Вы тут

Праблемы адукацыі: грамадская дыскусія


«Звяз­да» пра­цяг­вае пуб­лі­ка­цыю мер­ка­ван­няў з на­го­ды гра­мад­скай дыс­ку­сіі па праб­ле­мах у сіс­тэ­ме аду­ка­цыі, аб'­яў­ле­най ра­бо­чай гру­пай па ажыц­цяў­лен­ні комп­лекс­на­га ана­лі­зу сіс­тэ­мы аду­ка­цыі пад кі­раў­ніц­твам на­мес­ні­ка прэм'­ер-мі­ніст­ра Ана­то­ля То­зі­ка.

22-51

22-51

 

Лю­быя кап­ры­зы — за баць­коў­скія гро­шы

«Ха­це­ла­ся б вы­ка­заць абу­рэн­не маг­чы­мас­цю па­вы­шэн­ня апла­ты за дзі­ця­чы са­док. Бацькі і так робяць шмат ка­пі­та­лаў­кла­дан­няў, якія на­зы­ва­юц­ца ў на­ро­дзе «па­бо­ра­мі».

Пры­вод­жу прык­лад. Мая дач­ка на­вед­вае са­док у Са­вец­кім ра­ё­не ста­лі­цы. Акра­мя апла­ты хар­ча­ван­ня, якое мы ця­пер па­кры­ва­ем ужо цал­кам, аплач­ва­ем так­са­ма ту­а­лет­ную па­пе­ру, мый­ныя срод­кі, за­ме­ну эма­лі­ра­ва­на­га по­су­ду на ме­та­ліч­ны, лыж­кі, канц­та­ва­ры, кні­гі, но­вую мэб­лю, по­крыў­кі на лож­кі, но­выя ды­ван­кі пад но­гі, под­сціл­кі пад та­лер­кі, шваб­ры, фар­ту­хі, па­крыц­цё ме­та­ліч­на­га ду­ша­во­га пад­до­ну эмал­лю, тэ­ле­ві­зар у гру­пу, жа­лю­зі ў гру­пу, што­га­до­вае ўпры­гож­ван­не на Но­вы год па­мяш­кан­ня гру­пы і ак­та­вай за­лы, што­га­до­вае азе­ля­нен­не са­ду...

Лю­быя кап­ры­зы сан­стан­цыі або за­гад­чы­цы сад­ка — за баць­коў­скія гро­шы. І вар­та ад­зна­чыць, што апе­ты­ты ў кі­раў­ніц­тва сад­ка рас­туць праз­мер­на. На апош­нім схо­дзе прай­шла па­га­лос­ка пра на­цяж­ныя сто­лі ў гру­пы, што вы­клі­ка­ла абу­рэн­не ў баць­коў. Да гэ­та­га трэ­ба да­ба­віць што­ме­сяч­ныя па­пя­чы­цель­скія збо­ры — доб­ра­ах­вот­на-пры­му­со­выя, за вы­дат­ка­ван­не якіх ма­ла хто спя­ша­ец­ца тры­маць спра­ва­зда­чу...

Мая пра­па­но­ва на­ступ­ная: ка­лі пла­та за дзі­ця­чы са­док усё ж та­кі па­вы­сіц­ца, то трэ­ба на за­ка­на­даў­чым уз­роў­ні за­ба­ра­ніць лю­быя да­дат­ко­выя ўзно­сы ад баць­коў — аж да ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці кі­раў­ні­ка да­школь­най уста­но­вы».

Але­на Вашкевіч.

Ма­тэ­ма­ты­ка — вя­лі­кі­мі пор­цы­я­мі

«У гэ­тым го­дзе амаль па­ло­ва абі­ту­ры­ен­таў «за­ва­лі­ла» на ЦТ ма­тэ­ма­ты­ку. Я ана­лі­за­ваў праб­ле­му і ўста­на­віў ад­ну з пры­чын.

Ма­тэ­ма­ты­ка, 6 клас. 320 ста­ро­нак пад­руч­ні­ка і 5 га­дзін у ты­дзень. Вуч­ні ледзь­ве па­спя­ва­юць за­свой­ваць ву­чэб­ны ма­тэ­ры­ял. На за­ма­ца­ван­не на­вы­каў ча­су ка­та­стра­фіч­на не ха­пае. А ка­лі дзі­ця пра­пус­кае за­ня­ткі па хва­ро­бе — су­вязь па­між тэ­ма­мі губ­ля­ец­ца і ву­чань трап­ляе ў ка­тэ­го­рыю не­па­спя­ва­ю­чых.

Ма­тэ­ма­ты­ка, 7 клас. Ал­геб­ра — 318 ста­ро­нак і геа­мет­рыя — 197 ста­ро­нак. Уся­го 515 ста­ро­нак! 4 га­дзі­ны ў ты­дзень! Шчыль­насць ма­тэ­ры­я­лу, які па­він­ны за­сво­іць дзе­ці, рэз­ка ўзрас­тае. Да та­го ж геа­мет­рыя — гэ­та прад­мет, дзе дзе­ці па­він­ны на­ву­чыц­ца раз­ва­жаць, да­каз­ваць, ства­раць ма­люн­кі да за­дач, раз­ві­ваць ло­гі­ку до­ка­заў, сцвяр­джэн­няў, што зай­мае вель­мі шмат ча­су.

Пры та­кой вы­со­кай кан­цэнт­ра­цыі ўспры­ман­ня ма­тэ­ры­я­лу ў вуч­няў раз­ві­ва­ец­ца комп­лекс не­паў­на­цэн­нас­ці. Яны па­чы­на­юць ду­маць, што не здоль­ны ўспры­няць ма­тэ­ры­ял, і пры­ліч­ва­юць ся­бе да гу­ма­ні­та­ры­яў. Па­мыл­ко­ва!

Уя­ві­це са­бе, што вы хар­чу­е­це­ся ў ста­ло­вай, не спя­ша­ю­чы­ся, доб­ра пе­ра­жоў­ва­е­це ежу. І, на­ад­ва­рот, да вас па­ды­хо­дзяць і па­чы­на­юць пі­хаць ежу ў рот, не­за­леж­на ад та­го, па­спе­лі вы пе­ра­жа­ваць па­пя­рэд­нюю пор­цыю ці не. Збо­ку гэ­та вы­гля­дае ме­на­ві­та так. Не­ка­лі рым­скі фі­ло­саф Се­не­ка ка­заў, што сло­вы муд­рас­ці па­да­юць з вус­наў без уся­ля­кіх на­ма­ган­няў, а ў нас на вуч­няў аб­руш­ва­ец­ца град...

Ра­ней мы ву­чы­лі­ся 6 дзён у ты­дзень, і ма­тэ­ма­ты­ка бы­ла ў рас­кла­дзе кож­ны дзень, а ка­лі з'яў­ля­ла­ся геа­мет­рыя, то ў дру­гім паў­год­дзі да­баў­ля­ла­ся яшчэ ад­на га­дзі­на. Гэ­тае пы­тан­не, без­умоў­на, трэ­ба вы­ра­шаць комп­лекс­на, па­коль­кі яно за­кра­нае ўсю сет­ку га­дзін і ўвесь ву­чэб­ны пра­цэс. Але штось­ці яшчэ мож­на вы­пра­віць і ў гэ­тым на­ву­чаль­ным го­дзе, а на на­ступ­ны год трэ­ба бу­дзе па­ды­сці да вы­ра­шэн­ня праб­ле­мы больш грун­тоў­на».

Ана­толь Сафонаў.

Га­ла­ва — не кам­п'ю­тар

«А што пе­ра­шка­джае ска­ра­ціць школь­ную пра­гра­му? Мо­ра не­па­трэб­най ін­фар­ма­цыі, якая не пры­мя­ня­ец­ца на прак­ты­цы, толь­кі зня­сіль­вае школь­ні­ка і ад­бі­вае ін­та­рэс да ву­чо­бы. Якасць аду­ка­цыі пад­мя­ня­юць коль­кас­цю ін­фар­ма­цыі. Ін­тэр­нэт і кам­п'ю­тар для та­го і па­трэб­ны, каб не лі­чыць у га­ла­ве ў «слу­пок» і не тры­маць да­ты ўсіх рэ­ва­лю­цый у па­мя­ці».

Іван Іва­на­віч.

Пад­рых­та­ва­ла На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Пра­па­но­вы па пы­тан­нях раз­віц­ця і ўдас­ка­на­лен­ня аду­ка­цыі мож­на на­кі­роў­ваць на спе­цы­яль­ны паш­то­вы ад­рас ура­да Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь оbrаzоvаnіе@gоvеrnmеnt.bу, на На­цы­я­наль­ны аду­ка­цый­ны пар­тал www.аdu.bу (раз­дзел «Ін­фа­лі­нія») або на элект­рон­ны ад­рас «Звяз­ды» іnfо@zvуаzdа.mіnsk.bу.

Дарэчы...

Раз­гру­зiць на­стаў­нi­ка

У блi­жэй­шы час бу­дуць рас­пра­ца­ва­ны пра­па­но­вы па раз­груз­цы на­стаў­нi­каў ад лiш­няй пра­цы, па­ве­да­мiў ка­рэс­пан­дэн­ту БЕЛ­ТА вi­цэ-прэм'­ер Бе­ла­ру­сi Ана­толь То­зiк.

«За­кан­чвае ра­бо­ту гру­па па комп­лекс­ным вы­ву­чэн­нi ста­но­вi­шча спраў у сiс­тэ­ме аду­ка­цыi. Аб­мяр­коў­ва­ла­ся ў тым лi­ку праб­ле­ма па пе­ра­груз­цы на­стаў­нi­каў не­па­трэб­ны­мi функ­цы­я­мi. У блi­жэй­шы час мы вы­зна­чым­ся, якую да­ку­мен­та­цыю па­вi­нен вес­цi толь­кi на­стаў­нiк, якую — клас­ны кi­раў­нiк i ад­мi­нiст­ра­цыя шко­лы. Функ­цы­я­мi, якiя не па­вi­нен вы­кон­ваць на­стаў­нiк, па­вiн­ны зай­мац­ца ад­па­вед­ныя дзяр­жаў­ныя ор­га­ны. Ка­лi кож­ны пач­не зай­мац­ца сва­ёй спра­вай, бу­дзе па­ра­дак», — ска­заў вi­цэ-прэм'­ер.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.