Вы тут

Размовы маленькага анклава


Ка­ла­рыт­ны быт бы­лой бе­ла­рус­кай вёс­кі

У кон­курс да­ку­мен­таль­на­га кі­но кі­на­фес­ты­ва­лю «Ліс­та­пад» уклю­ча­на бе­ла­рус­кая кар­ці­на «Мя­жа На­рві­лі­шак». Гэ­та фільм пра дзве бе­ла­рус­кія вёс­кі, ад­на з якіх — На­рві­ліш­кі — пры тэ­ры­та­ры­яль­ным па­дзе­ле 1939 го­да апы­ну­ла­ся ў скла­дзе Літ­вы. Ця­пер бра­ты, каб па­гу­та­рыць, па­він­ны па­ды­хо­дзіць да па­меж­най сет­кі, а каб па­ціс­нуць адзін ад­на­му ру­кі — афор­міць ві­зу, за­прэг­чы (доб­ра на­кар­міць) ка­ня, зра­біць крук у трыс­та кі­ла­мет­раў праз па­меж­ны пункт. А ў вы­ні­ку ўба­чыць свой дом за 400 мет­раў праз мя­жу па­між дзвю­ма дзяр­жа­ва­мі. Кар­ці­на ство­ра­на су­мес­на з ба­га­тай на ідэі сту­ды­яй «Ле­та­піс» пры кі­на­сту­дыі «Бе­ла­русь­фільм» рэ­жы­сё­рам Дзміт­ры­ем Ма­ха­ме­там.

25-18

Іс­нуе ле­ген­да (яна згад­ва­ец­ца ў кар­ці­не), што пад­час вы­зна­чэн­ня мя­жы па­між Бе­ла­рус­сю і Літ­вой Іо­сіф Ста­лін па­кі­нуў на кар­це сваю люль­ку, да якой ні­хто не асмель­ваў­ся да­кра­нуц­ца, та­му мя­жа на­бы­ла но­выя аб­ры­сы. Ус­пом­ні­це не­вя­лі­кі анк­лаў на кар­це — пра яго і га­вор­ка. «Мя­жа На­рві­лі­шак» — фільм пра тое, якія бяз­дар­ныя па­са­жы вы­кід­вае гіс­то­рыя і сіс­тэ­ма, якая за ёй ста­іць. Адзі­ны ар­га­нізм, ка­лі хо­ча­це — арэ­ол, бес­пе­ра­шкод­на па­дзя­лі­лі, хоць жы­ха­ры — як ні кру­ці — не ста­лі ні лі­тоў­ца­мі, ні тым больш жы­ха­ра­мі Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за.

І спра­ва не толь­кі ў тым, што ў На­рві­ліш­ках па-ра­ней­ша­му га­во­раць на бе­ла­рус­кай мо­ве і гля­дзяць бе­ла­рус­кія на­ві­ны па тэ­ле­ба­чан­ні, а ў ней­кім эма­цы­я­наль­ным і ма­раль­ным фо­не, укла­дзе — на­огул у ма­не­ры жыць. ЕС — імя агуль­нае, па­фас­нае, гуч­нае. Жыц­цё На­рві­лі­шак па-ра­ней­ша­му прос­тае, ці­хае, ста­біль­нае, жы­ха­ры вёс­кі ня­хіт­рыя, раз­мо­вы бу­дзён­ныя, жар­ты не­муд­ра­ге­ліс­тыя. Та­му воб­раз вёс­кі рэз­ка ды­са­нуе з воб­ра­зам ЕС. Не на­кла­да­ец­ца ад­но на дру­гое ў свя­до­мас­ці, як і жыц­цё вёс­кі не ін­тэ­гра­ва­ла­ся з усё­аб­дым­ны­мі прын­цы­па­мі, куль­ту­рай — мен­та­лі­тэ­там! — тэ­ры­то­рыі ЕС.

І ка­лі два чу­жа­род­ныя ар­га­ніз­мы (пра­бач­це зноў за бія­ло­гію), не­су­мя­шчаль­ныя па­няц­ці вы­му­ша­ныя ўсё ж су­мя­шчац­ца (але не су­мяс­ціц­ца) толь­кі дзя­ку­ю­чы люль­цы... з гэ­тай ле­ген­дай вар­та гля­дзець усю кар­ці­ну. Та­му што та­ды сю­жэт уз­дзей­ні­чае мац­ней. Па­пя­рэдж­ваю: тут ня­ма жур­бот­ных дзя­цей і паэ­таў, якія ту­жаць па ра­дзі­ме. Жыц­цё ня­дрэн­нае, чут­ны смех, жар­ты і га­рэз­лі­васць. Тут та­кія ж кло­па­ты, гас­па­дар­ка і адзі­но­та, які­мі бы­лі б па той бок мя­жы; гры­бы, бя­ро­зы і цвыр­ку­ны, што ў ЕС, што не ў ЕС — не па­мя­ня­лі­ся.

Але ме­та­фі­зі­ка ўсё ж пры­сут­ні­чае. Ха­це­ла­ся б ве­рыць, што за­клю­ча­ец­ца яна ў пад­свя­до­мым шка­да­ван­ні, што зям­ля гэ­тая ўжо не на­зы­ва­ец­ца бе­ла­рус­кай. Стыль мер­на­га су­зі­ран­ня яшчэ больш за­па­воль­вае ма­руд­лі­вае жыц­цё жы­ха­роў На­рві­лі­шак. Дзён­ны рас­па­ра­дак ге­ро­яў пры­го­жы на­столь­кі, на­коль­кі са­ма­быт­ны і прос­ты. Да­гле­дзець ска­ці­ну, са­браць ура­джай, па­га­ма­ніць, на­поў­ніць шклян­ку ў пры­цем­ках ля вог­ні­шча, па­ста­віць чы­гу­нок у печ, за­ду­мац­ца з цы­га­рэ­тай у ру­ках.

25-19

Кар­ці­на па­каз­вае нам ахоў­ныя выш­кі, сет­ку, па­меж­ні­каў, якія хо­дзяць уз­доўж яе. Шы­ро­кая да­ро­га ля­жыць праз мя­жу, і тут бы мож­на па­ста­віць бу­дач­кі з мыт­ні­ка­мі, за­вес­ці аў­ча­рак, та­ды сва­я­кі, сяб­ры з дзвюх вё­сак (На­рві­лі­шак і бе­ла­рус­кіх Пец­ку­ноў) маг­лі б ха­дзіць ту­ды-сю­ды і на­паў­няць шклян­кі ля вог­ні­шча ра­зам.

Лейт­ма­тыў да­ку­мен­таль­най кар­ці­ны — у ця­гу­чых раз­мо­вах ма­руд­лі­ва­га гра­фі­ка, у якіх «но­ва­звер­ну­тыя» аба­вяз­ко­ва за­чэ­пяць тэ­му не­маг­чы­мас­ці прос­та пе­рай­сці мя­жу.

У не­вя­лі­кай стом­ле­най кам­па­ніі адзін з жы­ха­роў На­рві­лі­шак ця­рэ­біць кеп­ку і са шка­да­ван­нем ка­жа:

— Як бы­ла мя­жа, так і за­ста­нец­ца. Толь­кі што ас­фальт па­кла­лі.

— А на­вош­та па­кла­лі?

— Ну збі­ра­лі­ся ад­кры­ваць (па­меж­ны пункт. — Аўт). Ужо на во­сень збі­ра­лі­ся стап­ра­цэнт­на, што ад­кры­юць мя­жу. А тут усё...

— Ды не ад­кры­юць, на­пэў­на. А мо­жа...

— Праз га­доў якіх дзе­сяць ад­кры­юць.

— Ка­лі цэ­ны зраў­ня­юц­ца зу­сім на Бе­ла­ру­сі, та­ды да...

У на­ступ­ны раз яны бу­дуць раз­маў­ляць пра тых, ка­го «зла­ві­лі» пры пе­ра­хо­дзе праз мя­жу і што ім за гэ­та бу­дзе (ка­жуць, дэ­парт­ацыя, «да вы­свят­лен­ня» і трое су­так, але не ру­ча­ю­ся). «Там ужо не па­каз­вай­ся, ні­я­кіх да­ку­мен­таў не зро­біш на Бе­ла­русь»... Бес­тал­ко­вая сі­ту­а­цыя з дзвю­ма па­дзе­ле­ны­мі вёс­ка­мі — са­мая ак­ту­аль­ная тэ­ма. Га­ва­рыць пра гэ­та — не пе­ра­га­ва­рыць. І як зна­ё­мая нам гэ­тая бал­бат­ня. Тут род­ныя бе­ла­рус­кія ін­та­на­цыі, вы­каз­ван­ні, ня­ўзгод­не­ныя част­кі ска­заў і ня­змен­на кам­пе­тэнт­ныя мер­ка­ван­ні.

Моц­ную на­груз­ку ма­юць эпі­зо­ды, у якіх муж­чы­на з На­рві­лі­шак раз­маў­ляе з «су­се­дам» праз мя­жу. Аб­мяр­коў­ва­юць цэ­ны, ура­джай, гас­па­дар­ку, зна­ё­мых. Нех­та спе­цы­яль­на пры­яз­джае на ро­ва­ры ў пэў­ны час да мя­жы, на «спат­кан­не». Да­ве­да­лі­ся, як спра­вы адзін у ад­на­го, аб­мер­ка­ва­лі, па­маў­ча­лі, зда­ец­ца, і ка­заць ужо ня­ма ча­го (а што бы­ло б, ка­лі б за агуль­ным ста­лом, ды з буль­бай з пе­чы, ды з не­чым моц­ным), і ра­зы­шлі­ся. Мес­ца су­стрэ­чы змя­ніць нель­га. На жаль.

«Мя­жа На­рві­лі­шак» — не фільм, а кі­на­во­ка. Ён за­ха­ваў пад­ра­бяз­нас­ці жыц­ця На­рві­лі­шак, дак­лад­на, амаль з кож­на­га ку­та, кож­най па­ры го­да, кож­на­га ра­кур­су: по­быт, жар­ты, пра­ца, ал­ка­голь. Усе дро­бя­зі — без пры­крас, та­кія, якія ёсць. На­прык­лад, ка­ля вок­наў у до­ме су­шыц­ца зер­не. Яго бя­рэш — і ў пром­нях сон­ца па­чы­на­юць гу­ляць клу­бы пы­лу. Ці ге­рой прый­шоў на­та­ліць сма­гу: раз­мя­шаў цу­кар у ва­дзе. І па­піў, і пад­са­ла­дзіў­ся.

Аб­грун­та­ва­на вя­лі­кую ўва­гу фільм на­дае па­на­рам­ным ві­дам, мер­ным што­дзён­ным вяс­ко­вым спра­вам, жы­вё­лам. У пей­за­жах на­ша зям­ля ад­гад­ва­ец­ца лёг­ка, пры­чым дзя­ку­ю­чы апе­ра­та­ру за яе яшчэ го­нар бя­рэ: тут раз­горт­ва­юц­ца края­ві­ды не­ве­ра­год­най пры­га­жос­ці і фар­баў. Па­він­на ска­заць, што зды­мач­най гру­пе не­як шан­ца­ва­ла пад­час пра­цы. Вя­до­ма: пра­фе­сі­я­на­лізм, але ў якія ці­ка­выя мо­ман­ты ад­люст­ра­ва­ны жы­вё­лы (не­ад'­ем­ная част­ка жыц­ця вёс­кі). Мо­жа, са­ба­кі — та­кія ж ак­цё­ры, як і мы. Але эпі­зод у са­мым па­чат­ку філь­ма пры­му­сіць усміх­нуц­ца і дак­лад­на па­чаць гля­дзець з ці­ка­вас­цю: жы­хар вёс­кі вя­дзе ка­ня на по­ле, зві­ніць лан­цуг, ці­шы­ня, за гас­па­да­ром ідзе ці­каў­ны са­ба­ка і ма­ляў­ні­ча за­мі­рае на фо­не да­ро­гі, ка­ля якой ста­іць знак «Рэс­пуб­лі­ка Бе­ла­русь». На­ўмыс­на ж не пры­му­сіш! А эпі­зод усё па­ка­заў: вяс­ко­вае жыц­цё, ці­шы­ню, па­меж­ную сет­ку. І ся­род быц­цам звы­чай­ных пла­наў ра­зу­ме­еш, што фільм ба­наль­ным не бу­дзе.

Уво­гу­ле ці ве­да­лі вы, якім ка­ла­рыт­ным мо­жа быць вы­гляд сы­хо­дзя­ча­га ча­ла­ве­ка? Мо­жа кож­ны эпі­зод апры­ёры па­ві­нен быць ці­ка­вым, як гук не­вя­до­ма­га нам анк­ла­ва. Але ж усё гэ­та жы­ва­піс­на па­ка­за­на на­зі­раль­ным во­кам. Па­гля­дзім яшчэ, ці ацэ­няць ці­каў­на­га са­ба­ку жу­ры да­ку­мен­таль­най пра­гра­мы кі­на­фес­ты­ва­лю «Ліс­та­пад».

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.