дэ­крэт, пас­ля яко­га яна і вы­ра­шы­ла па­ве­сіць на пля­чо паш­то­вую сум­ку.

— А мне вель­мі зруч­на, — пры­зна­ец­ца жан­чы­на, якая ра­зам з му­жам вы­хоў­вае
4 дзя­цей. — Пе­рад пра­цай ад­вод­жу дзі­ця ў са­док, пас­ля
16 га­дзін яго за­бі­раю, па­спя­ваю пры­свя­ціць час дзе­цям. Ды і жы­ву я не­да­лё­ка ад май­го паш­то­ва­га ад­дзя­лен­ня.

— А вам не зда­ец­ца, што ва­ша пра­ца ру­цін­ная? — пы­та­ю­ся.

— Не. Кож­ны дзень я раз­но­шу но­выя вы­дан­ні, раз­маў­ляю з ма­ла­ды­мі ма­ма­мі, раю, на што ле­пей пад­пі­сац­ца. Ста­рым так­са­ма хо­чац­ца ка­мусь­ці рас­ка­заць пра на­ба­ле­лае. Пра­ца не пры­ела­ся, а на­ад­ва­рот. З ча­сам усё больш люб­лю сваю дзей­насць. Я ба­чу, як мно­гія лю­дзі ча­ка­юць нас, пы­та­юц­ца: «А ці прый­шлі да мя­не паш­тоў­кі?». Пен­сі­я­не­ры ча­сам про­сяць, каб да­па­маг­лі ім за ква­тэ­ру за­пла­ціць, гро­шы на тэ­ле­фон па­клас­ці. Мы ні­ко­лі ім не ад­маў­ля­ем. Сён­ня мно­гія зболь­ша­га і кан­так­ту­юць праз ін­тэр­нэт, але на­ша пра­ца сва­ёй знач­нас­ці так­са­ма не стра­ці­ла.

Ці­ка­ва, што за раз паш­таль­ён бя­рэ з са­бой для рас­клад­кі да 7 кі­ла­гра­маў ка­рэс­пан­дэн­цыі. Акра­мя звы­чай­ных ліс­тоў, га­зет, пры­но­сяць жы­ха­рам за­каз­ны­мі ліс­та­мі так зва­ныя «пісь­мы шчас­ця» — штра­фы кі­роў­цам за пе­ра­вы­шэн­не хут­ка­сці, ня­пра­віль­ную пар­коў­ку.

— Усе на іх рэ­агу­юць па-роз­на­му. Не­ка­то­рыя ўсмі­ха­юц­ца, ча­ка­юць, а адзін та­ва­рыш на мя­не па­ста­ян­на крыў­дзіц­ца. Ні­бы гэ­та я яму штра­фы вы­піс­ваю. Ёсць на­ват па­ста­ян­ныя «клі­ен­ты». Ад­на­му муж­чы­не пры­хо­дзяць штра­фы на яго жон­ку. Дык ён ад­ной­чы так і ска­заў: «Бо­жух­на, ды яна мя­не ра­зо­рыць!».

Пры­хо­дзіц­ца пра­ца­ваць Ак­са­не Паўловіч і ў пе­рад­свя­точ­ныя дні. Ча­го вар­ты Но­вы год, ка­лі 31 снеж­ня трэ­ба і пош­ту раз­нес­ці, і свя­точ­ны стол пад­рых­та­ваць!

— У гэ­ты дзень мы раз­но­сім дзе­цям па­да­рун­кі ад Дзе­да Ма­ро­за, — уз­гад­вае Ак­са­на, апус­ка­ю­чы га­зе­ты ў шэ­рыя скры­ні ад­на­го са шмат­па­вяр­хо­ві­каў. — Дзе­ці ад шчас­ця ў да­ло­ні пляс­ка­юць! А за свой стол я не хва­лю­ю­ся. Неш­та за­га­дзя па­спя­ваю са­ма пры­га­та­ваць, а ў ас­тат­нім мне да­па­ма­гае мая вя­лі­кая сям'я. Ма­лод­шы сын на кух­ні на ўсе ру­кі май­стар.

Мы вы­хо­дзім з пад'­ез­да, су­стра­ка­ем мяс­цо­вую пры­бі­раль­шчы­цу, якая про­сіць, каб мы якас­на на­пі­са­лі пра паштальёна, бо «яна і ча­ла­век, і спе­цы­я­ліст» доб­ры. На ган­ку гэ­та­га до­ма мы і раз­віт­ва­ем­ся з суразмоўцай, якой за дзень трэ­ба «абы­сці», пры на­яў­нас­ці пош­ты, 3 ты­ся­чы ква­тэр! Пра­ца і са­праў­ды ня­лёг­кая, але пры­ем­ная, ка­лі ста­віш­ся да яе з лю­боўю, — як гэ­та ро­біць на­ша ге­ра­і­ня.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.