Вы тут

МАЗ стварыў самы доўгі тралейбус у СНД


Ад гэ­тай і трох ін­шых ма­дэ­ляў ча­ка­юць ка­мер­цый­на­га пос­пе­ху

На Мін­скім аў­та­ма­біль­ным за­вод­зе прэ­зен­та­ва­лі 4 но­выя ма­дэ­лі па­са­жыр­скай тэх­ні­кі. Гэ­та аў­то­бус МАЗ 232 для пры­га­рад­ных пе­ра­во­зак, МАЗ 203965, які пра­цуе на га­за­вым па­лі­ве, вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ны аў­то­бус МАЗ 203 (спе­цы­яль­на рас­пра­ца­ва­ны з улікам па­тра­ба­ван­няў мас­коў­скіх за­каз­чы­каў), і тра­лей­бус МАЗ 215т з пяц­цю дзвя­ры­ма. Ма­шы­ны ма­юць су­час­ны са­лон і ад­па­вед­ныя тэх­ніч­ныя ха­рак­та­рыс­ты­кі.

24-39

Да­ра­гі, але эка­ном­ны

Па сло­вах Юрыя Сы­ра­ква­ша, га­лоў­на­га кан­струк­та­ра па па­са­жыр­скай тэх­ні­цы ААТ «МАЗ», но­выя ма­шы­ны без уся­ля­кіх су­мнен­няў па­він­ны пры­нес­ці ка­мер­цый­ны пос­пех прад­пры­ем­ству. Бо кож­ная з іх зроб­ле­на згод­на з усі­мі су­час­ны­мі тэх­на­ла­гіч­ны­мі па­тра­ба­ван­ня­мі. Так, на­прык­лад, МАЗ 203965, ня­гле­дзя­чы на вы­со­кую ца­ну, у па­раў­на­нні са сва­і­мі па­пя­рэд­ні­ка­мі бу­дзе больш эка­ном­ным. «Кошт ад­на­го «ку­ба» га­зу для но­ва­га га­за­ва­га аў­то­бу­са МАЗ, па дэк­ла­ра­ва­ных звест­ках «Газп­ра­ма», скла­дзе не больш за 50% ад кош­ту ад­на­го літ­ра ды­зель­на­га па­лі­ва. І пры экс­плу­а­та­цыі ма­дэль бу­дзе спа­жы­ваць у су­ад­но­сі­нах да ды­зель­най ма­дэ­лі на 1 літр ды­зель­на­га па­лі­ва — адзін «куб» га­зу», — па­ве­да­міў спе­цы­я­ліст.

Для Маск­вы — больш кам­фор­ту

«МАЗ 203 ство­ра­ны па замове Маск­вы. У ім зна­хо­дзяц­ца ру­ха­вік «Еў­ра-5», ка­роб­ка аў­та­мат, кан­ды­цы­я­нер, сіс­тэ­ма элект­рон­на­га пры­ва­да тар­ма­зоў (сіс­тэ­ма, якая па­вы­шае не толь­кі бяс­пе­ку, але і да­зва­ляе да­сяг­нуць раў­на­мер­на­га зно­су ўсіх тар­маз­ных на­кла­дак). Так­са­ма кі­роў­ца мо­жа ба­чыць на дыс­плеі знос дэ­та­ляў аў­то­бу­са і за­га­дзя ве­даць, ка­лі яму трэ­ба звяр­нуц­ца па тэх­аб­слу­гоў­ван­не. Гэ­та ска­ро­ціць час на ды­яг­нос­ты­ку», — прад­стаў­ляе но­вы аў­то­бус Юрый Сы­ра­кваш. У 203-й ма­дэ­лі ўста­ля­ва­на сіс­тэ­ма кант­ро­лю ціс­ку і тэм­пе­ра­ту­ры ў шы­нах. Ёсць вы­соў­ны трап для ін­ва­лі­даў. Ма­дэр­ні­за­ва­ная сіс­тэ­ма пад­вес­кі за­бяс­печ­вае плаў­насць ха­ды. Змен­шы­ла­ся і коль­касць па­са­жыр­скіх мес­цаў. Пры гэ­тым па­вя­лі­чы­ла­ся ад­лег­ласць па­між ся­дзен­ня­мі — для больш кам­форт­на­га пра­ез­ду.

А між­га­род­ні аў­то­бус МАЗ 232 ство­ра­ны спе­цы­яль­на для пе­ра­воз­кі вя­лі­кіх груп лю­дзей. Яго мож­на вы­ка­рыс­тоў­ваць як ту­рыс­тыч­ны, эк­скур­сій­ны, ве­да­мас­ны транс­парт. Унут­ры ёсць ма­гут­ная сіс­тэ­ма ацяп­лен­ня, кан­ды­цы­я­нер. Ма­дэль ад­па­вя­дае ўсім апош­нім па­тра­ба­ван­ням бяс­пе­кі, якія ста­но­вяц­ца больш жорст­кі­мі кож­ныя паў­го­да.

І на­рэш­це тра­лей­бус МАЗ 215Т са­мы вя­лі­кі ў СНД — яго даў­жы­ня скла­дае 18,75 мет­ра. На­яў­насць пя­ці дзвя­рэй за­бяс­печ­вае зруч­ную па­сад­ку і вы­сад­ку па­са­жы­раў. Каш­туе та­кі тра­лей­бус 4,5 млрд руб­лёў.

24-40

Кан­ку­рэн­цыя штур­хае на но­выя рын­кі

«Цяпер 203-я ма­дэль рых­ту­ец­ца да ўдзе­лу ў мас­коў­скіх тэн­да­рах. Там вель­мі сур'­ёз­ныя кан­ку­рэн­ты: «Воль­ва», «Мер­се­дэс», «Ска­нія», ра­сій­скія вы­твор­цы. Ад­нак з-за санк­цый, якія ўво­дзі­лі­ся за гэ­ты год, шмат што змя­ні­ла­ся. Гэ­та дае нам прэ­фе­рэн­цыі. Блі­жэй­шыя кан­ку­рэн­ты для нас сён­ня — гэ­та Лі­пец­кі аў­то­бус­ны за­вод, аў­то­бус­ны за­вод «Вал­жа­нін», ПАЗ», — ад­зна­чыў Юрый Сы­ра­кваш. Тэх­ні­ка ўжо сён­ня прак­тыч­на сер­ты­фі­ка­ва­на, і ця­пер вы­твор­цы ча­ка­юць аб'­явы аб'­ёмаў тэн­да­раў, дзе бу­дуць на­зы­вац­ца ўжо кан­крэт­ныя ліч­бы.

2013-ы быў ня­прос­тым для «МА­За» з-за спа­ду про­да­жаў на рын­ках Ра­сіі, Укра­і­ны. Ад­нак, як ад­зна­чае Ві­таль Ган­ча­рык, на­мес­нік ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра па знеш­не­эка­на­міч­ных су­вя­зях ААТ «МАЗ», прад­пры­ем­ству ўсё ж уда­ло­ся пе­ра­ары­ен­та­ваць кі­рун­кі экс­пар­ту на ін­шыя кра­і­ны СНД і да­лё­ка­га за­меж­жа. Гэ­та да­зво­лі­ла па­вя­лі­чыць аб'­ёмы про­да­жаў на 20%. За 9 ме­ся­цаў рост экс­пар­ту ў на­ту­раль­ным вы­ра­жэн­ні склаў 115% у ад­но­сі­нах да ана­ла­гіч­на­га пе­ры­я­ду 2013 го­да. У 2 ра­зы па­вя­лі­чыў­ся аб'­ём про­да­жаў на ры­нак араб­ска­га рэ­гі­ё­на. Ад­кры­лі­ся рын­кі Ка­та­ра і Бах­рэй­на. У 2014 го­дзе «МАЗ» ар­га­ні­за­ваў збо­рач­ную вы­твор­часць аў­то­бу­саў у В'ет­на­ме. Па­стаў­кі ту­ды сё­ле­та па­вя­лі­чы­лі­ся больш чым у 3 ра­зы ў па­раў­на­нні з 2013-м. Ажыц­цяў­ля­юц­ца па­стаў­кі ў Ла­ос і Кам­бо­джу, а таксама больш за 100 адзі­нак па­са­жыр­скай тэх­ні­кі — у Еў­ра­са­юз і ў 16 кра­ін Аф­ры­кі.

Ці­ка­вы і той факт, што «МАЗ» сё­ле­та па­вы­сіць цэ­ны на экс­парт тэх­ні­кі ў Ра­сію на 2%. Гэ­та звя­за­на з па­вы­шэн­нем цэн «КА­МА­Зам».

Ілья КРЫ­ЖЭ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.