Вы тут

Мулявін сустрэўся з песнярамі


У спек­так­лі, праз ма­гіч­ную пас­ля­ава­рый­ную не­пры­том­насць

Ула­дзі­мір Му­ля­він стаў пер­са­на­жам. Хло­пец з Ека­ця­рын­бур­га, за­сна­валь­нік і ня­змен­ны лі­дар ка­лек­ты­ву «Пес­ня­ры», аў­тар му­зы­кі на вер­шы бе­ла­рус­кіх паэ­таў, спя­вак, пяс­няр — зда­ец­ца, вось ён ёсць. То бок быў яшчэ зу­сім ня­даў­на на эк­ра­нах тэ­ле­ві­за­раў, спя­ваў «Ма­ры­сю» на бе­ла­рус­кай мо­ве ў сва­ім лю­бі­мым кан­цэрт­ным кас­цю­ме. Прос­ты хло­пец з Ека­ця­рын­бур­га (баць­кі — ра­бо­чы за­во­да і швач­ка) — та­ле­на­ві­ты му­зы­кант — па­пу­ляр­ны, як Джон Ле­нан, лі­дар ка­лек­ты­ву — пер­са­наж. Ула­дзі­мір Му­ля­він стаў га­лоў­ным ге­ро­ем, цэнт­рам, ды і на­тхняль­ні­кам му­зыч­на­га спек­так­ля дра­ма­тыч­на­га тэ­ат­ра імя Гор­ка­га — «Пяс­няр». Тры­вож­на­га. Хва­лю­ю­ча­га. Над­рыў­на­га.

11-20

Жы­вы воб­раз спе­ва­ка яшчэ не па­тух. Ну бліз­кі ён, род­ны нам, да­ра­гі — не­здар­ма. Яго пер­со­на па­збаў­ле­ная ві­да­воч­ных імі­джа­вых уко­саў, гуч­ных фраз, кан­цэп­цый, ідэй, ён «прос­та скла­даў му­зы­ку на вер­шы, якія яму па­да­ба­лі­ся». Але якую!

Спек­такль па п'е­се ма­ла­до­га аў­та­ра Ва­сі­ля Дрань­ко-Май­сю­ка не рас­ка­жа гле­да­чу бія­гра­фію Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на, не па­ка­жа твор­чы ўзлёт або му­кі пры скла­дан­ні му­зы­кі. Усё, што ў нас, гле­да­чоў, ёсць, — час пас­ля 14 мая 2002 го­да, пас­ля аў­та­ка­та­стро­фы. У спе­ктак­лі Ула­дзі­мір жы­ве ў двух све­тах: у рэ­аль­ным, дзе баль­ніч­ная кой­ка, мед­сяст­ра, пры­шлы за­хоп­ле­ны кам­па­зі­тар і ўра­чы, якія быц­цам аб­мя­жоў­ва­юць сва­бо­ду, не да­зва­ля­юць скла­даць, ус­па­мі­наць — ус­пом­ніць. Але за­ўваж­це — без бліз­кіх. Тут жа праз дзве хві­лі­ны за­быц­цё, не­рэ­аль­ны свет — трыз­нен­не, сон, па­меж­ны з жыц­цём і смер­цю ад­на­ча­со­ва. Тут пяс­няр ся­род сва­іх — пес­ня­роў. Спа­чат­ку ён су­стра­кае Ян­ку Ку­па­лу, за­ка­ха­на­га ў ней­кую Маль­гэ­ту Яку­боў­скую, за­тым Яку­ба Ко­ла­са, які ад­кры­та га­во­рыць пра Ку­па­лу: «Дзве дзеў­кі ўпа­лі з ко­ней, ля­жаць у пі­кант­ных по­зах — вось і ўсё яго на­тхнен­не», а сам з бо­лем ус­па­мі­нае вы­ступ­лен­не з вер­ша­мі ў Таш­кен­це пе­рад дзець­мі: яго ж, на жаль, ні­хто не зра­зу­меў. Тут жа Мак­сім Баг­да­но­віч, які па­ку­туе ад здра­ды ка­ха­най жан­чы­ны, Цёт­ка, якая про­сіць Му­ля­ві­на пі­саць му­зы­ку на вер­шы бе­ла­рус­кіх паэ­таў. Та­му што толь­кі так паэ­ты жы­выя і не ры­зы­ку­юць пе­ра­тва­рыц­ца ў ка­мень. На гэ­тым па­меж­жы Му­ля­він су­стра­кае ўсіх тых, ка­го «спя­ваў». Усе яны — ужо звык­лыя жы­ха­ры гэ­та­га «ін­ша­га» све­ту. Усе яны ў бе­лым па­лі­то. Ула­дзі­мір у вы­ка­нан­ні Сяр­гея Жбан­ко­ва гэ­тае па­лі­то па­куль толь­кі гу­ля­ю­чы тры­мае ў ру­ках і на­кры­ва­ец­ца на сва­ім рэ­аль­ным баль­ніч­ным лож­ку (што сім­ва­ліч­на).

Та­ды, у 2002 го­дзе, гуль­ня з бе­лым па­лі­то доў­жы­ла­ся во­сем ме­ся­цаў. Гэ­тае ла­ві­ра­ван­не па­між жыц­цём з ура­ча­мі і не­свя­до­мым вар'­яц­кім ста­нам і ста­ла сю­жэ­там для спек­так­ля. Ула­дзі­мір Му­ля­він тут пра­хо­дзіць шлях ад не­пры­том­нас­ці і рэп­лік «Я не пяс­няр» да поў­най свя­до­мас­ці і жа­дан­ня на­пі­саць му­зы­ку. Толь­кі му­зы­ка гэ­тая не бу­дзе за­пі­са­на. У кан­цы спек­так­ля Ула­дзі­мір над­зе­не бе­лае па­лі­то (гэтым я не рас­кры­ваю інт­ры­гу, та­му што кож­ны гля­дач па­мя­тае звод­кі на­він па­чат­ку ста­год­дзя). Ня­гле­дзя­чы на тое, што ў кан­цы Му­ля­він усё-ўсё ўспом­ніць і на­дзея на хэ­пі-энд пра­міль­гне — гэ­тыя над­зеі ж не ак­ту­аль­ныя для сю­жэ­таў, ство­ра­ных на асно­ве са­мо­га жыц­ця.

Абы­граць гэ­тае ла­ві­ра­ван­не, ды яшчэ з му­зы­кай «Пес­ня­роў» — уя­ві­це — у па­то­ку міль­га­ю­чых асоб, ме­ло­дый (вы­дат­ных ва­каль­ных пар­тый!), дзіў­ных для хво­ра­га Му­ля­ві­на слоў, з якіх ён на­ма­га­ец­ца неш­та зра­зу­мець і ўспом­ніць. За­вяз­кай уся­го (і жыц­ця, і лё­су, і ава­рыі, і, зда­ец­ца, гэ­та­га спек­так­ля) ака­за­ла­ся гіс­то­рыя пра дзяў­чы­ну з то­мі­кам бе­ла­рус­кай паэ­зіі, які тая па­кі­ну­ла пас­ля кан­цэр­ту ў Ека­ця­рын­бур­гу (Свярд­лоў­ску) з за­піс­кай «Ча­каю ў Мін­ску». І Му­ля­він пры­ехаў, на­тхніў­ся бе­ла­рус­кай лі­та­рай «І», па­пра­сіў па­чы­таць вер­шы з кні­гі, і... ця­пер мы гля­дзім магічны му­зыч­ны спек­такль, у якім ён — га­лоў­ны ге­рой. Ба­лю­ча.

Толь­кі па­гля­дзеў­шы «Пес­ня­ра» — а прэм'­е­ра ад­бы­ла­ся 10 каст­рыч­ні­ка, — па­чы­на­еш ра­зу­мець, што спек­такль з му­зы­кай Му­ля­ві­на па­ві­нен быў іс­на­ваць ужо даў­но. Та­му што ў бе­ла­рус­кай эст­ра­дзе Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на па не­ве­ра­год­най сі­ле та­лен­ту і ду­ху, зда­ец­ца, не пе­ра­сяг­нуў ні­хто. Нікому яшчэ не дарылі столь­кі бяс­спрэч­най люб­ові і па­ва­гі.

Над му­зыч­най кан­цэп­цы­яй «Пес­ня­ра» пра­ца­ваў Аляк­сей Ерань­коў. Ён жа іг­рае і спя­вае пад­час спек­так­ля, сціп­ла, з краю сцэ­ны. Му­зыч­ныя пар­тыі вы­кон­ва­юць ак­цё­ры тэ­ат­раль­най тру­пы, якія вы­дат­на пе­ра­ўва­саб­ля­юц­ца з медп­рак­ты­кан­таў у пра­хо­жых на вак­за­ле або таш­кенц­кіх дзя­цей. Так, му­зы­цы Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на вы­дзе­ле­на год­нае мес­ца, у ідэа­льнай до­зе і з ве­лі­зар­най — што адзі­на пра­віль­на — пра­цай над гэ­тай част­кай.

На­пэў­на, спек­такль, пры­све­ча­ны па­мя­ці Песняра, не мог быць ін­шым. Се­дзя­чы ў за­ле ра­зу­ме­еш, што Му­ля­він — асо­ба, стра­та якой не­зва­рот­ная. Пра­віль­нае асвят­лен­не, мі­ні­ма­лізм у ан­ту­ра­жы і шчы­рае здзіў­лен­не га­лоў­на­га ге­роя ад та­го, што ад­бы­ва­ец­ца ва­кол, спра­ца­ва­лі на надрыўную, балючую ат­мас­фе­ру, якая і не ама­та­раў му­зы­кі «Пес­ня­роў» натхніць на новыя песні ў плэйлісце.

Паэ­ты ажы­лі ў спек­так­лі вель­мі пры­го­жа. Тут яны да­лё­кія ад штам­па­ва­ных парт­рэ­таў у школь­ных кла­сах, афі­цый­ных на­зваў і ста­тыч­ных воб­ра­заў. Тут яны ад­чу­валь­на жы­выя і ад­чу­валь­на — свае.

Ка­лі Ва­сіль Дрань­ко-Май­сюк за­даў спек­так­лю аб Му­ля­ві­не пра­віль­ны век­тар, Аляк­сей Ерань­коў — над­звы­чай­ны му­зыч­ны кан­цэпт, то рэ­жы­сёр-па­ста­ноў­шчык спек­так­ля Ва­лян­ці­на Ерань­ко­ва ўме­ла па­пра­ца­ва­ла над мі­зан­сцэ­на­мі, якія прак­тыч­на ні­ко­лі не за­ста­юц­ца ста­тыч­ны­мі.

Цудоўна тое, што гля­дач за­ста­ец­ца ўпэў­не­ным: Му­ля­він апра­нуў бе­лае па­лі­то аб­са­лют­на шчас­лі­вым. Ка­лі ён праз увесь спек­так­ль па­кут­лі­ва спра­бу­е неш­та ўспом­ніць, усвя­до­міць тое, што ад­бы­ва­ец­ца ва­кол (а ва­кол ура­чы і кла­сі­кі бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры), — усё ж такі ўс­пом­ніў, вы­зва­ліў­ся ад пад­свя­до­мых пут і, па-сяб­роў­ску аб­ня­ўшы Ку­па­лу, сы­шоў ад нас, да сва­іх, пес­ня­роў.

Апа­ге­ем за­хап­лен­ня на­пры­кан­цы ста­но­віц­ца ві­дэа, на якім спя­вае Ула­дзі­мір Му­ля­він. Ён яшчэ ня­даў­на спя­ваў з эк­ра­наў тэ­ле­ві­за­раў. Ужо пер­са­наж.

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».