Вы тут

Міждзяржаўную сістэму касмічнага маніторынгу надзвычайных сітуацый створаць у СНД


Краіны СНД створаць міждзяржаўную сістэму касмічнага маніторынгу надзвычайных сітуацый і міжрэгіянальную сістэму спадарожнікавай сувязі ў інтарэсах дзяржаў - удзельніц Садружнасці. Як паведамілі ТАСС у прэс-службе Раскосмаса, такое рашэнне прынята па выніках нарады прадстаўнікоў органаў выканаўчай улады краін СНД па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне касмічнай дзейнасці.

"У пратакол нарады былі ўнесены рашэнні па ўсіх пытаннях парадку дня мерапрыемства: стварэнне новай дагаворна-прававой базы шматбаковага супрацоўніцтва; неабходнасць інтэграцыі наземных інфраструктур, якія выкарыстоўваюць сігнал сістэмы ГЛАНАСС; пытанні далучэння дзяржаў СНД да Міжнароднай хартыі па космасе і буйных катастрофах", - інфармавалі ў Федэральным касмічным агенцтве.

Удзельнікі нарады дамовіліся таксама падрыхтаваць праект пагаднення аб стварэнні міжнароднай міжурадавай навукова-даследчай арганізацыі "Аб'яднаны інстытут касмічных даследаванняў", а таксама стварыць аб'яднаную сістэму спадарожнікавага маніторынгу зямель сельскагаспадарчага прызначэння дзяржаў СНД.

"Па кожным пункце пратакола былі назначаны адказныя выканаўцы. Федэральнае касмічнае агенцтва на працягу года будзе каардынатарам па рэалізацыі прынятых на нарадзе рашэнняў", - удакладнілі ў прэс-службе.

Наступная нарада прадстаўнікоў органаў выканаўчай улады дзяржаў - удзельніц СНД па пытаннях супрацоўніцтва ў касмічнай сферы адбудзецца ў 2015 годзе ў Мінску.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.