Вы тут

535 дзяцей знайшлі новыя сем'і


Та­кі вы­нік га­да­вой пра­цы пар­та­ла dadomu.by

14 каст­рыч­ні­ка споў­ніў­ся роў­на год з мо­ман­ту ад­крыц­ця рэс­пуб­лі­кан­ска­га ін­тэр­нэт-пар­та­ла www.dadomu.by. Ён змя­шчае роз­на­ба­ко­вую ін­фар­ма­цыю пра дзя­цей, якія ма­юць па­трэ­бу ў ся­мей­ным улад­ка­ван­ні, і пра маг­чы­мас­ці ўлад­ка­ван­ня дзя­цей-сі­рот у за­мя­шчаль­ныя сем'і.

Ба­дай, са­мы пры­ем­ны вы­нік пра­цы dadomu.by той, што з вы­ка­ры­стан­нем яго ін­фар­ма­цыі 535 дзя­цей знай­шлі но­выя сем'і: 215 з іх усы­ноў­ле­ны, 83 — пе­ра­да­дзе­ны пад апе­ку, 77 пе­ра­да­дзе­ны на вы­ха­ван­не ў пры­ём­ныя сем'і, 46 — у дзі­ця­чыя да­мы ся­мей­на­га ты­пу, 114 вяр­ну­лі­ся да бія­ла­гіч­ных баць­коў. Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі спе­цы­я­ліс­таў На­цы­я­наль­на­га цэнт­ра ўсы­наў­лен­ня, на мо­мант ад­крыц­ця на пар­та­ле бы­лі раз­ме­шча­ны звест­кі пра 3488 дзя­цей, якія ма­юць па­трэ­бу ў сем'­ях, сён­ня ж — пра 4265. Най­больш ак­тыў­на ска­рыс­та­лі­ся маг­чы­мас­ця­мі ін­тэр­нэт-рэ­сур­саў Мін­ская воб­ласць (пра­да­стаў­ле­ны звест­кі пра 973 дзі­ця­ці, якія ма­юць па­трэ­бу ў сем'­ях), Го­мель­ская (659) і Ві­цеб­ская (654).

Да­рэ­чы, што­дня ін­фар­ма­цыю пра дзя­цей пра­гля­да­юць ка­ля 400 ча­ла­век, што­ме­сяц до­ступ да ўсёй зме­шча­най на пар­та­ле ін­фар­ма­цыі атрым­лі­ва­юць ка­ля 4000 ка­рыс­таль­ні­каў, а за год пра­цы больш як 50 ты­сяч ча­ла­век ці­ка­ві­лі­ся пы­тан­ня­мі ся­мей­на­га жыц­цяў­лад­ка­ван­ня дзя­цей. Але га­лоў­ным да­сяг­нен­нем спе­цы­я­ліс­ты на­зы­ва­юць не ўсе гэ­тыя ліч­бы, а тое, што пар­тал ка­рыс­та­ец­ца па­пу­ляр­нас­цю і вы­кон­вае сваю асноў­ную за­да­чу — да­па­ма­гае хут­чэй вы­зна­чыц­ца з вы­ба­рам і за­ры­ен­та­ваць да­рос­лых, хто жа­дае ўзяць дзі­ця на вы­ха­ван­не.

Вік­то­рыя ЗА­ХА­РА­ВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.