Вы тут

Спецрэйды па выяўленні электрабраканьераў пройдуць паўсюдна ў Беларусі


У бліжэйшы час у Беларусі паўсюдна пройдуць спецыяльныя рэйды, накіраваныя на спыненне супрацьпраўных дзеянняў электрабраканьераў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі Вольга Грамовіч. 

У бягучым месяцы атрымалася выявіць ужо тры выпадкі прымянення электралавільных прылад для здабычы рыбы. Электрабраканьераў, якія прычынілі значную шкоду прыродзе - на Br310 млн, затрымалі ў Калінкавіцкім раёне ў угоддзях ракі Тур'я. Яшчэ траіх - у Пухавіцкім раёне на беразе ракі Пціч. Гэтыя парушальнікі толькі рыхтаваліся да незаконнай рыбалкі і яшчэ не паспелі скарыстацца электралавільнай прыладай, распавяла Вольга Грамовіч. У Магілёўскім раёне ў рукі дзяржінспектараў трапіўся арандатар рыбаводнага аб'екта, які з дапамогай электралавільнай прылады завадскога вырабу, набытай у Польшчы, лавіў вырашчаную ім рыбу. Пра тое, што ад электратоку пакутуе ўся фауна вадаёма, мужчына не падумаў.

Згодна з нормамі беларускага заканадаўства, усіх электрабраканьераў чакае адказнасць. Максімальнае пакаранне за незаконнае рыбалоўства з дапамогай прылад, прынцыпы якіх заснаваныя на выкарыстанні электрамагнітнага поля, - да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.