Вы тут

Лепшы захавальнік бацькоўскай спадчыны


У Му­зеі Яку­ба Ко­ла­са ад­кры­та вы­ста­ва, пры­све­ча­ная ста­рэй­ша­му сы­ну паэ­та Да­ні­лу Міц­ке­ві­чу

Пры­мер­ка­ва­на яна да ста­год­дзя з дня на­ра­джэн­ня Да­ні­лы Кан­стан­ці­на­ві­ча, за­слу­жа­на­га дзея­ча куль­ту­ры Бе­ла­ру­сі, ар­га­ні­за­та­ра і пер­ша­га (на пра­ця­гу двац­ца­ці трох га­доў) ды­рэк­та­ра Дзяр­жаў­на­га лі­та­ра­тур­на-ме­ма­ры­яль­на­га му­зея Яку­ба Ко­ла­са. Са­праў­ды, хто лепш за­ха­вае спад­чы­ну на­род­на­га паэ­та, зна­ка­мі­тай, мож­на ска­заць, куль­та­вай асо­бы, ад­шу­кае і пад­рых­туе да па­ка­зу но­выя экс­па­на­ты, чым род­ны ча­ла­век? Дом-му­зей Ян­кі Ку­па­лы, на­прык­лад, ар­га­ні­за­ва­ла і ўзна­ча­лі­ла жон­ка пес­ня­ра Ула­дзі­сла­ва Фран­цаў­на Лу­цэ­віч. Пер­шым збі­раль­ні­кам рэ­лік­вій му­зея Яку­ба Ко­ла­са стаў ста­рэй­шы сын паэ­та.

11-18

Да­ні­ла Міц­ке­віч дзе­ля му­зей­най спра­вы, мож­на ска­заць, па­кі­нуў на­ву­ко­вую кар'­е­ру. У свой час ён скон­чыў хі­міч­ны фа­куль­тэт Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, дзе пас­ля пра­ца­ваў асіс­тэн­там, за­тым вы­клад­чы­кам. Ён прай­шоў шмат пры­сту­пак, па­куль не стаў на­ву­ко­вым су­пра­цоў­ні­кам, ву­чо­ным сак­ра­та­ром, за­гад­чы­кам ла­ба­ра­то­рыі ў Ін­сты­ту­це хі­міі Ака­дэ­міі на­вук БССР. Ад­сюль ён і сы­шоў у 1957 го­дзе, каб стаць пер­шым ды­рэк­та­рам Лі­та­ра­тур­на­га му­зея Яку­ба Ко­ла­са. Пры­чым, як ус­па­мі­на­юць лю­дзі, якія з ім пра­ца­ва­лі, ён быў ад­да­ным сва­ёй спра­ве му­зей­шчы­кам: не прос­та да­рыў му­зею ся­мей­ныя рэ­чы (якія, на­пэў­на, бы­лі каш­тоў­ны­мі для яго са­мо­га), але і ак­тыў­на зай­маў­ся по­шу­кам ма­тэ­ры­я­лаў пра свай­го баць­ку, бе­раж­лі­ва ста­віў­ся да му­зей­ных прад­ме­таў (баць­коў­скай спад­чы­ны). У ар­хі­ве му­зея за­ха­ва­лі­ся ко­піі ліс­тоў, якія Да­ні­ла Кан­стан­ці­на­віч рас­сы­лаў з мэ­тай вы­явіць баць­ка­выя сля­ды.

Ста­рэй­шы сын паэ­та ар­га­ні­за­ваў тры му­зей­ныя экс­па­зі­цыі, удзель­ні­чаў у ства­рэн­ні фі­лі­яла му­зея на Стаўб­цоў­шчы­не, шмат пра­ца­ваў, дзя­ку­ю­чы ча­му сён­няш­ні му­зей змя­шчае больш за 35 ты­сяч адзі­нак за­ха­ван­ня. За сваю пра­цу і ін­шыя за­слу­гі Да­ні­ла Міц­ке­віч атры­маў ме­даль Фран­цыс­ка Ска­ры­ны, ме­даль «За доб­лес­ную пра­цу ў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не 1941-1945 гг.». Ён быў аб­са­лют­на са­ма­да­стат­ко­вы і без зна­ка­мі­та­га баць­ка­ва­га іме­ні — дзя­ку­ю­чы сва­ёй апан­та­нас­ці, шмат­гран­нас­ці, пра­ца­ві­тас­ці, лёг­кас­ці і гу­ма­ру, з які­мі ён ста­на­віў­ся цэнт­рам лю­бой кам­па­ніі. Ён, з аду­ка­цы­яй хі­мі­ка, вы­дат­на раз­бі­раў­ся ў мас­тац­тве, пі­саў доб­рыя ар­ты­ку­лы.

Вы­стаў­ка пад наз­вай «І ба­чу прой­дзе­ныя да­лі...» (кні­га «І ба­чу прой­дзе­ныя да­лі ...: Ма­тэ­ры­я­лы да 100-год­дзя Д.К. Міц­ке­ві­ча» бы­ла прэ­зен­та­ва­на 30 ве­рас­ня і пры­све­ча­на юбі­лей­най да­це) прад­стаў­ляе аса­біс­тыя рэ­чы Да­ні­лы Міц­ке­ві­ча, да­ку­мен­ты, фо­та­здым­кі (не­ка­то­рыя ўпер­шы­ню), ліс­ты (у тым лі­ку ліс­ты Яку­ба Ко­ла­са і Ма­рыі Дзміт­ры­еў­ны Міц­ке­віч да сы­на Да­ні­лы), да­рчыя над­пі­сы.

Не дзіў­на, што сён­няш­нія му­зей­шчы­кі хо­чуць і ма­юць што па­ка­заць пра сына Якуба Коласа.

Ірэ­на КАЦЯЛОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.