Вы тут

Фільмы-юбіляры беларускага рэжысёра Віктара Турава пакажуць у Магілёве 25-31 кастрычніка


Кінатыдзень пад назвай "Тураўская восень" пройдзе ў Магілёве 25-31 кастрычніка. Ён прысвечаны памяці вядомага земляка, рэжысёра і сцэнарыста Віктара Турава. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве "Кінаведэапракат".

"Такім чынам мы аддаём даніну памяці чалавеку, які справамі і творчасцю праславіў сваю малую радзіму, паколькі Віктар Тураў родам з Магілёва і праз усё жыццё пранёс любоў да гэтага горада", - адзначылі ў "Кінавідэапракаце".

Гэты кінатыдзень знамянальны фільмамі-юбілярамі, што ўвайшлі ў яго. Так, кінастужка "Шляхціц Завальня" адзначае 20-годдзе, "Высокая кроў" - 25-годдзе, "Меншы сярод братоў" - 30-годдзе, "Пункт адліку" - 35-годдзе, "Час яе сыноў" - 40-годдзе, "Сыны ідуць у бой" - 45-годдзе, "Праз могілкі" - 50-годдзе. Рэтраспектыўныя паказы гэтых фільмаў на працягу сямі дзён будуць праходзіць у кінатэатры "Радзіма".

Адкрыецца "Тураўская восень" 25 кастрычніка, у дзень нараджэння рэжысёра, мітынгам на Плошчы зорак. Потым у глядзельнай зале кінатэатра "Радзіма" адбудзецца паказ мастацкага фільма "Пункт адліку", а ў фае разгорнецца фотавыстаўка, якая апавядае пра легендарнага беларускага рэжысёра.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».