Вы тут

Не віртуальная пагроза,


або Як аба­ра­ніць дзі­ця ад сек­су­аль­на­га гвал­ту

За­ман­лі­вую пра­па­но­ву атры­ма­ла ад італь­ян­ца 14-га­до­вая дзяў­чын­ка, якая раз­мяс­ці­ла ў «Фэй­сбу­ку» свае фа­та­га­ра­фіі, — пры­ехаць з сяб­роў­кай у Іта­лію на фо­та­се­сію. І хто яго ве­дае, чым бы скон­чы­ла­ся гіс­то­рыя дзвюх бе­ла­рус­кіх «па­пя­лу­шак», ка­лі б не ўмя­шан­не гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Клуб дзе­ла­вых жан­чын», на ба­зе яко­га функ­цы­я­нуе «га­ра­чая лі­нія» па пы­тан­нях бяс­пе­кі не­паў­на­лет­ніх у ін­тэр­нэ­це і па­пя­рэдж­ван­ня сек­су­аль­на­га гвал­ту над дзець­мі. Дзяў­чын­кі са­мі звяр­ну­лі­ся на «га­ра­чую лі­нію» з прось­бай ім па­са­дзей­ні­чаць і пе­ра­ка­наць баць­коў іх ад­пус­ціць, бо без да­зво­лу апош­ніх вы­езд за мя­жу не­маг­чы­мы. Вы­свет­лі­ла­ся, што су­мнен­ні баць­коў бы­лі не­бес­пад­стаў­ныя: італь­ян­скія «пра­ца­даў­цы» на­ад­рэз ад­мо­ві­лі­ся, каб пры здым­ках пры­сут­ні­ча­лі баць­кі юных «ма­дэ­ляў», і ўво­гу­ле не жа­да­лі, каб тыя су­пра­ва­джа­лі ў ванд­роў­цы пад­лет­каў.

23-6

23-6

 

Не­пры­стой­ныя пра­па­но­вы

— Ці вось яшчэ адзін вы­па­дак. Тэ­ле­фа­на­ва­лі дзяў­ча­ты, якім не споў­ні­ла­ся 18 га­доў. Яны быц­цам бы вый­гра­лі ней­кі вір­ту­аль­ны кон­курс, і ім пра­па­на­ва­лі ра­бо­ту ма­дэ­ляў у Поль­шчы. Але без за­клю­чэн­ня пра­цоў­ных кант­рак­таў, — рас­каз­вае стар­шы­ня гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Клуб дзе­ла­вых жан­чын» Ла­ры­са ІС­ТО­МА­ВА. — Бы­ло зра­зу­ме­ла, што ры­зы­ка для дзяў­чат да­стат­ко­ва вя­лі­кая. Але тыя бы­лі на­стро­е­ны ра­шу­ча. Да та­го ж і баць­кі дзяў­чат за­яві­лі нам, каб мы не ўмеш­ва­лі­ся і не пе­ра­шка­джа­лі. Маў­ляў, іх дзе­цям у жыц­ці вы­паў уні­каль­ны шанц, а мы мо­жам усё са­пса­ваць. Але ўмя­шац­ца нам усё ж та­кі да­вя­ло­ся, бо раз­мо­ва іш­ла пра вы­ваз за мя­жу на пра­цу цэ­лай гру­пы не­паў­на­лет­ніх (больш як пяць ча­ла­век).

У су­час­ным све­це з раз­віц­цём ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій дзе­ці і пад­лет­кі атрым­лі­ва­юць усё больш пра­па­ноў су­мніў­на­га ха­рак­та­ру. У тым лі­ку пра­па­но­вы паў­дзель­ні­чаць у роз­ных «здым­ках»... Між­на­род­ныя да­сле­да­ван­ні па­каз­ва­юць, што пра­па­но­вы сек­су­аль­на­га ха­рак­та­ру ад да­рос­лых ка­рыс­таль­ні­каў атрым­лі­вае ў ін­тэр­нэ­це кож­нае пя­тае дзі­ця ва ўзрос­це ад 10 да 17 га­доў. Кож­ны мо­мант у вір­ту­аль­ным па­ву­цін­ні мо­гуць зна­хо­дзіц­ца да 50 ты­сяч зла­чын­цаў, якія спра­бу­юць за­ма­ніць у рас­стаў­ле­ныя сет­кі но­вых ах­вяр.

Між­на­род­ная ар­га­ні­за­цыя па міг­ра­цыі су­мес­на з МУС Бе­ла­ру­сі пры пад­трым­цы Швед­ска­га ўпраў­лен­ня між­на­род­на­га раз­віц­ця і су­пра­цоў­ніц­тва за­пус­ці­ла ў на­шай кра­і­не ін­фар­ма­цый­ную кам­па­нію па па­пя­рэдж­ван­ні сек­су­аль­на­га гвал­ту над дзець­мі.

— Па між­на­род­ных звест­ках, больш як 1 міль­ён дзя­цей у све­це вы­му­ша­ны пры­маць удзел у пор­на-
з­дым­ках. Пар­наг­ра­фіч­ныя ма­тэ­ры­я­лы з удзе­лам дзя­цей змя­шча­юць ка­ля 4 міль­ё­наў сай­таў у ін­тэр­нэ­це. Пры гэ­тым што­дзён­на ства­ра­ец­ца ка­ля 500 но­вых па­доб­ных рэ­сур­саў, — рас­каз­вае кі­раў­нік пра­ек­та між­на­род­най тэх­ніч­най да­па­мо­гі «Ума­ца­ван­не на­цы­я­наль­на­га па­тэн­цы­я­лу Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у сфе­ры про­ці­дзе­ян­ня ганд­лю людзь­мі» На­тал­ля ЖАК. — Па не­ка­то­рых звест­ках, ка­ля трэ­ці дзя­цей пад­вяр­га­юц­ца гвал­ту праз ін­тэр­нэт, але толь­кі ў 10% вы­пад­каў іх баць­кі або сва­я­кі, ад­каз­ныя за гэ­тых дзя­цей, зда­гад­ва­юц­ца пра тое, што ад­бы­ва­ец­ца. А дзі­ця трап­ляе ў за­мкнё­нае ко­ла, з яко­га прос­та не­маг­чы­ма вы­брац­ца са­ма­стой­на.

У рам­ках пра­ек­та бы­лі ство­ра­ны два са­цы­яль­ныя ро­лі­кі, на­цэ­ле­ныя на пры­цяг­нен­не ўва­гі баць­коў і тых, хто ня­се ад­каз­насць за дзя­цей, да праб­ле­мы дзі­ця­чай бяс­пе­кі, у тым лі­ку ў ін­тэр­нэ­це. Ві­дэа­ро­лі­кі па­він­ны пе­ра­ка­наць да­рос­лых у тым, што яны мо­гуць раз­ліч­ваць на да­па­мо­гу і пад­трым­ку ў лю­бой, на­ват са­май скла­да­най сі­ту­а­цыі, з бо­ку пад­рых­та­ва­ных спе­цы­я­ліс­таў. Га­лоў­нае — не ха­вац­ца ад праб­ле­мы і зно­сін з дзі­цем.

«Кі­бер­па­ля­ван­не» ў се­ці­ве

Па­вод­ле ста­тыс­ты­кі Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў, у Бе­ла­ру­сі за 8 ме­ся­цаў гэ­та­га го­да бы­ло вы­яў­ле­на 75 па­цяр­пе­лых ад зла­чын­стваў, звя­за­ных з пе­да­фі­лі­яй.

— Уся­го мі­лі­цыя вы­яві­ла 102 зла­чын­ствы, звя­за­ныя з пе­да­фі­лі­яй, — кан­ста­туе на­чаль­нік ад­дзе­ла па про­ці­дзе­ян­ні між­дзяр­жаў­на­му ганд­лю людзь­мі Упраў­лен­ня па нар­ка­кант­ро­лі і про­ці­дзе­ян­ні ганд­лем людзь­мі МУС Бе­ла­ру­сі Дзміт­рый ЦА­ЮН. — Ся­род іх 8 згвал­та­ван­няў і больш як 50 пры­му­со­вых дзе­ян­няў сек­су­аль­на­га ха­рак­та­ру. Так­са­ма вы­яў­ле­ны 33 зла­чын­ствы ў сфе­ры вы­ра­бу і рас­паў­сюдж­ван­ня дзі­ця­чай пар­наг­ра­фіі. Ад­но са зла­чын­стваў бы­ло здзейс­не­на ар­га­ні­за­ва­най гру­пай, а 25 — з да­па­мо­гай ін­тэр­нэ­ту.

Кі­берп­рас­то­ра дае маг­чы­масць уста­наў­лі­ваць кан­так­ты з дзець­мі без ве­да­ма да­рос­лых, што ў рэ­аль­ным све­це зра­біць больш праб­ле­ма­тыч­на. Звы­чай­на «кі­бер­па­ляў­ні­чы» за­хо­дзіць у тыя мес­цы ў су­свет­ным па­ву­цін­ні, дзе збі­ра­юц­ца пад­лет­кі, уклю­ча­ю­чы ча­ты, фо­ру­мы, ан­лай­на­выя гуль­ні, і мо­жа на­зі­раць за іх удзель­ні­ка­мі ці ўсту­паць з імі ў кан­такт.

Та­кія «па­ляў­ні­чыя», як пра­ві­ла, добрыя псі­хо­ла­гі і вы­зна­ча­юць па­тэн­цы­яль­на ўраз­лі­вых дзя­цей, якія вы­гля­да­юць адзі­но­кі­мі, чымсь­ці рас­стро­е­ны­мі, ці тых, хто шу­кае да­па­мо­гу і пад­трым­ку. Зла­мыс­нік за­ці­каў­ле­на вы­слу­хоў­вае праб­ле­мы сва­іх вір­ту­аль­ных су­бя­сед­ні­каў, спа­чу­вае ім, за­ва­ёў­ва­ю­чы іх да­вер, і... па­сту­по­ва па­чы­нае ўцяг­ваць у раз­мо­вы пра секс, дэ­ман­стра­ваць ма­тэ­ры­я­лы эра­тыч­на­га змес­ту, спра­бу­ю­чы асла­біць ма­раль­ныя «тар­ма­зы» ў не­паў­на­лет­ніх. Пас­ля ўста­наў­лен­ня кан­так­ту ан­лайн да­рос­лы па­чы­нае пе­ра­кон­ваць дзі­ця пе­рай­сці з пуб­ліч­на­га ча­ту ў больш ад­асоб­ле­нае мес­ца.

Зра­зу­ме­ла, што не заў­сё­ды ўза­е­ма­дзе­ян­не ў сет­цы да­хо­дзіць да на­сіл­ля. Ста­дыя ўга­вор­ван­ня дзі­ця­ці мо­жа аба­рвац­ца ў лю­бы мо­мант. Дзі­ця ці пад­ле­так мо­жа і не па­га­дзіц­ца пе­рай­сці ў ад­асоб­ле­ны чат. Або пры ўза­е­ма­дзе­ян­ні са сва­ім вір­ту­аль­ным «сяб­рам» дзі­ця мо­жа штось­ці на­сця­ро­жыць, і яно прос­та за­бла­кі­руе су­раз­моў­цу, пе­ра­ста­не вы­хо­дзіць на су­вязь з ім. Та­му зла­чын­цы дзей­ні­ча­юць у сет­цы пад роз­ны­мі «ні­ка­мі». І ка­лі яны вы­бра­лі для ся­бе ах­вя­ру, мо­гуць прад­стаў­ляц­ца дзі­ця­ці і дзе­сяц­цю «ім­ёна­мі», па­куль не да­сяг­нуць сва­ёй мэ­ты.

Пра што не га­во­раць услых

— На жаль, але мы су­ты­ка­ем­ся з тым, што на­ша гра­мад­ства не­да­стат­ко­ва сур'­ёз­на ўспры­мае па­гро­зы, якія пры­сут­ні­ча­юць у вір­ту­аль­най пра­сто­ры, у тым лі­ку па­гро­зу пе­да­фі­ліі і дзі­ця­чай пар­наг­ра­фіі, — кан­ста­туестар­шы­ня мінск­ага гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня па пра­ду­хі­лен­ні жорст­ка­га абы­хо­джан­ня з дзець­мі «Дзе­ці — не для на­сіл­ля» Мар­га­ры­та ПРА­ХІ­НА. — Больш за тое, нам да­во­дзіц­ца чуць па­про­кі ў тым, што сва­ёй пра­фі­лак­тыч­най ра­бо­тай мы мо­жам вы­клі­каць у пад­лет­каў не­зда­ро­вую ці­каў­насць да пар­наг­ра­фіі. Але па­вер­це, што пад­лет­кі сён­ня больш «аду­ка­ва­ныя» ў гэ­тай тэ­ме, чым педагогі або баць­кі.

У 2011 го­дзе пры пад­трым­цы Між­на­род­най ар­га­ні­за­цыі па міг­ра­цыі мы пра­во­дзі­лі ла­каль­нае да­сле­да­ван­не па праб­ле­ме дзі­ця­чай пар­наг­ра­фіі. Больш за 90% апы­та­ных пад­лет­каў за­яві­лі, што яны зна­ё­мыя з пар­наг­ра­фі­яй, і тлу­ма­чы­лі сва­і­мі сло­ва­мі, што ра­зу­ме­юць пад пар­наг­ра­фі­яй. Больш за 60% пры гэ­тым пры­зна­лі­ся, што ба­чы­лі пар­наг­ра­фіч­ныя вы­явы не­ад­на­ра­зо­ва, а ся­род дзя­цей 12-13 га­доў не­ад­на­ра­зо­ва ба­чы­лі та­кую пра­дук­цыю 35 пра­цэн­таў апы­та­ных. У боль­шас­ці дзя­цей і пад­лет­каў сек­су­аль­ныя ма­тэ­ры­я­лы вы­клі­ка­юць тры­во­гу і хва­ля­ван­не, але ў не­ка­то­рых не­паў­на­лет­ніх мо­жа ўзнік­нуць за­леж­насць ад пар­наг­ра­фіі. А для пэў­най част­кі аў­ды­то­рыі пра­гляд пар­наг­ра­фіі ў да­лей­шым ста­но­віц­ца сты­му­лам да пе­рай­ман­ня і ўдзе­лу ў вы­ра­бе пор­наз­дым­каў.

Вы­ні­кі да­сле­да­ван­ня так­са­ма па­ка­за­лі, што больш за 20% пад­лет­каў лі­чаць, што зды­мац­ца ў ма­тэ­ры­я­лах пар­наг­ра­фіч­на­га ха­рак­та­ру — кру­та і мод­на. На жаль, але та­кая «мо­да» пры­во­дзіць да та­го, што пад­лет­кі не прос­та вы­раб­ля­юць свае «эра­тыч­ныя», як яны ка­жуць, фо­та­здым­кі, але і раз­мя­шча­юць іх на ста­рон­ках у са­цы­яль­ных сет­ках ці ад­сы­ла­юць «вір­ту­аль­ным сяб­рам».

98% дзя­цей ма­юць ста­сун­кі ў са­цы­яль­ных сет­ках. 60% з іх су­стра­ка­лі­ся з сяб­ра­мі, з які­мі па­зна­ё­мі­лі­ся ў ін­тэр­нэ­це, у рэ­аль­ным жыц­ці. І 30 пра­цэн­таў з іх ска­за­лі, што ў жыц­ці вір­ту­аль­ныя сяб­ры не ад­па­вя­да­лі свай­му воб­ра­зу, ство­ра­на­му ў ін­тэр­нэ­це. Пры­чым «сяб­ры» не ад­па­вя­да­лі не толь­кі ўзрос­ту, але ча­сам і зга­да­на­му по­лу.

Кляй­мо на ўсё жыц­цё

— Як пра­ві­ла, дзе­ці, уцяг­ну­тыя ў вы­раб пар­наг­ра­фіч­ных ма­тэ­ры­я­лаў, атрым­лі­ва­юць вель­мі сур'­ёз­ную псі­ха­ла­гіч­ную траў­му, — тлу­ма­чыць Мар­га­ры­та Пра­хі­на. — На­ступ­ствы мо­гуць быць та­кія ж, як і ў дзя­цей, якія па­цяр­пе­лі ад сек­су­аль­на­га гвал­ту. Фо­та­здым­кі і філь­мы пар­наг­ра­фіч­на­га змес­ту цыр­ку­лю­юць у се­ці­ве га­да­мі. Яны ста­но­вяц­ца да­ступ­ны­мі для міль­ё­наў па­тэн­цы­яль­ных гле­да­чоў, і ра­зу­мен­не та­го, што ў кож­ны мо­мант іх пра­гля­да­юць ты­ся­чы лю­дзей, што фо­та­здым­кі мо­гуць ка­пі­ра­вац­ца і рас­паў­сюдж­вац­ца, а ты не мо­жаш іх вы­да­ліць з ін­тэр­нэ­ту, ма­раль­на пры­гня­тае дзі­ця...

Сён­ня тэх­ніч­ныя маг­чы­мас­ці да­зва­ля­юць аб'­яд­наць дзве вы­явы ў ад­ну або ска­зіць іх для атры­ман­ня но­вай вы­явы. У вы­ні­ку не­пар­наг­ра­фіч­ныя вы­явы дзя­цей мож­на пе­ра­ўтва­раць у пар­наг­ра­фіч­ныя або ства­раць вы­явы вір­ту­аль­ных дзя­цей.

— Мы заў­сё­ды тлу­ма­чым баць­кам, што ні­хто не мае пра­ва фа­та­гра­фа­ваць іх дзя­цей, на­ват у дзі­ця­чым сад­ку, без да­зво­лу баць­коў. Але баць­кі і са­мі ах­вот­на да­сы­ла­юць фа­та­гра­фіі сва­іх дзя­цей для ўдзе­лу ў роз­ных вір­ту­аль­ных кон­кур­сах і не ба­чаць у гэ­тым не­бяс­пе­кі, — пад­крэс­лі­вае Мар­га­ры­та Пра­хі­на.— Вель­мі важ­на на­ла­дзіць ад­кры­тыя ўза­е­ма­ад­но­сі­ны, каб дзе­ці ба­чы­лі, што ў вы­пад­ку не­бяс­пе­кі баць­кі іх зра­зу­ме­юць і пад­тры­ма­юць. Трэ­ба да­мо­віц­ца з дзі­цем, што яно аба­вяз­ко­ва рас­ка­жа, ка­лі хтось­ці за­хо­ча яго сфа­та­гра­фа­ваць. На­ват ка­лі гэ­та бу­дзе доб­ра зна­ё­мы дзі­ця­ці ча­ла­век. Дзе­цям трэ­ба ве­даць, што ў іх ёсць пра­ва ска­заць «не» ча­ла­ве­ку, які пу­жае сва­і­мі па­во­дзі­на­мі і прось­ба­мі.

Праб­ле­ма сек­су­аль­на­га гвал­ту за­ста­ец­ца да­стат­ко­ва за­кры­тай прак­тыч­на ў лю­бым гра­мад­стве. Боль­шас­ці баць­коў на­ват цяж­ка ўя­віць, што та­кое мо­жа ад­быц­ца з іх дзі­цем. Яны не жа­да­юць раз­маў­ляць з ім пра маг­чы­мыя па­гро­зы, каб аба­ра­ніць ад не­га­тыў­най ін­фар­ма­цыі, але са­мі дзе­ці не мо­гуць ве­даць, як па­во­дзіць ся­бе ў не­бяс­печ­най сі­ту­а­цыі. Гэ­та­му іх па­він­ны на­ву­чыць баць­кі.

Ка­лі дзі­ця па­цяр­пе­ла ад сек­су­аль­на­га гвал­ту, яно, хут­чэй за ўсё, не рас­ка­жа пра гэ­та. Дзе­ці мо­гуць за­хоў­ваць маў­чан­не та­му, што ад­чу­ва­юць ві­ну або не жа­да­юць за­сму­чаць сва­іх баць­коў. Зла­чын­ца, які здзейс­ніў гвалт, мо­жа за­пуж­ваць дзі­ця ці ска­заць, што яму ні­хто не па­ве­рыць. Зда­ра­ец­ца і так, што зла­чын­ца па­чы­нае ра­біць дзі­ця­ці па­да­рун­кі або пра­па­нуе «тры­маць у тай­не тое, што ад­бы­ло­ся».

Мар­га­ры­та Пра­хі­на ра­іць: перш за ўсё будзь­це сяб­рам для свай­го дзі­ця­ці, ча­ла­ве­кам, яко­му яно да­вя­рае. Ска­жы­це, што дзі­ця мо­жа рас­каз­ваць вам аб усім. Па­абя­цай­це, што не бу­дзе­це зла­вац­ца, што б з ім ні ад­бы­ло­ся. Ка­лі дзі­ця рас­ка­за­ла пра гвалт, па­ста­рай­це­ся не на­па­ло­хаць яго сва­ёй рэ­ак­цы­яй. Аба­вяз­ко­ва звяр­ні­це­ся да спе­цы­я­ліс­таў, якія мо­гуць пра­фе­сій­на да­па­маг­чы дзі­ця­ці, не зай­май­це­ся рас­сле­да­ван­нем са­мі, а па­ве­да­мі­це пра тое, што ад­бы­ло­ся, у ад­па­вед­ныя ар­га­ні­за­цыі.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Па­ра­ды баць­кам:

1. Скла­дзі­це пра­ві­лы бяс­печ­ных па­во­дзін у ін­тэр­нэ­це, а так­са­ма ал­га­рытм па­во­дзін дзі­ця­ці пры су­тык­нен­ні з не­бяс­печ­ным не­зна­ём­цам або сек­су­аль­ным да­ма­ган­нем.

2. Рас­пы­тай­це дзі­ця пра яго «вір­ту­аль­ных сяб­роў», па­ці­каў­це­ся, для ча­го ён вы­ка­рыс­тоў­вае ін­тэр­нэт.

3. Па­тлу­мач­це дзі­ця­ці, што нель­га вы­сы­лаць вір­ту­аль­ным зна­ё­мым свае фо­та­здым­кі і аса­біс­тую ін­фар­ма­цыю.

4. Уста­наў­лі­вай­це пра­гра­мы, якія спы­ня­юць до­ступ да сай­таў эра­тыч­на­га і пар­наг­ра­фіч­на­га змес­ту.

5. Будзь­це сяб­рам свай­му дзі­ця­ці, ці­каў­це­ся яго за­хап­лен­ня­мі і аб­мяр­коў­вай­це ўсе праб­ле­мы, якія ўзні­ка­юць.

Па­ра­ды дзе­цям і пад­лет­кам:

1. Не пад­да­вай­це­ся на ўга­во­ры не­зна­ём­цаў су­стрэц­ца аса­біс­та або аб­мя­няц­ца фо­та і тэ­ле­фо­на­мі, не па­ве­да­міў­шы пра гэ­та баць­кам.

2. Абе­ра­гай­це сваё аса­біс­тае жыц­цё і ін­фар­ма­цыю пра яго ад вір­ту­аль­ных «сяб­роў». Вы не мо­жа­це ве­даць, кім ваш вір­ту­аль­ны «ся­бар» мо­жа ака­зац­ца ў рэ­аль­ным жыц­ці, та­му да­вя­раць не­зна­ём­цу, і тым больш вы­клад­ваць яму аса­біс­тую ін­фар­ма­цыю пра ся­бе, пра сваю сям'ю, да­сы­лаць яму свае фа­та­гра­фіі, нель­га ка­тэ­га­рыч­на.

3. Не рэ­гіст­руй­це­ся на сай­тах зна­ём­стваў для да­рос­лых і не ўвод­зьце су­бя­сед­ні­каў у зман на­конт свай­го ўзрос­ту.

4. Ка­лі ін­тэр­нэт-зна­ём­ства зай­шло больш да­лё­ка, чым да­зва­ля­юць вам баць­кі, і вы ад­чу­ва­е­це, што яно ста­но­віц­ца не­бяс­печ­ным, ска­жы­це пра гэ­та ма­ці ці баць­ку.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».