Вы тут

Эксперт з VTB Capital абгрунтаваў карысць адмовы ад долара


Галоўны эканаміст VTB Capital па Расіі Уладзімір Колычаў у блогу газеты The Financial Times патлумачыў сэнс заяў прэзідэнта Пуціна аб тым, што Расіі трэба імкнуцца прадаваць нафту і газ за рублі.

"На дадзены момант гэта найбольш відавочны сігнал аб тым, што Расія сур'ёзна ставіцца да плана адмовы ад выкарыстання долара ЗША", - піша эксперт, упэўнены ў тым, што "манаполія долара ў гандлі энергарэсурсамі шкодзіць эканоміцы Расіі". Заходнія санкцыі супраць Расіі, паводле яго слоў, толькі паскорылі гэты працэс.

"Расія разглядае выкарыстанне нацыянальных валют як сур'ёзны механізм зніжэння рызык. Больш за тое, выкарыстанне рубля будзе спрыяць стварэнню моцных нацыянальных кампаній, якія змогуць вырабляць канкурэнтаздольныя тавары", - тлумачыць сваім заходнім чытачам Колычаў.

Санкцыі Захаду прымусілі Расію павярнуцца тварам да Усходу і песціць адносіны з Кітаем, які нядаўна афіцыйна стаў найбуйнейшай эканомікай у свеце, апярэдзіўшы ЗША па аб'ёме ВУП па парытэце пакупніцкай здольнасці, піша расійскі эксперт. "Смелая мэта Расіі забяспечыць цесныя эканамічныя сувязі з краінамі Азіі, а таксама Лацінскай Амерыкі", - гаворыцца ў матэрыяле супрацоўніка "ВТБ Капіталу".

"Прытым што іншыя краіны БРІКС знаходзяцца на яе баку, рашэнне Расіі адмовіцца ад долара ЗША не прывядзе да яе ізаляцыі. Больш за тое, гэта дазволіць Расіі заключаць новыя здзелкі з гэтымі краінамі, не азіраючыся ні на якія бягучыя або патэнцыйныя заходнія санкцыі ", - разважае эканаміст.

"ВТБ Капітал" прадэманстраваў паварот Расіі на ўсход, нядаўна падпісаўшы шэраг буйных кантрактаў, заўважае аўтар. "Сыход ад долара - гэта крок, які садзейнічае новым магчымасцях", - заключае Колычаў.

Часткова адмовіўшыся ад разлікаў у доларах, Расія магла б дадаткова дыверсіфікаваць свае валютныя рызыкі.
Тым часам Кітай актыўна прасоўвае ідэю юаня як новай сусветнай рэзервовай валюты, а некаторыя эксперты не выключаюць фактычнага ператварэння кітайскай валюты ў рэзервовую яшчэ да таго, як яна стане цалкам канверсоўнай. Дадатковыя пагадненні Расіі і Кітая могуць паскорыць станаўленне юаня ў якасці сусветнай рэзервовай валюты.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».