Вы тут

Замежны вопыт, арыентацыя на інвестара, асабістая адказнасць


Як рэ­гу­ля­ваць бяс­пе­ку на ўчаст­ках да­рог з па­вя­лі­ча­ным хут­кас­ным рэ­жы­мам? Што ад­бы­ва­ец­ца на рын­ку гру­за­пе­ра­во­зак пас­ля ўвя­дзен­ня ра­сій­скіх санк­цый і якія бе­ла­рус­кія ма­гіст­ра­лі пла­ну­юць пе­ра­даць у кан­цэ­сію? На гэ­тыя пы­тан­ні на­пя­рэ­дад­ні пра­фе­сій­на­га свя­та Дня да­рож­ні­ка і аў­та­ма­бі­ліс­та ад­ка­за­лі ў Мі­ніс­тэр­стве транс­пар­ту і ка­му­ні­ка­цый Бе­ла­ру­сі.

Санк­цыі ўда­ры­лі па гру­за­пе­ра­воз­ках

Пас­ля ўвя­дзен­ня Ра­сі­яй за­ба­ро­ны на ўвоз пра­дук­таў з Еў­ра­са­ю­за ў аў­та­ма­біль­ных пе­ра­воз­чы­каў уз­нік шэ­раг праб­лем. У пры­ват­нас­ці, у Бе­ла­ру­сі вы­зва­лі­ла­ся вя­лі­кая коль­касць рэ­фры­жэ­ра­та­раў, якія ра­ней бы­лі за­дзей­ні­ча­ны ў пе­ра­воз­ках у на­прам­ку Еў­ро­па — Ра­сія, па­ве­да­міў на­чаль­нік упраў­лен­ня аў­та­ма­біль­на­га і га­рад­ско­га па­са­жыр­ска­га транс­пар­ту Мін­т­ран­са Сяр­гей ДУ­БІ­НА.

«Праб­ле­ма для на­шых пе­ра­воз­чы­каў пас­ля ўвя­дзен­ня санк­цый Ра­сіі ў да­чы­нен­ні да та­ва­раў Еў­ра­са­ю­за ёсць, але яна ад­чу­ва­ец­ца і пе­ра­воз­чы­ка­мі Еў­ра­са­ю­за і Ра­сіі. Гэ­тая праб­ле­ма аб­мяр­коў­ва­ец­ца як на ўзроў­ні двух­ба­ко­вых ад­но­сін з Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цы­яй, так і з ін­шы­мі кра­і­на­мі», — за­пэў­ніў на­чаль­нік упраў­лен­ня.

Апроч та­го, з-за ска­ра­чэн­ня аб'­ёмаў пе­ра­во­зак на еў­ра­пей­скім рын­ку ўтва­рыў­ся лі­шак транс­парт­ных срод­каў. У вы­ні­ку гэ­та­га па­ча­лі зні­жац­ца фрах­та­выя стаў­кі на пе­ра­воз­кі.

«Ця­пер мы шу­ка­ем гэ­тыя гру­зы ў ін­шых дзяр­жа­вах. Ка­лі гэ­та бы­лі гру­зы ў асноў­ным з Гер­ма­ніі, Фран­цыі на Ра­сію, то ця­пер мы пе­ра­кід­ва­ем сі­лы на та­кія кра­і­ны, як Грэ­цыя, Венг­рыя, Чэ­хія, вя­зём гру­зы ў тым лі­ку тран­зі­там праз Ра­сію ў Ман­го­лію, Уз­бе­кі­стан, Та­джы­кі­стан», — пе­ра­лі­чыў Сяр­гей Ду­бі­на. Па яго сло­вах, ры­нак пе­ра­во­зак за­мёр у ча­кан­ні, а Мінт­ранс спа­дзя­ец­ца на тое, што ў блі­жэй­шай перс­пек­ты­ве гэ­тае пы­тан­не бу­дзе вы­ра­ша­на, у тым лі­ку ў ме­жах Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за. Пас­ля пад­пі­сан­ня гэ­тай вяс­ной да­га­во­ра аб ства­рэн­ні ЕА­ЭС з 1 сту­дзе­ня на­ступ­на­га го­да бе­ла­рус­кія пе­ра­воз­чы­кі вы­хо­дзяць на но­вы ўзро­вень ад­но­сін з Ка­зах­ста­нам: яны мо­гуць на без­да­зволь­най асно­ве пе­ра­во­зіць гру­зы ў двух­ба­ко­вым, тран­зіт­ным па­рад­ку і па­між дзяр­жа­ва­мі — чле­на­мі Мыт­на­га са­ю­за (акра­мя трэ­ціх кра­ін). З Ра­сі­яй ана­ла­гіч­ныя да­моў­ле­нас­ці ўжо дзей­ні­ча­юць.

Так­са­ма спе­цы­я­ліст Мінт­ран­су па­абя­цаў, што ве­дам­ства бу­дзе ства­раць мак­сі­маль­ныя ўмо­вы для пад­тры­ман­ня на­шых пе­ра­воз­чы­каў. Ця­пер за­да­ча ве­дам­ства — за­ха­ваць аб'­ёмы аў­та­ма­біль­ных тран­зіт­ных гру­за­пе­ра­во­зак на ле­таш­нім уз­роў­ні.

Пра бяс­пе­ку па­він­ны кла­па­ціц­ца кі­роў­цы і пе­ша­хо­ды

У пра­гра­ме па раз­віц­ці і ўтры­ман­ні аў­та­ма­біль­ных да­рог у Бе­ла­ру­сі на 2015 — 2019 га­ды бу­дуць пра­па­на­ва­ны но­выя па­ды­хо­ды да ўтры­ман­ня да­рог. Важ­ным яе пунк­там ста­не сіс­тэ­ма дзяр­жаў­ных кант­рак­таў, у якіх ад­люст­роў­ва­юц­ца па­тра­ба­ван­ні да экс­плу­а­та­цый­на­га ста­ну кож­най да­ро­гі ў за­леж­нас­ці ад яе знач­нас­ці і тэх­ніч­на­га ста­ну па­вод­ле да­ных ды­яг­нос­ты­кі. Апроч та­го, пра­гра­ма пра­ду­гледж­вае рэ­кан­струк­цыю вя­лі­кай коль­кас­ці да­рог, пас­ля якой на аў­та­ма­гіст­ра­лях бу­дуць уста­лёў­ваць больш вы­со­кі хут­кас­ны рэ­жым, чым да­гэ­туль.

На­га­да­ем, на не­ка­то­рых участ­ках рэс­пуб­лі­кан­скіх да­рог з 10 каст­рыч­ні­ка хут­кас­ны рэ­жым па­вя­лі­чы­лі да 120 км/г. На гэ­ты конт у гра­мад­стве з'я­ві­лі­ся роз­ныя мер­ка­ван­ні. Мно­гія ста­лі ка­заць пра тое, што хут­кас­ны рэ­жым па­вя­лі­чы­лі, а бяс­пе­ку пры гэ­тым не ства­ры­лі. Ад­нак у Мінт­ран­се па­тлу­ма­чы­лі, што на гэ­тых участ­ках да­рог вя­дзец­ца ма­ні­то­рынг ДАІ і да­рож­ных служ­баў.

«Трэ­ба ра­зу­мець, што 120 км/г — мак­сі­маль­ная да­зво­ле­ная хут­касць. Але гэ­та зу­сім не аба­вяз­ко­ва: едзь­це, на­прык­лад, з хут­ка­сцю 90 км/г. У пра­ві­лах да­рож­на­га ру­ху на­пі­са­на, што бяс­пе­ку на да­ро­зе па­ві­нен ства­раць кі­роў­ца, а не да­рож­ні­кі. Па­він­на быць куль­ту­ра кі­роў­цаў і пе­ша­хо­даў», — лі­чыць на­мес­нік мі­ніст­ра транс­пар­ту і ка­му­ні­ка­цый Аляк­сей АЎ­РА­МЕН­КА.

Да­ро­гі ў кан­цэ­сію — ця­пер і ў Бе­ла­ру­сі

Мі­ніс­тэр­ства транс­пар­ту і ка­му­ні­ка­цый пла­нуе пе­ра­даць у кан­цэ­сію шэ­раг бе­ла­рус­кіх аў­та­да­рог, ся­род якіх, на­прык­лад, аў­та­ма­гіст­раль М10 Коб­рын — Го­мель, М8 мя­жа Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі — Ві­цебск — Го­мель — мя­жа Укра­і­ны.

«Мы пра­па­ну­ем у кан­цэ­сію тыя ўчаст­кі да­рог, якія маг­лі б за­ці­ка­віць па­тэн­цый­на­га ін­вес­та­ра. У асноў­ным, гэ­та тран­зіт­ныя аў­та­ма­гіст­ра­лі. На жаль, ня­ма асаб­лі­ва­га жа­дан­ня з бо­ку буй­ных між­на­род­ных кам­па­ній», — ад­зна­чыў на­чаль­нік га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня аў­та­ма­біль­ных да­рог Мі­ніс­тэр­ства транс­пар­ту і ка­му­ні­ка­цый Яў­ген РА­КА­ЛА.

Спе­цы­я­ліст так­са­ма па­ве­да­міў, што ў Бе­ла­ру­сі да­гэ­туль не бы­ло прак­ты­кі пе­ра­да­чы да­рог у кан­цэ­сію, та­му на ўзбра­ен­не мі­ніс­тэр­ства бя­рэ до­свед Ра­сіі і ін­шых кра­ін.

За­кон аб кан­цэ­сі­ях у Бе­ла­ру­сі ўсту­піў у сі­лу ў сту­дзе­ні 2014 го­да. Па­няц­це кан­цэ­сіі мае на ўва­зе фор­му да­га­во­ра аб пе­ра­да­чы ў ка­ры­стан­не комп­лек­су вы­ключ­ных пра­воў, якія на­ле­жаць пра­ва­ўла­даль­ні­ку.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

Загаловак у газеце: Дыпламатыя беларускіх транспартнікаў: замежны вопыт, арыентацыя на інвестара і асабістая адказнасць

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.