Вы тут

Прыроджанасць


Асо­ба, праз якую га­ва­ры­ла пры­га­жосць

Цёп­ла... Ні­бы­та ля печ­кі, якая выпраменьвае цяп­ло, хо­чац­ца за­тры­мац­ца, пад­ста­віць да­лонь і ла­віць па­вет­ра­ныя па­то­кі. Па­вет­ра тут шмат, ня­гле­дзя­чы на тое, што му­зей па­да­ец­ца за­кры­тай пра­сто­рай. Што ні твор — то глы­ток па­вет­ра. Што ні кар­ці­на, то згус­так энер­гіі, та­му ста­яць ля іх — ні­бы­та са­гра­вац­ца ў во­сень­скія дні. Сіл­ка­вац­ца. Ад­чу­ваць і пры­маць част­ку сіл асо­бы, што на­ра­дзі­ла тво­ры, якія скла­лі вы­ста­ву «Пры­га­жосць на ста­год­дзі» Іва­на Дму­хай­лы ў На­цы­я­наль­ным мас­тац­кім му­зеі Бе­ла­ру­сі.

25-16

Амаль ста­год­дзе пра­жыў Іван Ся­мё­на­віч з ад­чу­ван­нем гар­мо­ніі і з па­ста­ян­ным жа­дан­нем яе ад­люст­роў­ваць. На­ра­дзіў­шы­ся ў 1914 го­дзе, ён прай­шоў усе вы­пра­ба­ван­ні ХХ ста­год­дзя і за­спеў па­ча­так ХХІ з яго ідэ­я­мі. І як мас­так усё асэн­соў­ваў, вы­браў­шы га­лоў­нае для ся­бе (ці не толь­кі): мы ад­чу­ва­ем ся­бе людзь­мі та­ды, ка­лі не раз­бу­ра­ем гар­мо­нію све­ту і пры­ро­ды як ар­га­ніч­най част­кі яго, а ўме­ем ба­чыць пры­го­жае і ўма­цоў­ваць ці па­мна­жаць яго.

Вя­лі­кая та­ям­ні­ца лю­дзей, якія пе­ра­жы­лі су­ро­выя ча­сы: як пры­браць з ду­шы злое і цяж­кае, каб нес­ці свят­ло, уха­піц­ца за жыц­це­сцвяр­джаль­нае. Для Іва­на Дму­хай­лы сім­ва­лам жыц­це­сцвяр­джэн­ня ста­ла пры­ро­да. На­ро­джа­ны ва ўкра­ін­скім ся­ле Топ­чы­на, у прос­тай сям'і, у дзя­цін­стве і юнац­тве ён спаз­наў усе ня­го­ды, якія та­ды вы­па­лі на до­лю на­ро­да (пры­нам­сі, га­ла­да­мор), здо­леў сцвер­дзіць сваё жа­дан­не зай­мац­ца мас­тац­твам. Здо­леў пра­нес­ці яго праз вай­ну, дзе не­вя­до­ма якая сі­ла да­па­маг­ла вы­жыць, ка­лі на­во­кал бы­ла толь­кі смерць (яго па­ка­ра­лі служ­бай у штраф­ба­це). І вось пас­ля ўся­го — та­кая ра­дасць: мас­тац­тва, твор­часць. Ад­ду­шы­на. Спа­кой. Гар­мо­нія.

25-15

Бе­ла­русь. Так, ме­на­ві­та пас­ля вай­ны ў Бе­ла­ру­сі, дзе за­тры­маў­ся і жыў у роз­ных га­ра­дах, ён да­зво­ліў са­бе рас­ко­шу за­хап­ляц­ца све­там. Прос­та ба­чыць у ім пры­го­жае. За­трым­лі­ваць по­зірк, лю­ба­вац­ца. Фік­са­ваць ім­гнен­ні, вы­хоп­лі­ваць ру­хі сты­хій. Ба­дай га­лоў­ным жан­рам для яго ста­но­віц­ца пей­заж. Але ў гэ­тых пей­за­жах ра­зам з пры­род­ны­мі пра­ява­мі ці з'я­ва­мі заў­сё­ды ад­чу­ва­ец­ца пры­сут­насць аў­та­ра — у ма­не­ры ад­люст­ра­ван­ня і стаў­лен­ні да ад­люст­ра­ва­на­га. Яго пей­за­жы асаб­лі­выя — на іх пры­ро­да жы­вая. У ёй ёсць дух, энер­гія, раз­віц­цё. І яна ёсць ура­жан­не. На яго асаб­лі­вую ма­не­ру звяр­нуў ува­гу ад­ной­чы слын­ны ай­чын­ны кла­сік, вы­дат­ны пей­за­жыст Ві­тольд Бя­лы­ніц­кі-Бі­ру­ля. Ні­бы­та бла­сла­віў на твор­часць. Па­вод­ле твор­чай ма­не­ры жы­ва­піс Іва­на Дму­хай­лы ім­прэ­сі­я­ніс­тыч­ны. Ідзе ад ура­жан­няў. І ўра­жан­ні ства­рае. Іх на вы­ста­ве шмат. Да 100-га­до­ва­га юбі­лею май­стра (які тро­хі не да­жыў да яго) у ад­ной экс­па­зі­цыі са­бра­на ка­ля 100 прац мас­та­ка і тых яго ка­лег, якія ства­ра­лі яго парт­рэ­ты.

Але леп­шы парт­рэт мас­та­ка — гэ­та са­мі яго тво­ры, якія так ці інакш ня­суць ад­бі­так асо­бы. І ў іх жа мож­на рас­крыць га­лоў­ную та­ям­ні­цу доў­га­га і плён­на­га жыц­ця Іва­на Дму­хай­лы: ён умеў быць удзяч­ным жыц­цю і не за­ся­родж­ваў ува­гу на яго не­дас­ка­на­лас­ці (мо­жа, та­му здо­леў пе­ра­адо­лець цяж­кія хва­ро­бы). Ён цярп­лі­ва пе­ра­жы­ваў не­дас­ка­на­лас­ці, але быў скі­ра­ва­ны на по­шук лі­ніі пры­га­жос­ці, вёў яе, раз­ві­ваў і ўво­дзіў у аб­са­лют. Гэ­та быў наш, бе­ла­рус­кі свет, пры­го­жы і не­паў­тор­ны па­вод­ле яго твор­час­ці (кра­і­на ад­зна­чы­ла май­стра зван­нем «За­слу­жа­ны дзе­яч мас­тац­тваў РБ»). Але гэ­ты свет іс­на­ваў у яго свя­до­мас­ці ў по­вя­зі з пры­го­жым све­там яго ра­дзі­мы Укра­і­ны, якая так­са­ма ўзна­га­ро­дзі­ла мас­та­ка ў 2006-м го­дзе ор­дэ­нам «За за­слу­гі» ІІІ ступені.

Але га­лоў­ныя за­слу­гі мас­та­ка — тво­ры. Леп­шая за­слу­га ў тым, што ў хму­рае во­сень­скае на­двор'е яны мо­гуць стаць вы­пра­мень­валь­ні­ка­мі цеп­лы­ні. За­кон за­ха­ван­ня энер­гіі ў дзе­ян­ні: яна не зні­кае бяс­след­на, а пе­ра­хо­дзіць з ад­ной фор­мы ў дру­гую. Ад ад­на­го ча­ла­ве­ка да ін­ша­га, на­ват ка­лі ка­гось­ці ўжо ня­ма. А цёп­ла...

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».