Вы тут

Адна яна


Толь­кі яна мо­жа па­тэ­ле­фа­на­ваць а дзя­вя­тай ве­ча­ра і стро­га за­пы­тац­ца, ча­му, маў­ляў, ты, дзі­ця, яшчэ не до­ма ў та­кі поз­ні час — хоць і час яшчэ, па вя­лі­кім ра­хун­ку, не поз­ні, і та­бе ўжо, мяк­ка ка­жу­чы, за трыц­цаць. Толь­кі яна заўж­ды пры су­стрэ­чы аба­вяз­ко­ва па­ці­ка­віц­ца, ці доб­ра ты ясі і ці на­дзя­ва­еш шап­ку. Толь­кі яна з дак­лад­нас­цю да хві­лі­ны пом­ніць час твай­го з'яў­лен­ня на свет — і ні­ко­лі не за­бы­ва­ец­ца па­він­ша­ваць з ім. Толь­кі яна ве­дае ўсе твае ра­дзім­кі і важ­ныя да­ты, тры­мае ў па­мя­ці імя па баць­ку тва­ёй пер­шай на­стаў­ні­цы і бе­раж­лі­ва за­хоў­вае ў якім-не­будзь сак­рэт­ным мес­цы ўсе твае дып­ло­мы, гра­ма­ты за збор ма­ку­ла­ту­ры і пе­ра­мо­гу ў мас­тац­кай са­ма­дзей­нас­ці, і пер­шую шкар­пэт­ку, і бі­рач­ку з ра­дзіль­на­га до­ма...

Толь­кі яна прый­дзе на да­па­мо­гу без уся­кіх умоў і ага­во­рак. Па­го­дзіц­ца па­ся­дзець з уну­ка­мі па­ру га­дзін ці цэ­лы дзень — на­ват ка­лі, дак­лад­на ве­даю, ёй гэ­та не вель­мі зруч­на. Пе­ра­но­сіць і пе­ра­крой­вае ўлас­ныя пла­ны, каб даць маг­чы­масць дзе­цям рэа­лі­за­ваць свае. Цярп­лі­ва ча­кае, па­куль у іх, на­рэш­це, вы­пад­зе час за­ехаць у гос­ці — і не­за­леж­на ад та­го, сы­ты ты ці га­лод­ны, з пус­ты­мі ру­ка­мі ці з па­да­рун­ка­мі, усё ад­но на­кор­міць і дасць «гас­цін­чы­каў» з са­бой. Са­ма ж, ка­лі за­пы­та­еш, чым да­па­маг­чы, бу­дзе ад­мах­вац­ца абедз­вю­ма ру­ка­мі: «Ды ні­чо­га не трэ­ба!» — а ка­лі ўсё ж на­ста­яць на сва­ім, усю да­ро­гу бу­дзе пе­ра­жы­ваць, на­вош­та ёй та­кія да­ра­гія па­да­рун­кі...

Ма­ма — гэ­та на­огул асоб­ны су­свет, за­гад­ка­вы і не­агляд­ны, ад­кры­ваць які па­чы­на­еш толь­кі з уз­рос­там. Як мож­на ах­вя­ра­ваць улас­ным ча­сам, сі­ла­мі, зда­роў­ем дзе­ля дзя­цей, ра­зу­ме­еш, толь­кі ка­лі на­ра­джа­юц­ца ўжо свае дзе­ці... Ад­куль бя­рэц­ца бяс­кон­цы за­пас цяр­пен­ня і не­вы­чэрп­ная ча­ша спа­га­ды і лас­кі, за­ста­ец­ца ад­ной з вя­лі­кіх та­ям­ніц.

З ін­ша­га бо­ку, толь­кі яна ва­ло­дае раз­драж­няль­най улас­ці­вас­цю ра­біць та­бе за­ўва­гі пра са­мае ба­лю­чае і не пры­зна­ваць улас­ных па­мы­лак і хі­баў, ус­клад­няць эле­мен­тар­ныя рэ­чы і крыў­да­ваць па дро­бя­зях. Але, у рэш­це рэшт, усё тое мож­на пра­ба­чыць — бо і ў гэ­тым так­са­ма (што, зноў жа, за­ўва­жа­еш толь­кі з уз­рос­там) ты вель­мі мно­гае бя­рэш ад яе...

«Мне штось­ці дрэн­нае сён­ня сні­ла­ся, вы­ра­шы­ла па­тэ­ле­фа­на­ваць, спы­таць, ці ўсё ў вас у па­рад­ку». У нас нар­маль­на, а вось ты ча­мусь­ці аб­мі­ну­ла той мо­мант, што ў ця­бе пас­ля пра­цы ня­ме­лі ру­кі і па­вы­шаў­ся ціск. Не важ­на, хто «здаў», — важ­на, ча­му ты не га­во­рыш? Яна збян­тэ­жа­на тлу­ма­чыць, што не хо­ча, каб мы тур­ба­ва­лі­ся, і што «са­мо прой­дзе». Ну-ну. Ве­ру — пры­клад­на так, як і ты ка­лісь­ці, у мае шас­нац­цаць, ра­бі­ла вы­гляд, што ве­рыш, быц­цам мы трэ­цюю ноч за­пар ста­ран­на рых­ту­ем­ся з сяб­роў­ка­мі да іс­пы­таў, а гуч­ная му­зы­ка — гэ­та ў су­се­дзяў іг­рае... Ма­ма смя­ец­ца і абя­цае ўсё ж сха­дзіць да ўра­ча. Я абя­цаю пра­кант­ра­ля­ваць. І мы абедз­ве ве­да­ем, што свае абя­цан­ні да­вя­дзец­ца вы­ка­наць. Гэ­та ў нас ся­мей­нае, яшчэ ад ба­бу­лі.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».