Вы тут

Аляксей Аўраменка: «Наша работа пастаянна навідавоку»


На­пя­рэ­дад­ні Дня да­рож­ні­ка і аў­та­ма­бі­ліс­та «Звяз­да» да­ве­да­ла­ся, ку­ды пра­ля­га­юць айчынныя да­ро­гі

У Бе­ла­ру­сі 86 ты­сяч кі­ла­мет­раў да­рог. Бу­ду­юць і аб­слу­гоў­ва­юць да­рож­ную сет­ку кра­і­ны ка­ля 30 ты­сяч ча­ла­век. І кож­ны з нас так ці іна­чай мае да­чы­нен­не да струк­ту­ры да­рож­на­га лан­цуж­ка — ха­ця б як ка­рыс­таль­нік аў­та­ма­гіст­ра­ляў. На­мес­нік мі­ніст­ра транс­пар­ту і ка­му­ні­ка­цый Аляк­сей АЎ­РА­МЕН­КА рас­па­вёў, чым жы­ве да­рож­ная га­лі­на сён­ня і якім ба­чыц­ца яе да­лей­шае раз­віц­цё.

25-23

25-23

 

 Аляк­сей Мі­ка­ла­е­віч, які­мі да­сяг­нен­ня­мі мо­жа па­хва­ліц­ца га­лі­на за гэ­ты год?

— Сё­ле­та мы пра­доў­жы­лі маш­таб­нае бу­даў­ніц­тва да­рог пер­шай ка­тэ­го­рыі. Па­ча­лі бу­да­ваць дру­гую каль­ца­вую да­ро­гу ва­кол Мін­ска. Бу­даў­ніц­тва раз­бі­та на два эта­пы: пер­шы — ад да­ро­гі М3 Мінск — Ві­цебск да да­ро­гі М6 Мінск — Грод­на; гэ­ты ўчас­так бу­дзе ўве­дзе­ны на­пры­кан­цы на­ступ­на­га го­да. Дру­гі (ад М6 да да­ро­гі М1 — Е 30 Брэст — Мінск — мя­жа Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі) па­ві­нен быць уве­дзе­ны ў экс­плу­а­та­цыю да 1 сту­дзе­ня 2017 го­да. Так­са­ма за­кан­чва­ем ра­бо­ты на да­ро­зе М5 Мінск — Го­мель на ўчаст­ку Жло­бін — Го­мель. Гэ­та так­са­ма бу­дзе да­ро­га пер­шай ка­тэ­го­рыі. Яе ўвод за­пла­на­ва­ны ў ліс­та­па­дзе. Вя­дзём бу­даў­ніц­тва да­ро­гі Р23 Мінск — Мі­ка­шэ­ві­чы і аў­та­ма­біль­най да­ро­гі да АЭС.

 Па тэр­мі­нах па­спя­ва­е­це?

— Так, мы пра­цу­ем згод­на з за­пла­на­ва­ны­мі гра­фі­камі.

 А якія тэ­мы для га­лі­ны са­мыя ба­лю­чыя?

— У пер­шую чар­гу, экс­плу­а­та­цыя аў­та­ма­біль­ных да­рог — гэ­та за­ўва­жа­юць усе ка­рыс­таль­ні­кі. Бо ні­хто не лю­біць ез­дзіць па ямах і ба­чыць пе­ра­ко­ша­ныя зна­кі. На­ша ра­бо­та па­ста­ян­на на­ві­да­во­ку. Мно­гія нас кры­ты­ку­юць — не­дзе спра­вяд­лі­ва, а не­дзе на­ду­ма­на. Ця­пер фар­мі­ру­ем пра­гра­му па ўтры­ман­ні і раз­віц­ці аў­та­ма­біль­ных да­рог на на­ступ­ную пя­ці­год­ку, дзе пра­піс­ва­ем асноў­ныя аб'­ек­ты бу­даў­ніц­тва, мя­ня­ем па­ды­хо­ды па экс­плу­а­та­цыі.

З 1 сту­дзе­ня бу­дзе за­клю­ча­ны дзярж­кант­ракт, мы пе­ра­хо­дзім на нар­ма­ты­вы ўтры­ман­ня, бу­дзем удас­ка­наль­ваць сіс­тэ­мы ўпраў­лен­ня і фі­нан­са­ван­ня.

А яшчэ ча­ка­ем зі­му. Та­ды, асаб­лі­ва ка­лі пой­дзе снег, кло­па­ту да­рож­ні­кам пры­ба­віц­ца і ўна­чы, і ра­ні­цай.

 Чым больш да­рог — тым больш тур­бот для тых, хто іх аб­слу­гоў­вае. А ці шмат но­вых ма­гіст­ра­ляў яшчэ з'я­віц­ца ў кра­і­не ў блі­жэй­шай перс­пек­ты­ве?

— У нас да­стат­ко­ва раз­ві­тая сет­ка. Па шчыль­нас­ці да­рог мы на пер­шым мес­цы ся­род кра­ін СНД. Апроч дру­го­га каль­ца, пла­ну­ец­ца бу­даў­ніц­тва да­ро­гі ў аб­ход Пін­ска. Але ў нас шмат да­рог, якія не­аб­ход­на рэ­кан­стру­я­ваць: М6 Мінск — Грод­на, М10 Коб­рын — Го­мель. Трэ­ба скон­чыць М5 Мінск — Го­мель на ўчаст­ку Баб­руйск — Жло­бін і ін­шыя.

 Якія на­він­кі пры­мя­ня­е­це ў тэх­на­ло­гі­ях бу­даў­ніц­тва?

— Ад­наў­ля­ем тэх­на­ло­гію бу­даў­ніц­тва бе­тон­ных да­рог. У Бе­ла­ру­сі іх бу­да­ва­лі да 1980‑х га­доў. Уся­го іх у нас ка­ля 1200 кі­ла­мет­раў. І сё­ле­та ўжо 3,5 км дру­гой каль­ца­вой па­бу­да­ва­на ў бе­тон­ным вы­ка­нан­ні.

 Хо­чац­ца яшчэ за­кра­нуць но­ва­ўвя­дзен­ні. Больш за год у нас дзей­ні­чае сіс­тэ­ма плат­ных да­рог BelToll. На­коль­кі яна ся­бе апраўд­вае і ці мож­на ўжо ка­заць аб пры­быт­ку ад яе?

— Уся­го ў нас 1189 кі­ла­мет­раў плат­ных да­рог і больш за 200 ты­сяч іх ка­рыс­таль­ні­каў. Ра­ней у нас бы­ла ад­на плат­ная да­ро­га М1 — Е30 са ста­цы­я­нар­ны­мі пунк­та­мі апла­ты, ка­ля якіх ма­шы­ны спы­ня­лі­ся і ста­я­лі ў чар­зе. Але паў­ста­ла пы­тан­не аб ука­ра­нен­ні прын­цы­по­ва но­вай сіс­тэ­мы, якая да­зва­ля­ла б ска­ра­ціць час шля­ху і па­збег­нуць за­то­раў. І мы су­мес­на з аў­стрый­скай кам­па­ні­яй і за кошт аў­стрый­скіх ін­вес­ты­цый рэа­лі­за­ва­лі гэ­ты пра­ект. Та­му мяр­ку­ец­ца, што пер­шыя тры га­ды пры­быт­ку ён пры­но­сіць не бу­дзе, бо мы па­він­ны за­бяс­пе­чыць вяр­тан­не ін­вес­ты­цый.

Ка­неш­не, на­па­чат­ку бы­лі скла­да­нас­ці з уво­дам гэ­тай сіс­тэ­мы, бо не ўсе ра­зу­ме­лі, што гэ­та та­кое і як пра­цуе. Але па­кры­се кі­роў­цы пры­вык­лі да яе і ста­ра­юц­ца не па­ру­шаць па­ра­дак апла­ты, бо пад­ма­нуць сіс­тэ­му скла­да­на, ды і пла­та за па­ру­шэн­не ў па­вя­лі­ча­ным па­ме­ры да­во­лі сур'­ёз­ная.

 Ці з'я­вяц­ца ў Бе­ла­ру­сі но­выя плат­ныя да­ро­гі?

— Па ме­ры рэ­кан­струк­цыі, як толь­кі на­бу­дуць ад­па­вед­ную якасць, ма­гіст­раль­ныя да­ро­гі бу­дуць пе­ра­хо­дзіць у склад плат­ных. У блі­жэй­шы час гэ­та бу­дзе да­ро­га М5 Мінск — Го­мель на ўчаст­ку Жло­бін — Го­мель, пас­ля Баб­руйск — Жло­бін.

 Не­ка­то­рыя кі­роў­цы, каб па­збег­нуць пла­ты, ез­дзяць аб'­яз­ны­мі марш­ру­та­мі, гра­вій­ка­мі, раз­бі­ва­ю­чы іх ушчэнт. Гэ­тае пы­тан­не як-не­будзь вы­ра­ша­ец­ца?

— Ка­лі ёсць аль­тэр­на­тыў­ны марш­рут, кі­роў­цы мо­гуць ехаць па ім — гэ­та іх пра­ва. Толь­кі яны не па­він­ны па­ру­шаць ін­шых пра­ві­лаў да­рож­на­га ру­ху.

 Ка­лі пра­цяг­ваць гра­шо­вую тэ­му, як фі­нан­су­ец­ца да­рож­ная сфе­ра?

— Да 2008 го­да фі­нан­са­ван­не ажыц­цяў­ля­ла­ся за кошт да­рож­ных фон­даў. Ця­пер іх ня­ма, і да­рож­ная гас­па­дар­ка жы­ве ў асноў­ным за бюд­жэт­ныя срод­кі, якія ідуць на экс­плу­а­та­цыю, бя­гу­чы і ка­пі­таль­ны ра­монт. На бу­даў­ніц­тва і рэ­кан­струк­цыю аў­та­ма­біль­ных да­рог мы пры­цяг­ва­ем крэ­дыт­ныя рэ­сур­сы. За­дзей­ні­ча­ем крэ­ды­ты Бан­ка раз­віц­ця, Су­свет­на­га бан­ка і крэ­ды­ты Эк­сім­бан­ка Кі­тая. На на­ступ­ны год за­пла­на­ва­ная агуль­ная ліч­ба фі­нан­са­ван­ня да­рож­най сфе­ры скла­дае 11,2 трлн руб­лёў, з іх 5,8 трлн — срод­кі рэс­пуб­лі­кан­ска­га і мяс­цо­ва­га бюд­жэ­таў, 5,4 трлн — крэ­ды­ты. На асоб­ныя ар­ты­ку­лы пла­ну­ем за­ліч­ваць дзярж­пош­лі­ну, пла­ту за аў­та­ма­біль­ныя да­ро­гі, збор з за­меж­ні­каў, пла­ту за цяж­ка­ва­га­выя і буй­на­га­ба­рыт­ныя транс­парт­ныя срод­кі. Пас­ля гэ­тыя гро­шы (ка­ля 2 трлн руб­лёў) бу­дуць вяр­тац­ца на ра­монт і ўтры­ман­не да­рог.

 На што на­кі­ру­е­це сі­лы ў блі­жэй­шы час?

— Бу­дзем рэ­кан­стру­я­ваць да­ро­гі з аба­рон­чы­мі сет­ка­мі пад но­вае аб­ме­жа­ван­не хут­ка­сці на не­ка­то­рых участ­ках у 120 км/г. Больш гла­баль­на­га бу­даў­ніц­тва, апроч та­го, што ідзе ця­пер, не пла­ну­ец­ца, та­му бу­дзем пе­ра­хо­дзіць да аб­слу­гоў­ван­ня да­рог і пад­тры­ман­ня іх у на­леж­ным ста­не. Ду­маю, гэ­та асноў­нае, ча­го ка­рыс­таль­ні­кі ча­ка­юць ад да­рож­ні­каў. І, ка­неш­не, бу­дзем пра­ца­ваць над бяс­пе­кай да­рож­на­га ру­ху.

 А як бу­дзе раз­ві­вац­ца пры­да­рож­ны сэр­віс?

— У нас ёсць ге­не­раль­ная схе­ма раз­віц­ця пры­да­рож­на­га сэр­ві­су. У гэ­ты пра­цэс за­дзей­ні­ча­на шмат ве­дам­стваў: за­праў­кі, ган­даль, пры­ват­ныя кам­па­ніі. Мы акрэс­лі­лі перс­пек­тыў­ныя ўчаст­кі, пра­да­стаў­ля­ем пля­цоў­кі для бу­даў­ніц­тва. Уво­гу­ле па асноў­ных да­ро­гах аб'­ек­таў пры­да­рож­на­га сэр­ві­су ў нас да­стат­ко­ва. Іх коль­касць ад­па­вя­дае еў­ра­пей­скім нар­ма­ты­вам, па­вод­ле якіх, на­прык­лад, за­пра­ва­чныя стан­цыі па­він­ны ста­яць праз кож­ныя 30 кі­ла­мет­раў, пунк­ты хар­ча­ван­ня — праз 50. Так што не­аб­ход­нас­ці ў па­ве­лі­чэн­ні коль­кас­ці ня­ма. Бо што та­кое сён­ня пра­ехаць 30 кі­ла­мет­раў па доб­рай да­ро­зе? Лі­та­раль­на 25 хві­лін яз­ды. Та­му трэ­ба ары­ен­та­ваць ула­даль­ні­каў аб'­ек­таў на тое, каб па­вы­шаць якасць і па­шы­рац­ца, ства­раць комп­лекс па­слуг, каб у ад­ным мес­цы кан­цэнт­ра­ва­лі­ся і за­пра­ва­чная стан­цыя, і гас­ці­ні­ца, і пункт гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня, і гэтак да­лей. Тым больш што ў нас па ўсіх да­ро­гах раз­ме­шча­ны на­се­ле­ныя пунк­ты, па­блі­зу якіх мож­на раз­ві­ваць та­кія аб'­ек­ты.

 Аляк­сей Мі­ка­ла­е­віч, за­вяр­ша­ю­чы гу­тар­ку, што б вы ха­це­лі па­жа­даць ка­ле­гам і ўсім ка­рыс­таль­ні­кам да­рог Бе­ла­ру­сі на­пя­рэ­дад­ні свя­та?

— Ка­рыс­таль­ні­кам, у пер­шую чар­гу, хо­чац­ца па­жа­даць бяс­печ­ных да­рог. Я што­ра­ні­цы чы­таю звод­кі ДТЗ і ба­чу, што кож­ны дзень гі­нуць лю­дзі. І час­цей за ўсё пры­чы­на гэ­та­га — не стан да­рог, а бес­кла­пот­насць са­міх лю­дзей. А ра­бот­ні­кам да­рож­най га­лі­ны жа­даю бу­даў­ніц­тва і рэ­кан­струк­цыі но­вых да­рог, пос­пе­ху і даб­ра­бы­ту.

 Дзя­куй, з на­ды­хо­дзя­чым вас свя­там!

— Дзя­куй вам!

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.