Вы тут

Дарогі, якімі можна ганарыцца


Якасць да­рож­на­га па­крыц­ця кра­са­моў­на ка­жа пра тое, на­коль­кі па­спя­хо­вай з'яў­ля­ец­ца кра­і­на. Да­ро­гі — не толь­кі прад­мет на­ша­га тра­ды­цый­на­га го­на­ру (што так­са­ма не­ма­ла­важ­на), але і, перш за ўсё, — най­важ­ней­шы эле­мент эка­на­міч­най інф­ра­струк­ту­ры. Бу­даў­ніц­тва аў­та­да­рог еў­ра­пей­скай якас­ці з вы­ка­ры­стан­нем іна­ва­цый­ных тэх­на­ло­гій — гэ­та ад­на з асноў­ных за­дач і ві­зіт­ная карт­ка ААТ «Да­рож­на-бу­даў­ні­чы трэст №3» г. Ма­гі­лё­ва, ад­на­го з вя­ду­чых у кра­і­не прад­пры­ем­стваў да­рож­най га­лі­ны.

2

Да­ра­гія сяб­ры!

На­мі ма­дэр­ні­за­ва­ны сот­ні кі­ла­мет­раў аў­та­ма­біль­ных да­рог, уне­се­ны важ­кі ўклад у раз­віц­цё інф­ра­струк­ту­ры ў сель­скай мяс­цо­вас­ці. А на­пе­ра­дзе — но­выя за­да­чы і пра­фе­сій­ныя вы­клі­кі. У на­ша пра­фе­сій­нае свя­та зы­чу ўсім на­шым ра­бот­ні­кам моц­на­га зда­роўя і, вя­до­ма ж, даб­ра­бы­ту. Шчас­ця вам, да­ра­гія ка­ле­гі, уза­ем­най па­ва­гі і ўза­е­ма­ра­зу­мен­ня ў ва­шых сем'­ях, ап­ты­міз­му — і но­вых да­рог!

Ге­не­раль­ны ды­рэк­тар ААТ «Да­рож­на-бу­даў­ні­чы трэст №3» г. Ма­гі­лё­ва Ры­гор Ці­ма­фе­еў

8

«Амаль усё ро­бім улас­ны­мі сі­ла­мі»

— Мы бу­даў­ні­кі. На­ша за­да­ча — бу­да­ваць, рэ­кан­стру­я­ваць, ра­біць ка­пі­таль­ны і бя­гу­чы ра­монт да­рог лю­бой ка­тэ­го­рыі, — ка­жаге­не­раль­ны ды­рэк­тар трэс­та Ры­гор Ці­ма­фе­еў. — Але на сён­няш­ні дзень на­ша прад­пры­ем­ства з'яў­ля­ец­ца шмат­функ­цы­я­наль­ным і вы­кон­вае поў­ны комп­лекс бу­даў­ні­ча-ман­таж­ных ра­бот па ўзвя­дзен­ні, ра­мон­це і рэ­кан­струк­цыі не толь­кі транс­парт­ных аб'­ек­таў, але і роз­ных ін­жы­нер­ных інф­ра­струк­тур. Мы зай­ма­ем­ся бу­даў­ніц­твам во­да­пра­во­даў, ка­на­лі­за­цыі ў га­ра­дах на­шай воб­лас­ці, лі­ній элект­ра­пе­ра­дач на сва­іх аб'­ек­тах, вы­пус­кам вы­ра­баў з жа­ле­за­бе­то­ну і бе­то­ну, тра­ту­ар­най пліт­кі, бар­та­во­га да­рож­на­га і тра­ту­ар­на­га ка­ме­ню. На да­ро­гах заў­сё­ды ёсць шмат пы­тан­няў па вы­на­се, пе­ра­но­се, но­вым бу­даў­ніц­тве, і мы амаль усё ро­бім улас­ны­мі сі­ла­мі.

Ця­пер прад­пры­ем­ства га­то­ва бу­да­ваць і ка­пі­таль­на ра­ман­та­ваць за год ад 100 да 150 кі­ла­мет­раў аў­та­ма­біль­ных да­рог І-ІІІ ка­тэ­го­рый. А па­чы­на­ла­ся яго гіс­то­рыя са ства­рэн­ня ў Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці дзвюх ма­шын­на-да­рож­ных стан­цый. Бы­ло гэ­та ў 1949 го­дзе. У 1969 го­дзе на іх ба­зе быў ство­ра­ны Да­рож­на-бу­даў­ні­чы трэст №3, які ў 1996 го­дзе быў пе­ра­тво­ра­ны ў ад­кры­тае ак­цы­я­нер­нае та­ва­рыст­ва.

З тых ча­соў бы­ло па­бу­да­ва­на і рэ­кан­стру­я­ва­на ня­ма­ла да­рог. Ся­род іх толь­кі за апош­нія га­ды мож­на на­зваць та­кія знач­ныя аб'­ек­ты як аб­ход тэ­ры­то­рыі На­цы­я­наль­на­га пар­ку «Бе­ла­веж­ская пу­шча» (2011); ра­монт аў­та­да­ро­гі А-141 Бранск — Сма­ленск да мя­жы з Рэс­пуб­лі­кай Бе­ла­русь, абы­ход г. Бранск (2011); «рэ­кан­струк­цыя аў­та­да­ро­гі М-4 Мінск — Ма­гі­лёў, км 131,336-140,7, км 140,7-150, км 160,5-167, км 182,0-188,8 (2012—2014); рэ­кан­струк­цыя ўзлёт­на-па­са­дач­най па­ла­сы аэ­ра­дро­ма «Ма­гі­лёў» (2013).

9

 

У мі­ну­лым 2013 го­дзе ААТ «Да­рож­на-бу­даў­ні­чы трэст №3» г. Ма­гі­лё­ва ўдзель­ні­ча­ла ў рэа­лі­за­цыі буй­но­га пра­ек­та рэс­пуб­лі­кан­ска­га зна­чэн­ня па рэ­кан­струк­цыі аў­та­ма­біль­най да­ро­гі М-5 Мінск — Го­мель на двух участ­ках для ген­пад­рад­чы­ка Tоdіnі Соstruzіоnі Gеnеrаlі Sра (Іта­лія). Сё­ле­та прад­пры­ем­ства ажыц­цяў­ляе ра­бо­ты па рэ­кан­струк­цыі аў­та­да­ро­гі М-5/Е271 Мінск — Го­мель на ўчаст­ку Жло­бін — Го­мель для ген­пад­рад­чы­ка Сhіnа Rоаd аnd Brіdgе Соrроrаtіоn (Кі­тай).

***

З кож­ным го­дам за­да­чы, якія ста­яць пе­рад прад­пры­ем­ствам, ус­клад­ня­юц­ца. Су­час­ная Бе­ла­русь — вель­мі ма­та­ры­за­ва­ная кра­і­на на­ват па са­мых вы­со­кіх еў­ра­пей­скіх мер­ках. Па 500 ма­шын на ты­ся­чу жы­ха­роў у не­ка­то­рых рэ­гі­ё­нах — гэ­та вель­мі вы­со­кі па­каз­чык. Ма­са­вая аў­та­ма­бі­лі­за­цыя прад'­яў­ляе да да­рог па­вы­ша­ныя па­тра­ба­ван­ні. Вы­со­кая якасць пра­цы да­рож­на-бу­даў­ні­ча­га трэс­та №3 г. Ма­гі­лё­ва за­бяс­пе­ча­на і па­цвер­джа­на ўка­ра­нен­нем з 2005 го­да сіс­тэ­мы ме­недж­мен­ту якас­ці (СТБ ІSО 9001-2009), кі­ра­ван­ня на­ва­коль­ным ася­род­дзем (СТБ ІСО 14001-2005) і кі­ра­ван­ня ахо­вай пра­цы (СТБ ІСО 18001-2009). А ў 2011 і 2012 га­дах ДБТ №3 г. Ма­гі­лё­ва быў уда­сто­е­ны дып­ло­ма лаў­рэ­а­та На­цы­я­наль­на­га кон­кур­су ра­сій­скіх бу­даў­ні­коў «Буд­май­стар» у на­мі­на­цыі «Леп­шая бу­даў­ні­чая кам­па­нія па якас­ці пра­дук­цыі» (Ра­сій­ская Фе­дэ­ра­цыя, г. Маск­ва).

7

Га­то­вы не толь­кі бу­да­ваць да­ро­гі, але і ўтрым­лі­ваць іх

Сён­ня ААТ «ДБТ №3» г. Ма­гі­лё­ва мае сваё прад­стаў­ніц­тва ў Маск­ве. У Ра­сіі, у Ар­лоў­скай воб­лас­ці пра­цуе 37-е ўпраў­лен­не прад­пры­ем­ства. «Каб быць больш за­па­тра­ба­ва­ны­мі, гэ­тай зі­мой да­дат­ко­ва пла­ну­ем пад­рых­та­ваць спе­цы­я­ліс­таў па вы­на­се га­зу і пе­ра­но­су элект­ры­кі да 500 Кв і атры­маць ад­па­вед­ныя лі­цэн­зіі», — дзе­ліц­ца пла­на­мі ге­не­раль­ны ды­рэк­тар. Гэ­тыя ме­ры да­зво­ляць вый­гра­ваць тэн­да­ры ў кра­і­не-су­сед­цы і, ад­па­вед­на, пры­но­сіць пры­бы­так род­на­му прад­пры­ем­ству.

Су­час­нае жыц­цё дык­туе жорст­кія ўмо­вы. Для та­го, каб эфек­тыў­на вы­ка­рыс­тоў­ваць фі­нан­са­выя срод­кі, не­аб­ход­на па мі­ні­му­ме пры­цяг­ваць на аб'­ек­ты суб­пад­рад­чы­каў. Та­му на прад­пры­ем­стве і на­ву­чы­лі­ся якас­на вы­кон­ваць не зу­сім улас­ці­выя для да­рож­ні­каў ра­бо­ты. «Ня­ма па­трэ­бы ад­да­ваць іх ін­шым ар­га­ні­за­цы­ям, ка­лі мож­на зра­біць са­мім», — лі­чыць Ры­гор Ці­ма­фе­еў.

6

Да­рэ­чы, да­рож­на-бу­даў­ні­чы трэст №3, па сло­вах Ры­го­ра Ці­ма­фе­е­ва, га­то­вы не толь­кі бу­да­ваць і рэ­кан­стру­я­ваць да­ро­гі на род­най Ма­гі­лёў­шчы­не, але і ўтрым­лі­ваць іх. «Ка­лісь­ці наш трэст утрым­лі­ваў 800 км рэс­пуб­лі­кан­скіх да­рог, — ка­жа ген­ды­рэк­тар. — Для гэ­та­га да­стат­ко­ва ства­рыць экс­плу­а­та­цый­ныя ўчаст­кі ў фі­лі­ялах та­ва­рыст­ва».

Узя­лі­ся — вы­кон­ва­ем!

Да­рэ­чы, у Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці пер­шы­мі пры­сту­пі­лі да бу­даў­ніц­тва цэ­мент­на­бе­тон­ных да­рог. Гэ­та ро­біц­ца ў мэ­тах вы­ка­нан­ня да­ру­чэн­няў Саў­мі­на Бе­ла­ру­сі па пе­ра­хо­дзе на бу­даў­ніц­тва да­рог, тра­ту­а­раў, аў­та­ста­я­нак і ін­шых ана­ла­гіч­ных аб'­ек­таў з цэ­мент­на­бе­тон­ным па­крыц­цём.

Нель­га ад­на­знач­на ска­заць, што гэ­та экс­пе­ры­мен­таль­ная пра­ца. У Бе­ла­ру­сі яшчэ ў 70-80 га­ды бы­ло па­бу­да­ва­на не­каль­кі ты­сяч кі­ла­мет­раў бе­тон­ных да­рог. Так што прак­ты­ка не но­вая для да­рож­ні­каў, але ця­пер бу­даў­ніц­тва вя­дзец­ца з пры­мя­нен­нем най­ноў­шых тэх­на­ло­гій, якія да­рож­на-бу­даў­ні­чай га­лі­не прый­дзец­ца асвой­ваць у тэр­мі­но­вым па­рад­ку. Спат­рэ­біц­ца і пад­рых­тоў­ка спе­цы­я­ліс­таў для бу­даў­ніц­тва бе­тон­ных да­рог. Але не ў пра­ві­лах Ры­го­ра Ці­ма­фе­е­ва зда­вац­ца. Ры­гор Ся­мё­на­віч кі­руе ААТ «Да­рож­на-бу­даў­ні­чы трэст №3» г. Ма­гі­лё­ва з са­ма­га яго ства­рэн­ня — ужо 18 га­доў! І ўсе га­ды яго кар­пат­лі­вай і ўпар­тай пра­цы бы­лі на­кі­ра­ва­ны на да­сяг­нен­не вы­ні­ку, ства­рэн­не кан­ку­рэнт­ных пе­ра­ваг род­на­га прад­пры­ем­ства.

4

Бу­дзе пра­ца — бу­дзе і зар­пла­та, а зна­чыць, усё доб­ра бу­дзе і ў сям

А са­мая га­лоў­ная кан­ку­рэнт­ная пе­ра­ва­га і асноў­нае ба­гац­це ААТ — лю­дзі. «У нас доб­ры кад­ра­вы склад, — не ха­ва­ю­чы го­на­ру, ка­жа ды­рэк­тар. — Пра­едзь­це па Ма­гі­лё­ве, па на­шай Пер­ша­май­скай, па­гля­дзі­це, якую пры­га­жу­ню-ву­лі­цу мы зра­бі­лі! А для гэ­та­га па­трэб­ны спе­цы­я­ліс­ты. Мы бе­раж­лі­ва ста­вім­ся да лю­дзей, та­му ў нас амаль ня­ма ця­ку­час­ці кад­раў».

Тут не за­бы­ва­юць пра ўмо­вы по­бы­ту і ад­па­чын­ку сва­іх ра­бот­ні­каў. Ка­пі­таль­на ад­ра­ман­та­ва­ны раз­дзя­валь­ні, ду­ша­выя, лаз­ні, ство­ра­ны кам­форт­ныя ўмо­вы для пра­цы ў ра­монт­ных май­стэр­нях, па-су­час­на­му аформ­ле­ны і асна­шча­ны офі­сы. На прад­пры­ем­стве даў­но зра­зу­ме­лі, што зда­ро­вы ча­ла­век пра­цуе лепш і з най­мен­шы­мі па­ру­шэн­ня­мі тэх­ні­кі бяс­пе­кі. Та­му ААТ «Да­рож­на-бу­даў­ні­чы трэст №3» мае да­га­вор з па­лі­клі­ні­кай аб ар­га­ні­за­цыі экс­прэс-кант­ро­лю ста­ну зда­роўя сва­іх ра­бот­ні­каў.

3

На пер­шым па­вер­се ад­мі­ніст­ра­цый­на­га бу­дын­ка дзей­ні­чае спар­тыў­ны комп­лекс з са­ўнай і ба­сей­нам, су­час­най трэ­на­жор­най за­лай, аб­ста­ля­ва­ным па­мяш­кан­нем для гуль­ні ў біль­ярд, на­столь­ны тэ­ніс і інш. Пра­во­дзіц­ца зі­мо­вая спар­та­кі­я­да, у якой бя­руць удзел і кі­раў­ні­кі ка­лек­ты­ву трэс­та і ўпраў­лен­няў. Што­год спарт­сме­ны-ама­та­ры трэс­та па­каз­ва­юць вы­со­кія вы­ні­кі і ўва­хо­дзяць у збор­ную ра­бот­ні­каў транс­пар­ту і да­рож­най гас­па­дар­кі кра­і­ны.

А што ты­чыц­ца пра­цы... «Пра­ца ў нас ёсць, і ў да­лей­шым так­са­ма бу­дзе: мы вый­шлі на бу­даў­ніц­тва дру­гой Мін­скай каль­ца­вой да­ро­гі ў ра­ё­не За­слаўя — там ужо пра­цу­юць на­шы хлоп­цы, — ка­жа ге­не­раль­ны ды­рэк­тар прад­пры­ем­ства Ры­гор Ці­ма­фе­еў. — А бу­дзе пра­ца — бу­дзе і зар­пла­та, а зна­чыць, усё доб­ра бу­дзе і ў сям'і».

Матэрыял падрыхтавалі Святлана БУСЬКО, Алена ДАЎЖАНОК. Фота Любові БЯЛЯЕВАЙ.

УНП 700049607

5

ГЭ­ТА ЦІ­КА­ВА

Кі­ла­метр бе­ла­рус­кай да­ро­гі каш­туе ка­ля 3 млн до­ла­раў.

Ме­на­ві­та столь­кі каш­туе кі­ла­метр рэ­кан­струк­цыі тра­сы Мінск — Ма­гі­лёў. Але ў па­раў­на­нні з цэ­на­мі на бу­даў­ніц­тва да­рог у Еў­ро­пе гэ­тая ліч­ба не вы­гля­дае та­кой ужо ве­лі­зар­най. Бу­даў­ніц­тва да­рог і пад­тры­ман­не іх у нар­маль­ным ста­не — ва ўсім све­це да­ра­гое за­да­валь­нен­не. Так, бу­даў­ніц­тва 1 кі­ла­мет­ра аў­та­ба­на ў Гер­ма­ніі ў ся­рэд­нім каш­туе 10 міль­ё­наў до­ла­раў, а ў су­сед­няй Поль­шчы — 7 міль­ё­наў. Бя­гу­чы ра­монт да­рог абы­хо­дзіц­ца ў 350-400 міль­ё­наў руб­лёў за кі­ла­метр, а ка­пі­таль­ны — да 1 міль­яр­да руб­лёў.

1

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».