Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт запусціў на YouTube-канале іміджавы ролік, скіраваны на прыцягненне замежных студэнтаў для навучання ў беларускіх ВНУ.
Яго сюжэтную канву складаюць гісторыі студэнтаў-іншаземцаў, якія атрымліваюць у нашай краіне вышэйшую адукацыю. У троххвілінным відэа прыводзяцца дзесяць найбольш важных прычын, чаму трэба выбіраць для вучобы менавіта Беларусь. Мяркуецца, што ролік будзе распаўсюджвацца ў інтэрнэце, а таксама праз партнёрскія арганізацыі ў замежных краінах, якія займаюцца прыцягненнем замежных абітурыентаў у беларускія ВНУ.
Даны праект быў выкананы ў медыяцэнтры БДУ па заказе і пры падтрымцы Цэнтра міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ.
Па звестках Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у Беларусі зараз навучаюцца больш як 13 тысяч замежных грамадзян, з якіх каля 2,5 тысячы атрымліваюць адукацыю ў БДУ.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.