Вы тут

Дапытлівыя розумы — краіне падтрымка


У Мін­ску ад­бы­ла­ся трэ­цяя рэс­пуб­лі­кан­ская кан­фе­рэн­цыя «Па­вест­ка-2015» уні­каль­на­га пра­ек­та «Ра­зум­ныя сет­кі»

Аб ім, на­пэў­на, чуў кож­ны ма­ла­ды ву­чо­ны ці сту­дэнт-стар­ша­курс­нік: пра­гра­ма па по­шу­ку, пад­рых­тоў­цы ана­лі­ты­каў для ор­га­наў дзярж­кі­ра­ван­ня бы­ла за­пу­шча­на два га­ды та­му і аб'­яд­ноў­вае ўжо ка­ля 170 ін­тэ­ле­кту­а­лаў ва ўзрос­це да 35 га­доў. Гэ­тым ра­зам у Ін­сты­ту­це жур­на­ліс­ты­кі Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та са­бра­ла­ся больш за 50 ана­лі­ты­каў, якія ак­тыў­на аб­мяр­коў­ва­лі да­ра­гія крэ­ды­ты і рост су­куп­на­га ўнут­ра­на­га пра­дук­ту, ма­дэр­ні­за­цыю сіс­тэ­мы аду­ка­цыі і па­лі­ты­ку ін­фар­ма­ты­за­цыі. У пры­ват­нас­ці, адзін з вы­сту­поў­цаў на­огул пра­па­на­ваў у бу­ду­чы­ні... пе­ра­нес­ці ста­лі­цу на­шай кра­і­ны ў ін­шае мес­ца. А каб раз­мо­ва прай­шла ў фор­ме дыя­ло­гу, на кан­фе­рэн­цыю бы­лі за­про­ша­ны так­са­ма экс­пер­ты з дзяр­жаў­ных уста­ноў.

23-11

23-11

 

— Мі­ніс­тэр­ства эка­но­мі­кі звяр­ну­ла­ся ў Ад­мі­ніст­ра­цыю Прэ­зі­дэн­та з іні­цы­я­ты­вай стаць на­шым су­за­сна­валь­ні­кам, — па­ве­да­міў удзель­ні­кам на­мес­нік ды­рэк­та­ра Ін­фар­ма­цый­на-ана­лі­тыч­на­га цэнт­ра Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, ка­ар­ды­на­тар пра­ек­та «Ра­зум­ныя сет­кі» Аляк­сей МА­ЦА­ВІ­ЛА. — Гэ­та ве­дам­ства ўжо даў­но пад­трым­лі­вае наш пра­ект, і не­ка­то­рыя з яго ўдзель­ні­каў плён­на пра­цу­юць у мі­ніс­тэр­стве. Та­му іні­цы­я­ты­ва знай­шла пад­трым­ку.

У сваю чар­гу, Аляк­сей Дзер­бін, ды­рэк­тар Ін­фар­ма­цый­на-ана­лі­тыч­на­га цэнт­ра пры Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, ад­зна­чыў, што ана­лі­ты­ка сён­ня за­па­тра­ба­ва­на на дзяр­жаў­ным уз­роў­ні і ад яе ча­ка­юць не­стан­дарт­ных ра­шэн­няў, якія са­дзей­ні­ча­лі б раз­віц­цю кра­і­ны.

Аб чым раз­ва­жа­лі?

Сяр­гей ГРУН­ТО­ВІЧ, сту­дэнт Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ін­фар­ма­ты­кі і ра­дыё­элект­ро­ні­кі:

— Я да­сле­да­ваў маг­чы­масць вы­ка­ры­стан­ня са­цы­яль­ных се­так для кан­так­та­ван­ня дзярж­ар­га­ні­за­цый з на­сель­ніц­твам і прый­шоў да вы­сно­вы, што гэ­та эфек­тыў­ны ін­стру­мент уза­е­ма­су­вя­зі і на­ладж­ван­ня дыя­ло­гу. Да­рэ­чы, сваю су­поль­насць «УКан­так­це» мае, на­прык­лад, Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны.

Яў­ген НО­САЎ, ма­гіст­рант Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь:

— Мая тэ­ма пры­све­ча­на аў­та­ма­ты­за­ва­най сіс­тэ­ме ма­ні­то­рын­гу ін­фар­ма­цый­най пра­сто­ры. Ак­ту­аль­насць гэ­тай ідэі ў тым, што вя­лі­кая част­ка лю­дзей атрым­лі­вае ін­фар­ма­цыю толь­кі праз ін­тэр­нэт. І нам, без­умоў­на, трэ­ба ве­даць на­строі ін­тэр­нэт-ка­рыс­таль­ні­каў, якія мож­на вы­ву­чаць па іх ка­мен­та­ры­ях. У ад­роз­нен­не ад са­цы­яль­ных апы­тан­няў, мы мо­жам апе­ра­тыў­на атры­маць ін­фар­ма­цыю ў рэ­жы­ме рэ­аль­на­га ча­су. На якім пар­та­ле ся­дзяць са­мыя злыя ка­мен­та­та­ры? Яны паў­сюль. І ад­ной з функ­цы­я­наль­ных маг­чы­мас­цяў гэ­тай сіс­тэ­мы з'яў­ля­ец­ца вы­яў­лен­не груп уплы­ву, якія на­круч­ва­юць «лай­кі» і ма­са­ва ка­мен­ту­юць на­ві­ны ў пэў­най та­наль­нас­ці. Усё на­мі ро­біц­ца так­са­ма і дзе­ля та­го, каб ве­даць, хто спра­буе праз ка­мен­та­рыі ўплы­ваць на на­шу гра­мад­скую дум­ку.

Яў­ген БА­ГА­ШОЎ, ма­лод­шы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік Аб'­яд­на­на­га ін­сты­ту­та энер­ге­тыч­ных і ядзер­ных да­сле­да­ван­няў:

— Я не­як за­ду­маў­ся: а якая ў нас мо­жа быць на­цы­я­наль­ная ідэя? І ў мя­не ўзнік­ла ідэя аб па­бу­до­ве но­ва­га го­ра­да. Наш на­род не вель­мі са­цы­яль­на ак­тыў­ны. І бу­даў­ніц­тва но­ва­га го­ра­да па­спры­я­ла б агуль­на­му з'яд­нан­ню, як гэ­та бы­ло ў пас­ля­ва­ен­ныя га­ды, ка­лі ад­наў­ля­лі раз­бу­ра­ны Мінск. Што ты­чыц­ца пе­ра­но­су ста­лі­цы ў ін­шае мес­ца, гэ­та да­во­лі ра­ды­каль­ны, на­ват фан­тас­тыч­ны крок. Ве­даю, што мно­гія бы­лі б не­за­да­во­ле­ныя гэ­тым. Ад­нак ча­му б і не?

Якаў ЖУР­БІН.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.