Вы тут

«Мёртвыя душы» наадварот


За­гад­ка: не гуль­таі, гро­шы за­раб­ля­юць, а ў спі­сах за­ня­тых у эка­но­мі­цы не зна­чац­ца

Ня­даў­на цяг­ну­ся, стом­ле­ная пас­ля пра­цы, да мет­ро — ма­шы­на тар­мо­зіць. Шы­коў­ны та­кі джып, ты­сяч сорак до­ла­раў дак­лад­на каш­туе. «Пры­ві­тан­не, сяб­роў­ка! Ся­дай, пад­вя­зу!» Я, шчы­ра ка­жу­чы, на­ват спа­чат­ку не па­ве­ры­ла, што гэ­ты са­лід­ны дзядзь­ка да мя­не звяр­та­ец­ца, па­куль у круг­лых шчо­ках ды го­ле­най па­ты­лі­цы не раз­гле­дзе­ла ры­сы Ва­ле­ры, бра­та сту­дэнт­кі хім­фа­ка, з якой жы­лі ў ад­ным ін­тэр­на­це і сяб­ра­ва­лі. Ва­ле­рык быў на два га­ды ма­ла­дзей­шы. Яго, двое­чні­ка, баць­ка ў ся­рэ­дзі­не 1990-х улад­ка­ваў у по­лі­тэх­ніч­ны, але доў­га ён там не пра­ву­чыў­ся, адо­леў толь­кі дзве се­сіі, а пас­ля з'е­хаў у свой рай­цэнтр, дзе та­та-чы­ноў­нік абя­цаў «ад­ма­заць» яго ад ар­міі. Мы та­ды, па­мя­таю, толь­кі скруш­лі­ва ўзды­ха­лі, пра­ро­ча­чы Ва­ле­ру бу­ду­чы­ню бан­ды­та, які вы­бі­вае да­ні­ну з прад­пры­маль­ні­каў: кам­плек­цыя ў хлоп­ца бы­ла ат­ле­тыч­ная. Але, мяр­ку­ю­чы па ўсім, мы па­мы­ля­лі­ся, Ва­ле­ра ўзяў­ся за ро­зум і ця­пер вунь на якой ма­шы­не па ста­лі­цы рас­ся­кае.

Усё ака­за­ла­ся так, ды не зу­сім. У бан­ды­ты мой зна­ё­мы не пай­шоў, на тое ро­зу­му ха­пі­ла. Што ж да да­лей­ша­га раз­віц­ця... Ва­ле­ра зра­біў па­спя­хо­вую кар'­е­ру: сі­лай бог не аб­дзя­ліў, ру­кі так­са­ма з па­трэб­на­га мес­ца рас­туць. «Пе­рад та­бой са­мы што ні ёсць прад­стаў­нік ра­бо­ча­га кла­са!» — з гор­дас­цю за­явіў. Ва­ле­ра — спе­цы­я­ліст шмат­про­філь­ны: пра­цуе на не­вя­лі­кім прад­пры­ем­стве па вы­пус­ку мэб­лі і ад ужо зу­сім ін­шай фір­мы пад­клю­чае но­выя праль­ныя ма­шы­ны. У двух­міль­ён­ным го­ра­дзе, дзе шмат на­ва­сё­лаў, абод­ва за­ня­ткі больш чым пры­быт­ко­выя. «Ты­ся­чы паў­та­ры, а то і больш, калі ўда­лы ме­сяц, на­бя­гае, — хва­ліў­ся, ма­ю­чы на ўва­зе аме­ры­кан­скую ва­лю­ту. — Бач, якую «лас­таў­ку» са­бе ня­даў­на ку­піў. Ква­тэ­ру па­мя­ня­лі, ра­монт зра­бі­лі...»

Я з уда­ва­най ці­ка­вас­цю слу­ха­ла, і Ва­ле­ру па­цяг­ну­ла на фі­ла­со­фію. «Вось вы з сяст­рой ву­чы­лі­ся, маз­гі пяць га­доў су­шы­лі. А за­раб­ля­е­це менш. Яшчэ і част­ку за­роб­ле­на­га не­вя­до­ма ка­му ад­да­яце — па­да­ткі там уся­кія, фон­ды пен­сій­ныя. У мя­не ж са­праўд­ныя гро­шы­кі, мае, улас­ным гар­бом за­роб­ле­ныя — усе мне ў кі­шэ­ню, ні з кім дзя­ліц­ца не трэ­ба». Ён рас­каз­ваў, ні­бы пра подз­ві­гі, пра тое, што яго пра­ца­даў­цаў та­кое ста­но­ві­шча спраў вель­мі на­ват за­да­валь­няе: у спі­сах ён не зна­чыц­ца, ні­чо­га, акра­мя «ба­бак», не па­тра­буе, а за­роб­ле­нае атрым­лі­вае без ве­да­мас­ці. «А як жа баль­ніч­ны, пен­сія?» «А мне ма­іх за­роб­ле­ных гро­шай і на хва­ро­бу, і на ста­расць хо­піць. Ды і што са мной зда­рыц­ца? Я ж зда­ро­вы, як бык. А пен­сія... Да яе яшчэ да­жыць трэ­ба...»

Вось тут мы і па­сва­ры­лі­ся. Бо я так злос­на ска­за­ла Ва­ле­ру, што хва­ліц­ца яму асаб­лі­ва ня­ма чым, што ён ні­я­кі не «ра­бо­чы клас», а тру­цень, які ся­дзіць на шыі ў мя­не, у сва­ёй сяст­ры — ва ўсіх, хто пра­цуе ле­галь­на і пла­ціць па­да­ткі і ўсе ін­шыя па­трэб­ныя ад­лі­чэн­ні, што гэ­та не ён сам, а мы за­раб­ля­ем яму на пен­сію, бо ка­лі заўт­ра яму скру­ціць спі­ну ці ады­ме на­гу і ён не здо­лее больш ста­яць ка­ля стан­ка ці ла­зіць пад ван­най, тыя, хто пла­ці­лі яму за ра­бо­ту, на­ўрад ці па­дзе­ляц­ца з ім хоць ка­пей­кай. Ка­ра­цей, да до­му ў шы­коў­най ма­шы­не я не да­еха­ла, і ра­зы­шлі­ся мы не тое што во­ра­га­мі, але кож­ны за­стаў­ся пры сва­ім пе­ра­ка­нан­ні.

Я гэ­ту лет­нюю су­стрэ­чу са ста­рым зна­ё­мым пры­га­да­ла пас­ля та­го, як на ня­даў­няй на­ра­дзе ў Прэ­зі­дэн­та па пра­ца­ўлад­ка­ван­ні і міг­ра­цыі га­ва­ры­ла­ся пра тых, хто ся­дзіць у пра­цу­ю­чых лю­дзей на кар­ку, і пра тое, як дар­ма­е­даў з кар­ка са­гнаць. Ліч­ба на той на­ра­дзе пра­гу­ча­ла больш чым уну­шаль­ная: 400 ты­сяч пра­ца­здоль­ных, але не за­ня­тых у эка­но­мі­цы. За­да­ча — знай­сці і пры­му­сіць іх пра­ца­ваць... Ся­джу вось ця­пер і ду­маю: а ці зной­дуць Ва­ле­ру і ці бу­дуць яго шу­каць уво­гу­ле? Ён жа, па сут­нас­ці, так­са­ма ў спі­се з тых ча­ты­рох­сот ты­сяч, што не пра­цу­юць, — ра­зам з ал­ка­го­лі­ка­мі, што цяг­нуць гро­шы ў ня­мог­лых баць­коў-пен­сі­я­не­раў, бам­жа­мі ці прос­та пе­ра­ка­на­ны­мі гуль­та­я­мі, якія ні­чо­га не ро­бяць, пры­кры­ва­ючы­ся пры­го­жы­мі сло­ва­мі аб по­шу­ку сэн­су жыц­ця. У тым спі­се та­кіх, як мой даў­ні зна­ё­мы, — не ба­ю­ся па­мы­ліц­ца, га­во­ра­чы гэ­та, — ты­ся­чы.

Нех­та ска­жа: і ча­го на­кі­ну­ла­ся на хлоп­ца, ста­вя­чы яго ў адзін шэ­раг з са­праўд­ны­мі дар­ма­е­да­мі? Пра­цуе сум­лен­на, не гуль­та­іць, за­раб­ляе на ся­бе, на сям'ю. А што па­пе­рак на яго ней­кіх ня­ма, дык што з та­го? Але да­вай­це па­лі­чым не з пунк­ту гле­джан­ня вя­лі­кіх эка­на­міс­таў, а звы­чай­ных абы­ва­це­ляў. Дзяр­жа­ва да­туе нам аду­ка­цыю, ме­ды­цы­ну, ка­му­наль­ную сфе­ру, і та­му ме­ды­цы­на і аду­ка­цыя ў нас бяс­плат­ныя, а цэ­ны на па­слу­гі ЖКГ — цяр­пі­мыя. Дзяр­жа­ва за­бяс­печ­вае нам спа­кой і ста­біль­насць, мы гэ­та ўспры­ма­ем як спра­ву звы­чай­ную. Але ж на гэ­та пра­цуе цэ­лая сіс­тэ­ма, якая па­тра­буе да­во­лі знач­ных вы­дат­каў. Мы да­па­ма­га­ем дзяр­жа­ве — так пры­ня­та ва ўсім све­це, — ад­да­ючы част­ку сва­іх да­хо­даў у якас­ці па­дат­каў, са­цы­яль­ных утры­ман­няў. Мы гэ­та ра­зу­ме­ем і га­то­вы пла­ціць. А ця­пер ад­ка­жы­це на пы­тан­не: ча­му я, ча­му вы па­він­ны пла­ціць яшчэ і за Ва­ле­ру — за яго не­да­ра­гую жы­роў­ку, за аду­ка­цыю яго дзя­цей, за тое, што ён спа­кой­на хо­дзіць па ву­лі­цы, а ка­лі яго да­ра­гое аў­то ўкра­дуць, шу­каць яго бу­дзе ці не ўся ста­ліч­ная мі­лі­цыя? Ча­му пла­ціць за гэ­та па­він­ны мы з ва­мі, а не ён сам — ма­ла­ды зда­ро­вы му­жык?..

Ка­лі ўсё ж за­кра­нуць кры­ху вя­лі­кую эка­но­мі­ку... Ка­лі б Ва­ле­ра і яго та­ва­ры­шы па скры­тым пра­ца­ўлад­ка­ван­ні пла­ці­лі па­да­ткі, а іх пра­ца­даў­цы, на­леж­ным чы­нам афор­міў­шы да­ку­мен­ты на сва­іх ра­бот­ні­каў, ра­бі­лі па­трэб­ныя ад­лі­чэн­ні, гля­дзіш, і зар­пла­та ў бюд­жэт­ні­каў бы­ла б боль­шай, і не ад­чу­ва­ла б Ва­ле­ра­ва сяст­ра-на­стаў­ні­ца ся­бе пры­ні­жа­най пе­рад ба­га­тым не­вуц­твам.

Атрым­лі­ва­ец­ца, як у го­га­леў­скіх «Мёрт­вых ду­шах», толь­кі з дак­лад­нас­цю да на­ад­ва­рот. Ча­ла­век ёсць, пра­цуе ста­ран­на, за­раб­ляе на­леж­нае, а ў спі­сах за­ня­тых у эка­но­мі­цы кра­і­ны лю­дзей не зна­чыц­ца. За­гад­ка? І не ка­жы­це. Кла­сік лі­та­ра­ту­ры, жы­ві ён у наш час, не­су­мнен­на б за­ці­ка­віў­ся.

Але­на ЛЯЎ­КО­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?