Вы тут

«Cпайсы» трапяць пад забарону


Но­вы ан­ты­нар­ка­тыч­ны за­ко­на­пра­ект рых­ту­юць у Па­ла­це прад­стаў­ні­коў

Ужо ка­то­ры ме­сяц так зва­ныя «спай­сы» і «мар­кі» не зніка­юць з по­ля зро­ку срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі. Не зніка­юць, бо рэ­гу­ляр­на но­выя тра­гіч­ныя на­ступ­ствы ўжы­ван­ня гэ­тых сін­тэ­тыч­ных нар­ко­ты­каў да­юць аб сабе знаць. Пар­ла­мен­та­рыі імк­нуц­ца пры­няць за­ка­на­даў­чыя ме­ры для пра­ду­хі­лен­ня гэ­тай праб­ле­мы. Пра тое, якім чы­нам яны збі­ра­юц­ца гэ­та зра­біць, рас­ка­заў Ва­сіль АЛЯК­СЕ­ЕН­КА, член Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па на­цы­я­наль­най бяс­пе­цы. Ме­на­ві­та ён кі­руе ра­бо­чай гру­пай па пад­рых­тоў­цы за­ко­на­пра­ек­та «Аб уня­сен­ні змен і да­паў­нен­няў у не­ка­то­рыя за­ко­ны Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па пы­тан­нях аба­ра­чэн­ня нар­ка­тыч­ных срод­каў, псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў, іх прэ­кур­со­раў і ана­ла­гаў».

—Пер­шая на­ва­цыя — увя­дзен­не па­няц­ця «ба­за­вай струк­ту­ры», — рас­па­вёў Ва­сіль Аляк­се­ен­ка. — Ма­ец­ца на ўва­зе струк­ту­ра хі­міч­на­га рэ­чы­ва, у вы­ні­ку ма­ды­фі­ка­цыі якой утва­ра­ец­ца не­каль­кі но­вых фор­мул нар­ка­тыч­ных і псі­ха­троп­ных срод­каў. Усе нар­ка­тыч­ныя і псі­ха­троп­ныя рэ­чы­вы ма­юць свае фор­му­лы, і амаль 95% з іх трап­ляе ў нас пад за­ба­ро­ну. Гэ­та ро­біц­ца ад­ра­зу, як ста­не вя­до­май фор­му­ла нар­ко­ты­ку, яко­га, да­рэ­чы, яшчэ мо­жа на­ват і не быць на тэ­ры­то­рыі на­шай кра­і­ны. Та­му тыя ж «спай­сы» — сін­тэ­тыч­ныя кам­бі­но­і­ды — так­са­ма тра­пяць пад за­ба­ро­ну.

Сён­ня гэ­тая раз­на­від­насць сін­тэ­тыч­ных нар­ко­ты­каў у нас хоць і не да­зво­ле­на, але і не за­ба­ро­не­на на за­ка­на­даў­чым уз­роў­ні. За­ка­нат­вор­ца ўпэў­не­ны, што азна­чэн­не «ба­за­вай струк­ту­ры» да­зво­ліць за­крыць гэ­ты пра­бел і дасць маг­чы­масць апе­ра­тыў­на пры­зна­ваць ад­па­вед­ныя рэ­чы­вы нар­ка­тыч­ны­мі і псі­ха­троп­ны­мі. Па сло­вах Ва­сі­ля Аляк­се­ен­кі, на гэ­та спат­рэ­біц­ца мак­сі­мум двое су­так.

—Дзяр­жаў­ны ка­мі­тэт су­до­вых экс­пер­тыз дае ін­фар­ма­цыю пра но­выя фор­му­лы нар­ко­ты­каў або «псі­ха­тро­паў» Мі­ніс­тэр­ству ахо­вы зда­роўя, якое на пра­ця­гу дня рых­туе па­ста­но­ву і ад­праў­ляе яе ў На­цы­я­наль­ны цэнтр пра­ва­вой ін­фар­ма­цыі. З ну­ля га­дзін на­ступ­ных су­так аба­ра­чэн­не гэ­та­га рэ­чы­ва бу­дзе пад за­ба­ро­най.

Яшчэ ад­на на­ва­цыя — у ар­ты­кул 17 Ко­дэк­са аб ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­ва­па­ру­шэн­нях уво­дзіц­ца да­дат­ко­вая ад­каз­насць.

—Па­куль ён пра­ду­гледж­вае ад­ноль­ка­вую ад­каз­насць за ўжы­ван­не як спірт­ных на­по­яў, так і нар­ка­тыч­ных і псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў, — па­ве­да­міў дэ­пу­тат. — Рас­пра­цоў­шчы­кі за­ко­на­пра­ек­та пра­па­ну­юць раз­ме­жа­ваць ад­каз­насць. Пер­шыя тры част­кі ар­ты­ку­ла, якія ўста­наў­лі­ва­юць ад­каз­насць за ўжы­ван­не спірт­ных на­по­яў на пра­цы і ў гра­мад­скіх мес­цах, за­ста­лі­ся ня­змен­ны­мі. Але да­дат­ко­ва мы ўво­дзім яшчэ ча­ты­ры част­кі.

Так, згод­на з імі, з'яў­лен­не ў гра­мад­скім мес­цы ў ста­не, вы­клі­ка­ным ужы­ван­нем нар­ка­тыч­ных срод­каў або псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў без пры­зна­чэн­ня ўра­ча, па­гра­жае штра­фам ад 5 да 10 ба­за­вых ве­лі­чынь. Зна­хо­джан­не на пра­цоў­ным мес­цы ў ра­бо­чы час у ста­не нар­ка­тыч­на­га або так­сі­ка­ма­ніч­на­га ап'я­нен­ня па­цяг­не за са­бой штраф ад 8 да 12 ба­за­вых ве­лі­чынь. Ужы­ван­не нар­ка­тыч­ных або псі­ха­троп­ных срод­каў у гра­мад­скім мес­цы без пры­зна­чэн­ня ўра­ча бу­дзе ка­рац­ца штра­фам ад 10 да 15 ба­за­вых ве­лі­чынь. Усе гэ­тыя дзе­ян­ні, паў­то­ра­ныя на пра­ця­гу го­да пас­ля на­кла­дан­ня ад­мі­ніст­ра­цый­на­га па­ка­ран­ня, ста­нуць пры­чы­най штра­фу ў па­ме­ры ад 15 да 20 ба­за­вых ве­лі­чынь або ад­мі­ніст­ра­цый­на­га арыш­ту.

—Гэ­тыя но­ва­ўвя­дзен­ні бу­дуць вы­кон­ваць функ­цыю пра­фі­лак­ты­кі, ка­лі сам ча­ла­век не да кан­ца ра­зу­мее на­ступ­ствы ўжы­ван­ня нар­ко­ты­каў, — упэў­не­ны Ва­сіль Аляк­се­ен­ка.

За­кон пра­ду­гледж­вае і ме­ры па ба­раць­бе з нар­ка­ла­ба­ра­то­ры­я­мі і ты­мі, хто за­дзей­ні­ча­ны ў іх. Ле­тась бы­ло лік­ві­да­ва­на 13 мес­цаў, дзе вы­раб­ля­лі­ся та­кія рэ­чы­вы, па ста­не на пер­ша­е ве­рас­ня гэ­та­га го­да — столь­кі ж. Па ін­фар­ма­цыі пар­ла­мен­та­рыя, дзей­нае за­ка­на­даў­ства пра­ду­гледж­вае для тых, хто мае да­чы­нен­не да нар­ка­ла­ба­ра­то­рый, ад­каз­насць тэр­мі­нам ад 2 да 5 га­доў ту­рэм­на­га зня­во­лен­ня.

—Пра­ект за­ко­на пра­па­нуе ка­раць дзе­ян­ні, звя­за­ныя з пры­га­та­ван­нем, вы­твор­час­цю або пе­ра­пра­цоў­кай нар­ка­тыч­ных срод­каў і псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў з вы­ка­ры­стан­нем ла­ба­ра­тор­на­га по­су­ду або ла­ба­ра­тор­на­га аб­ста­ля­ван­ня, пры­зна­ча­ных для хі­міч­на­га сін­тэ­зу, зня­во­лен­нем ад 10 да 15 га­доў з маг­чы­май кан­фіс­ка­цы­яй ма­ё­мас­ці. Не ду­маю, што су­ды бу­дуць аб­мя­жоў­вац­ца мі­ні­му­мам, бо лю­дзі, якія ўжы­ва­юць по­тым нар­ка­тыч­ныя або псі­ха­троп­ныя рэ­чы­вы, пад­вяр­га­юц­ца рэ­аль­най па­гро­зе стаць ка­ле­ка­мі або ўво­гу­ле стра­ціць жыц­цё.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.